Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.16K subscribers
4.88K photos
455 videos
5 files
4.53K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️7-9 верасня ў Варшаве адбудзецца канферэнцыя, на якой будуць абмяркоўваць стварэнне Беларускага інстытута тэатра. Запоўніце анкету, каб узяць удзел офлайн ці онлайн. Дэдлайн — 14 жніўня.

▪️Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвяшчае прыём заявак. Запрашаюць аўтараў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў, дызайнераў. Фэст пройдзе ў верасні і кастрычніку ў Батумі, Варшаве, Вільнюсе, Беластоку і онлайн. Заяўкі можна падаць да 21 жніўня на сайце pradmova.eu (неабходна папярэдне зарэгістравацца).

▪️Прэмія "Дэбют" імя Багдановіча прымае заяўкі да 16 жніўня. Удзельнічаць у конкурсе могуць аўтары дэбютных кніг паэзіі ці прозы, перакладчыкі кніг, выдадзеных у 2021-2022 гг. у папяровым ці электронным фарматах, пры ўмове, што на момант публікацыі ім не было 35 гадоў. Лаўрэатаў вызначаць у намінацыях "Паэзія", "Проза", "Мастацкі пераклад".

✔️Нагадваем, што 10 жніўня - чарговы прамежкавы дэдлайн для заявак на гранты мабільнасці #ArtPowerBelarus для вандровак восенню і зімой. Падаць заяўку.
Культура рэпрэсаваная:

▪️ Палітзняволены філосаф Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў Рэспубліканскай бальніцы — яму зрабілі планавую аперацыю. Паведамляецца, што аднаўленчы перыяд працягнецца мінімум да канца гэтага тыдня.

▪️Тым часам, да двугоддзя з дня затрымання паплечнікі Мацкевіча запусцілі флэшмоб у яго падтрымку.
"Будзем разважаць, якія з яго выказванняў, кніг і думак сёння найбольш актуальныя і пра што б мы пагаварылі, што б абмеркавалі з Уладзімірам Уладзіміравічам сёння, калі б была такая магчымасць. Але, безумоўна, будзем радыя і іншым тэмам, думкам, разважанням, успамінам", — яго паплечнікі заклікаюць далучацца да акцыі і публікаваць у сацсетках пасты з тэгам #філосаф_не_павінен_быць_у_турме

▪️ У дворыку Беларускага Дома ў Варшаве адкрылі мурал "Няскораных беларусаў". На ім выявы 6 вядомых беларускіх палітвязняў — Алесь Бяляцкі, Наста Лойка, Павел Белавус, Мікола Статкевіч, Кацярына Андрэева і Дар’я Лосік. Па словах дырэктара "Беларускага Дома" Алеся Зарамбюка, ідэя мурала належала ім, намалявала яго група беларускіх мастакоў.

🖤 Грамадскі і культурніцкі актывіст Вітольд Ашурак пасмяротна ўганараваны медалём "Гонар і годнасць". Ініцыятарка узнагароды — Аліна Коўшык. Медаль брату Вітольда Андрэю на канферэнцыі "Вольная Беларусь" уручыла Святлана Ціханоўская.

🖤 У Беластоку адкрылі выставу рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Яе ў мясцовым тэатры "Nie Teatr" арганізавала арт-рэзідэнцыя "Дом творцаў". Выставу прысвяцілі памяці Алеся Пушкіна, якому 6 жніўня споўнілася б 58 гадоў. У экспазіцыі тры дзясяткі работ: карціны, скульптуры, інсталяцыі аўтарства 14 мастакоў, імёны якіх з меркаванняў бяспекі не агучваюцца. Усе яны прадаюцца. Атрыманыя сродкі перададуць сям’і Алеся Пушкіна і рэпрэсаваным мастакам.

▪️ У Беларусі прызналі экстрэмісцкім Telegram-канал "Варушыся" — ён прапануе людзям інфармацыю пра гранты, бясплатныя стажыроўкі і трэнінгі, магчымасці фармальнай і нефармальнай адукацыі.
Сёння — Дзень Салідарнасці з Беларуссю і трэцяя гадавіна прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Трэцяя гадавіна рэпрэсій — і салідарнасці.

