Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.06K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
⚡️Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры прадстаўляе: новы праект — аналітыка беларускага культурніцкага працэсу!

"Праект Беларусь патрабуе экспертнага асэнсавання культурніцкіх трэндаў, паразаў, канфліктаў ды перамог. Без разбораў сучаснага стану супольнай свядомасці немагчыма зразумець, што адбываецца з нацыяй і як яе далей адбудоўваць.

Каб рушыць праз эпоху калапсу "стабільнасці" да сапраўднай вольнай культуры вольнай нацыі. Сёння мы будуем будучыню. Варта гэта рабіць з адкрытымі вачыма ды ясным розумам. Аналітыка тут – найлепшы памагаты і неабходны саўдзельнік", — кажа Максім Жбанкоў, кіраўнік Аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Нашыя аналітыкі (усіх з меркаванняў бяспекі мы не можам назваць) на працягу года будуць сачыць за працэсам і дзяліцца сваімі назіраннямі: якія асноўныя трэнды сезону і да чаго ўсё ідзе.

▪️У першай серыі — пра тое, што адбывалася ў літаратуры, кіно, тэатры і музыцы гэтым летам (і крыху вясной).

Чытаць:

па-беларуску

па-ангельску

#чымвытамзаймаецеся
#аналітыка
⚡️Кінафестываль "Паўночнае ззянне" прэзентаваў беларускую праграму: туды ўвайшлі 11 фільмаў.

"Сёлета Беларуская праграма "Паўночнага ззяння" сабрала ў сябе ўсе эмацыйныя грані, якое перажывала наша грамадства, — і ў выніку атрымаўся сапраўдны крышталь беларускага кіно", — адзначаюць арганізатары.

▪️Азнаёмцеся з праграмай тут. Паказы пройдуць офлайн і онлайн. У гэтым годзе фестываль бясплатны, трэба толькі зарэгістравацца на платформе.

Падтрымаць каманду "Паўночнага ззяння" данатамі

📷 Кадр з фільма Сашы Кулак "Мара"

🔻Прапануем прачытаць, што адбывалася з беларускім кіно вясной-летам 2022-га ў нашым аналітычным аглядзе.

Спойлер — асноўныя трэнды сезону:

▪️Кіно сталася сродкам салідарызацыі
▪️Ствараецца ўніверсальны бяспечны пратэставы наратыў
▪️Нетыповы пратэставы досвед выціскаецца ў шэрую зону
▪️Афіцыйнае кіно вярнулася да савецкай мадэлі існавання

👉 Падрабязней тут

#аналітыка
"Эпоха маўклівасці" і "новая Еўропа" бюракратызацыя і русіфікацыя культурніцкага працэсу ўсёй краіны.

Нашая аналітычная група падрыхтавала новы агляд пра тое, што адбываецца з беларускай культурай тут, там і цяпер.

👇Чытайце пра агульную сітуацыю ў сферы, а таксама больш падрабязна пра літаратуру, кіно, тэатр і музыку.

Па-беларуску
Па-ангельску

Падпісвайцеся на @radakultury, каб быць у курсе беларускіх культурніцкіх працэсаў.

#аналітыка
🔻Нашая каманда экспертаў на чале з Максімам Жбанковым падрыхтавала чарговы выпуск культурніцкай аналітыкі.

"Гэта супольны роздум пра лёс краіны, што з намі адбываецца і куды мы ідзём, пра вымярэнне беларускасці ў наш паламаны час".

У Беларускай Радзе культуры мы ўвесь час думаем, як жыць не толькі мімалётнымі навінамі, але і фіксаваць ды аналізаваць тое, праз што мы ўсе праходзім.

З траўня 2022 года група адмыслоўцаў кожныя тры месяцы аналізуе працэсы ў беларускай культуры — у кіно, тэатры, літаратуры, музыцы, а цяпер — і сучасным мастацтве.

