Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.06K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
🖤 Год без мастака Алеся Пушкіна.

Піша Андрэй Дурэйка, мастак і куратар, сябар Алеся:

…у гэты дзень год таму прагна лапаў паветра,
не верыў,
дзірка ў страўніку –
не веру.
дзірка так і засталася.

ёсць тыя пустэчы, якія немагчыма запоўніць і не праз год, і не пазней,
яны як чорныя дзіры
на тле Беларусі,
яны як белыя плямы на мапе краіны таго,
што ніколі не стане.

Ці нешта прынцыпова змянілася за гэты год? Можа, спынілася вайна? Можа, скончылася дыктатура? Можа, выпусцілі невінаватых з турмаў і перасталі забіваць? Можа, перасталі граць і маляваць?

Таму няма чаго і казаць пра смерць, а лепей, — адсвяткаваць Дзень нараджэння, што мы і збіраемся зрабіць ў Варшаве 6 жніўня. Ales Pushkin. AFTERLIFE — так называецца выстава, што ў гэты дзень адкрыецца ў Музеі Вольнай Беларусі.

У мастака ёсць вялікі прывілей доўжыць жыццё сваіх думак і ідэй, насуперак смерці прысутнічаць далей. Акцыя працягваецца! Будзе вам і “Дзень Волі”, і “Падарунак Прэзідэнту”, і “Свята са Святымі”, і “Беларускі рэзістанс насуперак вайне”.

Што, думаеце, голас сціхне, не будзе дзёрзкасці сяброў? Маўчаць не будуць словы і дзеі МАСТАКА. Будзьце з намі!

▫️Выстава падтрыманая #ArtPowerBelarus
📣 Увага! Новы кол!

#ArtPowerBelarus адкрывае дадатковы прыём заявак на падтрыманне мабільнасцяў.

Дэдлайн: 06.08.2024.

У межах гэтага этапу будуць прафінансаваныя вандроўкі, што паспрыяюць наладжванню міжкультурных адносінаў, адкрыюць доступ для новых магчымасцяў ці дапамогуць творцам развіць прафесійныя навыкі. Усё паводле заведзенага парадку: спачатку заяўкі ацэняць эксперты, а адборачная камісія, якая прыме фінальнае рашэнне аб падтрыманні, збярэцца напрыканцы жніўня 2024.

▪️Сярэдняя даступная сума – € 2000 на чалавека.

▪️Старт мабільнасці: не раней 1 верасня 2024 года.

▪️Максімальны магчымы тэрмін завяршэння мабільнасці: 31 кастрычніка 2024 года.

Даведацца больш і падаць заяўку

Зычым усім аплікантам натхнення і поспеху! Гэта апошні шанец скарыстацца магчымасцю падтрымання #ArtPowerBelarus.

Наведаць галерэю падтрыманых праектаў
☀️ Сабралі для вас міні-афішу імпрэзаў, падтрыманых #ArtPowerBelarus, якія пройдуць у розных краінах ужо сёння, на выхадных ці ў пачатку наступнага тыдня.

▫️ Сёння, 12 ліпеня, на Падляшшы стартуе фестываль абуджаных Tutaka. Некалькі сцэнаў, адукацыйная і дыскусійная пляцоўкі, кірмаш, намётавы гарадок, фудкорт і мноства-мноства цікавостак!

✔️Праграма

▫️ У нядзелю, 14 ліпеня, у італьянскім горадзе Прата пройдзе беларуская вечарына. У праграме — прэзентацыя кнігі псіхолага Вольгі Вялічкі “Ад 2 да 15. Мая мама ў турме” і тэрапеўтычны майстар-клас па пляценні саламяных павукоў ад Ірыны Новік.

Тэму пачуццяў дзяцей пасля падзей 2020 года толькі пачынаюць абмяркоўваць, а бацькі пачынаюць звяртаць усё больш увагі на псіхалагічны стан сваіх дзетак. Мой першы досвед сутыкнення з дзіцячым болем ад вымушанага расстання адбыўся тры гады таму. У кабінет заляцеў пяцігадовы хлопчык і з дзіцячай жвавасцю запытаўся:
- А ты ведаеш, дзе мая мама? Мая мама ў турме!
За два гады працы я занатавала гісторыі больш як 60 дзяцей, гэтыя расповеды можна пачытаць у маёй кнізе
”, — кажа Вольга Вялічка.

✔️Падрабязней
Імпрэза падтрыманая праграмай мабільнасці #ArtPowerBelarus.