🔻 Мінімум у 19 краінах свету адбудуцца акцыі і маршы — падрабязнасці шукайце на мапе standwithbelarus.org

Каб згадаць, чым мы жылі гэтыя тры гады, раім пачытаць:

🤍 Не менш за 46 700 чалавек затрымана і больш за $1,6 млн штрафаў выпісана: лічбы ад "Вясны".

❤️ Чаму беларусы крутыя? 45 беларусаў і беларусак адказалі KYKY.org на гэта пытанне.

🤍 "Мастацтва, што выйшла на вуліцы": "Будзьма" ўзгадвае арт-пратэст і яго самых яскравых мастакоў і мастачак.

❤️ "Артысты Перамогі": наш праект, у якім культурніцкія дзеячы асэнсоўваюць падзеі 2020-га і тое, што адбылося пасля.

🤍 "Мінскі дзённік" Юліі Цімафеевай (фрагменты) і прадмова да беларускага выдання — пра беларускія пратэсты 2020-га вачыма беларускай літаратаркі.

#StandWithBelarus

🖼️ Уладзімір Цэслер
Стартуе новы сезон актыўнасцяў у супольнасці “Культурны Код” – кам’юніці, што аб’ядноўвае культурніцкіх дзеячаў і айцішнікаў.

“Лічу, што праекты, якія існуюць на мяжы культурніцкага і IT сектараў, — адныя з самых моцных і перспектыўных у сучасным свеце. Таму вельмі важна ўмацоўваць пляцоўку, дзе развіваюцца гэтыя сувязі”, — кажа кам’юніці-менеджарка Алена Тур.

Што чакае ўдзельнікаў супольнасці?
• праца ва ўжо знаёмых фарматах: пітчынгі (ужо з канца жніўня!), адукацыйныя семінары, паблік-токі (з 17 жніўня цыкл лекцый ад адмыслоўцаў у digital-свеце – пра штучны інтэлект, выкарыстанне AR у мастацтве і інш.);
• шмат карыснага і забаўляльнага кантэнту;
• новыя імпрэзы, госці, ментары і спосабы ўзаемадзеяння ў суполцы.

Што новага ў новым сезоне?
• пашырэнне прысутнасці ў сеціве: Instagram, LinkedIn, іншыя пляцоўкі;
• кансультацыі адмыслоўцаў для пераможцаў пітчынгаў;
• новыя фарматы: рэгулярныя мастармайнды і інш.

Далучайцеся і сачыце за digital-навінкамі ў культуры разам з намі!

Пры падтрымцы @radakultury
🔻 Культура рэпрэсаваная:

▪️Наталлю Белую, рамесніцу з Рэчыцы, асудзілі на 2,5 гады абмежавання волі. За кошт часу, праведзенага ў СІЗА да суда, адбываць пакаранне Наталлі засталося год і тры месяцы, яе адпусцілі ў залі суду.

▪️Рэдактарку і паліталагіню Валерыю Касцюгову, асуджаную на 10 гадоў зняволення, перавялі ў гомельскую жаночую калонію.

▪️1000 дзён знаходзіцца ў няволі анархіст, аўтар турэмнай літаратуры, журналіст "Новага Часу", Мікола Дзядок. Артыкул пра палітвязня, асуджанага на 5 гадоў зняволення, чытайце тут.

▪️Сталі вядомыя падрабязнасці справы прафесара і доктара сацыялагічных навук Юрыя Бубнова, асуджанага на 2 гады калоніі. У 2020 годзе экс-загадчык кафедры магілёўскага БДУТ апублікаваў артыкул "Перадумовы беларускага пратэсту ў 2020 годзе" у навуковым альманаху "Моладзевая галактыка", які выдаецца ў Санкт-Пецярбурзе. Праваабаронцы адзначаюць, што сілавікі маглі даведацца пра артыкул толькі па даносе калегаў Бубнова.

▪️Беларускі ПЭН падрыхтаваў маніторынг парушэння культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры за перыяд студзень-чэрвень 2023.
"Вяртаем" Беларусь у сусветны мастацкі кантэкст.

