📷 Настрой #рэтра. Паглядзіце на фотаздымкі Мінска розных часоў. Ці пазнаеце гэтыя мясціны? А людзей?
"Што ж рабілася б зь беларускай моладзьдзю, каб увесь Стары горад зь яго вуліцамі і завулкамі захаваўся? — задаецца пытаннем гісторык Сяргей Абламейка ў сваёй кнізе "Невядомы Мінск", што сёлета ўзнагароджаная прэміяй Гедройця. — А калі б дадаць да яго яшчэ і нязьнішчаны Верхні горад? Няма сумневу: гісторыя Беларусі ў другой палове ХХ стагодзьдзя была б іншай, шмат якіх палітычных падзеяў проста не адбылося б. Народ, які мае такі Стары горад, іх бы не дапусьціў…"
📚Кнігу можна спампаваць ТУТ.
📷 Фотаздымкі нядаўна выклаў у сваім фэйсбуку кіраўнік @by_culture Сяргей Будкін. Апісанне здымкаў шукайце ТУТ 👈

#рэтра пад'ехала 😎
⭐️ Бард і пісьменнік Зміцер Бартосік і яго "Волга" (Полацк, 2005 год).
▪️Зміцер Бартосік – адна з яркіх асобаў беларускага культурніцкага адраджэння 1990-х. Мы рабілі інтэрв'ю з ім у межах праекту #АртыстыПерамогі – атрымалася цікавая размова. Чытайце па спасылцы.
◾А вось літаратар Севярын Квяткоўскі піша пра нацыянальную ідэнтычнасць на прыкладзе Змітра Бартосіка. Бо бард – унук адэскага паляка, сын расійскіх тэатралаў, нарадзіўся на Волзе, гадаваўся ў Паўночным Казахстане, а вырас ў Гомлі. І вельмі цікава, як чалавек з такімі разнастайнымі каранямі стаўся беларусам.
📷 Крыніца: @backtobelarus

"Я хацела б, каб гэта было Вялікае Княства Літоўскае, але без польскіх каралёў і расійскіх цароў".
Так апісвала Беларусь сваёй мары паэтка з Гародні Данута Бічэль, якая сёлета 3 снежня адзначыла сваё 85-годдзе.
Нягледзячы на гады, Данута Янаўна сярод самых актыўных аўтараў каталіцкіх часопісаў "Наша вера" і "Ave Maria", не так даўно ў яе выйшлі дзве новыя кнігі. Паэтка жыве і працуе ў Гародні.
⚡️Нагадаем, што гарадзенскі музыка Алесь Дзянісаў збірае грошы на выданне альбому гурта "Людзі на балоце", дзе будуць прадстаўлены песні ў асноўным на вершы Дануты Бічэль:
"Яна — не толькі нашае ўсё ў маштабах Гародні, — кажа Алесь. — Яна — адна з апошніх беларускіх класікаў, яна яшчэ з намі, на гэтай зямлі! Вельмі хочацца, каб Данута Янаўна паспела паслухаць песні на свае вершы".
👉 Падтрымаць стварэнне альбому
📷 Данута Бічэль і Яўгенія Янішчыц. Масква, 1969 год, (крыніца: zviazda.by).
#рэтра

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌝 Настрой — 1998-мы.
Паглядзіце гэты кліп гурта N.R.M "Песьня пра каханьне". Хтосьці змахне скупую слязу настальгіі, а хтосьці ўпершыню прыяднаецца да класікі беларускага року. Кліп зняў Анатоль Вечар, стваральнік і вядучы музычных праграм на беларускім тэлебачанні.
Стаўце ❤️, калі гэта вашая маладосць і 🤩, калі першы раз бачыце кліп.
Дарэчы, яшчэ паспяваеце трапіць на канцэрты Лявона Вольскага ў Варшаве і Беластоку ў межах польскага тура "За нашу і вашу Свабоду".
📺 TuzinFM #рэтра

⬆️ Адны з першых паштовых марак незалежнай Беларусі.
"У снежні 1991 мы ў Вярхоўным Савеце зацвердзілі эталоны дзяржаўных Гербу і Сцягу. Гэты Сцяг лунаў над Домам ураду і ўстановамі, над беларускімі дыпляматычнымі місіямі ў замежжы, ўздымаўся ў гонар перамогаў беларускіх спартоўцаў. Пад Пагоняй фармавалася беларускае войска. У 95-м, праз бандыцкае зьбіццё дэпутатаў БНФ у Авальнай залі, быў праведзены «рэфэрэндум», легітымнасьць якога роўная нулю. Бел-Чырвона-Белы Сцяг і Пагоня застаюцца дзяржаўнымі сімваламі — пакуль будзе жыць Беларусь", — напісаў у фэйсбуку дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ХII склікання Сяргей Навумчык.

