Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.16K subscribers
4.88K photos
455 videos
5 files
4.53K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Сабралі размовы і лонгрыды, на якія магло не хапіць часу перад новым годам.

#што_пачытаць:

▪️ Цынга на Акрэсціна, забарона канцэртаў і праца ў "Ашане": гісторыі беларускіх музыкаў — затрыманых, тых, зто з’ехаў і тых, хто застаўся.

▪️ "Мы хочам стварыць глабальны беларускі прадукт". Мікалай Халезін, кіраўнік Свабоднага тэатру і эсперт Беларускай Рады культуры, пра поспех «Сабак Эўропы», працу з падлеткамі і оперу паводле твора Караткевіча.

▪️ "Кажуць пра вялікую рускую культуру, але галоўнае ў гэтай «вялікай рускай культуры» — гэта культура вайны": размова са Святланай Алексіевіч пра новую кнігу, беларускія пратэсты і пуціністаў з лукашыстамі.

▪️ "Нацыянальныя ідэнтычнасці ў ХХІ стагоддзі: перспектывы для Беларусі": тэкст Вольгі Шпарагі.

▪️ "Сёння ва ўсім свеце ідзе праца над іміджам беларусаў": Валерыя Дэле — пра берлінскую ініцыяцыю, персанальнае абуджэнне і ўрокі 2020-га.

▪️ Кальяны, незвычайны гардэроб, беларушчына для ўсіх: гісторыя аператара і рэстаратара Івана Мураўёва, якога асудзілі на 2,5 гады калоніі за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».

▪️ "Беларусы ўсё зрабілі правільна": рэжысерка Дар’я Жук пра эміграцыю, працу ў Галівудзе і пошук сябе.
Выходныя — час на кнігу! 📚
Сабралі для вас некалькі нядаўніх электронных выданняў.

▪️Новыя выданні сусветнай класікі ад "Кнігаўкі": Хэмінгуэй з яго "І ўзыходзіць сонца" і "Вялікі Гэтсбі" Фіцджэралда. Купіць тут і тут.

▪️"Галасы Беларусі - 2022" — трэцяя кніга трылогіі ад "Радыё Свабода". Вельмі розныя — ад пратаколу да шчырай споведзі — гісторыі беларусаў пра мінулы год, расказаныя сведкамі падзеяў: палітвязнямі ў "апошнім слове“ і лістах з турмы, палітэмігрантамі і тымі, хто застаецца на радзіме, тымі, каго заспела вайна ва Украіне, і тымі, хто ўступіў ва ўкраінскае войска, а таксама блізкімі тых, хто загінуў.

Чытаць

▪️"Білінгва" Уладзіслава Наважылава (ён жа Lesley Knife) — вакаліст гомельскага хэві-метал гурта Gods Tower сабраў свае празаічныя і паэтычныя тэксты пад адной вокладкай: хорар і мясцовы магічны рэалізм, палітычная сатыра і іранічныя вершы — так вызначае жанравую прыналежнасць тэкстаў аўтар прадмовы літаратар і музыка Дзмітрый "Агнявіт" Новікаў.

Чытаць фрагмент і купіць

▪️"Беларускія нячысцікі. Лясныя" Артура Басака і Аліны Длатоўскай. "Дзённік дасведчанага нячысціказнаўца, прысвечаны лясным нячысці­кам" — напісана ў анатацыі.

Лясун і Капялюшнік, Зазоўка і Вужыны Кароль, Туросік і Аднарог і іншыя міфалагічныя істоты — у кнізе знойдзеце не толькі тэксты, але і ілюстрацыі.

Чытаць і глядзець
Больш пра мастака

⭐️ Яшчэ больш кніг — папяровых і аўдыё — у аглядзе ад "Будзьмы".

#што_пачытаць
⚡️Сябры!

Больш за два гады мы расказвалі вам навіны без выходных і святаў, але час настаў: сыходзім на вакацыі! Каб крыху адпачыць і зразумець, куды і як рухацца далей.

