Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.11K subscribers
4.89K photos
456 videos
5 files
4.53K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Бард Андрэй Мельнікаў прэзентаваў альбом «Па кім б’юць званы», прысвечаны актуальным падзеям у Беларусі.

Паслухаць новы альбом можна на лічбавых пляцоўках:

Spotify
Apple Music
Youtube
Зорка беларускай оперы Ілля Сільчукоў на Дзень беларускай салідарнасці спяваў для беларусаў ЗША ў Сіэтле.

#АртыстыПерамогі
Беларускую акторку Сашу Борціч, а таксама яшчэ дзвюх яе расійскіх калег здымаюць з усіх банераў і выразаюць з прома-кампаній праз удзел у акцыях пратэсту ў падтрымку Аляксея Навальнага.

Раней Борціч неаднаразова выходзіла з адзіночнымі пікетамі да беларускай амбасады ў Маскве.
🔥 18 свежых песень на вершы сучасных беларускіх паэтаў з'вяілася дзякуючы конкурсу маладых выканаўцаў "Заспявай"!

Ёсць багата вартага ўвагі:

👉 Слухаць на soundcloud
В 23:00 сегодня состоится премьера фильма «Мы не знали друг друга до этого лета».

Режиссёрка — Ольга Абрамчик — документалист из Беларуси и журналистка «Настоящего Времени».

Картина полностью состоит из любительских съемок. В фильме нет музыкального сопровождения и авторского комментария. А повествует он о событиях, произошедших 9-го августа и в первую неделю после выборов.

— Идея была закончить фильм Маршем свободы, митингом 16 августа, единением. На самом деле, после этого протесты продолжались и было очень много насилия. И было бы нечестно закончить фильм радостно, поэтому на титрах мы снова окунаемся в насилие.

Премьера выйдет на канале «Настоящее время».
Беларуская пісьменніца Таццяна Заміроўская трапіла ў доўгі спіс прэстыжнай расійскай літаратурнай прэміі «Национальный бестселлер»

За перамогу будзе змагацца ейны раман
"Смерти.нет". Плануецца, што кніга выйдзе ў друку ўвесну.

@euroradio
Сталі вядомыя падрабязнасці канцэрта для ўдзельнікаў "Народнага сходу". Крыніца фінансавання - бюджэтныя сродкі.

Канцэрт адбудзецца пры музычным суправаджэнні прэзідэнцкага аркестра. Бяруць удзел «артысты розных пакаленняў», у тым ліку калектывы з рэгіёнаў. Нанапрыклад, на дастаўку, харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў канцэрту з Магілёва патрабуецца каля 17,4 тысяч рублёў. З якіх яшчэ рэгіёнаў будуць выступаць артысты і якія сродкі патрэбныя для іх удзелу, пакуль невядома.
🤴Галоўная Рок-карона па выніках 15-годдзя ад гурта N.R.M. выстаўленая на дабрачынны аўкцыён у падтрымку музыкаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю.

👉 Зрабіць стаўку

Піт Паўлаў: "Мы з гуртом вырашылі падтрымаць канкрэтных людзей, нашых рэпрэсаваных калег-музыкаў. Нягледзячы на тое, што гэтая карона была атрыманая гуртом ужо без Лявона Вольскага, мы ўсё адно лічым гэты трафей нашай агульнай заслугай."

Усе сродкі, атрыманыя ад аўкцыёну, будуць пералічаныя ў Фонд культурнай салідарнасці.

#АртыстыПерамогі
@by_culture стаў вядомы поўны склад удзельнікаў канцэрта "Усебеларускага Народнага Сходу"

Пад акампанемент прэзідэнтскага аркестра на сцэне Палаца спорту 11 лютага выступяць Аляксандр Саладуха, Ірына Дарафеева, Юлія Быкава ("Aura"), Уладзімір Громаў, Вікторыя Алешка, Жанэт, Алёна Ланская, Руслан Аляхно, арт-група "Беларусы", сёстры Груздзевы ды многія іншыя.

