Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.06K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
▶️ YouTube выхаднога дня:

▪️Вядучая і прадзюсарка Кацярына Раецкая на канале "Максімальна": патрабаванні да жанчын на беларускім тэлебачанні, навошта патрэбны фемінізм і як ён змяняе жыццё.

▪️Пра беларускую музыку на канале "Міністэрства сепультуры": NRM vs Neuro Dubel.

▪️"Шокінг Культ" з Максімам Жбанковым: пра практыкі гарызантальнасці ў краіне вертыкальнага ўзлёту і тое, што беларускасць — не месца на карце, а градус душэўнага досведу.

▪️"Вусы Скарыны" з Цімохам Акудовічам: як называлі сябе нашыя продкі і адкуль узнікла Беларусь і беларусы.

▪️Андрэй Хадановіч пра літаратуру: новая кніга Альгерда Бахарэвіча "Ператрус у музеі" — першая кніга пра пратэсты і рэвалюцыю 2020-га ў Беларусі.

▪️"Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: адкуль узяліся гоцкія плямёны ў Беларусі і Украіне.

📽 Кіно: Ірландская кароткаметражная стужка "Дзверы" — фільм, заснаваны на эпізодзе кнігі "Чарнобыльская малітва" Святланы Алексіевіч, якая нядаўна адзначыла сваё 75-годдзе.

Анімацыйны фільм "Паданне пра гуслі" — аўтарская праца Таццяны Кубліцкай 2019 года.

🪩 Музычны бонус: прэм'ера кліпа ад РСП на песню "Ровар".

Лайв-стрым Papa Bo Selektah на Radio Plato (16.00 па Мінску).

🎧 Падкаст: новы выпуск падкаста "Малус" — "Птушка з таблеткай" — пра выбар, якога часам няма.

#што_паглядзець
▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

▪️Пра цікавыя метамарфозы ў беларускай музыцы распавядае Аляксандр Чарнуха на сваім канале "Міністэрства сепультуры": з чаго пачынаў Сяргей Міхалок, Palina на фестывалі "Бардаўская восень" і інш.

▪️"Шокінг Культ" з Максімам Жбанковым, пытанні і адказы: гэтым разам пра 15 мяхоў Гадара, біццё дзярэй на кінасеансах, як знайшоў сябе ў продажах і іншую "харошую" культуру. Усё, аб чым вы хацелі запытаць аўтара — пішыце ў каментарах. Адказы на самыя цікавыя — у наступнай нарэзцы.

▪️Гісторык Цімафей Акудовіч у праграме "Гісторыя на Свабодзе": ці трэба пераймяноўваць Беларусь?

▪️Мікіта Белаглазаў, заснавальнік праекта Audiobooks.by, на Еўрарадыё: пра праект, сувязь з радзімай,
стаўленне да беларусаў у Амерыцы.

▪️Андрэй Хадановіч пра літаратуру: сучасная польская літаратура, якая перакладзена на беларускую мову.

▪️Гісторыя ў перадачы "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй.

▪️Мастачка Таццяна Калач стварае кнігу "Прыгоды Ваўчка ў міфічным свеце" па матывах беларускай міфалогіі і выкладае працэс у YouTube: прыняць удзел у творчым працэсе, даслаўшы свае малюнкі аўтарцы праекта, можа кожны жадаючы.

🎧 Аўдыё-бонус: госць падкаста "Супердудко" — Аляксей Кавалёў, адзін з аўтараў кніг "Огромная тень дождевого червя" і "От Паниковки до Шайбы".

📽 Кіно: глядзіце сучасныя беларускія фільмы ў онлайн-кінатэатры VODBLISK. Рэліз гэтага месяца — "ІІ" Улады Сяньковай.

🐰 Дзеткам: казкі, коміксы і адукацыйныя перадачы для самых маленькіх на канале "Бэйбус".

#што_паглядзець
▶️ YouTube на культурны вечар:

▪️У перадачы "Мы вернемся" — Рэгіна Лавор, культуролаг, стваральніца Іўеўскага музею нацыянальных культур, рамесніца і зняволеная рэжыму, асуджаная на 2 гады "хатняй хіміі", у якой атрымалася ўцячы з Беларусі.

Падтрымаць Рэгіну

▪️Тыктокер і вядоўца гумарыстычнага праекта "о(б)суждаем" Глеб Сямёнаў у перадачы "TOK": пра палітычную сатыру, мемных палітыкаў і жарты пра дранікі.