▪️Але не пакідаем вас у самоце — будзем маніторыць рэпрэсіі ў дачыненні да культурніцкіх дзеячаў (бо такое жыццё), расказваць #што_паслухаць, #што_паглядзець або #што_пачытаць, а таксама, пра #магчымасці і што цікавага робіць Беларуская Рада культуры (падпісвайцеся на @radakultury, каб сачыць за гэтым больш дэтальна)

Не пераключайцеся!

🖼 @natagarl
#што_пачытаць на культурніцкую тэматыку: сабралі актуальныя тэксты, якія вы маглі прапусціць.

Са свету музыкі:

▪️Дыджэй Папа Бо (Аляксандр Багданаў), арт-дырэктар культурнага цэнтру "Корпус" і прадзюсар, даў інтэрв'ю "Рэформу" падчас свайго польскага гастрольнага туру.

"Веру, што мы вернемся. Яшчэ не згасла гэта вера. Буду ў першых шэрагах… Як толькі можна будзе, як толькі не будзе пагражаць мне дзясятка за тое, што збег… Нават не буду чакаць значных перамен у краіне, вярнуся адразу, каб на выпаленым полі пачаць нешта ўзгадоўваць".

Візуальнае мастацтва:

▪️34mag паразмаўляў з мастачкай Цемрай пра эміграцыю, філасофію "тут і цяпер" і персанальную выставу LAZARET. Яе можна наведаць у Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве да 16 красавіка.

Тэатральны свет:

▪️Вялікае інтэрв'ю на "Радыё Свабода" з народнай артысткай Беларусі Зояй Белахвосцік: пра культуру, змаганне і будучыню.

"Я вярнуся, калі дажыву. Абавязкова. Ніхто не можа сказаць, гэта будзе хутка ці не. Часта чую пытанне: «За што нам гэта ўсё?» Не, не за што, а дзеля чаго!".

Літаратура:

▪️2022-й стаўся для беларускай пісьменніцы Таццяны Заміроўскай часам radio silence — творчай паўзы з непрадказальнай перспектывай. Як атрымалася зноў адчуць сябе жывой — чытайце на Litradio.

Культура рэпрэсаваная:

▪️Першае інтэрв'ю старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анджэлікі Борыс пасля СІЗА, хатняга арышту і спынення справы супраць яе.

▪️Былая палітзняволеная распавяла пра сустрэчу на "Валадарцы" з рэдактаркай, палітолагам Валерыяй Касцюговай і грамадскай актывісткай Ірынай Злобінай.
#што_пачытаць на культурніцкую тэматыку: актуальныя тэксты, якія вы маглі прапусціць.

Тэатральны свет:

▪️Таццяна Дзівакова, мастачка, сцэнографка, акцёрка, якая працуе з новымі ідэямі тэатра, — пра спектакль "рЭвалюцыя Зайца", рэчы, якія цягнуць назад, і беларускі тэатр у эміграцыі.

"Змены — непазбежныя, іх баяцца — нармальна, але галоўнае рухацца далей і спрабаваць маленькімі крокамі ісці да сваёй мэты", — упэўненая Таццяна.

📍Бліжэйшыя паказы "рЭвалюцыі Зайца" адбудуцца 6-7 траўня ў Беластоку і 12-13 траўня ў Варшаве.

▪️Драматург і рэжысёр Каралеўскага драматычнага тэатра ў Стакгольме Дзмітрый Плакс — пра пошукі тэатральнай формы ў часы тэктанічных зрухаў і свой праект DRAMATEN.DOC — серыі перфарматыўных чытак пра бягучыя падзеі ў свеце. Чытаць размову.

▪️Акторка Дзіяна Флеер: як верыць у сябе і ўмець знаходзіць новыя магчымасці для пабудовы асабістага брэнда, нават падчас дзвюх эміграцый запар. Чытаць.

Кінамастацтва:

▪️Рэжысёрка Юлія Шатун — пра пераезд у Польшчу, шлях у кіно і фільм "Межы".

