▪️ "2020 год у цэлым паўплываў на беларускае мастацтва ў лепшы бок. З’яўляліся абсалютна неймаверныя людзі ў тэатры, музыцы, выяўленчым мастацтве. І ты разумееш, што вось яно – новае беларускае мастацтва. Мне падаецца, усё гэта патрэбна было як мінімум для таго, каб з усёй масы з’явілася штосьці вельмі цікавае, таленавітае і якаснае".
У нашым праекце #АртыстыПерамогі Паліна Дабравольская — акторка, рэжысёрка, кампазітарка і выканаўца, адна з актыўных удзельніц “Кульпратэсту”, праз што ёй давялося з’ехаць з Беларусі.
▪️ "Чаго мне яшчэ бракуе, дык гэта аналізу агульнай сітуацыі: што адбываецца з беларускім мастацтвам? Ясна, цяпер усе параскіданыя: хтосьці застаўся ў Беларусі і спрабуе там працягваць сваю дзейнасць. Іншыя выехалі за межы краіны і паразляталіся па розных краінах. Айчынныя дзеячы мастацтва сталі досыць разрозненыя. Аднак без агульнага даследавання сучасных працэсаў і творцы, і публіка не змогуць пабачыць многіх з’яваў, што сёння віруюць у беларускай культурніцкай прасторы".
🔺 Чытаць цалкам

▪️"Беларуская рэвалюцыя прайграла ці працягваецца? Залежыць ад таго, што кожны ставіў сабе на мэце. Але ў любым выпадку гэта пэўны этап, нічога яшчэ не скончана. Гісторыя працягваецца, пакуль людзі жывуць і працягваюць змагацца".
У нашым праекце #АртыстыПерамогі — рэжысёр-дакументаліст Андрэй Куціла.
▪️"Мая сястра апынулася за кратамі на Акрэсціна, і гісторыя краіны перарасла ў сямейную. Вырашыў зняць сям’ю сястры. Але нейкі час не браўся за камеру, працягваў барацьбу на вуліцы. Як і ўсе, я не мог нічога рабіць, акрамя як жыць пратэстамі. Калі мая сястра вярнулася з Акрэсціна, распавяла, што здарылася.
Я назіраў за ланцугамі салідарнасці жанчын, маршамі. На жанчынах факусавалася камера яшчэ каля муроў Акрэсціна. І я зразумеў, што хачу зрабіць поўнаметражны фільм пра беларускіх жанчын. Пачаў шукаць гераінь, здымаў некалькі месяцаў у розных месцах, з рознымі сем’ямі. Так паўстаў фільм "Калі кветкі не маўчаць". Пазней гэты фільм атрымаў галоўную ўзнагароду на Варшаўскім кінафестывалі".
🔺Чытаць цалкам

Арт-праект Revolution – творчы тандэм рэжысёркі Дарʼі Брыян і прадзюсаркі Марыі Крук. Дзяўчаты пазнаёміліся на пратэставым маршы каля МТЗ, пачалі працу над супольным праектам у лістападзе 2020-га. Пасля содняў на Акрэсціна і ўцёкаў у Польшчу яны зноў сустрэліся ў Варшаве.
Дар'я і Марыя ў нашым праекце #АртыстыПерамогі:
▪️"Падзеі 2020 года робяць менавіта наш досвед унікальным. Такога больш няма ні ў кога, нават у 40-гадовага барадатага дзядзечкі-рэжысёра з Амерыкі. І гэты досвед варты таго, каб пра яго расказалі і паказалі. Нават у наіўным ключы, бо гэта можа адгукнуцца шмат у кім".

