Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.11K subscribers
4.89K photos
456 videos
5 files
4.54K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️ Беларуская кінапрэмія "Чырвоны верас" распачынае другую эдыцыю. Да ўдзелу запрашаюцца кінематаграфісты, якія выпусцілі фільмы ў 2021 і 2022 гадах. Дэдлайн: 14 кастрычніка. Падрабязнасці і заяўка.

▪️ Да 1 кастрычніка падавайцеся на стыпендыю Democracy Machine па лічбавых тэхналогіях у мастацтве. Перавага надаецца творцам, чые працы арыентаваныя на дэкаланізацыю, пераасэнсаванне гісторыі і мовы.

▪️ Бясплатныя курсы польскай мовы ў Варшаве для дзеячаў культуры з досведам міграцыі. Дэдлайн падачы: 2 кастрычніка.

▪️ Каманда стваральнікаў Беларускага інстытута тэатра запрашае далучыцца да запуску працоўных кірункаў будучай арганізацыі — трэба запоўніць анкету і пасля верыфікацыі вас дададуць у працоўны чат.

▪️ Беларускія фатографы за мяжой абвясцілі аб стварэнні Беларускай незалежнай асацыяцыі фатографаў. Далучацца могуць дзеячы беларускай фатаграфіі незалежна ад месца пражывання. Для азначэння першых крокаў супольнасці ўсіх зацікаўленых запрашаюць паўдзельнічаць у апытанцы.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

▪️Да 6 кастрычніка падавайцеся на конкурс экспертаў на стварэнне Групы па аналізе разнастайнасці формаў культурніцкага самавыяўлення ў лічбавым асяроддзі.

▪️Да 12 кастрычніка культменеджары і куратары могуць падаць заяўку на грантавыя праграмы ў Лондане: "менеджмент калекцый" або "камунікацыя з наведвальнікамі".

▪️Да 15 кастрычніка дактаранты-даследчыкі музыкі могуць узяць удзел у конкурсе ад Orpheus Instituut — міжнароднага цэнтра мастацкіх даследаванняў у галіне музыкі. Прапануецца стыпендыя €16 000 у год.

▪️Да 18 кастрычніка падавайце заяўкі на рэзідэнцыю ў галіне сучаснага мастацтва ў Германіі ад Braunschweig University of Art. Запрашаюцца мастакі і саўнд-дызайнеры.

▪️Да 20 кастычніка фотамастакі запрашаюцца прыняць удзел у конкурсе гуманітарнай фатаграфіі і атрымаць прэмію €6000.

▪️Да 31 кастрычніка фестываль харэаграфічных работ маладых харэографаў у Партугаліі прымае працы працягласцю 10-25 хвілін. Арганізатары пакрываюць выдаткі і выплачваюць грант.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Да 10 кастрычніка падавайце заяўкі на ўдзел у рэзідэнцыі PerspAKTIV (Германія, Польшча) у 2024 г. Перавага аддаецца дзеячам культуры, якія працуюць у актуальных напрамках сучаснага мастацтва, тэатра, музыкі і не маюць магчымасці для прафесійнага развіцця ў дадзены момант у Беларусі.

▪️Да 15 кастрычніка падавайцеся на ўдзел у "Майстэрні відэаапраектаў" ад CreateCultre Group у Вільні. Падчас заняткаў у перыяд 23 кастрычніка-9 снежня вы навучыцеся ствараць, здымаць і мантаваць відэапраекты. Падрабязнасці.

▪️Рэзідэнцыя Akademie Schloss Solitude ў Штутгарце (Германія) запрашае культдзечаў, мастакоў і навукоўцаў, якія хочуць засяродзіцца на працы і зрабіць уласны праект. Тэрмін рэзідэнцыі: 6-12 месяцаў у 2024-2026 гг. Падавайце заяўкі да 30 лістапада.

▪️Вакансія: Беларускі ПЭН шукае каардынатара творчага кірунку ў Варшаве. Падрабязнасці пра абавязкі знойдзеце тут. CV і матывацыйны ліст дасылайце на info@penbelarus.org да 9 кастрычніка.

☑️ Яшчэ больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

▪️Літаратурная і мастацкая рэзідэнцыя ў Сопаце, Польшча, запрашае сумесна папрацаваць мастакоў і літаратараў. Дэдлайн: 15 кастрычніка.