"Здымаць кіно вельмі цяжка, гэта адна з самых складаных формаў мастацтва менавіта з пункту гледжання тэхнічных магчымасцей. [...] Трэба прыходзіць, размаўляць з людзьмі, дзяліцца з імі сваімі ідэямі, заахвочваць іх, каб яны захацелі з табою працаваць. Гэта той самы від мастацтва, дзе шмат залежыць і ад іншых, а не толькі ад цябе". Чытаць.

Літаратура:

▪️Чым жыве прэмія Цёткі — расказвае "Літрадыё".

"Упершыню Прэмію Цёткі ўручылі ў 2016 годзе. Ад пачатку яе вызначальнай рысай стала дэмакратычнасць: прымаліся кнігі любых аўтараў, незалежна ад палітычных поглядаў. Пасля пагрому незалежных грамадскіх арганізацый многія культпрацэсы калі не загнуліся, то замарозіліся. Ахвярай прымусовай крыятэрапіі стала Прэмія Цёткі. У 2022 годзе вынікі не падводзілі, але сёлета мусяць назваць пераможцу за 2021 год".

▪️Размова з Андрэем Хадановічам на "Радыё Свабода": літаратар распавёў, як выбірае кнігі і аўтараў для сюжэтаў на сваім ютуб-канале пра беларускую і сусветную літаратуру і параіў кнігі, якія варта пачытаць беларусам бліжэйшым часам.

Культура рэпрэсаваная:

▪️Былы палітзняволены блогер Данііл Касенка падзяліўся сваёй гісторыяй: "Турма паказала, колькі добрага есці ў маім жыцці — і гэта людзі. Нават тыя, з кім я згубіў сувязь, зноў вярнуліся ў маё жыццё".
#што_пачытаць на культурніцкую тэматыку: тэксты, якія вы маглі прапусціць, але мы захавалі.

◾️"«Дзікае паляванне караля Стаха» спалучае ў сабе оперу, тэатр, мультымедыя і жывую музыку, каб расказаць гісторыю, якая бярэ свой пачатак у гісторыі Беларусі і мае надзвычайную актуальнасць для сучаснай Еўропы", — гаворыцца на сайце лонданскага тэатру Барбікан, дзе ў верасні адбудзецца прэм’ерны спектакль Свабоднага тэатру.

Чытайце размову са стваральнікамі і ўдзельнікамі пастаноўкі Мікалаем Халезіным, Андрэем Хадановічам, Іллём Сільчуковым і Вольгай Падгайскай.

▪️Вялікі артыкул на KYKY пра Мікалая Халезіна і Наталлю Каляду — стваральнікаў Беларускага свабоднага тэатру. 8 фактаў, якіх вы дакладна не ведалі.

◾️"Мастацтва заўсёды вышэй за любую пастаўленую рамку, за любую пастаўленую перашкоду. Сэнсы дойдуць да гледача ў любых абставінах". Як жыве беларускі тэатральны дзеяч, рэжысёр, былы кіраўнік недзяржаўнага тэатра В. Шэры за мяжой — чытайце на партале МОСТ.

◾️Гутарка з былым палітвязнем, валанцёрам штабу Бабарыкі, былым кіраўніком Ruin bar у ОК16 Лявонам Халатранам. Ён амаль год таму выйшаў з "хіміі", а цяпер жыве ў Польшчы. Лявон расказаў пра сваё цяперашняе жыццё і колькі каштавала адкрыць бар у цэнтры Варшавы. Тут — відэа размовы.

◾️"Песні, якія я складаю, з'яўляюцца для мяне выратавальнай тэрапіяй". Пра новы альбом і надзею пасярод сумна прыгожага і смяротна небяспечнага свету распавядае Света Бень для часопіса TAUBIN.

▪️Размова з прадзюсаркай і PR- менеджаркай Алай Алоэ. Як стаць паспяховым беларусу, які ў эміграцыі пачынае ўсё нанова?

◾️На старонках часопіса "Alovak" — hair-стыліст, пісьменнік і кніжны ілюстратар Сяргей Календа. Ён распавёў, чаму ўсё жыццё ўцякаў ад цырульніцтва і як яно ўвесь час да сябе вяртала, як праца з кліентамі дапамагае ў літаратурнай творчасці і чаму ён пачаў сам ілюстраваць уласныя кнігі.

