Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.09K subscribers
4.9K photos
456 videos
5 files
4.54K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
👁 Беларускі поп & рок: летняя #аналітыка.

Музычнае лета 2023 нельга назваць фестывальным ні па той, ні па гэты бок мяжы. Актыўнай дзейнасці арганізатараў канцэртаў у Беларусі замінаюць ідэолагі, а ў замежжы — адсутнасць гарантаванага фінансавання.

▪️Зрэшты, жыццё ва ўмовах татальнага ціску спрыяе творчасці музыкаў у краіне: за лета ў Беларусі запісаныя прынамсі тры новыя якасныя альбомы, у замежжы — толькі адзін.

▪️Але ні пра фэсты, ні пра музычныя навінкі вы не прачытаеце ў беларускай незалежнай прэсе. Не знойдзеце там і культурніцкай аналітыкі. Чаму? Разважаюць нашыя эксперты.

👉 Чытаць агляд музычнага жыцця Беларусі (травень — ліпень 2023) ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Агляд тэатра Беларусі (травень — ліпень 2023)

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Беларуская прэм’ера году! Гатычная рок-опера King Stakh’s Wild Hunt у пастаноўцы Беларускага Свабоднага тэатра на аснове караткевічаўскай класікі скарае Лондан.

Учора у тэатры Barbican з аншлагам прайшоў першы паказ, сёння зала запоўніцца зноў. Публіка завітае таксама на дыскусію "Лісты надзеі: уплыў вайны і дыктатуры на дзяцей Украіны і Беларусі", мадэратаркай якой выступіць вядомая актрыса Кейт Бланшат.

Заўтра,16 верасня, пабачыць пастаноўку змогуць і беларусы ва ўсім свеце: на канале Белсат адбудзецца онлайн-трансляцыя (20.40 па Мінску, 19.40 СЕТ).

"Дзікае паляванне караля Стаха" адметнае зорнай камандай. Гэты маштабны міжнародны праект сусветнага ўзроўню часткова падтрыманы праграмай #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры, пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.

Чытаць артыкул пра тое, як стваралася опера, у The New York Times.

Відэа: @belsat.
🪩 Слухаем разам музычныя навінкі!

🎧 Паша Пашкевіч прадставіў сваю першую песню па-беларуску. Vačach — гэта хаўс-трэк пра закаханых, якія жадаюць разам убачыць увесь свет. Для гэтага ім патрэбны толькі аўто, кава, шаша і музыка.

🎧 Фанаты гурта Intelligency абіралі лепшае з чарнавых дэма музыкаў, каб вызначыць, які трэк выпускаць у першую чаргу. Перавагу аддалі песні Bon Vintage — яна з’явілася на пляцоўках мінулай ноччу.

🎧 Пошук сябе, аб'юзіўныя адносіны, сонны параліч, страта сяброў і страх адзіноты — усе гэтыя тэмы знойдзеш у EP "3+2", які прэзентаваў Alexey Krivdin.

Больш беларускай музыкі — па тэгу #што_паслухаць.
▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

▪️"Міністэрства сепультуры" і цікавосткі пра беларускую музыку: чалавек-легенда Аляксандр Ціхановіч — выканаўца "Малінаўкі", а яшчэ — удзельнік першага мінскага джаз-рок гурта. Такога вы дакладна не ведалі.

▪️ Другая серыя новага праекта Алеся Чахоўскага "Беларускі вайб": што кажуць амерыканцы пра беларускі рок і чаму мы любім горы і мора. Падпісвайцеся на канал!

▪️Цімох Акудовіч у гістарычнай перадачы "Вусы Скарыны" разам з коцікамі тлумачыць, адкуль пайшла назва Беларусь.

▪️"Бусь Беларусь: перазагрузка" у Празе: ад Скарыны і да сучаснасці. Вядоўцы Ліза Ветрава і Мікіта Бялевіч адпраўляюцца ў вандроўку, каб зразумець, чаму Прага так вабіць беларусаў і беларусак.