▪️"Шокінг Культ" і моўнае пытанне з Максімам Жбанковым: Ці можна абраць родную гаворку; як разумець змаганне за мову; што адбываецца з мовай у выгнанні і ці варта чакаць татальнай беларусізацыі?

▪️У новым выпуску "Міністэрства сепультуры" з Аляксандрам Чарнухам — малавядомыя факты пра самага дзіўнага эстраднага спевака Беларусі Аляксандра Саладуху.

▪️А вось Аляксандр Чарнуха ў выпуску "Ідэя Х" на Еўрарадыё: Як прасоўваць беларускае, калі ў краіне ўсё забараняюць; у якой музыцы зашыфраваная беларуская нацыянальная ідэя і на якой мове рабіць творчасць?

▪️Андрэй Хадановіч пра літаратуру: Першы сатырычны раман у гісторыі беларускай літаратуры — Андрэй Мрый і яго "Запіскі Самсона Самасуя".

▪️Гісторыя ў перадачы "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: Прапаганда доўгі час навязвала і беларусам набор міфаў, каб перарабіць у "простых маленькіх людзей". Дзе тут праўда, дзе хлусня і чаму неабходна вяртаць архетыпы нашага мінулага, моц, славу і гонар.

▪️Новы ютуб-праект "Зёлкі-шоу" — забаўляльна-адукацыйнае шоу пра беларускую мову. Госці першага выпуску — вядучы і блогер Мікіта Бялевіч і блогерка Кацярына Васілёнак.

🐰 Дзеткам: Прэм'ера на "Бэйбусе"! Глядзіце новы мультсерыял "Прызма Часу" пра гісторыю Беларусі.

🎧 Аўдыё-бонус: Наста Кудасава ў падкасце "Адкуль бяруцца кнігі" на "Літрадыё": пра творчасць і асабістае.

#што_паглядзець
▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

▪️"Шокінг Культ" з Максімам Жбанковым, пытанні і адказы: пра "лёгкую прышыбленасць", культуру еўрапейскай ускраіны, Караткевіча, Анемпадыстава і практыкі радасці.

▪️19 чэрвеня споўнілася 20 гадоў са дня смерці Васіля Быкава, прапануем паглядзець матэрыялы пра пісьменніка:

▫️Выпуск на канале Андрэя Хадановіча: Васіль Быкаў і яго апошняя кніга "Доугая дарога дадому".

▫️Дакументальны фільм Віктара Корзуна "Васіль Быкаў. Вяртанне": асноўны матыў фільму — інтэрв'ю з Быкавым, запісанае ў 1996 годзе перад ягонай вымушанай эміграцыяй.

▪️Гісторыя ў перадачы "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: адкуль карані міфа пра "братские народы" Беларусі і Расіі.

▪️Падкаст "Літаратурныя ночы з Васілём" на "Радыё Ўнэт": даследчык літаратуры Васіль Дранько-Майсюк расказвае пра Янку Маўра: 1 частка і 2-я.

▪️Японія па-беларуску на канале Vanya in Japan: тэматычныя ролікі, паездкі, шпацыры. У новым выпуску — як з'явіліся, жылі і зніклі самураі?

Бонус: Vodblisk-talk — Воля Чайкоўская, стваральніца онлайн-кінатэатра VODBLISK гутарыць з рэжысёркай Уладай Сяньковай.

#што_паглядзець
▶️ YouTube на вечар:

▪️"Кроў на траве" — фільм Арцёма Лобача, зняты па ідэі і з удзелам спявачкі Маргарыты Ляўчук. Гэта даследаванне пытання, ці магчымы гвалт візуальнай дзяржаўнай сімволікай. У фільме дызайнеры, стылістка, урбаніст былыя палітзняволеныя беларусы распавядаюць, што не так з чырвона-зялёнымі спалучэннямі ў Беларусі.

▪️Стэндап-комік Міхась Ільін у перадачы "ТОК": пра беларускіх комікаў, твітарскую супольнасць, апазіцыю, пратэсты і інш.

▪️Пра жыццё на паўзе разважае Максім Жбанкоў на канале "Шокінг Культ": што рабіць, калі сэнс жыццёвага сюжэту згублены і дасталі ўсе — і актывісты, і канфармісты?

▪️Дызайнер Артур Вакараў на Еўрарадыё: як адбіліся на творчасці ўцёкі з Беларусі, у якім стане зараз беларускі дызайн і што будзе далей.