Літаратура:

◾️Новыя вершы Вольгі Гапеевай і Кацярыны Зыкавай на "Litradio".
◾️Урывак з рамана "Нашы сьвятлівыя целы" беларускай аўтаркі Алёны Глухавай, пераклад з французскай Сяргея Шупы.
👁 #што_пачытаць на выхадных:

"Памяць пра дзядоў, якія загінулі ад сталінскіх рэпрэсіяў ці былі дэпартаваныя з Беларусі, яшчэ стукае ў нашы сэрцы".

Фрагменты з кнігі "Мае турэмныя муры" Алега Груздзіловіча, былога палітвязня, журналіста "Радыё Свабода", аўтара нон-фікшн. Ён распавядае пра свой 10-месячны турэмны досвед. Кніга з малюнкамі аўтара выйдзе ў серыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе".

Эпізод 1
Эпізод 2
Эпізод 3
Эпізод 4
Эпізод 5

▪️Урыўкі з новых кніг Альгерда Бахарэвіча:

"Ператрус у музэі" — 16 апавяданняў пра тое, што сёння адбываецца з нашай краінай і ўсімі намі, пра сапраўдны боль, жудасны цынізм і крывадушнасць. Чытаць.

"Хлопчык і сьнег" — прыквел "Маіх дзевяностых". У кнізе аўтар расказвае пра сваё савецкае дзяцінства 1975-1991. Чытаць.

▪️Кніга "НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драматургія" выйшла ў Швейцарыі.

У ей месцяцца п’есы Лявона Вольскага, Змітра Вішнёва, Сержа Мінскевіча, Іллі Сіна і іншых, а таксама маніфесты "Бум-Бам-Літа", хроніка перформансаў і тэатральных пастановак эксперыментальных п'ес. Спампаваць бясплатна.

▪️Кніга Дзмітрыя Дзмітрыева "IMAGO или Каспар Хаузер и засиженные мухами портреты" выйшла ў 2018 годзе ў колькасці 21-25 асобнікаў. Дакладней — аўтар ўласнаручна зрабіў усе асобнікі. Чытайце на "Літрадыё".

▪️Інтэрв’ю з незалежнымі беларускімі выдаўцамі: Андрэй Казакевіч і Аляксей Ластоўскі (Інстытут "Палітычная сфера"), Андрэй Янушкевіч (выдавецтва "Янушкевіч"), Валянціна Андрэева (Gutenberg Publisher), Яраслаў Іванюк ("Камунікат").
👁 #што_пачытаць на выхадных: сабралі актуальныя тэксты, якія вы маглі прапусціць.

▪️"Беларусы Кракава, мігранты Берліна і айцішнікі Вільнюса — гэта адна нацыя ці тры дыяспары? І як размаўляць з тымі, хто застаўся ў родным заапарку? Што ў нас засталося агульнага апроч змагання?", — задаецца пытаннямі культуролаг Максім Жбанкоў у калонцы для KYKY.

Пра новую медыйную міфалогію і будучыню па-за дзяржаўнымі межамі чытайце тут.

▪️Этнографка Аліна Высоцкая сабрала беларускі народны соннік. Яна дзясятак гадоў вывучае сны і іх інтэрпрэтацыі беларусамі, якія вобразы што прадказваюць. Аліна запісала аўтэнтычныя аповеды: тлумачэнні сноў, апісанні варажбы і абміранняў, перасцярогі і парады.

Артыкул чытайце тут, а рэцэнзію — тут.

▪️Актуальная ўкраінская паэзія ў перакладах Андрэя Хадановіча: вершы Сяргея Жадана, Марыянны Кіяноўскай, Ірыны Шувалавай.

Заходзьце на старонкі часопіса TAUBIN.

▪️Твор пра пісьменніка, які, кіруючыся творчай мэтай, затварыўся ў старым доме ў беларускай правінцыі. Доўгая адзінота і самакапанне адкрываюць ключ да схованак душы і глыбіняў творчасці, якія закручваюць пісьменніка ў чараду ірэальных падзей.