▪️Гістарычны праект Мікіты Мелказёрава "Загляне сонца" — кароткія відэа пра цікавыя старонкі гісторыі Беларусі. Свежы выпуск на канале — пра паходы Альгерда на Маскву.

▪️Спявачка Маргарыта Ляўчук на канале добраахвотнікаў палка Каліноўскага: якая будучыня ў беларускай культуры і навошта перафарбоўваць аўтазакі ў ружовы колер.

▪️На канале Андрэя Хадановіча пра беларускую і сусветную літаратуру выйшаў новы выпуск пра пісьменніка Вінцэся Мудрова, якому сёлета споўнілася 70 гадоў.

▪️Пра кантэкст у мастацтве глядзіце ў новым выпуску на канале Мікіты Моніча "Около культуры": каб глыбока зразумець пасыл, які мастак закладаў у свой твор, трэба змясціць яго ў кантэкст, пэўнае месца і час.

#што_паглядзець
👁 Беларускае кіно: #аналітыка таго, што адбывалася ў гэтай сферы летам.

Травень — ліпень 2023 года выдаліся для беларускага кіно надзіва ўраджайныя. Што цікава, здарыліся збольшага падзеі сімвалічнага кшталту – якія штосьці важнае азначаюць, але не змяняюць парадку дня.

▪️Можа, гэта і ёсць цяперашні стан беларускага кіно: мы захраслі ў сімвалічным вымярэнні. Гэтак, у паміжжы.

▪️Асноўныя падзеі са свету кіно Беларусі — у аглядзе ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Чытаць наш агляд музычнага жыцця Беларусі (травень — ліпень 2023) і агляд тэатра за гэты ж перыяд.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️ Беларуская кінапрэмія "Чырвоны верас" распачынае другую эдыцыю. Да ўдзелу запрашаюцца кінематаграфісты, якія выпусцілі фільмы ў 2021 і 2022 гадах. Дэдлайн: 14 кастрычніка. Падрабязнасці і заяўка.

▪️ Да 1 кастрычніка падавайцеся на стыпендыю Democracy Machine па лічбавых тэхналогіях у мастацтве. Перавага надаецца творцам, чые працы арыентаваныя на дэкаланізацыю, пераасэнсаванне гісторыі і мовы.

▪️ Бясплатныя курсы польскай мовы ў Варшаве для дзеячаў культуры з досведам міграцыі. Дэдлайн падачы: 2 кастрычніка.

▪️ Каманда стваральнікаў Беларускага інстытута тэатра запрашае далучыцца да запуску працоўных кірункаў будучай арганізацыі — трэба запоўніць анкету і пасля верыфікацыі вас дададуць у працоўны чат.

▪️ Беларускія фатографы за мяжой абвясцілі аб стварэнні Беларускай незалежнай асацыяцыі фатографаў. Далучацца могуць дзеячы беларускай фатаграфіі незалежна ад месца пражывання. Для азначэння першых крокаў супольнасці ўсіх зацікаўленых запрашаюць паўдзельнічаць у апытанцы.
👁 Літаратура: #аналітыка, тэндэнцыі і назіранні.

▪️Беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі разрываюцца не толькі на ўзроўні супрацоўніцтва афіцыйных структураў, але і з пункту гледжання асабістай (не)сімпатыі творцаў да беларусаў.

▪️Літаратурная крытыка ў глыбокім крызісе. Так было заўсёды, скажаце вы. Але вось факт: нагодай для гутаркі з карэспандэнтам Радыё Свабода становяцца 2 (так, дзве!) рэцэнзіі адной аўтаркі ў інтэрнэт-часопісе.

▪️Цягам лета з'яўляецца ўсё больш наватарскіх тэатральных праектаў на аснове літаратурных твораў, а незалежны пісьменніцкі саюз рэлакуецца з Беларусі і засноўвае новы інфармацыйны рэсурс.