▪️У зімовай аналітыцы згаданыя стварэнне Беларускай незалежнай кінаакадэміі, сход Інстытуту беларускай кнігі, магістрат "Кнігаўка", "Рамантычнасць" Купалаўцаў, праект "Приём!" Святланы Бень і Галі Чыкіс ды іншае.

У якія тэндэнцыі яны патрапляюць?

🔻Чытайце на нашым сайце
па-беларуску
па-англійску

#аналітыка

☑️ Падпісвайцеся на @radakultury
"Змагарскі бабл", лісты чакання, коды адсутнасці і "старэйшы брат" на айчынных падмостках.

Што адбывалася з беларускай культурай тут, там і цяпер? Нашая аналітычная група падрыхтавала новы агляд беларускай культурніцкай сітуацыі.

👁 У гэтым выпуску — пра беларускае "Берлінале" і беларусьфільмаўскі "Чорны замак Альшанскі", пра "Літрадыё" і беларускія кнігі ў краіне і па-за яе межамі, пра аўстралійскія гастролі Belarus Free Theatre і рускую мову ў беларускіх дзяржаўных тэатрах, пра новы праект Аляксандра Багданава Belarus Outside Sound System і старыя-добрыя абноўленыя "чорныя спісы" музыкаў.

👇 Чытайце
Па-беларуску
Па-ангельску

Падпісвайцеся на @radakultury, каб быць у курсе беларускіх культурніцкіх працэсаў.

#аналітыка
Беларускі поп&рок: якім нашыя эксперты ўбачылі яго ў лютым-красавіку?

Сабралі асноўныя тэзы на картках. 

Чытайце цалкам:
па-беларуску
па-ангельску

Бо ў поўнай версіі яшчэ шмат цікавага: пра песні Лукашэнкі, новыя рэлізы (ад энергічнага панк-року да дум-мэталу) і прычыны, чаму неафіты музычнай журналістыкі зноў вынаходзяць ровар.  

✔️ Падпісвайцеся на @radakultury, каб быць у курсе беларускіх культурніцкіх працэсаў.

#аналітыка
Беларускі тэатр: што адбывалася ў гэтай сферы ў лютым-красавіку?

☝️Мы зрабілі карткі з асноўнымі трэндамі.

Поўны агляд нашых экспертаў тут:
Па-беларуску
Па-ангельску

👁 Чытайце пра спецыфіку тэатральных фэстаў у Беларусі, расійскі дэсант на айчынных падмостках, што робіцца з ЦЮГам пры Веры Паляковай, а таксама — чаго не хапае беларускаму тэатру ў выгнанні.

Падпісвайцеся на @radakultury, каб быць у курсе беларускіх культурніцкіх працэсаў.

#аналітыка
Фінальная серыя нашых аналітычных аглядаў за люты-красавік гэтага года: што адбывалася з кінасферай?

👁 Падтрыхтавалі некалькі тызераў на картках.

Поўную версію — пра кіно ў Беларусі і па-за межамі, абяцанкі "Беларусьфільма" і радасць, калі нешта вартае не толькі здымаецца, але і даходзіць да гледача — чытайце на нашым сайце:

па-беларуску
па-ангельску

#аналітыка
👁 Беларускі тэатр: #аналітыка таго, што адбывалася ў гэтай сферы ў траўні-ліпені.

▪️Звальненні выбітных майстроў сцэны і пераход да новай сістэмы фінансавання, якую ў мінкульце даўно анансавалі, але толькі цяпер нарэшце вызначыліся з тэрмінамі.

▪️Уцёкі ў нацыянальную класіку (зварот да якой па азначэнні не можа быць пройгрышным) і новыя ўмовы існавання ў замежжы. Умовы, якія творцы робяць для сябе спрыяльнымі.

▪️Беларускі тэатр "тут" і "там" (акцэнт змяняецца ў залежнасці ад лакацыі актараў), або чым жыла тэатральная тусоўка гэтым летам.

👉 Чытаць агляд тэатральнага жыцця Беларусі ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
👁 Беларускі поп & рок: летняя #аналітыка.