Будуць ансамблі "Песняры", "Бяседа" і "Ровесник", хор "Пеўнікі" (Брэст), "Ві-за-ві" (Орша), "Белыя Росы" (Горадня), хор Цітовіча і хор Свята-Духава сабора.

Чакаюцца выступы балета "Radiodance" і нават цыркавой трупы.
Судзяць Лявона Халатрана, кіраўніка Ruin Bar ОК16 і валанцёра штаба Бабарыкі.

Згодна з абвінавачваннем, Лявон Халатран прынял актыўны ўдзел у групавых дзеннях ў ноч з 9 на 10 жніўня, якія пацягнулі грубае парушэнне грамадскага парадку. «Мінсктранс» налічыў яму 115 тысяч рублёў шкоды. Сваёй віны Лявон Халатран не прызнае.

У судзе аб'яўлены перапынак да 16 лютага.
Звольнены дырэктар музычнага каледжа ў Горадні. На яго ўчастку перамагла Святлана Ціханоўская

Дырэктара гродзенскага музычнага каледжа Аляксея Саладухіна знялі з пасады напачатку лютага. Ён кіраваў музычным каледжам у Гародні больш за 20 гадоў.

"— Мы ўсе дзякуем Вам за прыстойнасць, розум І талент. А яшчэ Вы сапраўдны Патрыёт. Вы — неад'емная частка культурнай Гораднi І культурнай Беларусі," — напісаў у сваім FB выпускнік каледжа, вядомы піяніст Кірыл Кедук. Іншыя навучэнцы таксама пішуць падзякі і словы падтрымкі Аляксею Саладухіну.
Мастачка Вольга Якубоўская прысвяціла новую работу Максіму Знаку:

— "Будзе дзень" — так называецца песня, аўтарам і выканаўцам якой з'яўляецца Максім Знак. Сваю работу я прысвячаю гэтаму выдатнаму чалавеку! Захапляюся яго сілай і мужнасцю, яго адоранасцю, яго дабрынёй і стаўленнем да жыцця. У словах прыпева гэтай песні я бачу той ідэал Асобы, да якога трэба імкнуцца нам усім у новай Беларусі. Вельмі хачу, каб усё менавіта так і было! Максім, трымайцеся! Сіл Вам і вытрымкі! Жыве Беларусь!"
Рускі кампазітар Мікалай Рымскі-Корсакаў, узрушаны падзеямі “крывавай нядзелі” ў 1905 годзе, далучыў свой подпіс да заявы кампазітараў і музыкантаў, якая змяшчала такія словы:

“...когда по рукам и ногам связана жизнь — не может быть свободно и искусство… Когда в стране нет ни свободы мысли и совести, ни свободы слова и печати, когда всем живым творческим начинаниям народа ставятся преграды — чахнет художественное творчество. Мы не свободные художники, а такие же бесправные жертвы современных ненормальных общественно-правовых условий...”

Праз месяц Рымскі-Корсакаў быў звольнены з кансерваторыі, а разам з ім яшчэ сотня студэнтаў, якія далучыліся да забастоўкі. Апроч гэтага, было забаронена выконваць яго музыку, і на пастаноўку оперы “Кащей Бессмертный” уварвалася паліцыя...

Сёння кансерваторыя ў Пецярбургу носіць імя Рымскага-Корсакава.

👉 Адкрыты ліст дзеячаў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь
➡️ Падтрымаем выданне кнігі мастака-акцыяніста Аляксея Кузьміча

Пасля мастацкай акцыі, праведзенай да дня выбараў, мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч быў затрыманы і збіты, на Акрэсціна яго катавалі. Ен быў вымушаны з'ехаць з Беларусі ў сувязі з пераследам сілавых структур. Асноўная тэма работ Аляксея Кузьміча — вызваленне асобы чалавека.