Больш — у аглядзе літаратурнага жыцця Беларусі (травень – ліпень 2023) ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Чытаць наш агляд беларускай музыкі (травень ліпень 2023), агляд тэатра і кіно за гэты ж перыяд.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
🍂 Дзень восеньскага раўнадзенства нагадаў пра наш восеньскі плэйліст.

Абноўлены і атмасферны — публікуем яго зноў.

🎧 Слухаць у spotify.

Пішыце ў каментарах, які трэк пачулі ўпершыню.

Больш беларускай музыкі знойдзеце па тэгу #што_паслухаць.
▶️ YouTube на культурны вечар:

▪️Пра самы папулярны сучасны беларускамоўны гурт у свеце распавядае Аляксандр Чарнуха на канале "Міністэрства сепультуры". Nürnberg збіраюць мільёны праслухоўванняў на Spotify і ганяюць на гастролі па ўсім свеце.

▪️Пра што беларусы размаўляюць на кухні, даведаецеся з новага шоу Мікалая Халезіна "Перетрём". Тэма выпуску: чаму беларусы складаюцца з гонару і болю. У гасцях: гісторык Цімафей Акудовіч і вядучая Кацярына Раецкая.

▪️У новым выпуску "Годнай Музыкі" Мікіта Бялевіч распавядае, як гучалі першыя песні папулярных беларускіх выканаўцаў (Вольскі, Palina, Разбітае Сэрца Пацана), чым яны адрозніваюцца ад іх самых папулярных трэкаў і як гучыць іх творчасць зараз.

▪️Андрэй Хадановіч на сваім канале пра беларускую і сусветную літаратуру расказвае пра Нобелеўскага лаўрэата, вялікага польскага паэта Чэслава Мілаша: Ворша, дзяцінства і Расія ў жыцці паэта, эміграцыя, персона нон-грата ў Польшчы і выклік сістэме.

▪️Новыя "Вусы Скарыны" з Цімохам Акудовічам пра Міхаіла Глінскага – героя Клецкай бітвы 1506 года. Глядзіце ў выпуску гістарычнай перадачы, чаму ён падняў бунт супраць ВКЛ і перайшоў на бок Масковіі, якой дапамог захапіць Смаленск.

▪️Пра Льва Сапегу, галоўнага беларускага дыпламата, які праславіўся сваімі выбітнымі перамовамі з Расеяй, глядзіце на канале Мікіты Мелказёрава "Загляне Сонца".

🎧 Падкаст-бонус: пра тое, як Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ствараў першую беларускую оперу "Сялянка" слухайце ў падкасце "Літаратурныя ночы з Васілём".

🐰 Дзеткам: казкі, коміксы і адукацыйныя перадачы для самых маленькіх на канале "Бэйбус".

#што_паглядзець
⚡️Кам'юніці "Культурны Код" запрашае да ўдзелу ў онлайн-пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры.

Прымаюцца як гатовыя праекты, так і ідэі. Можна прадставіць задуму, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі. Запрашаюцца дасведчаныя каманды і навічкі.

Дэдлайн прыёму заявак: 27 верасня, падрабязнасці тут.
👉 Рэгістрацыя.

Пітчынг адбудзецца 28 верасня (17:00 CET / 18:00 Мінск) на платформе ZOOM.

"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекту EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Пры падтрымцы
@radakultury.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

▪️Да 6 кастрычніка падавайцеся на конкурс экспертаў на стварэнне Групы па аналізе разнастайнасці формаў культурніцкага самавыяўлення ў лічбавым асяроддзі.

▪️Да 12 кастрычніка культменеджары і куратары могуць падаць заяўку на грантавыя праграмы ў Лондане: "менеджмент калекцый" або "камунікацыя з наведвальнікамі".