❤️ 25 гадоў таму краіна прачнулася з "Народным альбомам".
Напярэдадні, 28 снежня 1997 года, у мінскім ТЮГу адбылася прэм’ера супольнага музычнага праекту, які стаўся падзеяй у гісторыі беларускай незалежнай музыкі.
"Праект, які моцна на мяне паўплываў і дапамог адкрыць іншую Беларусь. Таямнічую, чароўную, прыцягальную, сапраўдную, шматвымерную і неспасцігальную", — адзначае Сяргей Будкін.
"«Народны альбом» — наш «Сяржант Пэпер»: калажны рэсурс пашырэння свядомасці, канцэптуальны праект па рэанімацыі нацыянальнай годнасці праз поп-стылі і рок-кадры. Гэта лінія нашых сэрцаў, лапікавая коўдра ў нотаў і словаў, запрашэнне да любові, дасланае з мінуўшчыны. Якое, цалкам магчыма, прыдумалі паэты і гітарысты. Але зрабілі гэта найлепшым чынам", — піша пра праект культуролаг Максім Жбанкоў.
Слухаць "Народны альбом"
Фільм пра стварэнне "Народнага альбома"
Тэлеверсія канцэрта да 20-годдзя
Фота: першая афіша, аўтары праекта Міхал Анемпадыстаў і Лявон Вольскі, фотасэты да 10- і 20-цігоддзя

🤫 Асцярожна! Песня, што на гэтым відэа, непазбежна адкіне вас ва ўспаміны з дзяцінства.
✨ Учора споўнілася 65 гадоў легендарнаму беларускаму барду з Амерыкі Багдану Андрусішыну (Данчыку). Ён нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям'і беларускі і ўкраінца, з дзяцінства ведаў абедзве мовы. Бабуля Данчыка — Яніна Каханоўская, пляменніца заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона і Івана Луцкевічаў.
Свой першы альбом, які стаў першым беларускім дыскам у ЗША, Данчык запісаў у 17 год. Агулам ён выдаў 6 альбомаў беларускіх песень. Упершыню атрымаў дазвол на ўезд у Беларусь у 1989 годзе, дзе даў шэраг канцэртаў.
Вялікі артыкул пра Данчыка чытайце на "Радыё Свабода".
📺 Урывак з дакументальнага фільму "Данчык", знятага "Беларусьфільмам" ў 1989 годзе.

"...пад слуцкам з хаты ў хаты
вандруе галеча
гандлюючы маляванымі дыванамі
на адным рай
на другім райцэнтр
на трэцім крывавыя плямы"
Гэта ўрывак з вершу, які Сяргей Прылуцкі прысвяціў мастачцы Алене Кіш, якая вядомая сваімі маляванымі дыванамі.
🎨 Значную частку жыцця Алена хадзіла з вёскі ў вёску і малявала дываны за ежу. Пасля вайны яе творчасць стала больш запатрабаванай. Набіўныя і маляваныя дываны пад канец 1940-х былі амаль у кожнай хаце, Алена стварыла іх больш за 300.
▪️Але з цягам часу цікавасць да маляванак знікла, і Алена засталася без замоваў. У 1949 годзе яна скончыла жыццё, кінуўшыся ў раку. Яе імя ўнесена ў Сусветную энцыклапедыю наіўнага мастацтва як імя найвыбітнай прадстаўніцы беларускага прымітывізму.
Сёння вядома 13 працаў Алены Кіш, 11 з якіх знаходзяцца ў музія-запаведніку "Заслаўе". Дзякуючы працы галоўнага захавальніка фондаў Аляксандра Рака, неўзабаве павінен адчыніцца асобны музей, дзе можна будзе ўбачыць таксама маляванкі Язэпа Драздовіча і іншых прадстаўнікоў жанра.

Сёння споўнілася б 87 гадоў Васілю Сёмуху, перакладчыку, удзельніку нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х–пачатку ХХІ ст.
Ён зрабіў вялікі ўнёсак у справу перакладаў твораў сусветнай літаратуры на беларускую мову. Перакладаў з нямецкай Гётэ, Ніцшэ, Шылера, Рыльке і іншых аўтараў; з польскай — Міцкевіча, Норвіда, Сыракомлю і іншых; перакладаў таксама з лацінскай, іспанскай, латышскай, украінскай, армянскай і іншых моваў.
Васіль Сёмуха рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў, пераклаў Біблію на беларускую мову.
📜 Вось тут знойдзеце некаторыя пераклады ў вольным доступе.
#рэтра
▶️ Урывак з інтэрв'ю Васіля Сёмухі часопісу перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет".

