Будзьма беларусамі!
2.5K subscribers
23K photos
314 videos
8 files
17.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
🎬Фільмы «Баба, Ваня і каза» і «Пасха Хрыстова» Дар’і Юркевіч сталі даступныя на платформе VODBLISK

Медыятэку анлайн-кінатэатра VODBLISK папоўнілі два фільмы беларускай рэжысёркі Дар’і Юркевіч.

«Баба, Ваня і каза» і «Пасха Хрыстова» — розныя фільмы па форме і змесце, але маюць адзін аб’ект даследавання: беларуская рэчаіснасць узору 2014-2015 гадоў, аднак зразумелая і актуальная і сёння.

Чаму варта паглядзець гэтыя фільмы?

👉Чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Ці часта здараюцца неспадзяваныя знаходкі?

Як часта археолагі сутыкаюцца з праблемай чорных капальнікаў?

Чаму археолагі прыходзяць на некаторыя аб’екты ўжо па слядах чорных капальнікаў?

💬Трэба нешта пакінуць нашчадкам — даследчыкам новай генерацыі, якія, хочацца верыць, будуць валодаць лепшай метадалогіяй і мець іншае тэхнічнае ўзбраенне...

Колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля і што дапаможа іх раскрыць?

👉Распавядае супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч.

Тут без VPN.

📍Чытайце яшчэ: На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
🔍Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі

Ці любіце вы гульню Мемары? А чытаць беларускія кнігі?

🤗Калі так, то гэтая гульня вам дакладна спадабаецца.

👉Прапануем патрэніраваць памяць, прыгадваючы, як выглядаюць вокладкі беларускіх кнігі.

Без VPN тут.
На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

💬Напэўна, рыба гніе з галавы. Калі б у дзяржаве на належным узроўні была павага і такое стаўленне да беларускай мовы, што яна ёсць асноўная, што яна ёсць важная, то і школы, і садкі, і самі спецыялісты шукалі, як размаўляць па-беларуску, выпускаліся б падручнікі, метадычкі. Усё гэта б працавала...

Ці праўда, што ўсе праграмы навучання, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі, існуюць толькі на рускай мове, таму і лагапеды працуюць з дзеткамі на рускай мове?

Наколькі цяжка падрыхтаваць заняткі для беларускамоўных дзяцей, якія маюць лагапедычныя праблемы?

У сем’ях, дзе тата і мама размаўляюць на розных мовах, гукі якой мовы мусяць быць пастаўленыя ў дзіцяці ў першую чаргу?

👉На гэтыя і іншыя пытанні адказвае Іна Кулей - беларускамоўны лагапед з 30-гадовым стажам. Без VPN чытаць можна тут.
📚ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі😉

💡Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі». Што адчувае паэт, які жыве ў іншай краіне, але працягвае пісаць на сваёй мове?

▪️Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?

💡Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна. «Дапамагаць, памятаць, рабіць. Але рабіць ад кайфу, а не сілай з сябе выдушваць. Таму што выдушаныя з сябе кнігі, песні, вершы, недарыхтаваныя, неператраўленыя, абы-як зробленыя прынясуць толькі шкоду і смутак. І жаласць. А нашто нам выклікаць у іншых людзей жаласць? Хіба гэта прыемна, калі цябе шкадуюць?»

▪️Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі.

▪️«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных. Алесь Кіркевіч пра адукацыю.

🚩Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору

💡«Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

⚔️Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага. Якімі былі ўмовы мірнай дамовы і чым яна сталася для Вялікага княства — перамогай ці ўсё ж хутчэй паразай?

▶️Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя? Чаму Альгерд і Кейстут вырашылі скінуць роднага брата Яўнута са стальца вялікага князя? Як выспявала задума замаху? Якія праблемы існавалі на той момант у дзяржаве?
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
Што адбылося ў гэты дзень у гісторыі Беларусі

#гісторыя #вкл #гедзімін #гедымін
2 кастрычніка 1828 г. нарадзіўся Міхаіл Каяловіч

Гісторык, славянафіл, заходнерусіст. Сын святара з Кузні (сёння — Сакольскі павет Беласточчыны). Менавіта тут, на далёкім беларускім захадзе, Каяловіч сфармаваўся як прыхільнік «рускай ідэі» і манархіст. Беларусаў ён лічыў часткай рускага народу, нашу мову — мастком паміж «маларасійскай гаворкай» ды «вялікарускай мовай».

Галоўная тэма доследаў Каяловіча — гісторыя Уніі, грэка-каталіцтва на нашых землях. Да Уніі аўтар, вядома, ставіўся варожа. Разам з тым, увёў у навуковы ўжытак шмат невядомых дакументаў, канцэптуальна тлумачыў свае тэорыі. Апроч навукі, займаўся публіцыстыкай ў газетах і часопісах.

Каяловіч — важная і адначасна злавесная фігура. Нібыта рэнегат, які стаўся большым расейцам за саміх расейцаў. Нібыта дзіця свайго часу: выступіць у царскай Расіі з іншымі канцэпцыямі было нерэальна. Сярод іншага, Каяловіч трымаўся думкі, што гісторыя — максімальна суб’ектыўная навука, у якой няма месца аб’ектывізму.
🤩 64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету

Беларуска Лілія Яноўская ўзышла на вышыню 8167 метраў і пабіла рэкорд, стаўшы найстарэйшай жанчынай у свеце, якая здзейсніла такое ўзыходжанне 🏔.