▪️Да 15 кастрычніка дактаранты-даследчыкі музыкі могуць узяць удзел у конкурсе ад Orpheus Instituut — міжнароднага цэнтра мастацкіх даследаванняў у галіне музыкі. Прапануецца стыпендыя €16 000 у год.

▪️Да 18 кастрычніка падавайце заяўкі на рэзідэнцыю ў галіне сучаснага мастацтва ў Германіі ад Braunschweig University of Art. Запрашаюцца мастакі і саўнд-дызайнеры.

▪️Да 20 кастычніка фотамастакі запрашаюцца прыняць удзел у конкурсе гуманітарнай фатаграфіі і атрымаць прэмію €6000.

▪️Да 31 кастрычніка фестываль харэаграфічных работ маладых харэографаў у Партугаліі прымае працы працягласцю 10-25 хвілін. Арганізатары пакрываюць выдаткі і выплачваюць грант.
📢 Запрашаем на канцэрты беларускага баяніста-віртуоза Алеся Ясінскага, гранцёра #ArtPowerBelarus Belarus.

Апошнім часам ён выступае пераважна ў Чэхіі з сольнай праграмай, грае з гуртамі Razam і Shum Davar, са спявачкай Радкай Фішаравай. Часта бывае ў гарадскім тэатры нямецкага Котбуса.

Здараецца і больш як 20 выступленняў на месяц. Алесь адзначае, што радасна граць для беларусаў, але прадстаўляць наша гучанне замежнікам — не менш каштоўная справа:

▪️"Вельмі прыемна граць для землякоў. Такое ўражанне, што мая музыка знаходзіць у беларусаў больш моцны водгук. Але я не чакаю, што на наступныя канцэрты будзе завітваць пераважна беларуская аўдыторыя. Выступы на разагрэве ў The Flower Kings успрымаю як магчымасць паказаць беларускую музыку іншаму слухачу. У праграме ёсць аранжыроўкі нашага фальклору і я заўсёды падкрэсліваю, што я — беларус".

Save the dates:
▪️6/10, Познань (Польшча), Klub 2Progi
▪️10/10, Аламоўц (Чэхія), Bounty Rock Cafe
▪️15/10, Рэгенсбург (Германія), Eventhall-Airport

📷 Patrick Marek
🪩 Выхадныя з беларускай музыкай:

"Мы сустрэліся ў замёршым Менску сакавіка 2020 і дамовіліся рабіць поп. Пачаць раптам рабіць поп у пандэмію — рашэнне, вядома, поўнае вітальнасці, і гэта мы яшчэ не ведалі, што наперадзе".

▪️Polyn выпусцілі дэбютны альбом 202022. Асноўнай ідэяй было абстрагавацца ад авангарда, эмбіента і пост-панку. Але ўмовы, у якіх ішла праца над дэбютным альбомам, зрабілі поп горкім, быццам ён умясціў у сябе і тры мінулыя гады, і эмбіент з пост-панкам.

Альбом 202022 — ці то трывожны сон, ці то праваднiк па тагасветным Менску, ці то мемарыяльная дошка хіпстару, вырабленая з рэсайкабл матэрыялаў.

Каб схапіць атмасферу яшчэ мацней, можна пачаць знаёмства з кліпа на меладэкламатычны трэк Opazdyvajesh nemnogo.  

▪️Яскравы і стылёвы кліп Bipolar выйшаў у мастачкі і артысткі Анастасіі Рыдлеўскай. Кожны кадр з яго — сапраўдная мастацкая праца. Тэкст песні вядзецца ад імя чалавека з біпалярным разладам асобы і яго ўнутранымі змаганнямі.
"Ты не можаш мяне злавіць. Не бяда, я ў парадку".

▪️Беларускі гурт "Сербскі Нож", які зараз месціцца ў Варшаве, прадставіў новую электрапанк-песню "Ду".  

"Дуда – як сымбаль жыцьця. Ці то не прыходзіцца таньчыць пад чужую дудку, калі ў атачэньні толькі мікрахвалёўка ды недаедзены кавалак шчасьця?".