▪️Онлайн-курс для літаратараў, блогераў і драматургаў па Creative playwriting ад Кейт Янгдал — аўтаркі National Geographic, History і PBS. Запрашаюць стварыць тэкст на ангельскай мове і прэзентаваць яго ў фармаце чыткі ў Zoom. Падавайце заяўкі да 16 кастрычніка.

▪️Рэзідэнцыя ў Эстоніі для музыкаў і кампазітараў, якія ствараюць музыку для фільмаў. Падчас рэзідэнцыі будуць стварацца творы для кароткаметражнага фільма, анімацыі ці рэкламнага роліка. Дэдлайн: 20 кастрычніка.

▪️Тэатральная рэзідэнцыя ад Еўрапейскай тэатральнай канвенцыі запрашае маладых творцаў да працы ў еўрапейскіх тэатрах. Дэдлайн: 29 кастрычніка.

⭐️ Нагадваем, што да 13 лістапада @radakultury прымае творчыя праекты на гранты ад €5000 да €60 000 у межах праграмы #ArtPowerBelarus. Усе падрабязнасці і прыём заявак тут.

☑️ Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

▪️Лабараторыя ў Варшаве "Грыбніца: Каланіяльныя залежнасці і дэкаланіяльныя практыкі ў Беларусі" запрашае даследчыкаў культуры і ўсіх зацікаўленых да сумеснай працы, вынікам якой стане выданне кнігі. Дэдлайн: 8 лістапада.

▪️Да 13 лістапада @radakultury прымае творчыя праекты на гранты ў межах праграмы #ArtPowerBelarus. Падрабязнасці і прыём заявак тут.

▪️Фестываль гукавога мастацтва BETONTONTON 2023/2024 у Кёльне запрашае музыкаў, кампазітараў і саўнд-дызайнераў паўдзельнічаць у стварэнні мікраканцэртаў. Тэмы: бяспечная прастора, прытулак, цяпло і сяброўства. Дэдлайн: 19 лістапада.

▪️Да 21 лістапада падавайце заяўкі на фестываль кіно ў Партугаліі IndieLisboa International Film Festival. Мэта — прэзентаваць новыя фільмы і рэжысёраў у галіне незалежнага кіно.

▪️Да 27 лістапада прымаюцца заяўкі на мастацка-навуковую рэзідэнцыю ў Вене. Запрашаюцца творцы розных дысцыплін з вопытам працы ў галіне навукі.

☑️ Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

▪️Да 24 лістапада галерэя Hošek Contemporary ў Берліне запрашае мастакоў і перформераў прыняць удзел у прэміі Hošek Contemporary Prize 2024. Прапанаваныя творы павінны быць новымі/прэм’ернымі.

▪️Да 24 лістапада падавайцеся на онлайн-курс для грамадзянскіх арганізацый "Распрацоўка праектаў і напісанне праектных заявак".

▪️Да 26 лістапада літаратары і літаратаркі могуць падаць заяўкі на ўдзел у літаратурнай рэзідэнцыі ад Старамейскага Дома Культуры ў Варшаве. Рэзідэнцыя тэрмінам 2-6 тыдняў пройдзе ў інтэрвале студзень-чэрвень 2024.

▪️CreateCulture Studio ў Вільні прадастаўляе для актывістаў_к, якія займаюцца стварэннем відэакантэнту, бясплатныя студыі з базавым асвятленнем, дзе можна зняць інтэрв'ю, выпуск для youtube ці фотасесію. Падавайце заяўкі да 31 снежня.

▪️Тэлеграм-канал КЛІК шукае аўтараў, якім цікава пісаць пра беларускую музыку. Занятасць — 2-3 гадзіны на тыдзень, прадугледжваецца сістэма ганарараў.

☑️ Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў.

Хуткія дэдлайны:

▪️Арт-менеджараў і актывістаў з досведам рэалізацыі культурніцкіх праектаў запрашаюць да 15 снежня падаць заяўку на ўдзел у навучальным курсе "Культура стварае". Вас чакаюць лекцыі, даследаванне культурніцкага менеджарскага поля і выніковая сустрэча ўдзельнікаў у Вільні. Курс ладзіць сulture makes — праект беларускіх і шведскіх арт-менеджараў.

