Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.16K subscribers
4.88K photos
455 videos
5 files
4.53K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
💥 Беларускія пісьменнік і пісьменніца Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева, перакладчык Сяргей Шупа і выдавец Андрэй Янушкевіч едуць у турнэ!

Маршрут пралягае праз 5️⃣ гарадоў Еўропы. Пачатак – 9 траўня ў Вільні, а завяршэнне – 19 траўня ў Празе. Літаратары завітаюць таксама ў Рыгу, Талін, Уроцлаў.

Нашае турнэ важнае трыма аспектамі, – кажа Альгерд Бахарэвіч. – Гэта “пашырэнне прасторы барацьбы”. Геаграфічнай, культурніцкай, прасторы новых знаёмстваў. Гэта магчымасць вельмі каштоўнага жывога кантакту з беларускімі чытачамі. І я, і Юля ведаем, як жыва беларусы ў розных краінах адгукаюцца на магчымасць задаць пытанні пісьменнікам. Гэта цудоўны шанец паказаць новыя кнігі і зацікавіць імі ўсіх, хто чытае па-беларуску. А яшчэ для мяне асабіста гэтае турнэ — яшчэ адно пацверджанне паслання, што я нясу свету ўжо даўно: Беларусь — гэта Еўропа”.

Расклад выступленняў, навіны з вандроўкі

*Пры падтрымцы праграмы мабільнасці #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
⚡️Навучальная праграма #ArtPowerBelarus запрашае на адкрыты экспрэс-курс “Сам сабе SMM”. Спікер — спецыяліст па медыйнай камунікацыі Раман Абрамчук.

Калі? 10 траўня, 17:00 (Варшава) / 18:00 (Менск, Вільня)
Дзе? Zoom

Падчас лекцыі, якая будзе доўжыцца 3 акадэмічныя гадзіны, гаворка пойдзе пра:

▪️асаблівасці працы розных сацыяльных сетак і месенджараў;
▪️найлепшыя практыкі стварэння эфектыўных публікацый у розных фарматах;
▪️танальнасць камунікацыі і як яе правільна выбіраць у залежнасці ад сеткі, кантэксту, аўдыторыі;
▪️сторытэлінг і яго элементы, якімі можна эфектыўна карыстацца ў сацсетках.

Вы навучыцеся:
▪️самастойна ствараць паблікі і рабіць іх эфектыўнымі;
▪️знаходзіць інфанагоды для пастоў у моманты, калі посціць, здаецца, няма чаго;
▪️ размаўляць з падпісантамі на зразумелай ім мове.

Далучыцца да онлайн-сустрэчы можа кожны! Пабачымся!
Акторы-купалаўцы Алег Гарбуз, Сяргей Чуб і музыка Уладзімір Пугач прадставілі ў варшаўскім Teatr Dramatyczny спектакль “Зэкамерон”. У яго аснове — кніга палітвязня Максіма Знака.

Стваральнікі вызначаюць жанр спектаклю як “турэмны кватэрнік”. Гэта замалёўкі з-за кратаў, дапоўненыя песнямі на вершы іншых палітзняволеных, якія Уладзімір Пугач напісаў для дзеі. Да каманды далучыўся польскі рэжысёр Войцех Урбаньскі, які дапамог аб’яднаць элементы канцэпту.

Гэта вельмі патрэбны спектакль тут і цяпер. Ён пастаўлены далікатна, без надрыву, але праз дэталі пра павучкоў і снегавічкоў распавядае пра той жах, які адбываецца зараз у турмах Беларусі”, — дзеліцца ўражаннямі кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.

Падрабязней пра пастаноўку

Квіткі на прэм’еру разышліся літаральна за содні, а новыя паказы запланаваныя на 21-23 чэрвеня. Сачыце за афішамі!

Праект падтрыманы праграмай #ArtPowerBelarus, што ладзіцца @radakultury i Дацкім інстытутам культуры пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.

📷 Ірына Арахоўская
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін — госць шоу “Ноч з Чалым”.