#што_паслухаць
▶️ YouTube выхаднога дня:

▪️Аляксандр Чарнуха на сваім канале пра беларускую музыку "Міністэрства сепультуры" разбірае новы альбом Лявона Вольскага "Эмігранты". Чаму музычны крытык лічыць яго найгоршым альбомам за 15 год — глядзіце ў выпуску.

▪️Што кажуць пра наш хіп-хоп амерыканцы і што ведаюць бостанцы пра Беларусь? Пра гэта і іншае глядзіце ў трэцяй серыі аўтарскага праекту Алеся Чахоўскага "Беларускі вайб".

▪️Сузаснавальніца найбуйнейшага ў Германіі фестывалю беларускай культуры Minsk&Minga Іна Валіцкая ў праграме "Ідэя Х" на Еўрарадыё: што даюць беларускія фестывалі за мяжой і ці здольныя беларусы аб'яднацца.

▪️"Трушанка" з Лізай Ветравай і разбор націскаў у беларускай мове: ці ёсць правілы, якія дапамагаюць зразумець націскі і што рабіць, каб не памыляцца.

▪️Новы выпуск на канале Андрэя Хадановіча пра беларускую і сусветную літаратуру: пра пісьменніцу Лідзію Арабей і іншых беларускіх літаратараў–"экстрэмістаў".

▪️Гістарычная перадача "Вусы Скарыны" з Цімохам Акудовічам: Ганна Радзівіл — адна з першых арганізатарак прамысловасці ў Беларусі і сапраўдная Чорная панна Нясвіжа.

🎼 Музычны бонус: Гурт "Дай Дарогу" выпусціў кліп на песню "Я вярнуся дадому".

🎧 Падкаст-бонус: "Літрадыё" запусціла падкаст "Каля літаратуры" — размовы на мяжы пісьменніцтва і іншых дысцыплін. Госця першага выпуску Надзея Гарадніцкая мае дыплом перакладчыцы мастацкай літаратуры, але новай сферай яе цікавасці стала псіхалогія.

#што_паглядзець
📢 У Празе адкрываецца выстаўка LAZARET мастачкі Cemra, гранцёркі праграмы АrtPower Belarus.

LAZARET як цэласная творчая ідэя ўжо прадстаўляўся публіцы ўвесну ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве.

▪️"Рэакцыя была вельмі адчувальнай: многія публікавалі фота з маімі працамі з вельмі кранальнымі каментарамі, а некаторыя нават расплакаліся пасля экскурсіі. Падрабязнае апісанне дэталяў і гісторыі карцін моцна ўплывала на эмоцыі наведвальнікаў, — кажа мастачка Cemra, — Я была здзіўленая інтэрпрэтацыі маіх работ гледачамі. Некаторыя разважанні былі нават глыбейшыя, чым мае ўласныя. Гэта натхняе працягваць рухацца ў гэтым кірунку".

❤️‍🩹Што ж такое LAZARET?
"Гэта месца, дзе пануюць суперажыванне і спачуванне, дзе вы можаце прайсці лячэнне і атрымаць нешта сапраўды гаючае", — дае тлумачэнне аўтарка, але ж глядач можа пабачыць тут нешта сваё, не менш памоцнае.

📍5/10 — 9/11
Прага, Beseder gallery.

Пры падтрымцы праграмы мабільнасці #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні ЕЗ.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Да 10 кастрычніка падавайце заяўкі на ўдзел у рэзідэнцыі PerspAKTIV (Германія, Польшча) у 2024 г. Перавага аддаецца дзеячам культуры, якія працуюць у актуальных напрамках сучаснага мастацтва, тэатра, музыкі і не маюць магчымасці для прафесійнага развіцця ў дадзены момант у Беларусі.