🔻Сёння ўвага да Абрама Багданава, амерыканскага мастака-манументаліста, жывапісца і дызайнера беларускага паходжання.

Ён нарадзіўся ў Менску ў верасні 1888-га. Першыя 12 гадоў жыцця прайшлі ў Беларусі, тут Абрам пачаў маляваць і вучыцца, а дзіцячыя ўражанні засталіся з ім на ўсё далейшае жыццё. Потым сям'я мастака перабралася ў Нью-Ёрк.

▪️У гады навучання ў школе Купэр-Юньён, Лізе студэнтаў-мастакоў, Нацакадэміі дызайну ды Архітэктурнай школе пры Калумбійскім універсітэце, Багданаў маляваў рэкламу для нью-ёркскіх часопісаў. Атрымліваў прызы на выставах, напісаў фрэскі для шэрагу навучальных установаў Нью-Ёрку.

Працы Багданава захоўваюцца ў музеях і галерэях ЗША ды Еўропы.

Тут чытайце аргументацыю, чаму Абрам Багданаў — і беларускі мастак таксама.

А тут знойдзеце шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс да твораў ці месца паходжання творцы.

Беларусы мусяць ведаць #art_born_Belarus і прамаваць яго ў свеце!
👁 Лонгрыды, якія вы маглі прапусціць, або #што_пачытаць на выхадных:

▪️Інтэрв’ю з тэатральнай менеджаркай Вольгай Кулікоўскай: пра "Купалаўцаў", Латушку і будынак беларускага тэатра ў Варшаве. Вольга прыйшла працаваць у Купалаўскі тэатр у 2017 годзе і адразу стала кіраўніком аддзела піяру, стварала яго з нуля, а пасля пратэстаў 2020 года разам з большасцю трупы звольнілася.

Цяпер "Купалаўцы" рыхтуюцца да прэм’еры "Плошчы Перамогі" па рамане Альгерда Бахарэвіча. Фотарэпартаж з рэпетыцыі глядзіце тут.

▪️"Час развітацца з эпохай ілюзій. І жыць далей сваю надзвычайную сучаснасць", — калонка Максіма Жбанкова пра Алеся Пушкіна, генерацыю дызайнераў беларускасці і нацыю як арт-праект.

▪️"Хопіць успамінаць мінулае, давайце пра будучыню", — гісторык Цімафей Акудовіч пра 9 жніўня. Чытайце калонку аб тым, як зразумець, што ў нас усе ідзе добра (ці можа не?).

▪️Спявачка Маргарыта Ляўчук распавяла пра паездку на вайну, выбухі за акном і каліноўцаў: "Была зусім іншая энергія — не такая, як сядзяць у тэатры, прыгожыя і чакаюць цырка папляскаць. Тут я адчуваю сябе патрэбнай. Не проста ў паветра песні спяваеш".

▪️"Усё гэта было наіўна, усё гэта была свайго роду ілюзія, цуду не будзе". Размова з рэжысёрам Максімам Шведам, аўтарам фільму пра "Плошчу Перамен": пра тое, як пратэсты пераврнулі жыццё і як прайшлі апошнія тры гады.

▪️Культуролаг Рэгіна Лавор, стваральніца іўеўскага музею нацыянальных культур, якая збегла з "хіміі", распавяла пра арышты, хімію і новае жыццё ў Беластоку: "Разумею, што шляху дадому ў мяне няма. Але ў мяне ёсць іншы шлях — развіваць маю мову, маю культуру, падтрымліваць традыцыі, займацца адраджэннем беларусакай вышыўкі".

▪️Гісторыя настаўніка і мастака Уладзіслава Бохана, які ставіць на вушы беларускія і расійскія школы: калі Уладзіслаў загадаў былым калегам-настаўнікам зладзіць фэйкавую дыялогавую пляцоўку, ён нават не чакаў, якога феерычнага эфекту даб'ецца. З таго часу ўсё больш школ трапляецца на вуду яго абсурдных заданняў.

