Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.06K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🪩 Выхадныя з беларускай музыкай:

🎧 Рэмікс на "Купалінку" запісаў гурт Naviband. Яго выпусцілі разам з відэа, якое было створана пры дапамозе штучнага інтэлекту.

"Вітаем вас у Межгалактычным свеце Купальскай ночы. Мы шчыра лічым, што мелодыя песні Купалінка — адна з лепшых мелодый у свеце, гэта дыямант беларускай культуры. Гэтай працай мы хочам сказаць, што нягледзячы на выпрабаванні і цяжкія часы — наша мова і песня, традыцыі і культура ўсё роўна будуць жыць вечна!".

🎧 Беларускі артыст Павал Трыпуць працягвае развіваць сольны праект OpTeamist Project. Новую песню Emigrant's story ён запісаў разам з польскімі музыкамі. Сярод іх — вядомы бас-гітарыст Войтэк Піліхоўскі.

🎧 Гурт Soyuz зняў свой першы кліп. Для відэа абралі лёгкую паветраную песню I Knew It з апошняга альбома каманды.
У здымках удзельнічалі: спявачка, якая катаецца на каруселі; музыкі, які граюць на вуліцы на непадлучаных інструментах; роварнае кола.

#што_паслухаць
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🪩 Новая музыка на добрыя выхадныя:

🎧 Intelligency прэзентавалі постапакаліптычны кліп на мелодык-тэхна версію трэка Outlaw. Дым, звалкі машын і шэрагі шматпавярховікаў атачаюць аскепкі Менску. Але лейтматыў песні — "ёсць надзея жыць і ні кроку назад".

🎧 Хэві-метал гурт Trollwald выпусціў аднайменную назве каманды кружэлку. Яна складаецца з таямнічых песень-гісторый, класічнага метал-гуку і мелодый беларускай дуды.

🎧 Песня і кліп "Важный человек" выйшлі ў спявачкі Zakharik. Бонус да рэліза — віртуальная экскурсія па Менску.

"Апошнія гады раскідалі нас па розных кантынентах. Немагчымасць фізічнай блізкасці выклікаюць сум, але ў гэты ж час ажыўляюць яркія ўспаміны аб момантах, дзе мы былі побач".

🎧 "Купалінка" святкуе 100-годдзе! З гэтай нагоды музыкі пачалі даваць песні другое жыццё і ствараць рэміксы. Да Naviband далучыўся гурт ŠUMA, які заклікае музыкаў удзельнічаць у конкурсе рэміксаў. Тры лепшыя кампазіцыі трапяць на кампіляцыю на лэйбле VARUŠNIAK (BY), а пераможца атрымае $1000!

#што_паслухаць
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🪩 Новая беларуская музыка на нашым канале:

🎧
"Musical stories" — новы альбом фартэпіяннай музыкі Аляксандра Арловіча. Плыннасць і паветра ў 10-ці музычных гісторыях з жыцця аўтара.

🎧 Сінгл "Niamiha Nemiega" запісаў пост-панк гурт Vapna. Назва запісу ў перакладзе з літоўскай мовы азначае "Няміга не спіць". Гэта песня пра страчаную блізкасць Менска і Вільні, калі можна было вольна ўскочыць у цягнік і прыехаць з аднаго горада ў другі ў той жа вечар.

🎧 Baisan і Bedzvin выпусцілі двухмоўны сінгл у падтрымку кнігі "Bloodlands 20/22. Belarus. Ukraine". Трэк "Фірман" — песня ваеннага часу з элементамі львоўскага дыялекту. "Эрас і Танатас" — падсумаванне апошніх трох гадоў беларускага жыцця.

Алесь Плотка (Baisan) распавядае, што спачатку гэта меўся быць альбом, але пасля музыкі вырашылі скараціць выказванне. "Каб была лёгкая недасказанасць, адпаведна бягучаму моманту ў рэгіёне".

#што_паслухаць
"Выязджаў на паўгады, а атрымалася на годы".

🎧
Leibonik запісаў эмігранцкую песню. У іранічную манеру Башлыкевіча тут убудавана туга і кранальнасць. Гэта саўндтрэк на еўрапейскіх магістралях з адзінотай у вулічных натоўпах і бясконцымі параўнаннямі з блізкім і знаёмым.
У каментарах да відэа беларусы з розных куткоў свету перадаюць прывітанні і падзякі эмігрантаў.

🎧 У гэты ж час Zeman выпускае эмігранцкі рэп-альбом "Вандроўны цырк майго грамадскага жыцця". Злая рыфмаваная праўда без паўмер.

"Калі мне ўсцешна — я буду радавацца шчыра, але пакуль нагодаў цешыцца няшмат", — кажа аўтар.