▪️Андрэй Хадановіч пра літаратуру: гераіня новага выпуску — Нобелеўская лаўрэатка і адна з лідарак польскай літаратуры, паэтка Віслава Шымборская.

▪️Гісторык Наталля Сліж, аўтарка кніг пра сексуальнае жыццё ў ВКЛ, у эфіры "Гісторыі на Свабодзе": пра тое, якія народныя традыцыі беларусаў звязаныя з сексуальнасцю, ці была ў ВКЛ роўнасць мужчын і жанчын перад законам і іншыя цікавосткі.

▪️Гісторыя ў перадачы "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: чаму Расія перманентна ваюе і чаму імперыя зрабіла стаўку на вайну, а ўсе астатнія сферы (эканоміка, інфраструктура, адукацыя, навука…) толькі служаць ёй?

▪️"Около Культуры" з Мікітам Монічам: дзе шукаць мастацтва ў Мінску.

📽 Кіно: дакументальны фільм "Четыре круга дальше от центра" рэжысёркі Лены Ле, стужка прысвечаная мастачцы Марыне Капілавай.

🎧 Аўдыё-бонус: госця падкаста "Супердудко" — паэтка Вера Бурлак: пра суплёт дзіцячага і эксперыментальнага, манаграфічную паэтыку, патаемны альянс Купалы і Кэрала, гумарыстычны бок авангарду і што гэта за навука такая — патафізіка.

💿 Музычны бонус: N.O.Ž. прадстаўляе песню "Прагны з Багны" — кавер-версію чэшскай "Jozin z Bazin" гурта "Banjo Band".

#што_паглядзець
▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

▪️Аляксандр Чарнуха на сваім канале пра беларускую музыку "Міністэрства сепультуры" распавядае пра сітуацыю з канцэртным жыццём у Беларусі: дзяржаўны кантроль, закрыццё клубаў і шмат рускіх артыстаў.

▪️Пра рок-музыку ў беларускай культуры, генералаў рок-сцэны і новае пакаленне: госці эфіру на "Еўрарадыё" — рэдактар, выдавец і перакладчык Сяргей Шупа і рок-паэт Фелікс Аксёнцаў.

▪️"Шокінг Культ" і размовы на бэкстэйджы з культуролагам Максімам Жбанковым: пра метафару "халоднай вайны" з выпуску пра жыццё на паўзе.

▪️Мастак Максім Осіпаў у перадачы "Ідэя Х" на Еўрарадыё: нацянальная ідэя, моўнае пытанне і раз'яднанасць беларусаў.

▪️У забаўляльным шоу пра беларускую мову "Зёлкі-шоу" — тэлевядоўца і рэдактарка “Маланкі” Кацярына Ерусалімская і прадзюсар, дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі @radakultury Алесь Чахоўскі.

▪️Гісторыя з Кацярынай Ваданосавай: пра беларусаў і ўкраінцаў Падляшша і феномен бежанства.

▪️Лідар гурта Leibonik Сяргей Башлыкевіч распавёў пра працу над трэкам "Emigrant Song".

📽 Кіно: глядзіце сучасныя беларускія фільмы ў онлайн-кінатэатры VODBLISK. Рэліз гэтага месяца — "Возера радасці" Аляксея Палуяна.

🐰 Дзеткам: казкі, мультсерыял, коміксы і адукацыйныя перадачы на канале "Бэйбус".

#што_паглядзець
▶️ YouTube выхаднога дня:

▪️Апошнія гадзіны ідзе стрым на канале @radakultury, прысвечаны Алесю Пушкіну. Глядзіце дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго архіўныя відэазапісы, а таксама выступы беларускіх музыкантаў, прысвечаныя мастаку.

▪️Пра 10 беларускіх гуртоў, якія лепш за замежныя, расказвае Аляксандр Чарнуха на канале пра беларускую музыку "Міністэрства сепультуры".

▪️Хто такі Вольскі і чаму беларусы не цікавяцца сваім? Разважае блогер, музычны крытык і драматург Аляксандр Чарнуха ў эфіры Еўрарадыё.

▪️"Около Культуры" з Мікітам Монічам: як мастакі дзясятых і дваццатых гадоў мінулага стагоддзя пераходзілі з расповеду на крык, каб адлюстраваць гістарычны кантэкст

▪️У перадачы "Ідэя Х" на Еўрарадыё — былы дэкан гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, выкладнік Універсітэта Сарбоны Дзяніс Кандакоў: як захаваць гісторыю, мову і памяць беларусаў.