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Сёння ў нашай рубрыцы #рэтра вырашылі ўзгадаць відэапраект "Чорна-белыя вершы".
У 2010-м годзе кампанія "Будзьма Беларусамі!" пачала ствараць гэты праект, каб паказаць, што паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам.
Ідэя праекта належыць літаратарам Паўлу Анціпаву і Віталю Рыжкову.
▪️"Чорна-белыя вершы" — летапіс літаратурнай рэчаіснасці 2010-2013 гадоў. У праекце ўзялі ўдзел Алесь Разанаў, Віталь Рыжкоў, Юлія Цімафеева, Серж Мінскевіч, Наста Манцэвіч, Андрэй Хадановіч і іншыя творцы. Некаторых з іх ужо няма з намі.
📷 @budzmaby

"Нейкі ён несавецкі — не антысавецкі" (Бахарэвіч);
"Арыстакрат па форме душы, патрыцый на выгнанні" (Бабкоў);
"Ён не стамляўся (і ў траве, і на асфальце) выглядаць жыцьцё" (Акудовіч).
Гэта ўсё — пра Міхася Стральцова, выдатнага беларускага празаіка і паэта.
10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль яго імя — "Вершы на асфальце".
▪️Фестываль імя Міхася Стральцова адбываецца штогод з 2012-га. Абавязкова наведайцеся, калі вы ў Вільні ці побач!
Праграма тут
А перад гэтым прапануем узгадаць адзін з яго праграмных твораў, сугучна якому названы фэст, — "Сена на асфальце", тэкст, дзе аўтару "хацелася прымірыць вёску і горад у сваёй душы".
🎥 На відэа — першы ў Беларусі буктрэйлер на другі этапны твор Міхася Стральцова "Смаленне вепрука", "найлепшае, што было напісана ў Беларусі савецкіх часоў", як лічыць Альгерд Бахарэвіч, які разам з Максімам Жбанковым, зняўся ў гэтым роліку.
Аўтар і рэжысёр: @zmicer_waynowskі

⭕️ 18+
Спонсар рубрыкі #рэтра на гэтым тыдні — Міністэрства інфармацыі Беларусі.
У абноўленыя спісы "экстрэмісцкіх" матэрыялаў трапіў рарытэтны твор — песня "Наш дом Беларусь". Жорсткая сатыра з узгадкамі Чарнобыля, ментоўскіх дручкоў і рэфрэнам "Лукашенко — наш отец, но ему придет п*здец".
▪️Як адзначае @flagshtok, гэта песня гомельскіх двароў і піянерскіх лагераў была хітом у канцы 1990-х. І за столькі год так і не страціла актуальнасці.

#рэтра адукацыйнае:
▪️Цыкл перадач "Радыё Свабода" за 1997—2004 гады "Вострая Брама. Беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў" цяпер дасяжны да вольнага праслухоўвання.
275 эпізодаў на культурніцкую тэматыку: пра Скарыну для сляпых, Абдзіраловіча, Мулявіна і Немэна, рэцэпты цудаў і пошукі праўды.
Кнігу Сяргея Дубаўца "Вострая Брама. Выбраныя перадачы Радыё Свабода" у PDF можна чытаць тут.
📷 Сяргей Дубавец: "Вільня, Вострая Брама, люты 1982 году. Агульны настрой такі, як цяпер у Менску. Стромна. Спалоханыя кімсьці графітысты ўцяклі, не пасьпеўшы дапісаць слова Solidarność. Ня менш стромна было гэта ўсё фоткаць…"

💥Газеце "Навінкі" споўнілася 25 гадоў!
Самы буйны сатырычны праект часоў незалежнасці адзначыў свой юбілей 25 лютага. У газеце друкаваліся жарты з палітычных і культурніцкіх рэаліяў, палітычная карыкатура, сатырычныя коміксы. "Навінкі" выходзілі да 2003 года, затым газета была закрытая "за парушэнне маральных нормаў грамадства" і "абразу прэзідэнта".
▪️Аўтар і адзін са стваральнікаў праекту ўспамінае цікавыя моманты з перыяду існавання "Навінак" і распавядае, як выглядаў цыкл падрыхтоўкі нумару да друку:
"Газету ледзь не закрылі пасля таго, як яна атрымала рэгістрацыю. Прычынай стаў тэкст пра тое, што Бабруйск ахапіла серыя самазабойстваў, усе ахвяры якіх, быццам, перад суіцыдам слухалі запісы Аляксандра Саладухі. Хутка ў газеце «Знамя Юности» з’явіўся артыкул пра тое, якім ударам для Саладухі была гэтая зацемка. Саліст, калі верыць артыкулу, нават не мог знайсці сілы, каб выйсці на сцэну".
Успаміны і #рэтра фота глядзіце тут 👈
📷 Вулічная рэкламная акцыя рэдакцыі "Навінак".