🎧 Сяргей Іваноў, вядомы па гурту SnopSnoŭ, стварыў сольны праект IWNV.

"Я ніколі не выпускаў нічога сольна, таму цяпер адчуваю сябе Лінкам з відэагульні The Legend of Zelda — перада мной поўны небяспек і прыгод мір, у які я ўрываюся ў адных майтках з драўлянай палкай наперавес — страшна, але жудасна цікава".

Першы сінгл і кліп праекта мае назву "Старался". Гэта прыгожы і злёгку сумны сінці-поп пра тое, як мы да такога дакаціліся і што нам з усім гэтым рабіць.

#што_паслухаць
🪩 Новая беларуская музыка на нашым канале:

🎧
Спявачка LEAR запісала новую песню "Маветон", у якой колка рэфлексуе на тэму адносінаў.

"Часта мы дазваляем людзям грэблівае стаўленне да нас. Хочацца навучыцца адстойваць сябе і свае асабістыя межы".

🎧Гурт TORF, які стварылі ўдзельнікі каманды ТТ-34, працягвае ўзмацняць гомельскую андэграўнд-сцэну. Іх новая песня "Менестрель" — гэта агрэсіўная змрочная лірыка, а кліп на яе — завадскі метал-рэйв.

🎧Трэк 6/4 ад псіхадэлік-трыа The Blackwoods — гэта трэці сінгл з іх будучага альбома. Поўнафарматнік з 16-ці кампазіцый мусіць выйсці ўжо ў гэтым месяцы.

#што_паслухаць
🪩 Выхадныя з беларускай музыкай:

🎧 Рок-н-рол каманда Graphotype прэзентавала альбом "Prisoners of Conscience". Ён складаецца з 11 песень са свету барацьбы за свабоду. Дыск дае месца схаваным галасам і нерасказаным гісторыям тых, хто знаходзіцца ў няволі.

🎧 Наступны рэліз ад нуар-блюз гурта Sick Mirror. Пра свой альбом "Desires, Disasters" музыкі кажуць: "Гэта песні аб жаданнях і катастрофах".

🎧 Пасля дэбютнага сінгла IWNV прадставіў свой першы альбом "Слабыя месцы". Гэта сольны праект Сяргея Іванова, вакаліста гурта SnopSnoŭ. Ён планаваў запісаць толькі эксперыментальны сінгл, але нечакана атрымалася складанка з 8-мі кампазіцый. У ёй вельмі мяккі сінтэзатарны гук, крыху гітары, фартэпіяна і нават аркестравыя аранжыроўкі.

#што_паслухаць
#што_паслухаць — гэтым разам сабралі некалькі кавераў:

Песню "Пад дубам" з фільма "Галодныя гульні" гурт Naviband перастварыў па-беларуску. У фільме гэты твор выконвала галоўная гераіня, якая стала сімвалам барацьбы з рэжымам. У новай версіі музыкі спяваюць яе разам з Вольным хорам.

Наступная песня з’явілася дзякуючы беларускамоўнай версіі фільма "Таемнае жыццё Уолтэра Міцці". Трэк "Спэйс Оддзіці" Дэвіда Боўі адмыслова для гэтай стужкі запісалі Пётр Клюеў і Лера Яскевіч. Пераклад на беларускую рабіў паэт Андрэй Хадановіч.

"Расплаціцца з Ведзьмаром" паспрабавалі шматлікія беларускія музыкі. Адна з найбольш цікавых версій атрымалася ў перакладчыка Віталя Рыжкова і спявачкі LEAR.

А яшчэ ў 20.30 (мінскі час) у межах марафона салідарнасці "Нам не ўсё адно!" "Радыё Ўнэт" плануе адмысловы канцэрт: далучайцеся да трансляцыі, падтрымлівайце палітвязняў данатамі.
🪩 У эфіры — нашая суботняя рубрыка #што_паслухаць:

🎧 Новы сінгл "Месяц" ад гурта NOCHY — гэта трэк пра самае недасяжнае і схаванае ўнутры. Чалавек хавае частку сваёй сутнасці, як і месяц, які хавае адзін бок ад Зямлі.

🎧 "Я яшчэ даганяю травень, а ты ўжо ў жніўні"
Гурт "Бачу ўпершыню" просіць запомніць гэта лета. Іх рэліз прасякнуты бестурботнасцю і лёгкай меланхоліяй аб тым, што нельга затрымаць.

