Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.16K subscribers
4.88K photos
455 videos
5 files
4.53K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
➡️ У межах кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou еўрапейскія палітыкі Хельмут Шольц (Германія), Томаш Марцінэк (Чэхія), Тыйс Ройтэн (Нідэрланды) выказалі падтрымку беларускім палітзняволеным.

Яны звярнулі асаблівую ўвагу на сістэматычнае парушэнне базавага права на творчае самавыяўленне і свабоду мастацкага выказвання.

Зняволеныя музыкі гурта Irdorath, народны мастак і рэстаўратар Уладзіслаў Макавецкі (асуджаны на 2 гады калоніі агульнага рэжыму) і жыхар Брэста Дзмітрый Панько (асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму) сталі тымі ахвярамі рэжыму, на якіх скіравана кампанія падтрымкі. «Трымайцеся, Надзея і Уладзімір, нашы думкі з вамі!» — адзначаецца ў выказванні.

📌 Цалкам заявы палітыкаў (па-нямецку і па-англійску) можна прачытаць тут
➡️ У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, зладжанай Libereco, еўрапейскія палітыкі бяруць на сябе сімвалічныя абавязкі хросных бацькоў беларускіх палітвязняў.

Так, Філіз Полат (Германія) выказала намер апекавацца лёсамі Пятра і Юліі Марчанка з гурта Irdorath, затрыманых 2 жніўня разам з астатнімі музыкамі. Марціна Мунц (Швейцацыя) стала хроснай маці журналісткі Алены Талкачовай, якая абвінавачваецца ва ўхіленні ад сплаты падаткаў, а Юлія Кліменка (Украіна) будзе падтрымліваць Міхаіла Феранеца, грамадзяніна Украіны, асуджанага ў Беларусі на тры гады калоніі за ўдзел у пратэстах.

“Свабода выказвання меркаванняў і мастацкая свабода — гэта краевугольны камень дэмакратыі і вяршэнства права, а не злачынства”, — адзначаецца ў заяве Філіз Полат.

📌 Поўны тэкст (па-англійску і па-нямецку) можна прачытаць тут
📍У палітзняволенага музыкі Антона Шніпа з гурта Irdorath з’явіўся хросны з Нямецкага Бундэстага.

🇪🇺Еўрапейскія палітыкі бяруць на сябе сімвалічныя абавязкі хросных бацькоў беларускіх палітвязняў у межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, зладжанай Libereco.

🔺Юліян Пальке член Нямецкага Бундэстага (партыя “Альянс 90/Зялёныя), які ўзяў на сябе ролю хроснага Антона Шніпа, кажа: “Антон – адзін з незлічоных палітвязняў у Беларусі. Ён, яго сябры па гурце і ўсе людзі, якія, нягледзячы на масавыя рэпрэсіі, выступаюць за дэмакратыю ў сваёй краіне, выклікаюць у мяне вялікую павагу. Яго арышт і працяг зняволення выключна палітычна матываваныя. Гэта чысты харасмент”.

📌Нагадаем, што Уладзіміра і Надзею Калачоў з гурта Irdorath за ігру на дудах падчас маршаў пратэсту-2020 асудзілі на два гады калоніі. Антон Шніп, Юлія і Пётр Марчанкі, затрыманыя разам з імі 2 жніўня, яшчэ чакаюць суда ў СІЗА на Валадарскага.

#freeIrdorath
🔺У палітзняволенага мастака Аляксандра Нурдзінава з’явіўся сімвалічны “хросны” ў межах кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandByYou. Ім стаў Тобіяс Б. Бахерле, дэпутат нямецкага Бундэстага і Камітэта па замежных справах, піша @viasna96.

“Мастак Аляксандр Нурдзінаў выступаў супраць самавольства, парушэнняў правоў чалавека, жорсткасці рэжыму Лукашэнкі і далучыўся да мірных акцый пратэсту за дэмакратычную Беларусь. Я хачу выказаць глыбокую салідарнасць і захапленне грамадзянскай мужнасцю Аляксандра Нурдзінава, які прадстаўляе вялікую колькасць мужных беларусаў і беларусак. Мы не забудземся на вас, #WeStandByYou”, — сказаў Тобіяс Б. Бахерле.

Нагадаем, што мастака Аляксандра Нурдзінава год таму асудзілі на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 293. за ўдзел ў пратэсных акцыях 9-10 жніўня.