▫️ У аўторак, 16 ліпеня, у Рыме адкрываецца выcтава буцінанак Надзеі Букі. Гэта заключаня імпрэза з серыі італьянскіх творча-выставачных вандровак мастачкі ў межах гранта мабільнасці #ArtPowerBelarus.
🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔸 Паспейце зарэгістравацца! “Рада” набірае навучэнцаў на онлайн-курс, прысвечаны пошуку сродкаў на рэалізацыю праектаў. Гаворка пойдзе пра адметнасці афармлення заявак, камунікацыю з донарамі і сраваздачнасць. Дэдлайн: ужо сёння, 16 ліпеня.

✔️Даведацца больш

🔸 Праграма #ArtPowerBelarus распачала дадатковы прыём заявак на праграму мабільнасці. Падтрыманыя могуць быць: гастролі, удзел у міжнародных імпрэзах, наведванне арт-рэзідэнцый. Дэдлайн: 6 жніўня.

✔️ Даведацца больш

🔸 Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой АВВА аб’явіла два творчыя конкурсы: на найлепшы дызайн мерчу арганізацыі і гімн гэтага аб’яднання бізнесоўцаў. Прыз у кожнай з намінацый — € 500. Дэдлайн: 1 жніўня.

✔️ Даведацца больш
📚 Каго мы падтрымалі: Gutenberg Publisher.

Дзякуючы гранту #ArtPowerBelarus у гэтым выдавецтве пабачыла свет яшчэ адна новая кніга беларускага аўтара.

— Не пашпарт і не краіна пражывання — гэта нашыя каштоўнасці робяць нас часткай супольнасці. І папяровая кніга — выдатны прыклад такой каштоўнасці. Нешта, да чаго можна дакрануцца, на што можна абаперціся ў часы, калі свет збірае сябе наноў. Калі б даследчыкі з Масачусецкага ўніверсітэта здагадаліся памераць узровень эндарфінаў да таго, як вы адчулі ў руках кнігу, і пасля — яны б напэўна заўважылі іх рост. І падтрымка беларускага выдавецтва — гэта падтрымка ў добрым настроі вялікай супольнасці беларусаў, умацаванне іх сувязяў і моцны поціск рукі сябра, — кажа галоўны рэдактар Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева.

Наведаць сайт і інтэрнэт-кнігарню выдавецтва
Падпісацца на інстаграм Gutenberg Publisher

✔️Пабачыць іншыя праекты, падтрыманыя ArtPower Belarus, у адмысловай галерэі.
🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔸 Праект Perspaktiv распачаў прыём заявак на рэзідэнцыі для беларускіх дзяячак і дзеячаў культуры. Гаворка пра творчы побыт у Германіі і Польшчы працягласцю ад 1 да 3 месяцаў у першай палове 2025 года.
Дэдлайн: 19 жніўня 2024.

✔️Даведацца больш

🔸 #ArtPowerBelarus працягвае прымаць заяўкі на мабільнасці. Падтрыманыя могуць быць: гастролі, удзел у міжнародных імпрэзах, наведванне арт-рэзідэнцый.
Дэдлайн: 6 жніўня 2024.

✔️Даведацца больш

🔸 DVV International запрашае на адукацыйны курс, прысвечаны адметнасцям стварэння навучальных праграм. Праект уключае онлайн-сесіі і жывыя сустрэчы (Вільня).
Дэдлайн: 4 жніўня 2024.

✔️Даведацца больш і падаць заяўку

🔆 Пачала працаваць новая краўдфандынгавая платформа Gronka. Гэта інструмент, з дапамогай якога беларусы могуць збіраць грошы на свае культурніцкія і сацыяльныя праекты.

✔️Даведацца больш
⚡️Адукацыйная праграма #ArtPowerBelarus доўжыцца.

Так, самыя актыўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы, якія наведалі большасць заняткаў уводнага курсу (тут былі лекцыі і воркшопы па розных аспектах арт-менеджменту), працягваюць заглыбленне ў прафесію. Цяпер гэтыя 18 навучэнцаў і навучэнак у малых групах працуюць з ментарамі і кансультантамі. Адбываюцца глыбокія прадметныя гутаркі па абраных тэмах, ладзяцца ментарскія сесіі і цыклы тэматычных сустрэч. Ментары адказваюць на запыты пра адметнасці праектнага менеджменту ў культурніцкай сферы.

Я сябе адчувала ўжо дастаткова дасведчанай, але лічу безумоўна карысным усё”, — кажа ўдзельніца курса.

Ужо напрыканцы жніўня распачнецца новы этап — практычная фаза, прысвечаная распрацоўцы праектаў і напісанню заявак на іх падтрыманне. А ў верасні запланаваная 🎓 выпускная вечарына. Фармат сустрэчы яшчэ вызначаецца, але спадзяемся, што праекты нашых выпускнікоў будуць рэалізаваныя і паслужаць на карысць развіцця беларускай культуры.
⚡️Ужо на наступным тыдні! Запрашаем на вернісаж выставы Ales Pushkin. AFTERLIFE.

