🔥 Раскажыце пра свой самы вялікі правал у рэалізацыі праекта, станьце пераможцам галасавання ў чаце і атрымайце распрацоўку візуалу ад дызайнера Уладзіміра Маляўкі ў якасці прызу.
Супольнасць “Культурны Код” запрашае на “Пітчынг бліскучых правалаў, або FuckUP event”.
⏰ Калі: 16 траўня 17.00 (Варшава) / 18.00 (Мінск-Вільня)
Дзе: Zoom
Фармат: 5 хвілін пітча плюс 5-7 хвілін на абмеркаванне. Пераможцу вызначаць галасаваннем у чаце.
“Мы не верым у памылкі і дакладна ведаем, што кожны правал можна ператварыць у важны крок на шляху да поспеху. Таму прапануем у гэты чацвер шчыра падзяліцца сваім карысным, а часам і вясёлым досведам фатальных памылак”, — заклікаюць арганізатары.
🎁 Прыз — распрацоўка візуалу для вашага праекта ад стваральніка брэнда Znivien (https://www.instagram.com/znivien_2020/) дызайнера Уладзіміра Маляўкі.
👉 Зарэгістравацца (да 15 траўня 23.59 CET)
Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Forwarded from Беларуская Рада культуры
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін — госць шоу “Ноч з Чалым”.
Падчас інтэрв’ю гаворка ідзе пра:
🔺бюджэты на культуру і якіх грошай было б дастаткова, каб забяспечыць усе патрэбы беларускіх творцаў;
🔺строгія іерархіі ў кіраванні культурай і чаму Рада — не мінкульт;
🔺#ArtPowerBelarus як нашую візітоўку на сёння, але не адзіны праект, якім мы можам ганарыцца;
🔺важнасць культурніцкай дыпламатыі і поспехі нашай іміджавай кампаніі #art_born_Belarus;
🔺новы Клуб беларускіх мецэнатаў, які падчас праграмы публічна прадстаўлены ўпершыню.
Па меркаванні Сяргея, нацыянальная культура беларусаў і беларуская мова — моцны сродак яднання, крыніца эмпатыі, абарона ад жорсткасці і прышчэпка ад таталітарызму.
Ці згодныя вы з ім?
📺 Глядзець выпуск цалкам

🌿 Канец вясны і пачатак лета — час, калі прырода квітнее, лясы і паркі поўняцца п’янкімі пахамі, зёлкі маюць надзвычайную сілу, пад дрэвамі з’яўляюцца першыя грыбы 🍄. Да Купалля дзень ідзе ўгару, а ў паветры разліваецца чыстае чараўніцтва.
У якасці лога на гэты час мы выкарыстоўваем фрагмент работы “Вядзьмарчына вячэра” беларускай мастачкі Наталлі Бяляевай. Цяпер Наталля жыве ў Польшчы і ладзіць заняткі па маляванні онлайн.
Час ад часу мы мяняем фрагменты мастацкіх работ у нашым лога. Бо нават лагатып Рэсурснага цэнтра — прастора для мастацкага выказвання беларускіх творцаў, то бок, для вашага выказвання.
📌 Калі вы — мастак і хочаце, каб на нашым лога з’явілася вашая работа, — пішыце на resource@byculture.org.
❗️Памятайце, што Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры — частка экстрэмісцкага фармавання. Беражыце сябе, клапаціцеся пра ўласную бяспеку ў сеціве.

🎼 Шукаеце беларускі саундтрэк для свайго лета? Мы вам падкажам!
Эксперты @radakultury рэкамендуюць паслухаць:
▶️ VVaxplay і Filamaty, а таксама: "Антыдэпрэсанты" гурта "Мутнаевока". Гэта міні-альбом са смелымі тэкстамі і аранжыроўкамі ад музыкаў, што працуюць на разрыў. Гэтым разам рэліз са змяшанымі стылямі — гурт імкнецца бурыць межы і рамкі.
▶️ Naviband — "Сокал". Вельмі моцны візуал і кранальная песня. Цэнтральная тэма — страта дому, актуальная нават для тых, хто нікуды не з’язджаў.
▶️ Nürnberg — Adkaz. Новы лонгплэй у звыклым для каманды стылі. Варта пазнаёміцца з тым, што ў сакавіку слухала Лацінская Амерыка. Каб зоркі за мяжой рабіліся зоркамі дома.
▶️ Rap&Vogue — Jamón. Гішпанамоўная песня пра хамон ад амбасадараў эпатажу. На сваіх выступах Rap&Vogue ладзяць сапраўдныя шоў, а ў тэкстах жанглююць мовамі. Мала хто на беларускай сцэне мае такую смеласць у самавыяўленні.
⏸ Больш трэкаў, альбомаў і годных беларускіх гуртоў — у нашым традыцыйным квартальным аглядзе
#рада_раіць