Пісьменнік Саша Філіпенка пра рускую літаратуру:
▪️ "Я б працягваў вывучаць усё на свеце, тым больш ворага трэба добра ведаць, і калі хочаш зразумець, чаму расійцы сталіся імперцамі, наадварот, усё б гэта прачытаць.
Нам трэба не абрубліваць культуры Расіі, а зрабіць больш фарсаваным пранікненне культуры Беларусі і Украіны ў Расію – у такім выпадку, можа быць, людзі там будуць лепш разумець, што мы іншыя народы. Мы часта кажам, што ў Еўропе ніхто не ведае пра Беларусь – мне заўсёды здавалася, што гэта якраз значыць, што мы самі нечага не зрабілі".
🔺 Чытаць цалкам
#АртыстыПерамогі

У нашым праекце #АртыстыПерамогі — музыка, удзельнік гурта PyLai, а цяпер яшчэ і актор дубляжу, Рыгор Лайкоў.
Гурт PyLai выступаў перад 60-тысячным натоўпам на вялікім мітынгу Святланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў, на імправізаванай сцэне падчас жнівеньскіх пратэстаў на плошчы Незалежнасці. У канцы лютага 2022 года Рыгор зʼехаў з Беларусі і цяпер жыве ў Грузіі.
▪️"Беларусы — маладыя, светлыя. Яны зіхацяць. Таму ў нас усё будзе добра, я ў гэтым упэўнены.Так, цяпер можна разважаць пра тое, што ў 2020-м мы маглі б зрабіць нешта інакш, пайсці ў іншы бок. Але мы зрабілі тое, што змаглі. І нешта атрымалася. Мы абʼядналіся, адчувалі сябе сямʼёй, зразумелі, што мы блізкія адно адному. Паказалі ўсяму свету, што мы — беларусы, мы — вольны народ. І ўвесь свет убачыў, што мы не “ок guys”, што ў нас ёсць вельмі моцная грамадзянская пазіцыя. І ўвесь свет нас палюбіў".

⚡️Папа Бо ў нашым праекце #АртыстыПерамогі.
Аляксандр Багданаў — дыджэй і арганізатар імпрэзаў, стваральнік культурніцкай прасторы "Корпус". Падчас пратэстаў 2020-га стварыў выдатны музычны перформанс: дыджэйскі пульт на рамянях нёс на сабе, а побач сябар на вазочку цягнуў гукаўзмацняльную сістэму. Быў затрыманы, адседзеў 3,5 месяца на Валадарцы, эвакуяваўся і зараз выступае як дыджэй і працуе як арганізатар культурніцкіх праектаў у Грузіі.
▪️"Азіраючыся назад, на 3,5 месяца свайго зняволення, думаю, што гэта адэкватная цана. Мне здаецца, што пасля 2020 года касцяк нацыі прачнуўся. Убачылі сябе беларусамі, адчулі адзінства нацыі. Як бы ні пафасна гэта гучала, я ў гэта веру. Я сам гэта адчуў. І гэтае адчуванне вартае дарагога. Шмат хто заплаціў за гэтае адчуванне вельмі вялікую цану. Але мне падаецца, што канкрэтна ў маім выпадку 3,5 месяца – магчымы кошт за тыя адчуванні свабоды. За адчуванні адзінства, за тое, што вакол цябе аднадумцы. І іх так шмат. Адчуванне, якое немагчыма перадаць".

Сёння ў нашым праекце #АртыстыПерамогі Воля Чайкоўская — рэжысёрка, прадзюсарка і дырэктарка фестывалю "Паўночнае ззянне".
Фэст заставаўся з гледачамі падчас пандэміі ды пратэстаў. Не змаўкаў у дэпрэсіўным для беларускай культуры 2021 годзе. А сёлета працягне сваю дзейнасць у выгнанні, бо ладзіць яго ў Беларусі стала небяспечна.
▪️"Ці магчымае беларускае кіно не ў Беларусі? Магчымае. Але я лічу, што гэта фенаменальная з’ява — беларускае кіно ў выгнанні. Мы акурат нядаўна размаўлялі з рэжысёрам Лёшам Палуянам пра тое, што нават украінцы, якія перажываюць цяпер жудасны досвед і пакутуюць ад расійскай агрэсіі, могуць паехаць дадому і здымаць там кіно, хоць гэта і небяспечна. Шмат якія ўкраінскія фільммэйкеры засталіся ва Украіне і працуюць там над сваймі фільмамі. Беларусы не могуць паехаць у Беларусь і здымаць там кіно — ігравое, дакументальнае, любое — проста таму, што гэта, хутчэй за ўсё, скончыцца для іх зняволеннем".
🔺Чытаць размову цалкам