▪️Гісторыя ў перадачы "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: новы выпуск пра тое, чаму Расію лічаць пераемніцай Залатой Арды.

📽 Кіно: "Басовішча" — фільм Юрыя Каліны пра 30 год гісторыі фестывалю, на месцы якога цяпер ладзіцца фэст "Tutaka".

🎧 Падкаст-бонус: Літаратарка Вольга Гапеева ў падкасце "Адкуль бяруцца кнігі" на "Літрадыё" распавядае, чаму паэзія немагчымая без эмпатыі, дзеліцца асабістымі гісторыямі пра досвед цялесных самапашкоджанняў, траўматычныя жарсці і моц псіхатэрапіі.

🐰 Дзеткам: падкаст "Казкі для Дзівусі". Першая гісторыя — "Базылішак", паводле п'есы Францішка Аляхновіча, чытаюць Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава.

#што_паглядзець
▶️ YouTube на культурны вечар:

▪️Глядзіце пілотны выпуск новага шоу "Пазакласнае чытанне". Стваральнікі загадзя чытаюць кнігі беларускіх аўтараў і робяць суб'ектыўны агляд прачытанага.

▪️ "Галоўны вораг нашага культурніцкага працэсу — сам гэты працэс". Новы выпуск "Шокінг Культа" з Максімам Жбанковым пра крызіс культменеджмента, "якбыкультурку" і тое, дзе шукаць кураж.

▪️ Аляксандр Чарнуха на сваім канале "Міністэрства сепультуры" працягвае распавядаць пра беларускую музыку. У новым выпуску — таямнічая гісторыя беларускага поп-дуэта "ДзіБронкс і Наталі".

▪️У новым выпуску шоу "о(б)суждаем" журналісты Ваня Прус і Глеб Сямёнаў абмяркоўваюць музычны фэст "Славянскі базар".

▪️ Новая "Трушанка": Ліза Ветрава разбіраецца, што такое наватворы, як новыя словы з'яўляюцца ў мове, і як яны распаўсюджваюцца.

▪️"Няпростая гісторыя" з Алегам Дзярновічам: вялікі разбор шчыльнага ўзаемадзеяння беларусаў і балтаў.

▪️Мікалай Халезін у эфіры Еўрарадыё распавядае пра падрыхтоўку оперы "Дзікае паляванне караля Стаха", якую ў верасні Свабодны тэатр ставіць у Лондане.

▪️Музею вольнай Беларусі споўніўся год. Пра гісторыю з'яўлення і дасягненні ўстановы распавядае дырэктарка музею Наталля Задзяркоўская.

▪️Максім Жбанкоў і Леанід Каліценя распавядаюць пра з'езд беларускіх кінематаграфістаў у Варшаве і стратэгію развіцця беларускага кінематографа ў выгнанні.

▪️ "Каля Культуры" з Мікітам Монічам пра геніяльнага мастака з Беларусі Хаіма Суціна.

▪️ Гісторыя ў перадачы "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: Багдан Хмяльніцкі, Рускае Княства і праект перазагрузкі Рэчы Паспалітай.

🎼 Музычны бонус: песня і кліп на верш Максіма Знака "Будзе дзень".

📽 Кіно: глядзіце сучасныя беларускія фільмы ў онлайн-кінатэатры VODBLISK. З Беларусі — бясплатна да канца года. А таксама размовы з тымі, хто робіць кіно: новы госць VODBLISK Talk — рэжысёр Аляксей Палуян!

🐰 Дзеткам: казкі, коміксы і адукацыйныя перадачы для самых маленькіх на канале "Бэйбус".

#што_паглядзець
📺 YouTube выхаднога дня ў нашым эфіры:

▪️ "Генерал Мыш": фільм да 50-годдзя заснавальніка "Белага легіёну" і культурніцкага дзеяча Міраслава Лазоўскага, жыццё якога абарвалася 16 траўня 2023 года ў Бахмуце.

▪️ "Лямпавы стрым" з Сашам Філіпенкам. Комікі з panstandup абмеркавалі з ім беларускую літаратуру, а таксама даведаліся, ці глядзеў ён "Пазакласнае чытанне".