▪️Да 15 кастрычніка падавайцеся на ўдзел у "Майстэрні відэаапраектаў" ад CreateCultre Group у Вільні. Падчас заняткаў у перыяд 23 кастрычніка-9 снежня вы навучыцеся ствараць, здымаць і мантаваць відэапраекты. Падрабязнасці.

▪️Рэзідэнцыя Akademie Schloss Solitude ў Штутгарце (Германія) запрашае культдзечаў, мастакоў і навукоўцаў, якія хочуць засяродзіцца на працы і зрабіць уласны праект. Тэрмін рэзідэнцыі: 6-12 месяцаў у 2024-2026 гг. Падавайце заяўкі да 30 лістапада.

▪️Вакансія: Беларускі ПЭН шукае каардынатара творчага кірунку ў Варшаве. Падрабязнасці пра абавязкі знойдзеце тут. CV і матывацыйны ліст дасылайце на info@penbelarus.org да 9 кастрычніка.

☑️ Яшчэ больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
📢 Стартуе новы кол для творчых праектаў у межах праграмы ArtPower Belarus.

Гэта апошні кол для інстытуцыяў і індывідуальных праектаў, якія прэтэндуюць на фінансаванне ад €5000 да €60 000. Прыём заявак на міні-гранты і гранты мабільнасці працягнецца ў штоквартальным фармаце.

🔻Для каго гэтыя гранты?

"Нам падаюць заяўкі творцы як у Беларусі, гэтак і за мяжой, а таксама міксаваныя і мабільныя каманды беларусаў з розных краінаў. І кожная заяўка мае каштоўнасць.Спадзяёмся, што прыблізна такая прапорцыя захаваецца надалей, бо ўсе мы працуем у адной культурнай прасторы на карысць сваёй Айчыны", – адзначае кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін.

Дэдлайн падачы заявак – 13 лістапада 2023 г.

Вынікі будуць вядомыя ў студзені 2024 г.
Старт рэалізацыі праектаў – не раней за 1 лютага 2024 г.

👉 Падрабязней пра #ArtPowerBelarus (з Беларусі – праз VPN).
📢 Працягваем вас знаёміць з праектамі, якія сталіся магчымымі дзякуючы грантаваму падтрыманню #ArtPowerBelarus.

Сёння гаворка пойдзе пра серыю адукацыйных імпрэзаў "Слуцкі пояс для Вільні".

▪️"Слуцкія паясы — адзін з найпрыгажэйшых узораў прыкладнога мастацтва Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, яскравы прыклад “міграцыі” і яго прыстасавання да іншых культурных умоў, што ў нашы дні вельмі актуальна. Сваім праектам мы імкнёмся ўмацоўваць нацыянальную самасвядомасць беларусаў і паказваць гістарычныя сувязі з суседнімі краінамі", — кажа менеджарка праекту Марына Абрамовіч.

У межах праекту запланаваныя:
6 семінараў.
6 майстар-класаў.
3 экскурсіі.

⭐️ Весці сустрэчы будуць не толькі беларускія даследчыкі, але і навукоўцы з Літвы і Турцыі, яны разгледзяць нашую агульную спадчыну з розных бакоў.

Першая лекцыя даследчыцы і журналісткі Elif Genc Akay "Слуцкі пояс. Вытокі. Персідскія ўзоры" пройдзе 7 кастрычніка ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці (Вільня, Vilniaus, 20).

Запрашаем!
🪩 У эфіры — нашая суботняя рубрыка #што_паслухаць:

🎧 Syndrom Samazvanca выпусціў альбом кавераў RADYJO NIAMIHA. Гэта сем пераасэнсаваных песень з архіваў беларускай незалежнай музыкі.

"Наогул пераасэнсаваць трэкі 90-х нас прымусіў гурт Relikt, які выпусціў альбом "Былі. Ёсць. Будзем". Уладзь хадзіў і енчыў, маўляў, чаму яны пераспявалі тую песню, а не тую, а чаму так, а яшчэ ж вось такое ёсць і г.д. Цярпець ныццё было немагчыма, і ў выніку Самазванцы пастанавілі зрабіць уласныя каверы на легендарныя гурты".