#рэтра 1️⃣9️⃣6️⃣8️⃣
Пазнаеце кагосьці на гэтым фота? Паспрабуйце не падглядваць 😎
Пісьменнік Сяргей Панізнік расказвае, што на ім адбываецца:
▪️"Уладзімір Караткевіч прапанаваў мне адзначыць Дзень нараджэння ў яго двары і сам запрасіў гасцей: Вацлава Жыдліцкага, Алеся Барскага (Аляксандра Баршчэўскага)… Я запрасіў львоўскіх выпускнікоў — Валянціну Коўтун з універсітэта і Уладзіміра Янкоўскага з Медінстытута. Так выпускнік факультэта журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флота ўключаецца ў асветніцкае жыццё Беларусі і яе наваколля".
📷 Злева направа: Яўгенія Янішчыц, Уладзімір Караткевіч, Валянціна Коўтун, Пятро Маляўка, Вацлаў Жыдліцкі, Ілона Барадуліна, Міхась Стральцоў, Мікола Прашковіч, Ала Сакалоўская, Сяргей Панізнік (фота Уладзіміра Янкоўскага, 10 мая 1968).
Пазнаеце кагосьці на гэтым фота? Паспрабуйце не падглядваць 😎
Пісьменнік Сяргей Панізнік расказвае, што на ім адбываецца:
▪️"Уладзімір Караткевіч прапанаваў мне адзначыць Дзень нараджэння ў яго двары і сам запрасіў гасцей: Вацлава Жыдліцкага, Алеся Барскага (Аляксандра Баршчэўскага)… Я запрасіў львоўскіх выпускнікоў — Валянціну Коўтун з універсітэта і Уладзіміра Янкоўскага з Медінстытута. Так выпускнік факультэта журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флота ўключаецца ў асветніцкае жыццё Беларусі і яе наваколля".
📷 Злева направа:
Мінскі вайб зімой 1997-га.
На здымках — кірмаш карцін і розных прадметаў мастацтва ў скверы ля ратушы (на той момант яшчэ не адноўленай) на Плошчы Свабоды.
❓Памятаеце такое #рэтра? У кірмашу нават была свая назва ў народзе.
Крыніца: Сцежкі Беларусі
📷 Фота Генадзя Дубатоўкі
На здымках — кірмаш карцін і розных прадметаў мастацтва ў скверы ля ратушы (на той момант яшчэ не адноўленай) на Плошчы Свабоды.
❓Памятаеце такое #рэтра? У кірмашу нават была свая назва ў народзе.
Крыніца: Сцежкі Беларусі
📷 Фота Генадзя Дубатоўкі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як сусветныя хіты гучалі б па-беларуску?
Спявачка Akvaleria завяла свой ютуб-канал і выклала першы кавер. Вядомая песня-пратэст Zombie ірландскага гурта The Cranberries загучала на беларускай мове. Самой кампазіцыі ўжо амаль 30 гадоў — той выпадак, калі #рэтра ўсё яшчэ актуальнае.
👉 Падпісвайцеся на канал

🎞 Па слядах Дня Волі: легендарныя фотаздымкі з розных гадоў святкавання.
1️⃣ Алесь Пушкін падчас першага публічнага святкавання БНР, 25 сакавіка 1989 года.
Вось як мастак успамінаў той дзень:
"Я зрабіў 12 плакатаў, паклікаў сяброў, выйшлі, прайшлі да Дома друку, там нас і арыштавалі, 36 чалавек. Тады мне далі пяць гадоў выпрабавальнага тэрміну, з двума гадамі ўмоўна. Але ж якія плакаты былі!"
2️⃣ Праваабаронца Алесь Бяляцкі вывешвае нацыянальны сцяг на музеі Багдановіча ў Мінску, 24 сакавіка 1991 года.
Нагадаем, што Алесь Пушкін і Алесь Бяляцкі асуджаныя на 5 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна, абодва прызнаныя палітвязнямі.

🔻Больш за 40 гадоў таму быў заснаваны Літаратурны музей Максіма Багдановіча.
Дырэктарам музею з 1989 года па ліпень 1998 года быў праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі.
"Слова «Музэй» было напісана праз літару «э», дарэформенным правапісам. Таксама тарашкевіцай была зробленая і новая пячатка, і музейны афіцыйны бланк. [...] Гэта быў першы крок неафітаў у атмасферу новага беларускага Адраджэння, у якой жыў і чым дыхаў паэт.
Таксама важным быў іншы матыў. Мы, тутэйшаўцы, пісьменнікі, паэты, актыўна прапагандавалі тарашкевіцу больш мілагучную і навукова абгрунтаваную ў адрозненне ад савецкай «наркамаўкі», якая скалечыла беларускую мову. У Міністэрстве культуры ў той час наша моўнае свавольства не выклікала ніякіх пярэчанняў", — узгадвае Алесь Бяліцкі.
Чытайце ўспаміны тут
📷 Адкрыццё экспазіцыі да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 8 снежня 1991