Нягледзячы на эміграцыю, Аляксей Кузьміч працягвае працаваць, камунікуе з журналістамі і праваабаронцамі ды піша кнігу пра акцыянізм у Беларусі ад 1990-х да нашых дзён. Аўтар разважае, як пратэстнае мастацтва ўплывае на палітычную сітуацыю і дапамагае ў пабудове дэмакратыі і ўтылізацыі аўтарытарызму ў постсавецкіх краінах. Кніга будзе дапаможнікам па рэвалюцыйнаму палітычнаму мастацтву і барацьбе супраць аўтарытарных рэжымаў.

Падтрымаем вольнага творцу!

👉 Калі збор праз Facebook недасяжны ў вашай краіне, падтрымаць можна па спасылцы: https://byculture.org/donate

#АртыстыПерамогі
Директорка брестского пространства «Крылы халопа»: Не знаю, что ждет завтра, но уезжать не собираюсь

С конца января независимое культурное пространство «КХ» в Бресте было вынуждено остановить свою работу. Вначале в учреждение приехала с проверкой финансовая милиция, через несколько дней пришли представители МЧС, а сейчас от руководительницы пространства «КХ» Оксаны Гайко потребовали предъявить налоговую декларацию о доходах и имуществе.

— Люди пишут слова поддержки, предлагают помощь. Это очень ценно, и большое спасибо за содействие. Не знаю, что нас ждет завтра, но будем дальше разбираться с требованиями к нам. И я хочу уехать из Беларуси только тогда, когда сама этого захочу.

👉 Интервью с Оксаной
Расійскія музыкі выпусцілі зварот да ўлады, пад якім падпісаліся больш за 400 чалавек.

«Нам казалі і будуць казаць, што «мастацтва па-за палітыкай». Але мы, ніжэйпадпісаныя музыканты з розных краін, з розных гарадоў нашага Свету, як адзіная для ўсіх музыка Моцарта, Баха, Бетховена, Чайкоўскага, глыбока абураныя і вельмі занепакоеныя палітычнымі падзеямі, якія адбываюцца ў Расіі. Мы не можам быць абыякавымі, калі ў краіне практыкуюцца палітычныя забойствы, забойствы журналістаў, распрацоўваюцца і ўжываюцца баявыя атрутныя рэчывы, забароненыя ратыфікаванай Расіяй Канвенцыяй аб забароне распрацоўкі, вытворчасці, назапашвання і выкарыстання хімічнай зброі і яе знішчэнні», — гаворыцца ў звароце, у якім музыкі заклікаюць спыніць тэрор, вызваліць Аляксея Навальнага і палітычных зняволеных.
Міжнародны паэтычны фестываль "Вершы на асфальце" імя Міхася Стральцова.

👉 Сёлета фестываль пройдзе ў анлайн-фармаце на каналах "Саюза Пісьменнікаў" і "Годна"

👉 Праграма
Выканаўчы дырэктар Фонда культурнай салідарнасці Аляксандр Чахоўскі прапанаваў некалькі сцэнарыяў, якім можа быць «Еўрабачанне-2021» для Беларусі:

« — Беларусь могуць дыскваліфікаваць наогул. Ні спагады, ні трансляцыі па БТ тады не будзе.

▫️ Калі БТ проста пазбавяць права трансляваць конкурс, зрабіцца пляцоўкай, якая транслюе і каментуе конкурс, мог бы тэлеканал «Белсат». Ён уваходзіць у структуру польскага TVP, якое з'яўляецца членам Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.

▫️ Калі БТ будзе адмоўлена ў праве выбіраць прадстаўніка краіны на конкурс, у Ратэрдам можа паехаць гурт VAL як пераможца леташняга адбору. Яны могуць удзельнічаць як прадстаўнікі грамадзян Беларусі, як кандыдаты, якіх мы абралі.

▫️ У рэшце рэшт, беларускія прадстаўнікі могуць паехаць на «Еўрабачанне» і выступіць там па-за конкурсам.

Калі афіцыйная Беларусь будзе пазбаўленая магчымасці ўдзелу ў конкурсе, гэта будзе значным дасягненнем прыхільнікаў перамен.»

@naviny_by