🎧 Песню і кліп "Шэры камень" Андрусь Такінданг прысвяціў Міраславу Лазоўскаму — культурніцкаму дзеячу, беларускаму ваяру, які загінуў у баі пад Бахмутам.

"Я часам сустракаў яго на канцэртах, імпрэзах. Засяроджаны, спакойны, ён выглядаў, як шэры моцны камень".

🎧 Naviband пераклалі сваю даўнюю песню на беларускую мову. З гадамі яе сэнс для музыкаў змяніўся, але цяпер цяжка ўявіць, што яна была аб чымсьці іншым. Цяпер твор пра тое, што шмат каму давялося сесці ў непажаданы цягнік і пакінуць дом.
▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

▪️Спявачка Маргарыта Ляўчук у падкасце Дзмітрыя Нарышкіна TAKI ŠLIACH: пра місію творчага чалавека, шансон, оперу і паездку ва Украіну.

▪️Размовы пра беларускае кіно на канале Belarusian Filmmakers' Network: пра філасофію беларусаў і пачатак з нуля разважаюць культуролаг і кінааналітык Максім Жбанкоў, прадзюсар Леанід Каліценя і прадзюсар і рэжысёр Уладзімір Максімкаў.

▪️Тэатральны крытык, прадстаўніца беларускай дыяспары Даніі, Таня Віланэла ў праграме "Ідэя Х" на Еўрарадыё: як паказалі сябе беларускія дзеячы культуры ў 2020-м годзе, ці могуць беларусы ганарыцца сваім і ці цікава беларусам унутры краіны тое, што робяць эмігранты.

▪️Новы выпуск на канале Андрэя Хадановіча пра беларускую і сусветную літаратуру: паэзія пратэстаў Беларусі.

▪️Гістарычная перадача "Вусы Скарыны" з Цімохам Акудовічам: пра выбітнага вайскоўца, гетмана ВКЛ, Яна Караля Хадкевіча.

▪️"Около культуры" з Мікітам Монічам: як гіне мастацтва ў войнах і катастрофах.

🎧 Падкаст-бонус: у падкасце "Каля літаратуры" на "Літрадыё" Сцяпан Стурэйка — гісторык, даследчык, выкладчык ЕГУ і знаўца беларускай архітэктуры, аўтар кнігі "Пасажыры карабля Тэсея".

🎹 Музычны бонус: Гурт Intelligency і Palina выпусцілі новы кліп "Беларуская песня".

#што_паглядзець
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

▪️Літаратурная і мастацкая рэзідэнцыя ў Сопаце, Польшча, запрашае сумесна папрацаваць мастакоў і літаратараў. Дэдлайн: 15 кастрычніка.

▪️Онлайн-курс для літаратараў, блогераў і драматургаў па Creative playwriting ад Кейт Янгдал — аўтаркі National Geographic, History і PBS. Запрашаюць стварыць тэкст на ангельскай мове і прэзентаваць яго ў фармаце чыткі ў Zoom. Падавайце заяўкі да 16 кастрычніка.

▪️Рэзідэнцыя ў Эстоніі для музыкаў і кампазітараў, якія ствараюць музыку для фільмаў. Падчас рэзідэнцыі будуць стварацца творы для кароткаметражнага фільма, анімацыі ці рэкламнага роліка. Дэдлайн: 20 кастрычніка.

▪️Тэатральная рэзідэнцыя ад Еўрапейскай тэатральнай канвенцыі запрашае маладых творцаў да працы ў еўрапейскіх тэатрах. Дэдлайн: 29 кастрычніка.

⭐️ Нагадваем, што да 13 лістапада @radakultury прымае творчыя праекты на гранты ад €5000 да €60 000 у межах праграмы #ArtPowerBelarus. Усе падрабязнасці і прыём заявак тут.

☑️ Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.