"Рэпрэсіі ў культуры былі з самага пачатку, як толькі Лукашэнка прыйшоў да ўлады".
Вячка Красулін — дудар, этнолаг, лідар фолк-панк гурта "Кашлаты Вох" у нашым праекце #АртыстыПерамогі.
У жніўні 2020-га — у ноч пасля выбараў — перажыў моцнае збіццё і содні на Акрэсціна. У статусе падазраванага ў крымінальнай справе здолеў выехаць Літву, дзе жыве і сёння.
▪️"Я працаваў ва Універсітэце культуры і мастацтваў і бачыў шмат рычагоў, якімі ўздзейнічалі на выкладчыкаў. Прыйсці на суботнік, інакш пазбавяць прэміі! А людзі трасуцца за гэтыя капейкі. І ўсе вельмі няшчасныя: і тыя, хто кантралюе, і тыя, каго кантралююць.
▪️Калі пасля вызвалення з Акрэсціна на мяне завялі крымінальную справу, я адразу зразумеў, што трэба зʼязджаць. Ніякіх іншых варыянтаў няма і не будзе. Сядзець у турме мне не хацелася, бо гэта бессэнсоўна. Гісторыі палітычных вязняў, якія прынцыпова засталіся ў Беларусі з усведамленнем рызыкі зняволення, канечне, натхняльныя. Але святы мазахізм — дакладна не маё".
👉 Цалкам чытайце тут

⚡️Кінафестываль "Паўночнае ззянне-2022" будзе бясплатным!
▪️"Сёлета не будзе класічных квіткоў за прагляд фільмаў. Глядзець кіно "Паўночнага ззяння" можна будзе бясплатна, па рэгістрацыі", — адзначае каманда фэсту.
Аднак, каб гэта сталася магчымым, фестывалю патрэбна падтрымка гледачоў. Каб, у тым ліку, запрасіць "крутое міжнароднае журы глядзець Беларускі конкурс". Сёлета нацыянальны блок абяцае быць найбольш прадстаўнічым.
"Паўночнае ззянне" застаўся адным з нешматлікіх кінафестываляў, які, нягледзячы на пандэмію і рэпрэсіі, не прапусціў аніводнага года і працягвае дзейнічаць у фармаце міжнароднага агляду, піша reform.by.
👉 Падтрымаць фестываль данатамі — ТУТ
👉 Воля Чайкоўская — рэжысёрка, прадзюсарка і дырэктарка фестывалю — ў нашым праекце #АртыстыПерамогі

Падпіска на наш канал — сведчанне таго, што вы цікавіцеся культурай 🙂 Хочам быць яшчэ больш цікавымі і карыснымі! Раскажыце, калі ласка, пра што вы ў нас чытаеце (можна выбраць некалькі варыянтаў і свой пакінуць у каментарах)
Anonymous Poll
45%
Пра дзейнасць Беларускай Рады культуры
51%
Пра затрыманні людзей са сферы культуры і навіны палітвязняў
36%
Рубрыку #магчымасці — пра стыпендыі, конкурсы, гранты
46%
#Артыстыперамогі і іншыя размовы з культурніцкімі дзеячамі
48%
Пра праблемы дзеячаў культуры на волі і ў эміграцыі
34%
Пра рухі рэжыму ў культурніцкай сферы
84%
Пра новыя культурніцкія праекты і ініцыятывы:канцэрты, культпадзеі, музычныя навінкі, кнігі
41%
Тэматычныя падборкі накшталт YouTube выхаднога дня