🎎 Музычную батлейку пра жыццё Янкі Купалы пакажуць у Вільні. Паказы падтрыманыя праграмай мабільнасці #ArtPowerBelarus.
Спектакль, у аснове якога п'еса Уладзіміра Караткевіча "Калыска чатырох чараўніц", распавядае пра жыццёвы выбар песняра беларускай зямлі Янкі Купалы. Падзеі адбываюцца ў часы акупацыі краіны Расійскай імперыяй.
Стваральнікі ўнікальнай пастаноўкі — тэатр лялек "Батлейка+" і "Хор вольных беларусаў". Паэзія і песні, чараўніцтва і вабная атмасфера купальскай ночы, што ствараюцца падчас дзеі, не пакінуць абыякавым ніводнага госця.
🧸 Узроставых абмежаванняў няма, дзецям таксама будзе зразумела і цікава.
⏰ Калі? 31 траўня, 18.30
1 чэрвеня,12.00
📍Дзе? Дом нацыянальных аб'яднанняў (другі паверх) (Raugyklos g. 25, Vilnius)
✔️ Уваход вольны, ахвяраванні на падтрымку праекта вітаюцца (скрыня)

💥 Супольнасць “Культурны Код” распачала рэгістрацыю ўдзельнікаў апошняга ў сезоне онлайн-пітчынгу digital-праектаў для беларускай культуры!
⏰ Калі? 30 траўня ў 17:00 CET / 18:00 Мінск.
🔺Дзе? ZOOM
Дэдлайн прыёму заявак – 29 траўня (23.59 СЕТ).
Запрашаюць як дасведчаныя каманды, так і навічкоў. Сутнасць пітчынгу: за 5 хвілін распавесці пра змест праекта (ці яго задумкі), уразіць прысутных яркасцю выступлення і значнасцю праблемы, якую ваш праект вырашыць, перамагчы ў галасаванні і атрымаць прыз.
🏆 Узнагарода — каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і г.д.) на карысць вашага праекта.
✔️ Зарэгістравацца
У пітчынгах “Культурнага Коду” раней бралі ўдзел: маркетплэйс аўдыягідаў ULegend, апка, якая вучыць граць на дудзе, Duda Hero, сервіс для абмену кнігамі Staronki і многія іншыя беларускія праекты. ♥️ Далучайцеся да гэтай цёплай кампаніі!

🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.
Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.
🔹culture makes запрашае 29 траўня на онлайн-лекцыю літаратурнага крытыка Ціхана Чарнякевіча «Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак».
Дэталі і рэгістрацыя
✔️ У праекта з’явіўся свой канал на YouTube. Падпісвайцеся і даведвайцеся больш пра арт-менеджмент.
🔹партал bellit.info і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцілі конкурс рукапісаў да 100-годдзя Васіля Быкава. Пераможца атрымае магчымасць выдаць кнігу. Дэдлайн: 1 чэрвеня.
Умовы
🔹”Культурны Код” запрашае 30 траўня на апошні пітчынг сезону. Прадстаўце свой digital-праект для беларускай культуры, станьце пераможцам галасавання ў чаце і атрымайце дапамогу адмыслоўцы ў развіцці задумкі.

✨ Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой, партнёр @radakultury, прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе III Free Belrus Business Award. Cёлета ўпершыню прадстаўленая намінацыя “Арт-бізнес”. 🏆Прыз — 5 тыс. еўраў!
“Ідэя стварыць намінацыю для бізнесаў, звязаных з культурай, узнікла пасля каляднага нэтворк-івэнту і аўкцыёну. Мы пазнаёміліся з вялікай колькасцю таленавітых беларусаў. У сваёй дзейнасці АВВА заклікае бізнесы быць сацыяльна адказнымі, таму вырашылі, што намінацыя ў галіне культуры будзе добрым прыкладам”, — кажа віцэ-прэзідэнтка АВВА Марына Гірын.
Намінацыя "Арт-бізнес" закліканая адзначыць кампаніі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы культуры і забаваў ці задзейнічаюць мастацтва і творчасць у прафесійнай, камерцыйнай дзейнасці.
Удзельнікамі могуць быць: галерэі, агенцтвы, тэатры, культурніцкія цэнтры, музеі, крэатыўныя студыі, арт-праекты, інтэрактыўныя інсталяцыі, медыя і забаўляльныя кампаніі і інш.
Даслаць заяўку (на англ. мове) да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ).
✔️Падрабязней пра конкурс