✉️Падтрымайце палітвязня лістамі!
Пісаць яму можна на адрас:
Нурдзінаву Аляксандру Андрэевічу
ПК №1. вул. Тэхнічная, 8, 211440 г. Наваполацк.
⚡️На волі дырэктар студыі вэб-дызайну "Іквадарт" Глеб Койпіш.

Яго асудзілі на 2 гады "хіміі" — абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, а потым узмацнілі пакаранне на калонію. Пасля апошняга судовага працэсу палітвязня перавялі ў следчы ізалятар. Днямі Глеб выйшаў на волю.

▪️Керамістка Наталля Карнеева, асуджаная на 3 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах, з'ехала з Беларусі.

"Навіны ў мяне такія — я з'ехала. І разам з дачкой я ўжо ў бяспецы ў Літве. Гэта было рашэнне не з лёгкіх, але я ўжо шчаслівая. Пажадайце мне поспехаў на новым месцы!", — напісала яна ў інстаграме.

▪️Былы вязень калоніі, дзе ўтрымліваюць палітолага і філолага Аляксандра Фядуту, расказаў пра захады, скіраваныя на ізаляцыю палітвязня: "Хлопец, які сядзеў з Фядутам у карантыне, адправіўся на 10 сутак у ШІЗА толькі за тое, што з ім пагаварыў". Акрамя таго, у зняволенага вялікія праблемы са здароўем, па тэрыторыі калоніі ён ходзіць з цяжкасцю, абапіраючыся на кіёк.

▪️Спявачку Патрыцыю Свіціну прызналі палітзняволенай. Дзяўчыну затрымалі ў траўні гэтага году і абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах 2020-га.

▪️Сябра нямецкага бундэстага і Камітэта правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі Беатэ Вальтэр-Розэнхаймер падтрымала палітзняволеную культуролага і экспертку ў этыкеце Аксану Зарэцкую ў межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou.

▪️У спіс "экстрэмістаў" дадалі журналіста і музыку Анджэя Пачобута, а таксама культменеджараў Уладзіміра Булаўскага і Паўла Белавуса.
❗️На 8 гадоў калоніі асудзілі Эдуарда Бабарыку.

Яго абвінавацілі ў "распальванні сацыяльнай варожасці", "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "адмыванні сродкаў, атрыманых злачынным шляхам", "ухіленні ад выплаты падаткаў".

▪️Гомельскага барда і літаратара Аляксея Ільінчыка, асуджанага на 2,5 гады пазбаўлення волі, этапавалі ў калонію. Ён яшчэ не адышоў ад інсульту, які перанёс яшчэ да затрымання, таму этапаванне было асабліва цяжкім. Аляксей піша левай рукой, бо правая яго не слухаецца.

▪️Адвакатку Юлію Юргілевіч, якая абараняла ў судзе Алеся Пушкіна і Ігара Банцара, будуць судзіць разам з культменеджарам Паўлам Мажэйкам. Іх вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, працэс распачнецца 10 ліпеня ў Гродзенскім абласным судзе.

▪️Два тыдні няма звестак пра палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца. Яго перавялі на турэмны рэжым і мусілі цягам 10-ці дзён этапаваць у турму, але сваякі нічога не ведаюць пра лёс Паўла. Непасрэдна перад этапам ён мог трапіць у ШІЗА.

▪️Рамеснік Уладзімір Гарох, асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, у зняволенні моцна схуднеў і губляе зубы. Усю зіму, паводле слоў сына, Уладзімір правёў у ШІЗА. За апошнія паўгады яму ўдалося перадаць толькі адну перадачу.

▪️Навіны палітзняволенага журналіста і філолага Андрэя Кузнечыка: 82 кнігі за паўтара гады, новы верш на паштоўцы і сны-ўспаміны. Падрабязнасці — на "Радыё Свабода".

▪️Дэпутат ірландскага парламента Джэры Бацімер стаў "хросным" Паўла Белавуса ў межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou нямецкай праваабарончай арганізацыі Libereco. Нагадаем, што арт-менеджар Павел Белавус асуджаны на 13 гадоў зняволення.

▪️Затрыманні, арышты, звальненні, прапагандысцкі фільм: як у апошнія месяцы пераследуюць супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту. Напрыканцы траўня ва ўніверсітэце пракацілася хваля затрыманняў, пасля чаго некаторых звольнілі з працы. Падрабязнасці чытайце на "Вясне".

