Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.07K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Беларусы Батумі 9 ліпеня прайшлі на караблі пад бел-чырвона-белым сцягам у рамках Тыдня беларускай культуры

На караблі гучалі беларускія песні, беларусы падпявалі і скандавалі “Жыве Беларусь”. А сёння ў Батумі адкрыўся кірмаш, на якім прадаюць аксэсуары з нацыянальнай сімволікай.

#by_culture
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Міжнародны тыдзень беларускай культуры. Дзень 6️⃣

🔻Беларускі квартэт Mova Dreva выступіў на фестывалі "Guarda in Jazz" у Гвардзе, Партугалія

🔻У Чэхіі прайшоў Дударскі фэст і святкаванне Купалля

🔻Святкавалі Купалле і беларусы Лондана на запрашэнне Англа-Беларускага Таварыства

🔻У Варшаве стварылі атмасферу пратэстных беларускіх двароў узору лета-восень'20. Музыка ад Аляксея Бурносенкі, "Патрабуем разысціся", АnaMova і гурта V&D. Адкрыў мерапрыемства Павел Латушка

🔻 У Кіеве на фестывалі Atlas weekend, выступілі гурты Nürnberg, Nemiga, Intelligency, Nizkiz і ЛСП

🔻У гэты час у Бразіліі малявалі Беларусь з бразыльскай суполкай Urban Sketchers

🔻У Батумі адбылася выстава-кірмаш з беларускай сімволікай

🔻А вось віленцам выпала рэдкая магчымасць паглядзець фільм "Кураж" дакументаліста Аляксея Палуяна

Удзень у літоўскай сталіцы прайшоў мастацкі майстар-клас па напісанні паштовак палітвязням, арганізаваны пры падтрымцы @bysol

🎥 "Воля": стрыт-арт і верш Янкі Купалы

#by_culture
Завяршаем наш караоке-марафон нацыянальным гімнам "Пагоня"!

https://youtu.be/a6h9E6jvKvE

Штодня ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры мы публікавалі відэа любімых песень беларусаў.

Плэйліст з усімі песнямі

Распаўсюджвайце іх у сваіх суполках і аб'яднаннях, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture.

І напішыце, калі ласка, у каментарах, з якімі яшчэ беларускімі песнямі нам зрабіць караоке-відэа?

Спяваем разам!

#by_culture
@by_culture завяршае Міжнародны тыдзень беларускай культуры канцэртам у Вільні

У ім возьмуць удзел музыкі, якія натхнілі сваімі спевамі мільёны беларусаў розных пакаленняў: Лявон Вольскі, Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук, Сяргей Kosmas.

https://youtu.be/GaW1cUNERCg

"Пасля смерці Рамана Бандарэнкі мы пачалі ладзіць трансляцыі канцэртаў: першым быў “Рэквіем” Моцарта, пасля - дзясяткі рокавых, джазавых, бардаўскіх выступаў. Слухачы дзякавалі музыкам, і з гэтых ахвяраванняў падтрымку атрымалі тыя, хто меў у ёй вялікую патрэбу", - зазначыў кіраўнік @by_culture Сяргей Будкін.

Сродкі сабраныя падчас жывой трансляцыі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных беларускіх творцаў ды іх новыя праекты.

Культура мацнейшая за дыктатуру!

#by_culture
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Alyona Alyona далучылася да Міжнароднага тыдня беларускай культуры, прачытаўшы ўкраінскі пераклад верша Янкі Купалы "А хто там ідзе?"

Верш "А хто там ідзе?" на розных мовах

#BY_culture
Фінал першага Міжнароднага тыдня беларускай культуры: дзень 7️⃣

🔻Вялікі беларускі канцэрт у Вільні - "Культура мацнейшая за дыктатуру!": Лявон Вольскі, Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук, Сяргей Kosmas

🔻Кіеў: Дзень беларускага мастацтва - канцэрт Naka piano + Кастусь Гарачы, Shuma і РСП, чытанні беларускай літаратуры і фотавыстава “Беларусь абуджанная”

🔻Alyona Alyona прачытала ўкраінскі пераклад купалаўскага "А хто там ідзе?"

🔻У французкім Ансі адсвяткавалі Купалле - з вогнішчам, карагодамі, і вянкамі!

🔻У Беластоку фундацыя "Тутака" зладзіла шпацыр па беларускіх месцах, а Беларускі Моладзевы Хаб "Кінатэрапію" - паказ беларускага пратэстнага кароткага метру з дыскусіяй з аўтарамі і псіхатэрапеўткай

🔻Прэзентавалі бразільскі кавер на "Rising Arrows", найвядомейшую кампазіцыю Gods Tower. І прамы эфір пра беларускі і бразільскі метал з Лэслі Найфам і Рабэрту Індзіў (Roberto Índio)

🔻Мы падзяліліся з вамі караоке-версіяй "Пагоні"

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍

🖼️ "Свабода", мурал бразільца hyperaton

#by_culture
Першы Міжнародны тыдзень беларускай культуры прайшоў і мы пачынаем дзяліцца з вамі самымі шчымлівымі выкананнямі верша “А хто там ідзе?”, запісанымі беларускімі і замежнымі творцамі

Першай будзе пісьменніца Ганна Златкоўская, якая падрыхтавала сваю, актуальную версію класічнага верша.
Прысвячаецца ўсім тых, хто знайшоў у сабе сілы сказаць “Я не баюся” і трапляе ў самае сэрца...

https://www.youtube.com/watch?v=UYgfM2f1oPg

#by_culture
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Афіцыйны шлюб пад 🤍❤️🤍 сцягам? Цяпер такое магчыма!

Гэта можна зрабіць у Народнай амбасадзе Беларусі ў Швецыі.

Юрыдычным распарадчыкам будзе Йенс Орбак, выканаўчы дырэктар Global Challenges Foundation, і былы міністр дэмакратычнага развіцця Швецыі, які мае права на заключэнне міжнародна прызнаных шлюбаў.

Неабавязкова быць рэзідэнтам Швецыі, трэба толькі прадставіць шведскай падаткавай дакумент, які пацвярджае ваш вольны статус.

Народная Амбасада Беларусі ў Швецыі пры нашым удзеле распрацоўвае арыгінальны сцэнар вясельнай цырымоніі з традыцыйнымі і сучаснымі элементамі беларускай культуры, а таксама дызайн пасведчання аб шлюбе!

😘 Гатовыя быць першай парай, якая афіцыйна стане сям’ёй Новай Беларусі?

💌 Пішыце ў Народную Амбасаду Беларусі ў Швецыі: Sweden@BelarusAbroad.org

#by_culture
Міжнародны тыдзень беларускай культуры ў большай частцы адзначалі за мяжой. Але мы верым, што неўзабаве адсвяткуем нашую культуру і ў самой краіне!

Паглядзіце, які класны ролік нам даслаў Хор Вольных Бараўлянаў:
https://youtu.be/JUqO1z8FLBs

Нават у гэтых умовах людзі знайшлі ў сябе сілы запісаць для нас песню і зрабіць кліп. Дзякуй, сябры!

Культура мацнейшая за дыктатуру!

#by_culture