▪️"Тое, што мы ствараем і назапашваем па-за Беларуссю, абавязкова спрацуе ў роднай краіне" чытайце пра выставу "Вязьмо" Кацярыны Пікірэні, якая адкрылася ў Вільні і даследуе эстэтычную і містычную складовыя беларускіх літар.

▪️Вершы Макса Шчура "для тубыльцаў і мігрантаў" на @litradio_by.
▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

Пра музыку:

▪️Аляксандр Чарнуха на сваім канале "Міністэрства сепультуры" узяўся за дыскаграфію.. сясцёр Груздзевых.

Пра кіно:

▪️Беларускае кіно — якое яно сёння і цi ёсць у яго заўтрашнi дзень? Адказы шукайце ў размове культуролага і кінааналітыка Максіма Жбанкова з адукатаркай Цэнтра новых iдэй Дар'яй Рублеўскай, а таксама з архiтэктарам, мастаком i стваральнiкам культурнай прасторы Omni Academia Юрыем Таўбкiным на канале Belarusian Filmmakers' Network.

Пра літаратуру:

▪️Новы выпуск на канале Андрэя Хадановіча: пра адзін з самых важных твораў у гісторыі беларускай культуры, пра аповесць, якая падымае пытанне: хто мы такія і чаго хочам — "Дзве душы" Максіма Гарэцкага.

Пра гісторыю:

▪️Хто такія ліцвіны разбіраецца ў новым выпуску "Трызуба і Пагоні" Кацярына Вадановава.

Пра рэвалюцыю:

▪️Галоўная рэдактарка "Нашай Нівы" і вядоўца каналу ТОК Наста Роўда расказала пра тое, як беларускія жанчыны натхнілі ўвесь свет, выйшаўшы на мірную акцыю ў белым 12 жніўня 2020 года.

🎥 Кіна-бонус: фільм Максіма Шведа "Чыстае мастацтва" пра Захара Кудзіна — трагічна загінулага мастака, які пакідае майстэрню і пачынае займацца мастацтвам на вуліцах Мінска.

🐰 Дзеткам: падкаст "Казкі для Дзівусі". Новая казка — займальна-вострасюжэтная гісторыя "Францішак Скарына супраць Цмока", чытаюць Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава.

#што_паглядзець
Запрашаем на прэзентацыю кнігі Алеся Аркуша "Тастамент Рагвалода".

Сабраныя пад адной вокладкай два невялікія раманы "Захоп Беларусі марсіянамі" і "Сядзіба" ды апавяданне, што дало назву кнізе, утвараюць адзіны тэкст пра Полацк. Гэты горад напоўнены міфамі, легендамі, асобамі і іх адметнымі гісторыямі. Але аўтар не абмяжоўваецца выключна вядомымі сюжэтамі, а дадае да іх свае. Напрыклад, пра кубак Баторыя ці сімвалічны дракар лёсу Беларусі.

▪️Ва ўсіх тэкстах з кнігі ёсць рысы дэтэктыву, кроплі метафізікі, каліва таямніц і абсалютна рэальныя асобы і здарэнні — ад гісторыка і мовазнаўцы Вацлава Ластоўскага да паэта Алеся Дудара; ад мастака Івана Хруцкага да паэта Кастана Навадворскага; ад княза Рагвалода да Торвальда.

#сустрэнемся_ў_гасцёўні — у самым сэрцы Вільні будзем слухаць прозу і вершы Алеся Аркуша, гутарыць пра Полацк, разгадваць загадкі беларускай гісторыі.

📍18 жніўня, 18.00
Вільня, Šv. Ignoto g. 5
Можна будзе набыць кнігі і атрымаць аўтограф аўтара.

👉 Як зладзіць сваю падзею ў Гасцёўні?
🔻Навіны культуры рэпрэсаванай:

▪️Журналістка і аўтарка дакументальнай кнігі Кацярына Андрэева за кратамі ўжо 1000 дзён. Яе муж Ігар Ільяш узгадаў у сацсетках, як у адным з лістоў яна сфармулявала "ўніверсальнае жыццёвае правіла":

Мы вызначаемся тым, як мы пераадольваем, асвойваем гэтае жыццё і яго ўдары. Тое, як мы трымаем удар і складае нашу сутнасць. Астатняе — дурнота!.. Таму як бы ні было дрэнна —перабірай лапкамі:)".