📺 Шукаеце кіно для прагляду падчас выхадных? Мы вам падкажам!
Эксперты @radakultury рэкамендуюць паглядзець:
▶️ Серыял “Працэсы” на “Белсат”. Спроба перажыць калектыўную траўму з дапамогаю смеху.
▶️ “Давай его дождёмся”. Камедыя абсурду на тэму: “як заставацца вернай сяброўкай і каханаю жонкай, калі і вашага мужа заклікалі на Святую Спецаперацыю”.
▶️ Беларускае кіно на кінафестывалі Artdocfest. Падборка дакументалак пра Беларусь і падзеі ў нашай краіне.
▶️ “Живёт Беларусь” тэлеканалу “Настоящее время” і праект Beldocs – медыі, якія шчодра дзеляцца сваімі стужкамі з гледачамі.
▶️ Онлайн-кінатэатр беларускага кіно Vodblisk. Тут штомесяц прэзентуюць ігравыя і дакументальныя, фестывальныя і аўтарскія стужкі.
⏯ “Марыля. У пошуках дзіўнікаў”. Сучасная казка з фальклорнымі матывамі, якая адразу ж захапіла аўдыторыю. Удалы прыклад прыватных інвестыцыяў у беларускую анімацыю.
⏺ Больш стужак, каналаў і годных беларускіх праектаў — у нашым традыцыйным квартальным аглядзе

Разам з каляндарным летам набліжаецца сезон оўпэн-эйраў, фэстаў і сонечных сяброўскіх сустрэч. Сабралі для вас цэлую афішу імпрэзаў, падтрыманых #ArtPowerBelarus, якія можна наведаць ужо на гэтым тыдні.
31 траўня, Беласток (Польшча) – старт фэсту традыцыйнай музыкі SONCAHRAJ, што чарговы раз ладзіцца фундацыяй Tutaka.
Праграма, дэталі
31 траўня і 1 чэрвеня, Вільня (Літва) – “Хор вольных беларусаў” і “Батлейка+” прэзентуюць музычны спектакль “Купала. Пачатак” па п’есе Уладзіміра Караткевіча.
Дэталі
1 чэрвеня “Хор вольных беларусаў” запрашае таксама на спеўную вечарыну ў Гасцёўні Беларускай Рады культуры.
✔️Сустракаемся а 18:00 (Vilnius, Sv. Ignoto g. 5).
1 чэрвеня, Варшава (Польшча) – дабрачынны беларускі фестываль дзіўнай музыкі і прэзентацыя альбому на вініле. Арганізатар – суполка Belarus Outside Sound System. Сродкі, сабраныя падчас фэсту, скіруюць у BySol.
Праграма, дэталі
#ArtPower_афіша

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🐙 Праект “Васьміног” адкрывае доступ да онлайн-курсаў для школьнікаў
Усе прапанаваныя прадметы можна вывучаць у асінхронным рэжыме, у зручны час і самастойна. Задачы ў кожным курсе складзеныя з улікам узроставых і кагнітыўных асаблівасцей дзяцей, яны грунтуюцца на найноўшых напрацоўках онлайн-педагогікі.
Але не палохайцеся: курсы самі па сабе вельмі займальныя, тут ёсць анімацыя, а матэрыял часта скіраваны на развіццё крэатыўнасці.
Сярод прадметаў:
🔸 хуткачытанне для дзетак праз забаўкі, квэсты, размалёўкі;
🔸 захапляльнае падарожжа Аленкі і Дзімкі па краіне галаваломак "А-Я Чытаю на роднай мове";
🔸 “Чароўны карагод года” з сапраўднымі іншапланетнікамі;
🔸 курс сцэнічнай прамовы і тэатру "Гавары-ка!"
Для падлеткаў: курсы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, заняткі па філасофіі “Святло з пячоры Платона”, курс “Мастацтва Беларусі 1920-х", літаратурны курс "Знак бяды" пра твор Васіля Быкава, “Жанчыны ў гісторыі Беларусі” і іншыя.
✔️Усе курсы знойдзеце на сайце "Васьмінога"