Урывак з новага раману Андрэя Дудко "Колдун Тамат" чытайце на "Літрадыё"

▪️Стваральнік тэлеграм-каналу пра беларускі YouTube распавядае, як прыйшла ідэя, чаго бракуе беларускаму сегмэнту YouTube і ці мусіць ён быць выключна па-беларуску.

🎧 Аўдыё-бонус: аўдыяверсія кнігі Святланы Алексіевіч "У вайны не жаночы твар". Гэта апошняя аўтарская рэдакцыя ў найноўшым беларускім перакладзе Валянціна Акудовіча, чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз.

Першая частка і другая.
👁 #што_пачытаць на выхадных:

▪️Сяброўка маладосці Алеся Пушкіна, Валянціна Якімовіч, успамінае ў інтэрв'ю "Радыё Свабода" пра першыя грамадскія акцыі і часы сталення будучага выдатнага мастака і нацыянальнага дзеяча, які 11 ліпеня загінуў у зняволенні.

▫️Тут можна спампаваць у пдф-фармаце турэмны альбом Алеся Пушкіна, 2019 год: малюнкі, зробленыя мастаком падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту ў ізалятарах Смаргоні і Мінска.

▪️"Фотаздымак — гэта амаль заўсёды няпраўда". Фатограф Сяргей Міхаленка, стваральнік партала ZНЯТА, разважае пра ролю штучнага інтэлекту ў фатаграфіі.

▪️Пісьменніца і перакладчыца Наталка Харытанюк пра беларушчыну ў выгнанні, новыя кнігі і масты, якія перакінуцца ў Беларусь: "Вельмі цяжка дакладна ўявіць, што там зараз адбываецца ўнутры Беларусі, бо самае ж важнае будзе адбывацца там. Мы не можам, на жаль, ні чуць, ні чытаць, а яны не могуць адкрывацца публічна нам". Чытаць размову.

▪️Рэжысёр і дакументаліст Мікалай Мамінаў пра праблемы жыцця і працы ў эміграцыі, пра работу на дзяржаўным тэлебачанні, былых калег, а таксама пра беларускую тэму ў замежных медыя: "Беларуская тэма, акрамя фармату навін, мусіць падтрымлівацца таксама буйнымі дакументальнымі праектамі і гісторыямі". Чытаць тут.

▪️"Вочы баяцца, а рукі робяць". Андрэй Хадановіч распавёў пра працу над лібрэта да оперы па Караткевічу, якую Беларускі свабодны тэатр паставіць у Лондане ў Міжнародным цэнтры мастацтва Barbikan, прэм'ерныя паказы запланаваныя на 14-17 верасня 2023.

▪️Французскі сацыёлаг, прафесар Універсітэта Бардо Рэнан Эрвуэ, распавёў аб сваім бачанні падзей 2020 года ў Беларусі: "Ніякія рэпрэсіі не перакрэсляць памяць пра змаганне, у якім вы ўдзельнічалі".

▪️Рубрыка "Крытыка" на "Літрадыё": пра хваробы белліту чытайце тут.

▪️Як "Купалінка" з народнага спеву стала аўтарскай, а потым зноў пайшла ў народ? Што сталася з аўтарамі знакамітай беларускай песні? І ўрэшце, хто такая "Купалінка"? Адказы шукайце ў артыкуле.
👁 Лонгрыды, якія вы маглі прапусціць, або #што_пачытаць на выхадных:

▪️Інтэрв’ю з тэатральнай менеджаркай Вольгай Кулікоўскай: пра "Купалаўцаў", Латушку і будынак беларускага тэатра ў Варшаве. Вольга прыйшла працаваць у Купалаўскі тэатр у 2017 годзе і адразу стала кіраўніком аддзела піяру, стварала яго з нуля, а пасля пратэстаў 2020 года разам з большасцю трупы звольнілася.

Цяпер "Купалаўцы" рыхтуюцца да прэм’еры "Плошчы Перамогі" па рамане Альгерда Бахарэвіча. Фотарэпартаж з рэпетыцыі глядзіце тут.