Музычнае лета 2023 нельга назваць фестывальным ні па той, ні па гэты бок мяжы. Актыўнай дзейнасці арганізатараў канцэртаў у Беларусі замінаюць ідэолагі, а ў замежжы — адсутнасць гарантаванага фінансавання.

▪️Зрэшты, жыццё ва ўмовах татальнага ціску спрыяе творчасці музыкаў у краіне: за лета ў Беларусі запісаныя прынамсі тры новыя якасныя альбомы, у замежжы — толькі адзін.

▪️Але ні пра фэсты, ні пра музычныя навінкі вы не прачытаеце ў беларускай незалежнай прэсе. Не знойдзеце там і культурніцкай аналітыкі. Чаму? Разважаюць нашыя эксперты.

👉 Чытаць агляд музычнага жыцця Беларусі (травень — ліпень 2023) ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Агляд тэатра Беларусі (травень — ліпень 2023)

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
👁 Беларускае кіно: #аналітыка таго, што адбывалася ў гэтай сферы летам.

Травень — ліпень 2023 года выдаліся для беларускага кіно надзіва ўраджайныя. Што цікава, здарыліся збольшага падзеі сімвалічнага кшталту – якія штосьці важнае азначаюць, але не змяняюць парадку дня.

▪️Можа, гэта і ёсць цяперашні стан беларускага кіно: мы захраслі ў сімвалічным вымярэнні. Гэтак, у паміжжы.

▪️Асноўныя падзеі са свету кіно Беларусі — у аглядзе ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Чытаць наш агляд музычнага жыцця Беларусі (травень — ліпень 2023) і агляд тэатра за гэты ж перыяд.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
👁 Літаратура: #аналітыка, тэндэнцыі і назіранні.

▪️Беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі разрываюцца не толькі на ўзроўні супрацоўніцтва афіцыйных структураў, але і з пункту гледжання асабістай (не)сімпатыі творцаў да беларусаў.

▪️Літаратурная крытыка ў глыбокім крызісе. Так было заўсёды, скажаце вы. Але вось факт: нагодай для гутаркі з карэспандэнтам Радыё Свабода становяцца 2 (так, дзве!) рэцэнзіі адной аўтаркі ў інтэрнэт-часопісе.

▪️Цягам лета з'яўляецца ўсё больш наватарскіх тэатральных праектаў на аснове літаратурных твораў, а незалежны пісьменніцкі саюз рэлакуецца з Беларусі і засноўвае новы інфармацыйны рэсурс.

Больш — у аглядзе літаратурнага жыцця Беларусі (травень – ліпень 2023) ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Чытаць наш агляд беларускай музыкі (травень ліпень 2023), агляд тэатра і кіно за гэты ж перыяд.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
❗️Увага, #аналітыка!

Пачынаем публікаваць агляды культурніцкага жыцця беларусаў у студзені - сакавіку 2024 года.


🎭 Прыпынак першы: тэатральны.

Чытачы дазнаюцца пра прэм’еры новых і рэ:віталізацыі старых пастановак, гучныя (і зусім ціхія) звальненні рэжысёраў, а таксама судовыя справы, вынікі якіх дасюль невядомыя.

У выпуску таксама: функцыянеры патрабуюць спектакляў пра вайну, але вартага ўвагі новага матэрыялу на гэтую тэму ўсё няма. Гледачы патрабуюць відовішчаў, але якасных пастановак у Менску днём з агнём не знойдзеш. Да тэатральных касаў выстройваюцца чэргі, але гэта не адзнака поспеху.

Наш тэатральны крытык рэзюмуе: “Пункт невяртання да беларускага дарэвалюцыйнага тэатру ўжо пройдзены. Пачатак 2024 года засведчыў пра такі пераход з бязлітаснасцю”.

Чытаць агляд цалкам

Ранейшыя выпускі аналітыкі пра тэатр знойдзеце тут, тут і тут.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.