Падчас інтэрв’ю гаворка ідзе пра:

🔺бюджэты на культуру і якіх грошай было б дастаткова, каб забяспечыць усе патрэбы беларускіх творцаў;
🔺строгія іерархіі ў кіраванні культурай і чаму Рада — не мінкульт;
🔺#ArtPowerBelarus як нашую візітоўку на сёння, але не адзіны праект, якім мы можам ганарыцца;
🔺важнасць культурніцкай дыпламатыі і поспехі нашай іміджавай кампаніі #art_born_Belarus;
🔺новы Клуб беларускіх мецэнатаў, які падчас праграмы публічна прадстаўлены ўпершыню.

Па меркаванні Сяргея, нацыянальная культура беларусаў і беларуская мова — моцны сродак яднання, крыніца эмпатыі, абарона ад жорсткасці і прышчэпка ад таталітарызму.

Ці згодныя вы з ім?

📺 Глядзець выпуск цалкам
🎎 Музычную батлейку пра жыццё Янкі Купалы пакажуць у Вільні. Паказы падтрыманыя праграмай мабільнасці #ArtPowerBelarus.

Спектакль, у аснове якога п'еса Уладзіміра Караткевіча "Калыска чатырох чараўніц", распавядае пра жыццёвы выбар песняра беларускай зямлі Янкі Купалы. Падзеі адбываюцца ў часы акупацыі краіны Расійскай імперыяй.

Стваральнікі ўнікальнай пастаноўкі — тэатр лялек "Батлейка+" і "Хор вольных беларусаў". Паэзія і песні, чараўніцтва і вабная атмасфера купальскай ночы, што ствараюцца падчас дзеі, не пакінуць абыякавым ніводнага госця.

🧸 Узроставых абмежаванняў няма, дзецям таксама будзе зразумела і цікава.

Калі? 31 траўня, 18.30
1 чэрвеня,12.00

📍Дзе? Дом нацыянальных аб'яднанняў (другі паверх) (Raugyklos g. 25, Vilnius)

✔️ Уваход вольны, ахвяраванні на падтрымку праекта вітаюцца (скрыня)
Разам з каляндарным летам набліжаецца сезон оўпэн-эйраў, фэстаў і сонечных сяброўскіх сустрэч. Сабралі для вас цэлую афішу імпрэзаў, падтрыманых #ArtPowerBelarus, якія можна наведаць ужо на гэтым тыдні.

31 траўня, Беласток
(Польшча) – старт фэсту традыцыйнай музыкі SONCAHRAJ, што чарговы раз ладзіцца фундацыяй Tutaka.
Праграма, дэталі

31 траўня і 1 чэрвеня, Вільня
(Літва) – “Хор вольных беларусаў” і “Батлейка+” прэзентуюць музычны спектакль “Купала. Пачатак” па п’есе Уладзіміра Караткевіча.
Дэталі

1 чэрвеня “Хор вольных беларусаў” запрашае таксама на спеўную вечарыну ў Гасцёўні Беларускай Рады культуры.
✔️Сустракаемся а 18:00 (Vilnius, Sv. Ignoto g. 5).

1 чэрвеня, Варшава (Польшча) – дабрачынны беларускі фестываль дзіўнай музыкі і прэзентацыя альбому на вініле. Арганізатар – суполка Belarus Outside Sound System. Сродкі, сабраныя падчас фэсту, скіруюць у BySol.
Праграма, дэталі

#ArtPower_афіша
Падведзеныя вынікі колу для заявак на міні-гранты ў межах #ArtPowerBelarus.

Сродкі, вылучаныя на падтрыманне міні-праектаў, вычарпаныя, таму тур завяршальны для гэтай часткі праграмы.

За міні-гранты (да 5 тысяч еўраў) на гэтым этапе змагалася сотня праектаў. Агульны запыт — больш як € 455 тыс, а даступны бюджэт — € 92 тыс. Канкурэнцыя была моцная, але адборачная камісія знайшла магчымасць падтрымаць 19 заявак.

Мы атрымалі безліч бліскучых прапановаў, заяўкі былі запоўненыя трапна: бачна, як выраслі нашыя апліканты і аперуюць у складаных бюракратычных рамках ArtPower Belarus. Мы са свайго боку зрабілі ўсё магчымае, каб максімальная колькасць заявак атрымала фінансаванне. Віншую пераможцаў! Ганаруся ўсімі, хто знайшоў смеласць падацца да нас і выкласці на паперу свае ідэі. Застаемся на сувязі ў спадзеве на далейшае супрацоўніцтва, — кажа грант-менеджарка Эліна Калнібалоцкая.