▪️Палітзняволенага Андрэя Фаміна, асуджанага на 7 гадоў калоніі за стварэнне артыкулаў для сеткі газет "Вестники" і ўдзеле ў маршы падчас пратэстаў 2020-га, да разгляду апеляцыі перавялі ў магілёўскую турму.

Як падтрымаць рэпрэсаваных і палітзняволеных:

▪️ Паўдзельнічайце ў дабрачынным розыгрышы аўтарскага партрэта Святланы Ціханоўскай ад мастака Яраслава Кірвеля ў дапамогу сям'і Алеся Пушкіна. Умовы розыгрышу тут.

▪️Патрэбная дапамога былой палітзняволенай па "справе студэнтаў" Алане Гебрэмарыям. Падтрымайце збор на BYSOL.

▪️Дызайнерка Караліна Палякова і ініцыятыва Pоlitzek.mе выпусцілі калекцыю цішотак, 30% з продажы якіх пойдзе на дапамогу сваякам палітзвязняў.

▪️ Купляйце мерч ад ініцыятывы DISSIDENTBY — усе сродкі ад продажу ідуць на дапамогу палітвязням у Беларусі.

▪️ Агульны збор @radakultury на падтрымку рэспрэсаваных дзеячаў культуры.
🔥 #магчымасці тыдня:

Рэгістрацыя да 20 жніўня:

▪️Праект Pause/Play: Culture under Pressure для мастакоў, куратараў і інш. дзеячаў, якія эмігравалі ў Грузію, Арменію і Германію. У праграме — лекцыі і дыскусіі аб тым, як лічбавыя тэхналогіі ўплываюць на культуру. Падрабязней — у размове з праграмнай дырэктаркай Марыяй Танінай.

▪️Адукацыйная онлайн-праграма "Курс на каштоўнасці" для актывіста(к)ў, якія могуць уплываць на прыняцце рашэнняў у сваіх ініцыятывах.

▪️Онлайн-курс па сацыякультурным праектаванні "Майстэрня карысных праектаў", дзе вы навучыцеся ствараць праекты ад ідэі да вынікаў.

▪️Онлайн-курсы па розных дысцыплінах ад Free University. Можна сфарміраваць уласную праграму навучання.

▪️Літаратурная прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшыя пераклады мастацкай кнігі на беларускую мову. Сёлета ўзнагароду атрымаюць пераклады за 2021 і 2022 г.

▪️Да 3 чэрвеня 2024 рэгіструйцеся на праграму мабільнасці MOST+ — магчымасць паехаць на стажыроўкі працягам 3-90 дзён. Падрабязнасці — на інфасесіі 23 жніўня.
Фінальная серыя нашых аналітычных аглядаў за люты-красавік гэтага года: што адбывалася з кінасферай?

👁 Падтрыхтавалі некалькі тызераў на картках.

Поўную версію — пра кіно ў Беларусі і па-за межамі, абяцанкі "Беларусьфільма" і радасць, калі нешта вартае не толькі здымаецца, але і даходзіць да гледача — чытайце на нашым сайце:

па-беларуску
па-ангельску

#аналітыка
Кам'юніці "Культурны Код" запрашае:

🔻Сёння, 17 жніўня — на паблік-ток з фатографкай Аляксандрай Вялічкай "Нейрасеткі і іх выкарыстанне ў мастацкай практыцы".

У праграме:

▪️Што такое нейрасеткі, якія іх тыпы існуюць, у чым іх адметнасці і як яны выкарыстоўваюцца ў мастацтве
▪️Прыклады работ мастакоў, якія працуюць з нейрасеткамі
▪️Дзе шукаць конкурсы і оўпен-колы для ШІ-артыстаў
▪️Практычная частка і адказы на пытанні.

17.00 (СЕТ) / 18.00 (Мінск) — на платформе ZOOM

🔻29 жніўня далучайцеся да анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры. Запрашаюцца дасведчаныя каманды і "навічкі". Падчас пітчынгу можна прадставіць ідэю, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі.