🎧 "Чалавек у чорных акулярах падымаецца на ўзгорак, расплюшчвае вочы, і ў гэты момант, калі ён глядзіць на свет — над ім уздымаецца чорнае сонца і пачынаюцца апошнія часы"
Метал-гурт Adarvirog прэзентаваў альбом, над якім працаваў 5 гадоў. "Чорнае сонца" складаецца з 11-ці жахлівых песень-казак.
🪩 Новая беларуская музыка на нашым канале:

🎧
Intelligency пераклалі на беларускую мову свой хітовы трэк August. Слухаць яго можна ў фонк-версіі і ў акустыцы. З нагоды рэліза саліст каманды Усевалад Доўбня дзеліцца сваімі эмоцыямі:

"Калі 3 гады таму August сыпаў несусветнай колькасцю праслухоўванняў на англамоўнай і рускамоўнай версіях, у нас была лёгкая цікаўнасць да гэтага віру падзей, але не больш за тое. Асабіста мне ўпершыню за некалькі гадоў максімальна цікава і не ўсё роўна, што адбудзецца менавіта з гэтай версіяй".

🎧 Sneguole прэзентавала свой другі альбом Žyta Pałavieje. Як і раней, гэта пераапрацоўкі традыцыйных беларускіх песень, але ў новым рэлізе — яшчэ смялейшыя эксперыменты, электронны гук і элементы акадэмічнай музыкі. На кружэлцы ёсць сумесныя запісы з Сяржуком Доўгушавым і Кацярынай Аракчэевай.

🎧 Беларускі пост-панк, які не сканчаецца на гурце "Молчат Дома". Праект The Violent Youth прэзентаваў песню і кліп "Сэрца". Нядаўна музыкі сталі часткай канадскага лэйбла Artoffact Records і плануюць выпусціць новы альбом у бліжэйшым часе.

#што_паслухаць
🪩 У эфіры — нашая суботняя рубрыка #што_паслухаць:

🎧 Артыст Вектар запісаў трэк "Мой дом". Гэта песня-настальгія пра горад і час, якія не вернуцца. Але таксама — пра пошук новага напрамку.

🎧 Арцём Ставер, які выпускае музыку пад псеўданімам Uhead, адкінуў старыя дэмкі і робіць цалкам новы альбом на беларускай мове. Першы сінгл з будучага дыску — змрочны і трансавы трэк Chvali.

🎧 Незвычайны альбом I (aya) Care рыхтуюць беларуская спявачка Shuma і ўкраінскі саўндпрадусар OK Selekta. Іх праца — гэта сучасная музычная інтэрпрэтацыя медыцыны з Перу. Музыкі зрабілі электронныя версіі традыцыйных песень шаманаў племені шыпіба. Поўная складанка мусіць выйсці на наступным тыдні.
🪩 Слухаем разам музычныя навінкі!

🎧 Паша Пашкевіч прадставіў сваю першую песню па-беларуску. Vačach — гэта хаўс-трэк пра закаханых, якія жадаюць разам убачыць увесь свет. Для гэтага ім патрэбны толькі аўто, кава, шаша і музыка.

🎧 Фанаты гурта Intelligency абіралі лепшае з чарнавых дэма музыкаў, каб вызначыць, які трэк выпускаць у першую чаргу. Перавагу аддалі песні Bon Vintage — яна з’явілася на пляцоўках мінулай ноччу.

🎧 Пошук сябе, аб'юзіўныя адносіны, сонны параліч, страта сяброў і страх адзіноты — усе гэтыя тэмы знойдзеш у EP "3+2", які прэзентаваў Alexey Krivdin.

Больш беларускай музыкі — па тэгу #што_паслухаць.
🍂 Дзень восеньскага раўнадзенства нагадаў пра наш восеньскі плэйліст.

Абноўлены і атмасферны — публікуем яго зноў.

🎧 Слухаць у spotify.

Пішыце ў каментарах, які трэк пачулі ўпершыню.

Больш беларускай музыкі знойдзеце па тэгу #што_паслухаць.
🪩 Выхадныя з беларускай музыкай:

"Мы сустрэліся ў замёршым Менску сакавіка 2020 і дамовіліся рабіць поп. Пачаць раптам рабіць поп у пандэмію — рашэнне, вядома, поўнае вітальнасці, і гэта мы яшчэ не ведалі, што наперадзе".

▪️Polyn выпусцілі дэбютны альбом 202022. Асноўнай ідэяй было абстрагавацца ад авангарда, эмбіента і пост-панку. Але ўмовы, у якіх ішла праца над дэбютным альбомам, зрабілі поп горкім, быццам ён умясціў у сябе і тры мінулыя гады, і эмбіент з пост-панкам.

Альбом 202022 — ці то трывожны сон, ці то праваднiк па тагасветным Менску, ці то мемарыяльная дошка хіпстару, вырабленая з рэсайкабл матэрыялаў.

Каб схапіць атмасферу яшчэ мацней, можна пачаць знаёмства з кліпа на меладэкламатычны трэк Opazdyvajesh nemnogo.  