❗️ Калі вы падавалі зяўку, правярайце свае паштовыя скрыні: там ужо знойдзеце паведамленнеі ад нашых грант-менеджараў.
💥 Адукацыйная праграма #ArtPowerBelarus запрашае на адкрытую сустрэчу з беларускай куратаркай, арт-менеджаркай, якая працуе ў Варшаве.

«Вырашаем праблемы: персанальны досвед Вольгі Мжэльскай»


Калі? 7 чэрвеня, 17:00 (Варшава) / 18:00 (Мінск)
Дзе? Zoom
Працягласць: 90 хв.

Толькі сапраўдны досвед і ніякіх тэорый! На прыкладах са сваёй уласнай практыкі Вольга раскажа пра тое, якія праблемы і задачы з’яўляюцца для яе стартам для дзейнасці і патлумачыць, чым у працы арт-менеджара дапамагаюць супольнасці і навошта іх ствараць.

Вольга Мжэльская — куратарка, арт-менеджарка, сузаснавальніца ініцыятывы Dyslexia Belarus, аўтарка тэлеграм-блога Little Hedonist. Актыўна займаецца прамоцыяй творчасці беларускіх мастакоў у Польшчы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎎 Знаёмцеся: гранці #ArtPowerBelarus тэатр “Прыехалі” з пастаноўкай “Сумны Суп” па кнізе Вольгі Гапеевай. Прэм’ера — заўтра.

Мы задумалі гэты спектакль у 2022 годзе, прэм’еру планавалі ў межах Дзён беларускай культуры, ідэю ўхваліла аўтарка кнігі Вольга Гапеева, але планы прыпыніла вайна ва Украіне. Радасна, што праект урэшце рэалізаваны, бо пастаноўка ўслед за кнігай нясе каштоўныя думкі пра тое, як важна сябраваць з самім сабой, наколькі істотнымі могуць быць словы і ўвага да тых, хто побач, — кажа актор Аляксандр Енджаеўскі.

Найпрасцей, прызнаюцца стваральнікі пастаноўкі, было прыдумаць ідэю спектаклю, найскладаней — рэалізаваць задуманае ў Польшчы, дзе магчымасці для стварэння касцюмаў, сцэнаграфіі і матэрыяльнага ўвасаблення вобразаў неабмежаваныя.

Тэатр “Прыехалі” упэўнены: “Сумны Суп” чакае вялікая кар’ера. Пакуль запрашаюць на два паказы ў Беластоку:
▫️06.06 — Моладзевы дом культуры (Warszawska 79a) Уваход вольны!
▫️28.06 — Беластоцкі тэатр лялек (ul. Kalinowskiego 1)

📹 teatrpryehali
🎧 Любіце кнігі і падкасты пра літаратуру? У нас ёсць для вас адмысловая падборка беларускіх праектаў.

Эксперты @radakultury рэкамендуюць паслухаць

▶️ Белліт. Падкаст вядомай аўтаркі-крытыка, які сумяшчае агляд актуальных падзей белліту, бліц-крытычны аналіз, рэкамендацыі да чытання і набыця кніг.

▶️ YouTube-канал паэта і літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча выдае на-гара бліскучыя аўтарскія лекцыі пра найлепшыя класічныя і сучасныя творы беларускай і сусветнай літаратуры. Праект, падтрыманы #ArtPowerBelarus. Увага! Рэсурс прызнаны “экстрэмісцкім” у Беларусі.

▶️ Літрадыё развівае лінейку падкастаў-гутарак з беларускімі аўтаркамі і аўтарамі па абодва бакі мяжы. На партале выходзяць падкасты “Супердудко” і “Каля літаратуры”.

▶️ “Гутаркі ля швейнай машыны” – відэападкаст ізраільскага дыпламата Цві Міркіна і мінскага празаіка і перакладніка Паўла Касцюкевіча пра габрэйскую слоўную культуру ў Ізраілі і Беларусі.

Больш пра кнігі і літатурныя справы – у нашым традыцыйным квартальным аглядзе.

#рада_раіць