▪️ Максім Жбанкоў у размовах на бэкстэйджы расказвае пра Куллінковіча, грошы на культуру і крыху Чайкоўскага.

▪️ Песні купальскія, жніўныя, валачобныя, рэкруцкія, сіроцкія, галашэнні, застольныя…
"Беларускія народныя песні: якое сапраўднае значэнне і дзе іх шукаць?" — у чарговай серыі "Трызуба і Пагоні".

▪️ У новым выпуску "Около Культуры" Мікіта Моніч распавядае пра лэнд-арт, энвайраментал арт і, увогуле, пра мастацтва, што робіцца разам з прыродай, унутры прыроды і намагаецца не супрацьстаяць ёй, а супрацоўнічаць.

▪️ Кацярына Ваданосава чытае "Малітву" Наталлі Арсеневай. Гэта — адзін з эпізодаў праекта #незагаснуцьзоркіўнебе - паэтычнай хрэстаматыі да 90-годдзя заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў. Усе вершы шукайце тут.

❤️ Марафон салідарнасці з палітзняволенымі "Нам не ўсё адно!" працшоў, але можна паглядзець трансляцыю тут і паспець заданаціць да 23.59 (мінскі час) 30 ліпеня праз https://salidarnasc.com

🎧 Аўдыя-бонусы:

▪️ Шаптухі, знахары, вядзьмаркі. Падкаст Natatnik з Сяргеем Лескецем

▪️ Маналог Kitchentatooer — мастак са Слуцку, які пакідае на целах сваіх кліентаў наіўныя дзіцячыя малюнкі. "З гэтым як быццам прасцей жыць", – прызнаецца Дзяніс.

#што_паглядзець
🔻 Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

🖤 Сёння, 6 жніўня, Алесю Пушкіну споўнілася б 58 гадоў. Да дня нараджэння мастака рэжысёр Антон Грышкевіч зрабіў адмысловае відэа. Таксама глядзіце падборку матэрыялаў пра Алеся ад @chrysalismag — там фільмы, інтэрв’ю, працы розных перыядаў, кнігі.

🎧 Аляксандр Чарнуха зрабіў "выпуск-рэспект фантастычнаму беларускаму гурту, які больш не існуе" — пра "Троіцу".

🤍 Ці ёсць у беларусаў цікаўнасць да традыцыйнай, нацыянальнай беларускай вопраткі? А куды яе можна апранаць сёння? Пра гэта ў эфіры @euroradio адказвае паэтка, спявачка, вядоўца, журналістка, заснавальніца Школы традыцыйнага строя Кацярына Ваданосава.

▪️ Фэшн-дызайнерка Вольга Кардаш расказвае пра світшот для Ціханоўскай, знакамітую калекцыю з бусламі і (не)вяртанне ў Беларусь.

▪️ Новы беларускамоўны стэндап ад аб'яднання panstandup — музычныя імправізацыі ад Дзімы Саўяна "Песні з павертра".

🎸 Былы настаўнік працы і рок-н-рольшчык Васіль Плешкуноў у размове з Русланам Кулевічам распавядае, чаму беларускі рок не можа заставацца ў баку ад падзей 2020 года.

🅰️ Блогер Валянцін Конан выпусціў новае відэа спецыяльна для тых, хто лічыць, што кантэнт на беларускай мове — непавага да расейскамоўнага гледача.

🎧 Аўдыя-бонус: літарар Ілля Сін у падкасце "Суперудко". Расказвае пра свае “Libido” і рэлігійнасць, “вірусны” перформанс на мільёны праглядаў і за што паважае Эндзі Уорхала. А таксама адкуль пайшоў (і куды прыйшоў) “Бум-Бам-Літ” і каго з вядомых беларускіх літаратараў туды не прынялі, хоць бралі ўсіх запар.

🎥 Кіно!
Жнівеньская прэм’ера на VODBLISK — тру-крайм трылогія Мікіты Лаўрэцкага:

✔️"TO RUTH:" (2012) — кароткі метр па матывах блога сапраўднага сталкера.
✔️"Беларускі псіхапат" (2015) пераносіць на беларускую глебу маніфест амерыканскага масавага стралка Эліята Роджэра. У фільме — дача, псіхапат і тры малазнаёмыя дзяўчыны.
✔️"Забойства на Алібегава" (2022) — сапраўдны тыкток-серыял пра поліаморнае трыа і гучнае падвойнае забойства.

#што_паглядзець