Падведзеныя вынікі колу для заявак на міні-гранты ў межах #ArtPowerBelarus.
Сродкі, вылучаныя на падтрыманне міні-праектаў, вычарпаныя, таму тур завяршальны для гэтай часткі праграмы.
За міні-гранты (да 5 тысяч еўраў) на гэтым этапе змагалася сотня праектаў. Агульны запыт — больш як € 455 тыс, а даступны бюджэт — € 92 тыс. Канкурэнцыя была моцная, але адборачная камісія знайшла магчымасць падтрымаць 19 заявак.
— Мы атрымалі безліч бліскучых прапановаў, заяўкі былі запоўненыя трапна: бачна, як выраслі нашыя апліканты і аперуюць у складаных бюракратычных рамках ArtPower Belarus. Мы са свайго боку зрабілі ўсё магчымае, каб максімальная колькасць заявак атрымала фінансаванне. Віншую пераможцаў! Ганаруся ўсімі, хто знайшоў смеласць падацца да нас і выкласці на паперу свае ідэі. Застаемся на сувязі ў спадзеве на далейшае супрацоўніцтва, — кажа грант-менеджарка Эліна Калнібалоцкая.
❗️ Калі вы падавалі зяўку, правярайце свае паштовыя скрыні: там ужо знойдзеце паведамленнеі ад нашых грант-менеджараў.

💥 Адукацыйная праграма #ArtPowerBelarus запрашае на адкрытую сустрэчу з беларускай куратаркай, арт-менеджаркай, якая працуе ў Варшаве.
«Вырашаем праблемы: персанальны досвед Вольгі Мжэльскай»
⏰ Калі? 7 чэрвеня, 17:00 (Варшава) / 18:00 (Мінск)
Дзе? Zoom
Працягласць: 90 хв.
Толькі сапраўдны досвед і ніякіх тэорый! На прыкладах са сваёй уласнай практыкі Вольга раскажа пра тое, якія праблемы і задачы з’яўляюцца для яе стартам для дзейнасці і патлумачыць, чым у працы арт-менеджара дапамагаюць супольнасці і навошта іх ствараць.
Вольга Мжэльская — куратарка, арт-менеджарка, сузаснавальніца ініцыятывы Dyslexia Belarus, аўтарка тэлеграм-блога Little Hedonist. Актыўна займаецца прамоцыяй творчасці беларускіх мастакоў у Польшчы.

🎎 Знаёмцеся: гранці #ArtPowerBelarus тэатр “Прыехалі” з пастаноўкай “Сумны Суп” па кнізе Вольгі Гапеевай. Прэм’ера — заўтра.
— Мы задумалі гэты спектакль у 2022 годзе, прэм’еру планавалі ў межах Дзён беларускай культуры, ідэю ўхваліла аўтарка кнігі Вольга Гапеева, але планы прыпыніла вайна ва Украіне. Радасна, што праект урэшце рэалізаваны, бо пастаноўка ўслед за кнігай нясе каштоўныя думкі пра тое, як важна сябраваць з самім сабой, наколькі істотнымі могуць быць словы і ўвага да тых, хто побач, — кажа актор Аляксандр Енджаеўскі.
Найпрасцей, прызнаюцца стваральнікі пастаноўкі, было прыдумаць ідэю спектаклю, найскладаней — рэалізаваць задуманае ў Польшчы, дзе магчымасці для стварэння касцюмаў, сцэнаграфіі і матэрыяльнага ўвасаблення вобразаў неабмежаваныя.
Тэатр “Прыехалі” упэўнены: “Сумны Суп” чакае вялікая кар’ера. Пакуль запрашаюць на два паказы ў Беластоку:
▫️06.06 — Моладзевы дом культуры (Warszawska 79a) Уваход вольны!
▫️28.06 — Беластоцкі тэатр лялек (ul. Kalinowskiego 1)
📹 teatrpryehali

📣 На сувязі праект “Беларускія магістраты”, які рэалізуецца ў межах Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры.
🔸 Магістрат, аб’яднаны вакол беларускага спартовага клуба “Волат”, сабраў 25 удзельнікаў. Яны падпісаліся на фінансавае падтрыманне праекта штомесячным данатам. Падпіска працягваецца: "Волат" плануе ў верасні запуск другога філіяла ў Варшаве, таму фундатарам тут радыя.
🔸 Калі вы — прыхільнік канцэпцыі магістратаў і хочаце даведвацца навіны праекта з першых вуснаў, падпісвайцеся на адмысловую рассылку. На электронную пошту будзеце атрымліваць унутраныя навіны магістратаў, апытанні пры выбары новых праектаў, запрашэнні ў чат, а таксама на онлайн- і офлайн-сустрэчы (дарэчы, офлайнавая сустрэча плануецца ўжо зусім хутка).
Падпісацца
🔸 У хуткім часе стартуе новы магістрат. Які гэта будзе праект? Вырашаюць падпісанты рассылкі праекта, але прэтэндэнты ўжо вядомыя. Гэта дабрачынная ініцыятва “Звяно. Ланка”, Дом беларускай дыяспары ў Кракаве і часопіс PAMYŁKA ZIN. Далучайцеся і галасуйце!