Калі: 6 жніўня а 19:00
📍Дзе: Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве (ul Foksal 11)
Куратар: Андрэй Дурэйка

Мастачкі і мастакі Руфіна Базлова (Stitchit), Аляксандр Васюковіч, Андрэй Дурэйка, Іяланта Кіліян, Янак Коўзель, Максім Тымінько, Антось Цялежнікаў, Яна Шостак, Раман Шэлл разам павіншуюць Алеся Пушкіна з народзінамі і прадставяць сваё прысвячэнне памяці яго яскравай асобы. Гаворка пойдзе пра жыццё і творчасць насуперак смерці Алеся (мастак загінуў у гарадзенскай турме год таму).

У аснове экспазіцыі — акцыі і перформансы Алеся Пушкіна, якія ён ладзіў на адкрытай прасторы з 1989 года. Смелыя, радыкальныя, непаўторна глыбокія і насычаныя багатай фактурай з самай гушчыні Беларусі, гэтыя працы і сёння на слыху.

Прадметы, што будуць прадстаўленыя на выставе, створаныя на аснове медыйных артэфактаў, дакументаў і арыгінальных відэа з архіва мастака, яго сяброў і калег. У прастору тасама інтэгруюцца арыгінальныя работы творцаў, якія супрацоўнічалі з Алесем і чыё мастацтва канцэптуальна звязанае з яго ідэямі.

Прыходзьце, каб пагутарыць пра Алеся Пушкіна, пазнаёміцца з яго сябрамі і адчуць дух ягонай творчасці.

🎼 Падчас адкрыцця выставы выступіць “Вольны хор"

Праект падтрыманы праграмай #ArtPowerBelarus.
⚡️#ArtPowerBelarus завяршае прыём заявак на праграму мабільнасці. Дэдлайн — ужо заўтра.

У межах конкурсу могуць быць падтрыманыя вандроўкі, якія:

▫️ звязаныя з творчасцю / навуковай дзейнасцю;
▫️ спрыяюць наладжванню міжкультурных адносінаў;
▫️ адкрываюць доступ для новых магчымасцяў;
▫️ дапамагаюць дзеячам культуры развіць прафесійныя навыкі.

Працягласць мабільнасці — ад некалькіх дзён да 2 месяцаў. Пры гэтым старт: не раней 1 верасня 2024 года. Максімальны магчымы тэрмін завяршэння: 31 кастрычніка 2024 года.

Сярэдняя даступная сума – 2000 EUR на чалавека.

Спачатку заяўкі ацэняць эксперты, а адборачная камісія, якая прыме фінальнае рашэнне, збярэцца напрыканцы жніўня 2024.

✔️ Даведацца больш і падаць заяўку

Паглядзець натхняльныя прыклады ў галерэі падтрыманых праектаў

Усім аплікантам зычым поспеху!

❗️Заяўкі прымаюцца да 23.59 (па Вільні) 06.08.2024 г.
📢 Вынікі дадатковага колу для заявак на праграму мабільнасці #ArtPowerBelarus будуць падведзеныя напрыканцы жніўня.

Цягам раунда, які завяршыўся тыдзень таму, мы атрымалі 4️⃣0️⃣ індывідуальных і групавых заявак на агульную суму амаль 1️⃣3️⃣0️⃣ тысяч еўраў. На шанец выправіцца ў вандроўкі з мэтай прафесійнага развіцця з дапамогай нашай праграмы прэтэндуюць 9️⃣5️⃣ дзеячаў культуры.

“Канкурэнцыя будзе жорсткая” — гэтую фразу мы вельмі часта паўтараем, калі гаворка ідзе пра конкурсы ArtPower Belarus. Паўторым яе і цяпер. Бо сума, запрошаная аплікантамі ў заяўках, у некалькі разоў перавышае фінансавыя магчымасці гэтага колу, — кажа намесніца кіраўніка Беларускай Рады культуры Надзея Гарэцкая. — Гэта азначае, што беларускія дзеячы культуры навучыліся бачыць магчымасці для прафесійнага развіцця і смела ўдзельнічаюць у колах. Заяўкі таксама сталі больш прафесійна складзенымі, а змест планаваных вандровак — больш адпаведным мэтам нашай праграмы.

У адпаведнасці з пратаколам цяпер заяўкі ацэньваюць эксперты, затым іх разгледзіць адборачная камісія, што збярэцца напрыканцы жніўня. Тады ж стануць вядомыя атрымальнікі апошніх грантаў мабільнасці #ArtPowerBelarus. Іх вандроўкі з мэтай прафесійнага развіцця адбудуцца гэтай восенню.

❗️Сродкі, вылучаныя на мідзі-гранты, міні-гранты, а таксама мабільнасці, вычарпаныя. Пра магчымы працяг праграмы падтрымання беларускай культуры паведамім дадаткова.