▪️Яскравы і стылёвы кліп Bipolar выйшаў у мастачкі і артысткі Анастасіі Рыдлеўскай. Кожны кадр з яго — сапраўдная мастацкая праца. Тэкст песні вядзецца ад імя чалавека з біпалярным разладам асобы і яго ўнутранымі змаганнямі.
"Ты не можаш мяне злавіць. Не бяда, я ў парадку".

▪️Беларускі гурт "Сербскі Нож", які зараз месціцца ў Варшаве, прадставіў новую электрапанк-песню "Ду".  

"Дуда – як сымбаль жыцьця. Ці то не прыходзіцца таньчыць пад чужую дудку, калі ў атачэньні толькі мікрахвалёўка ды недаедзены кавалак шчасьця?".

#што_паслухаць
🪩 У эфіры — нашая суботняя рубрыка #што_паслухаць:

🎧 Syndrom Samazvanca выпусціў альбом кавераў RADYJO NIAMIHA. Гэта сем пераасэнсаваных песень з архіваў беларускай незалежнай музыкі.

"Наогул пераасэнсаваць трэкі 90-х нас прымусіў гурт Relikt, які выпусціў альбом "Былі. Ёсць. Будзем". Уладзь хадзіў і енчыў, маўляў, чаму яны пераспявалі тую песню, а не тую, а чаму так, а яшчэ ж вось такое ёсць і г.д. Цярпець ныццё было немагчыма, і ў выніку Самазванцы пастанавілі зрабіць уласныя каверы на легендарныя гурты".

🎧 Песню і кліп "Шэры камень" Андрусь Такінданг прысвяціў Міраславу Лазоўскаму — культурніцкаму дзеячу, беларускаму ваяру, які загінуў у баі пад Бахмутам.

"Я часам сустракаў яго на канцэртах, імпрэзах. Засяроджаны, спакойны, ён выглядаў, як шэры моцны камень".

🎧 Naviband пераклалі сваю даўнюю песню на беларускую мову. З гадамі яе сэнс для музыкаў змяніўся, але цяпер цяжка ўявіць, што яна была аб чымсьці іншым. Цяпер твор пра тое, што шмат каму давялося сесці ў непажаданы цягнік і пакінуць дом.
#што_паслухаць — добрая музыка ад беларусаў на добрыя выхадныя.

🎧 "Мы распальваем вогнішча,
Мы быццам звышновая зорка.
Мы падымаемся вышэй,
Мы — чараўнікі кахання".


Выйшаў новы рэліз электроннага праекту Пятра Клюева — Love Machine. Слухаць трэк SupaNova на ўсіх пляцоўках па спасылцы.

🎧 J:морс прэзентавалі новую кранальную песню "Святло"

Музыкі кажуць:

"Дзе б мы ні знаходзіліся, куды б нас не кідаў лёс, мы ніколі не застаемся сам-насам з цемрай, бо дзе мы, там і святло".

🎧 Песня "My Mother Told Me", вядомая па серыялу "Вікінгі", загучала па-беларуску. У відэа салістка гурта Aratseya спявае 5 розных партый, утвараючы своеасаблівы мона-хор.

🎧 Гурт Sož стварыў анімацыйны кліп разам з лічбавым мастаком Al Medwedsky. 

"Пачаўшы вандроўку ў акваторыі Сажа, цяпер мы апынуліся ў адкрытым моры".

"Мы так моцна змяніліся, мы не змяніліся ані кроплі", — менавіта так гучыць галоўная мантра гэтай песні. 
🪩  У эфіры — нашая суботняя рубрыка #што_паслухаць:

🎧 Фолк-гурт TRAVA прэзентавалі кліп на песню "Чорная ночка". Гэты рэмікс на "Купалінку" быў першым сінглам новастворанага дуэта. Відэа здымалі ў старым зернесховішчы і на чырвонай парахоўні ля Модліну пад Варшавай.

Музыкі кажуць: "Гэта пра тых, хто ідзе праз “чорную ночку” сярод парэшткаў старога жыцця і намагаецца, як той Маленькі Прынц Экзюпэрі, захаваць сваю “ружу” — свае каштоўнасці, сваю ідэнтычнасць, сябе. Але ж усім нам цяпер вядома “хто ружу поліць, той ручкі коліць”, — і гэта наша горкая праўда, і ў гэтым наша вялікая моц". 

🎧 Наступны рэліз — электра-фолк сінгл Otherside ад дуэта DAH. Тэкст пра шлях і штодзённы выбар агорнуты ў lo-fi і танцавальныя рытмы. 

🎧 Песню September беларускі метал-гурт Belle Morte запісаў разам з партугальскім артыстам Ruben Monteiro. У супрацы атрымалася кампазіцыя з блізкаўсходнім флёрам. І гэта ўжо шосты трэк у міжнароднай серыі каманды!