▪️"Час развітацца з эпохай ілюзій. І жыць далей сваю надзвычайную сучаснасць", — калонка Максіма Жбанкова пра Алеся Пушкіна, генерацыю дызайнераў беларускасці і нацыю як арт-праект.

▪️"Хопіць успамінаць мінулае, давайце пра будучыню", — гісторык Цімафей Акудовіч пра 9 жніўня. Чытайце калонку аб тым, як зразумець, што ў нас усе ідзе добра (ці можа не?).

▪️Спявачка Маргарыта Ляўчук распавяла пра паездку на вайну, выбухі за акном і каліноўцаў: "Была зусім іншая энергія — не такая, як сядзяць у тэатры, прыгожыя і чакаюць цырка папляскаць. Тут я адчуваю сябе патрэбнай. Не проста ў паветра песні спяваеш".

▪️"Усё гэта было наіўна, усё гэта была свайго роду ілюзія, цуду не будзе". Размова з рэжысёрам Максімам Шведам, аўтарам фільму пра "Плошчу Перамен": пра тое, як пратэсты пераврнулі жыццё і як прайшлі апошнія тры гады.

▪️Культуролаг Рэгіна Лавор, стваральніца іўеўскага музею нацыянальных культур, якая збегла з "хіміі", распавяла пра арышты, хімію і новае жыццё ў Беластоку: "Разумею, што шляху дадому ў мяне няма. Але ў мяне ёсць іншы шлях — развіваць маю мову, маю культуру, падтрымліваць традыцыі, займацца адраджэннем беларусакай вышыўкі".

▪️Гісторыя настаўніка і мастака Уладзіслава Бохана, які ставіць на вушы беларускія і расійскія школы: калі Уладзіслаў загадаў былым калегам-настаўнікам зладзіць фэйкавую дыялогавую пляцоўку, ён нават не чакаў, якога феерычнага эфекту даб'ецца. З таго часу ўсё больш школ трапляецца на вуду яго абсурдных заданняў.

▪️"Тое, што мы ствараем і назапашваем па-за Беларуссю, абавязкова спрацуе ў роднай краіне" чытайце пра выставу "Вязьмо" Кацярыны Пікірэні, якая адкрылася ў Вільні і даследуе эстэтычную і містычную складовыя беларускіх літар.

▪️Вершы Макса Шчура "для тубыльцаў і мігрантаў" на @litradio_by.
👁 Лонгрыды, якія вы маглі прапусціць, або #што_пачытаць на выхадных:

▪️Лявон Вольскі анансаваў новы музычны праект "Эмігранты" — пра беларусаў, якія вымушаныя вандраваць па свеце, але спадзяюцца на вяртанне дадому. Чытайце размову з ім пра радзіму, даўнюю ўнутраную эміграцыю і чорныя спісы музыкаў, якія спускаюць у беларускія кавярні.

"Увесь час у Беларусі, нават у найлепшыя, найдэмакратычнейшыя часы адчуваўся прэсінг. Разліты ў паветры непрыемны, гаркавы водар несвабоды. І тое, што за табой сочыць Вялікі брат — заўсёды гэта адчувалася".

▪️nottoday.media паразмаўлялі з мастаком Максімам Осіпавым, які ў сваіх маляўнічых дыванах аб’ядноўвае народныя матывы з сучаснымі вобразамі і сімваламі. Чытайце пра беларускі кантэкст у ягоных карцінах ды пра "свярбеж" замест натхнення.

"Няма нічога больш прыемнага, чым атрымоўваць рэсурсы на жыццё ад таго, што ты робіш, наўпрост ад людзей, якія даюць рады за гэта плаціць. Ты адчуваеш, што зробленае табой адгукваецца людзям настолькі, што яны хочуць гэта мець у сабе дома".

▪️Польскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Кшыштаф Занусі, майстар-клас якога прайшоў на Першым нефармальным з'ездзе беларускіх фільммэйкераў, падзяліўся сваім поглядам на пратэсты і даў парады беларускім кінематаграфістам:

"Вам трэба звяртацца да свету і дзяліцца досведам, які гэты свет не мае. Дзяліцца так, каб закрануць пачуцці людзей".