17.00 (СЕТ) / 18.00 (Мінск) — на платформе ZOOM

Рэгістрацыя

"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Пры падтрымцы
@radakultury.
⚡️Выйшаў на волю Андрэй Скурко.

Пра гэта паведамляе @euroradio. Кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу "Нашай Нівы", пісьменнік правёў за кратамі 2 гады, 1 месяц і 11 дзён.

🔻Навіны культуры рэпрэсаванай:

▪️У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску 16 жніўня супрацоўнікі КДБ затрымалі як мінімум 7 чалавек, сярод якіх намеснік дырэктара ў навуцы і загадчыкі аддзелаў.

▪️Культменеджар і журналіст Павел Мажэйка падаў апеляцыйную скаргу на свой прысуд — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за "за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".

▪️Журналіста і музыку Анджэя Пачобута, асуджанага на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, адправілі ў памяшканне камернага тыпу на паўгады. У палітзняволенага ёсць супрацьпаказанні для знаходжання ў такіх умовах.

▪️Відэааператара Паўла Падабеда, асуджанага на 4 гады калоніі, перавялі ў следчы ізалятар пры магілёўскай турме, адтуль накіруюць у папраўчую калонію.

▪️Дэпутат нямецкага Бундэстага Марсель Эмерых у межах кампаніі #WeStandBYyou стаў сімвалічным хросным палітзняволенага мастака Андрэя Раптуновіча, асуджанага на 4 гады калоніі.

▪️Улады Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" матэрыяламі прадмову Язэпа Янушкевіча да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Вершы Дуніна-Марцінкевіча "Плывуць вятры" і "Гутарка старога дзеда" ад 1861 года таксама прызнаныя "экстрэмісцкімі". У спіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў дадалі кнігі Ларысы Геніюш, Наталлі Арсенневай, Лідзіі Арабей і Уладзіміра Някляева.

▪️ Падтрымайце збор @radakultury на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
🪩 Новая беларуская музыка на нашым канале:

🎧
Intelligency пераклалі на беларускую мову свой хітовы трэк August. Слухаць яго можна ў фонк-версіі і ў акустыцы. З нагоды рэліза саліст каманды Усевалад Доўбня дзеліцца сваімі эмоцыямі:

"Калі 3 гады таму August сыпаў несусветнай колькасцю праслухоўванняў на англамоўнай і рускамоўнай версіях, у нас была лёгкая цікаўнасць да гэтага віру падзей, але не больш за тое. Асабіста мне ўпершыню за некалькі гадоў максімальна цікава і не ўсё роўна, што адбудзецца менавіта з гэтай версіяй".

🎧 Sneguole прэзентавала свой другі альбом Žyta Pałavieje. Як і раней, гэта пераапрацоўкі традыцыйных беларускіх песень, але ў новым рэлізе — яшчэ смялейшыя эксперыменты, электронны гук і элементы акадэмічнай музыкі. На кружэлцы ёсць сумесныя запісы з Сяржуком Доўгушавым і Кацярынай Аракчэевай.

🎧 Беларускі пост-панк, які не сканчаецца на гурце "Молчат Дома". Праект The Violent Youth прэзентаваў песню і кліп "Сэрца". Нядаўна музыкі сталі часткай канадскага лэйбла Artoffact Records і плануюць выпусціць новы альбом у бліжэйшым часе.

#што_паслухаць
📺 YouTube выхаднога дня ў нашым эфіры:

💫 Шчырая размова з Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам): пра палітыку, творчасць і асабістае.

🎹 На канале "Міністэрства сепультуры" выйшаў выпуск пра гурт "Касіяпея" і іншыя праекты Сашы Ліберзона. Харызма, энергія і смешныя гісторыі пра лепшых перформераў беларускай сцэны.

▪️Спявачка Руся, мастачка Цемра і фотамастачка Караліна Палякова на "Еўрарадыё" распавялі пра беларускі дзявочы хор у Варшаве, тэрапію спевамі і жыццё ў эміграцыі.

🎧 Крысціна Дробыш, акторка і стваральніца праекта "Кніжны воз", у перадачы "Ідэя Х" на "Еўрарадыё": пра беларускую мову, нацыянальную ідэю і ролю эміграцыі ў жыцці нацыі.

