Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.09K subscribers
4.9K photos
456 videos
5 files
4.54K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Куінджы, Рэпін і Айвазоўскі для нью-ёркскага музея Метраполітан цяпер украінскія (а не рускія) мастакі, а "Рускія танцоркі" Дэга — "Танцоркі ва ўкраінскіх строях". Так Украіна вяртае сваіх творцаў.

▪️Блукаючы заламі замежных музеяў і галерэй, мы таксама раз-пораз сустракаем аб’екты і творы мастацтва, так ці іначай звязаныя з беларускімі землямі. Але вельмі часта музейныя апісанні абмінаюць якую-кольвек іх прыналежнасць да Беларусі.

Суцін — "Russian", Шагал — "born in Russia": тыповыя надпісы на музейных шыльдах.

Мы шануем сваё і хочам, каб за мяжой ведалі пра тое, што гэтыя творцы — паходзяць з Беларусі. Каб іх імёны асацыяваліся ў наведнікаў музеяў калі не найперш, то ў тым ліку з нашай краінай.

🔻Каб пачаць кампанію адвакацыі, нам патрэбная ваша дапамога.

Ці бачылі вы ў сусветных музеях беларускія аб’екты ці аўтараў, якія маюць дачыненне да Беларусі, без пазнак іх беларускасці?

✔️Скідвайце фота і інфармацыю ў @byculture_bot ці адзначайце @radakultury ў instagram, facebook

#art_born_Belarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Мы не кажам, што ўсё гэта забіраем сабе. Мы кажам, што Надзея Хадасевіч-Лежэ альбо Фердынанд Ручшчыц належаць і беларускай культуры ў тым ліку".

Прадстаўніца @radakultury Ірэна Кацяловіч расказала пра кампанію #art_born_Belarus — рэ:візію беларускіх артэфактаў у сусветных музеях.

▪️"Трэба нарэшце нешта рабіць са сваёй сціпласцю. Можа быць, гэтая кампанія — хаця ў пачатку я такой задачы ў яе не бачыла — дапаможа вырашыць праблему. Беларусы маюць права «прысабечыць», як гэта кажацца ў некаторых каментарах, толькі гэта не пра прысабечванне, а пазначэнне сябе на мапе сусветнай культуры".

Падрабязней у відэа

🔍 Бачыце ў музеі, што Шагал "born in Russia"? Напішыце нам пра гэта ў @byculture_bot, у каментары да нашых пастоў ці тэгайце ў фэйсбуку, інстаграме ці твітары.

Або самі, суполкай ці ад імя дыяспары накіруйце ліст у музей з просьбай перагледзець подпіс да твора.

Тут можна спампаваць шаблон ліста, а тут аргументацыя, чаму Марк Шагал — беларускі мастак (спіс мастакоў/-чак і артэфактаў будзе папаўняцца).
Надзея Хадасевіч-Лежэ — французская мастачка беларускага паходжання. Заклікаем падкрэсліваць паходжанне знакамітай беларускі!

🔻Вы можаце сустрэць апісанне яе як французскай і расейскай мастачкі — такі подпіс не будзе карэктным. Месцам нараджэння могуць пазначаць Russia — гэта акурат тое, на што мы заклікаем рэагаваць і што аспрэчваць.

Надзея нарадзілася і свае першыя 14 гадоў пражыла ў беларускай сялянскай сям’і ў Асецішчах (сёння — Віцебская вобласць). Цягам усяго жыцця захоўвала сувязь з Беларуссю.

▪️"Лагічна і карэктна называць яе французскаю мастачкаю беларускага паходжання, чыя творчасць і грамадская дзейнасць паўплывала на фармаванне мастацкай культуры Беларусі, а таксама, ускосна, Польшчы міжваеннага перыяду", — пішуць мастацтвазнаўцы.

⚡️Мы працягваем кампанію #art_born_Belarus і гэтым разам прапануем беларусам свету, нашым суполкам і дыяспарам аргументацыю і шаблон ліста, з якімі можна звяртацца да замежных пляцовак з просьбаю карэктна падпісаць работы і паходжанне Надзеі Хадасевіч-Лежэ.