Нагадваем, што за кратамі знаходзяцца больш за 1️⃣4️⃣0️⃣ чалавек, датычных да сферы культуры.

💌 Падтрымайце палітвязняў лістамі і паштоўкамі: напісаць онлайн. Зняволеным, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА да суда, і тым, чый прысуд яшчэ не ўступіў у сілу, можна дасылаць пасылкі і грашовыя пераводы — інструкцыя тут.
🔻Культура рэпрэсаваная:

▪️Пісьменніцу і журналістку газеты "Літаратура і мастацтва" Яну Цэглу звольнілі з працы "за прагулы" пасля 2-х месяцаў арышту ў СІЗА. Яна працавала ў газеце па размеркаванні пасля ўніверсітэта і цяпер павінна сплаціць дзяржаве больш за 3,5 тыс.рублёў.

▪️Ганне Гудаўскай, метадыстцы Бешанковіцкага Дома рамёстваў прызначылі штраф памерам 925 руб. за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Ганна — майстрыха па маляванках, праводзіла майстар-класы па ганчарнай справе для дзяцей і дарослых.

▪️Фатографа і журналіста Дзмітрыя Баяровіча разам з жонкай Валерыяй пачнуць судзіць 19 ліпеня. Сям'ю затрымалі ў сакавіку ў Бараўлянах і абвінавачваюць паводле арт. 342 КК "Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак".

▪️Ларысу Шчыракову, палітзняволеную этнографку і былую журналістку, пачнуць судзіць 27 ліпеня. Яе абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" і "дыскрэдытацыі Беларусі".

▪️Родным Віктара Бабарыкі ўдалося паразмаўляць з адміністрацыяй наваполацкай калоніі. Паведамляецца, што яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. Тэлефанаванні і спатканні там забароненыя. Сцвярджаецца, што здароўю палітвязня нічога не пагражае.

▪️Краязнаўцу Уладзіміра Гундара ў калоніі ўжо двойчы адпраўлялі ў штрафны ізалятар — спачатку на 4 дні, а праз два дні пасля выхаду — яшчэ на 3 дні. Таксама палітвязень піша, што страчаны ў карцары слых да яго вярнуўся, але не цалкам.

▪️Каміла Хансэн, сімвалічная "хросная" Алеся Пушкіна ў межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, выказалася пра смерць мастака: "Я буду працягваць задаваць пытанні, цяпер ужо з патрабаваннем незалежнага расследавання яго смерці, з патрабаваннямі дасягу праваабарончых арганізацый да інфармацыі пра яго справу".

▪️Тык-ток опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук папоўніў "спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".
⚡️Выйшаў на волю Андрэй Скурко.

Пра гэта паведамляе @euroradio. Кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу "Нашай Нівы", пісьменнік правёў за кратамі 2 гады, 1 месяц і 11 дзён.

🔻Навіны культуры рэпрэсаванай:

▪️У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску 16 жніўня супрацоўнікі КДБ затрымалі як мінімум 7 чалавек, сярод якіх намеснік дырэктара ў навуцы і загадчыкі аддзелаў.

▪️Культменеджар і журналіст Павел Мажэйка падаў апеляцыйную скаргу на свой прысуд — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за "за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".

▪️Журналіста і музыку Анджэя Пачобута, асуджанага на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, адправілі ў памяшканне камернага тыпу на паўгады. У палітзняволенага ёсць супрацьпаказанні для знаходжання ў такіх умовах.

▪️Відэааператара Паўла Падабеда, асуджанага на 4 гады калоніі, перавялі ў следчы ізалятар пры магілёўскай турме, адтуль накіруюць у папраўчую калонію.

▪️Дэпутат нямецкага Бундэстага Марсель Эмерых у межах кампаніі #WeStandBYyou стаў сімвалічным хросным палітзняволенага мастака Андрэя Раптуновіча, асуджанага на 4 гады калоніі.

▪️Улады Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" матэрыяламі прадмову Язэпа Янушкевіча да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Вершы Дуніна-Марцінкевіча "Плывуць вятры" і "Гутарка старога дзеда" ад 1861 года таксама прызнаныя "экстрэмісцкімі". У спіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў дадалі кнігі Ларысы Геніюш, Наталлі Арсенневай, Лідзіі Арабей і Уладзіміра Някляева.

▪️ Падтрымайце збор @radakultury на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.