▪️Мастак і акцыяніст Уладзімір Бохан, які працаваў настаўнікам у адной з мінскіх школ, на канале "Мы вернемся": пра палітыку і мастацтва, дыктатуру і настаўнікаў.

📖 Андрэй Хадановіч на сваім канале пра беларускую і сусветную літаратуру расказвае пра культавы раман Кена Кізі "Палёт над гняздом зязюлі". Гэты выпуск аб тым, што надзея на супраціў і чалавечую годнасць заўсёды ёсць.

▪️Пра моцны алкаголь і яго ўплыў на землях Беларусі і Украіны распавядае ў новым выпуску "Трызуба і Пагоні" Кацярына Ваданосава.

Бонус: Блогер Піліп Беспамылковы зрабіў кліп "Толькі наперад", на якім з дапамогай нейрасеткі "ажывіў" легендарных беларускіх дзеячоў.

#што_паглядзець
⚡️На волі актор Дзяніс Іваноў.

Ён быў асуджаны на 2 гады "хіміі" па арт. 368 КК за "абразу прэзідэнта". 29 ліпеня палітвязень выйшаў на волю з папраўчай калоніі, цалкам адбыўшы тэрмін.

З навінаў палітвязняў:

▪️Філосаф Уладзімір Мацкевіч пасля планавай аперацыі зноў пераведзены ў турму. Некаторы час ён знаходзіўся ў шпіталі ў Калядзічах.

▪️Анджэй Пачобут ушанаваны польскім медалём за ціск, які палітзняволены зазнае ў калоніі. Медаль заснаваны ў гонар польскага дзеяча Яна Карскага, які падчас Другой сусветнай вайны дакументаваў факты масавага знішчэння габрэйскага насельніцтва.

▪️Заўтра, 23 жніўня, Мікола Дзядок святкуе свой дзень народзінаў у гродзенскай турме. Яму спаўняецца 35 гадоў.

💌 Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволенага — адправіць паштоўку праз "Майстэрню паштовак салідарнасці" альбо письмо.бел.

▪️Дзіцячы паэт і выкладчык школы "Смарт скул" Дзмітрый Юртаеў, асуджаны на 2 гады калоніі, даслаў ліст з-за кратаў: "На новым месцы цешуся таму, што ёсць магчымасць проста прайсціся вакол будынкаў лагера. Бачыць бярозы, рабіны, елкі. Вераб'ёў і галубоў… буду наганяць прапушчаныя дні і месяцы без неба і сонца".

▪️ Хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за 1-15 жніўня глядзіце ў справаздачы Беларускага ПЭНа.

❤️ Падтрымайце рэпрэсаваных дзеячаў культуры, заданаціўшы на збор @radakultury.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Да 10 верасня падавайце заяўкі на ўдзел у міждысцыплінарнай "Лабараторыі радыё і перформансу" у Берліне. Запрашаюць стварыць новыя творы, якія даследуюць скрыжаванне радыё і жывых выступленняў.

▪️Да 15 верасня беларускія выкладчыкі ВНУ могуць падаваць заяўкі на стажыроўку ў ЗША ў межах Fulbright Faculty Development Program. Падрабязнасці тут.

▪️Copenhagen Photo Festival 2024 чакае заяўкі ад фатографаў да 15 верасня. Запрашаюць даслаць фотапрацы, звязаныя з тэмай "заблытанасць". Падрабязнасці.

▪️Архіў VEHA збірае фота, знятыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1970 года. Дасылайце здымкі на наступныя тэмы: руіны Беларусі, людзі лесу, апошні фотаздымак (пахавальныя фота), дзявочы вечар (вясельныя фота), найлепшы бок (партрэт на фоне тканага дывана). Дэдлайн: 15 кастрычніка.

▪️Кожны, хто жадае падзяліцца гісторыяй міграцыі, можа ўзяць удзел у праекце па захаванні гісторый беларускіх мігрантаў_к "Мая міграцыя".

☑️ Больш магчымасцяў для культурніцкіх дзеячаў — на канале @sekktor.