▪️31 жніўня на ютуб-канале "Чын-Чын-Чэнэл" выйшла кароткаметражка "Чын-Чыны праляцелі зязюляй". Пра тое, што гэта ўвогуле за праект "Чын-Чын-Чэнэл", пра новы фільм і пра тое, як гумар перамагае страх — чытайце ў інтэрв'ю з удзельнікамі праекта.

▪️Лідар гурта Leibonik Сяргей Башлыкевіч у вялікай гутарцы-рэфлексіі расказаў, як перавозіў ката, ці змяніў яго Амстэрдам, а таксама паразважаў пра нацыянальнае ў сабе, адчуванне дому і беларускую сат'яграху.

"Пакуль я жывы, іншыя жывыя, пакуль ёсць прастора нешта рабіць і гэта не два квадратныя метры ў камеры, нешта будзе. За людзей, якіх пазбавілі гэтай прасторы, якія замест двух квадратных метраў камеры маюць метр на два магілы, нясцерпна балюча. Усё астатняе перажывем".

▪️Эсэ Святланы Курс для праекта "Беларусь – Зазірнуць у будучыню". Пра няпростую і поўную насілля гісторыю Беларусі і, у рэшце рэшт, пытанне аб тым, як беларусы могуць захаваць сваю ідэнтычнасць і, такім чынам, — сваю будучыню.
👁 #што_пачытаць на выхадных: сабралі актуальныя тэксты, якія вы маглі прапусціць.

▪️Размова з Ігарам Івановым, заснавальнікам выдавецтва "Скарына Прэс", пра сучасную беларускую літаратуру і нюансы працы беларускага выдавецтва ў Лондане.

"Беларуская літаратура вельмі разнастайная цяпер. Чаго нам бракуе, то гэта прастораў, дзе неспецыялісты чыталі і размаўлялі б пра літаратуру паміж сабой".

▪️У выдавецтве выйшла кніга "Чысты баранок" Франка Варжака ў перакладзе Уладзіслава Гарбацкага. Размову з перакладчыкам чытайце на budzma.org.

▪️Летам на Беласточчыне прайшлі дзве вялікія культурніцкія імпрэзы: фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ і фестываль Абуджаных TUTAKA ў межах дзён беларускай культуры. Журналіст Зміцер Косцін распавёў пра гэтыя падзеі і пра тое, як беларусам Беласточчыны ўдалося захаваць сваю адметнасць.

▪️Мастак і куратар Андрэй Дурэйка падрыхтаваў агляднае эсэ пра найбольш знакавыя творы палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна, які 11 ліпеня 2023 года памёр у рэанімацыі.

"Алесь Пушкін ужо з самага пачатку сваёй творчасці прытрымліваўся леанардаўскага падыхода да жыцця, пра які ён не раз распавядаў, універсальнага майстра, які валодае ўсімі даступнымі медыя, не страшыцца новых спазываў і тэм, ствараючы са свайго жыцця адзіны твор мастацтва, які яшчэ пры жыцці ператварыўся ў міт".

▪️Размова з керамісткай Аляксандрай Бернштейн, якая пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне з’ехала з Беларусі і цяпер працягвае сваю справу ў Грузіі: пра беларускую керамічную школу ды асаблівасці працы ў Тбілісі.

"Керамістам складана вандраваць. Я перавезла з сабой і печку, і ганчарнае кола. Тут складаней чым, прыкладам, татуіроўшчыку — склаў машынкі ў валізу і паехаў. Ці мастаку, які купіць пэндзлі і палотны ў кожным горадзе кожнай краіны".

▪️Сяргей Шаматульскі. Тры змрочныя тэксты (урывак з кнігі "Боги те, кто не проигрывают в кулачки", што рыхтуецца да выхаду ў пачатку восені).

▪️"Мяне бянтэжыць твой спакой" — тэкст Вольгі Бубіч пра практыкі выжывання і формулы шчасця.