🎧 Любіце кнігі і падкасты пра літаратуру? У нас ёсць для вас адмысловая падборка беларускіх праектаў.
Эксперты @radakultury рэкамендуюць паслухаць
▶️ Белліт. Падкаст вядомай аўтаркі-крытыка, які сумяшчае агляд актуальных падзей белліту, бліц-крытычны аналіз, рэкамендацыі да чытання і набыця кніг.
▶️ YouTube-канал паэта і літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча выдае на-гара бліскучыя аўтарскія лекцыі пра найлепшыя класічныя і сучасныя творы беларускай і сусветнай літаратуры. Праект, падтрыманы #ArtPowerBelarus. Увага! Рэсурс прызнаны “экстрэмісцкім” у Беларусі.
▶️ Літрадыё развівае лінейку падкастаў-гутарак з беларускімі аўтаркамі і аўтарамі па абодва бакі мяжы. На партале выходзяць падкасты “Супердудко” і “Каля літаратуры”.
▶️ “Гутаркі ля швейнай машыны” – відэападкаст ізраільскага дыпламата Цві Міркіна і мінскага празаіка і перакладніка Паўла Касцюкевіча пра габрэйскую слоўную культуру ў Ізраілі і Беларусі.
⏺ Больш пра кнігі і літатурныя справы – у нашым традыцыйным квартальным аглядзе.

📚Каго падтрымала праграма #ArtPowerBelarus: вітайце YouTube-канал Андрэя Хадановіча
Праект пра літаратуру, а таксама пошук адказаў на выклікі сучаснасці. Натуральна — праз зварот да слова пісьменнікаў.
Як ствараюцца новыя выпускі? Расказаў спадар Андрэй:
— Рэагую на кніжныя навінкі — беларускія кнігі або пераклады сусветнай літаратуры на беларускую. Выйшаў "Капітан Лятучая Рыба" — з'явіўся выпуск. Часам рэальнасць правакуе. Сталі забараняць кнігі — расказаў пра Рэя Брэдбэры. Узнікаюць непаразуменні з літоўцамі — запісаў выпуск пра літоўскія кнігі па-беларуску. Адзін з першых выпускаў быў пра ўкраінскую паэзію, а ў кастрычніку апавёў пра ізраільскую літаратуру. Зрэдчас рэагую на важныя даты. Зрабіў выпуск пра калядную літаратуру, пра "Новую зямлю" — да 140-годдзя Коласа. А зараз будзе пра "Знак бяды", на стагоддзе Васіля Быкава.
Хочаце выпуск пра свайго любімага аўтара? Пішыце ў каментарах!
— Быў выпуск пра паэзію Купалы, але людзі папрасілі пра "Тутэйшых" — расказаў, — кажа аўтар.
Пабачыць больш

📚 Вітайце гранці #ArtPowerBelarus: раман “Зэльмэняне” Мойшэ Кульбака ў перакладзе на беларускую.
Выдавецтва: “Вясна” (Прага), перакладчык з ідышу: Сяргей Шупа.
У 👆інтэрв’ю спадар Сяргей расказаў, чаму “Зэльмэняне” — культавы мінскі раман, а нам патлумачыў, чаму варта чытаць менавіта новы пераклад:
— Упершыню на беларускую мову кнігу пераклаў Віталь Вольскі. “... выдаецца са скарачэннямі”, — папярэджвала прадмова 1960 г. Скарачэнні ж склалі 12,5% ад поўнага тэксту. Выдаленыя непаважныя выказванні аб савецкіх святынях, рэлігійныя акцэнты, згадкі пра этнічныя асаблівасці герояў, міжэтнічныя ўзаемаадносіны, аўтарскія смеласці, складаныя або нязручныя для перакладу месцы. Чытаць новы пераклад варта не толькі каб азнаёміцца з раманам без пропускаў. Творы класічнай літаратуры перакладаюцца зноў і зноў. Вырастаюць пакаленні, мяняецца мова, агульны культурніцкі кантэкст. І 74 гады з часу папярэдняга перакладу — дастатковы тэрмін, каб перастварыць і перачытаць гэты раман.
Купіць у выдавецтве
📹 Жыццё-маліна