✍️ «Пакуль гэта была адна з маіх лепшых экспедыцый – усё працавала добра – надвор'е, акліматызацыя, стратэгія і вядома ж выдатная каманда».

👉 Чытайце больш па спасылцы. А тут адкрыецца без VPN.
🎞 Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася

Пра нашумелую псіхалагічную драму «Зялёная мяжа» рэжысёркі Агнешкі Холанд піша Тарас Тарналіцкі. Фільм распавядае пра мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўразвязу.

📝 Холанд цікавяць зусім не акалічнасці крызісу, праз што і як ён стаў магчымы, а зусім іншыя рэчы. Яго гуманітарнае вымярэнне, шчыры шавінізм, уплыў на польскае грамадства і характары людзей, уцягнутых у гэта жудаснае супрацьстаянне. А яшчэ — хто вінны і што рабіць.

🔺 Як успрынялі «Зялёную мяжу»?
🔺 Што атрымалася ў выніку?
🔺 Найбольш дасканалая частка фільма?

📌 Чытайце ў аглядзе.
Па гэтай спасылцы без VPN.
📢 «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі

У яе рамках будуць экспанаваныя вышыўкі, створаныя ўдзельніцамі праекта #FramedinBelarus, і працы Базловай 2020-2023 гадоў, прысвечаныя беларускаму супраціву.

🎊 Адкрыццё выставы запланавана на 7-е кастрычніка ў галерэі Сярэднечэшскага краю (горад Кутна-Гара).

У рамках выставы будуць прадстаўлены 129 вышывак, якія рэпрэзентуюць 8 «народных артыкулаў»: упершыню будзе адначасова выстаўлена трэцяя часта ад усіх створаных прац.

👉 Падрабязней чытайце па спасылцы альбо па гэтай (адкрыецца без VPN).
Генпракуратура завяла шэраг крымінальных спраў супраць Рады БНР, паведаміў журналістам начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Валерый Шуляк.

Раду БНР абвінавачваюць у шэрагу злачынстваў, у тым ліку асабліва цяжкіх, якія нібыта «пасягаюць на інтарэсы Беларусі».

📍Якія абвінавачванні выстаўляць? Распавядаем па спасылцы. Тут чытайце без VPN.
Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі

Этнаспявачка Наста Хмель, вакалістка гуртоў Kriwi і «Джамбібум», зараз, як і многія беларускія творцы, у эміграцыі.

🌱«Вельмі важна рабіць нейкія беларускія кропкі і так злучаць беларускае праз іншыя гарады, іншыя краіны», — кажа Наста.

🌱Як ёй удаецца ствараць гэтыя самыя кропкі і аб’ядноўваць людзей, пра самае балючае і пра тое, што дае надзею, Наста шчыра распавяла ў інтэрв'ю на budzma.org.

💬«Нашыя заўзятары, як магніты, прыцягваюць усіх людзей, і тады адбываецца жывая культура, людзі самі нешта робяць, а не толькі ўспрымаюць — слухаюць ці чытаюць». І гэтыя кропкі потым перанясуцца ў Беларусь, я проста веру, я вельмі веру, што я яшчэ вярнуся»

➡️Чытайце па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

✏️Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
3 кастрычніка 1458 г. нарадзіўся каралевіч Казімір

Сын вялікага князя літоўскага і польскага караля Казіміра. Яго адукацыяй займаліся лепшыя педагогі свайга часу. Хатнім настаўнікам быў гісторык Ян Длугаш. У 13-гадовым узросце на чале 12-тысячнага войска беспаспяхова спрабаваў заняць вугорскі прастол. Пазней меў заняць польскі трон, але палітычныя справы перасталі яго цікавіць.

Казімір пераўтварыўся ў фанатычнага верніка-каталіка. Малітвы і чытанне кніг займалі большасць яго часу. Даў зарок цнатлівасці, таму адмовіўся ад шлюбу з дачкой германскага імператара Фрыдрыха ІІІ. Зразумела, што такі чалавек не мог кіраваць вялікай і складанай дзяржавай...

Казімір быў хворы на сухоты, ягоны зямны час хутка сыходзіў. Каралевіч часта наведваў Вільню і Гродна, быў вядомы доўгімі начнымі малітвамі, калі на каленях стаяў на прыступках храмаў. Займаўся дабрачыннасцю. Пасля смерці ў 1484 годзе быў залічаны да ліку святых.
Што адбылося ў гэты дзень у гісторыі Беларусі

#гісторыя #вкл #хадкевіч #жыбуль
«Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай

Фальклор «остарбайтэраў» — абсалютна недаследаваная тэма. Мы ведаем статыстыку пазганяных у Германію, бачым фота, дакументы.

Але пра што думалі, марылі ці — па чым плакалі гэтыя людзі?

☝️Адказ дае ўнікальны дакумент эпохі.

💬…У бабулі з дзядулем было лецішча пад Астрашыцкім Гарадком. Бабуля памерла, калі я была ў малодшай школе, а калі вучылася ў 8 ці 9 класе, мы паехалі туды. Я пазнаходзіла шмат цікавостак, старыя выкрайкі, дакументы… І гэты сшытак з песнямі. Тады я не разумела, наколькі ён каштоўны. Чытала, перамалёўвала адтуль кветкі. Аказалася, што сшытак бабулі падарыла сяброўка — у сакавіку 1944 года ў Берліне!...

👉Кацярына Ваданосава
распавядае гісторыю сваёй сям'і. Без VPN чытаць можна тут.