▪️Да 21 снежня падавайцеся на адукацыйны онлайн-курс ад Беларускага нацыянальнага моладзевага савету РАДА пра тое, як і дзе браць сродкі на праекты. Прапануюцца 6 заняткаў з эксперткай па фандрайзінгу.

Стыпендыі:

▪️Да 15 студзеня прымаюцца заяўкі на стыпендыю ў Folger Institute ў Вашынгтоне для творцаў, чыя праца патрабуе вывучэння мастацтва XV-XIX стст. і яго спадчыны.

▪️Стыпендыя ад фестывалю Theatertreffen у Берліне для тэатральных дзеячаў. У праграме: магчымасць наведаць спектаклі, прыняць удзел у дыскусіях, семінарах і экскурсіях. Падавайцеся да 7 студзеня.

Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
🔥 Гарачы дэдлайн з серыі #магчымасці — грант на адукацыйныя праекты ад "Васьмінога"!

Гэты конкурс для:

▪️Беларускіх адукацыйных установаў і ініцыятываў у Беларусі і за мяжой, якія працуюць офлайн і онлайн.
▪️Адукацыйных арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, суседніх краінах ці краінах-сябрах ЕЗ.
▪️Асобаў, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы або ініцыятывы.
▪️Школьных настаўнікаў, чыя дзейнасць па большай частцы праходзіць у Беларусі.
▪️Дзеячаў культуры і адукацыі.

Будуць падтрыманыя праекты, бюджэтам ад 1000 да 20 000 EUR, працягласцю 3-6 месяцаў.

Дэдлайн падачы заявак: 20-га снежня (да 23.59 па Мінску).
Усе падрабязнасці і формы заявак тут.

Праект "Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра" рэалізуецца пры партнёрстве @radakultury.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў.

▪️Гранты на мабільнасць ад EU4Culture: пакрываюць выдаткі на стажыроўкі, навучальныя візіты, канферэнцыі і інш., што спрыяе абмену ведамі і міжкультурніцкаму дыялогу. Дэдлайн падачы заявак: 16 лютага.

20 снежня а 19:00 па Менску адбудзецца онлайн-інфасесія, на якой вы зможаце ўдакладніць усе дэталі. Рэгістрацыя.

▪️Perfaratar — праект ад CreateCulture Studio — дае творцам магчымасць прэзентаваць аўтарскую музыку, паэзію або перформанс, распавесці пра сябе, сваю творчасць і натхніць гледачоў і глядачак. Адбор выканаўцаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Падрабязнасці.

▪️Каманда Аляксандра Багданава (Papa Bo) запускае ініцыятыву Future Sounds of Belarus, якая будзе спрыяць развіццю беларускай музычнай супольнасці праз забеспячэнне інструментамі, наладжванне кантактаў і пошук магчымасцей. Для старту запрашаюцца прадстаўнікі/_ніцы музычнай індустрыі прыняць удзел у апытанні. Дэдлайн: 20 снежня, запаўненне зойме каля 5 хвілін.

Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
Вітаем вас на канале Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры!

Рэсурсны цэнтр — гэта адзін з кірункаў працы Беларускай Рады культуры, рэальная і віртуальная пляцоўка для творцаў, дзе акумулююцца адукацыйныя і прафесійныя #магчымасці, ладзяцца імпрэзы, рэалізоўваюцца праекты. Мы працуем поруч з вамі і для вас.

На гэтым канале, які з’яўляецца каталогам актыўнасцяў Рэсурснага цэнтра, будуць публікавацца пасты пра:

▪️праекты і ініцыятывы, якія ўжо плённа працуюць у межах цэнтра;
▪️праграму #ArtPowerBelarus і яе гранцёраў;
імпрэзы ў нашай #Гасцёўні ў Вільні (Sv. Ignoto g. 5);
▪️#магчымасці для творцаў;
многія іншыя праекты і ініцыятывы, што ўвасобяцца ў жыццё дзякуючы нашай сумеснай працы.

Заставайцеся з намі!

Рэсурсны цэнтр у Instagram. Далучайцеся.

❗️Навіны Беларускай Рады культуры па-ранейшаму на @radakultury.