Будзьма беларусамі!
2.52K subscribers
23.5K photos
347 videos
8 files
18K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
🤗«Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка

Мастачка з Мінску Маргарыта Чудук паказала ў сваіх сацсетках неверагодна мілыя паштоўкі з беларускімі хаткамі.

💬Я прыдумала кішэнны дом. Каб заўсёды быў побач. Нарабіла — набудавала некалькі дзясяткаў хатак і хачу падзяліцца імі з тымі, хто далёка ад дому, хто сумуе ці радуецца, успамінаючы родны куток, або, як я, любуецца і хапае цёплае задавальненне, бачачы штосьці роднае...

Мініяцюрныя сувеніры зробленыя ў тэхніцы pop up — з сюрпырзам унутры.

❗️Паштоўкі пакуль не робяцца на продаж, але Маргарыта адкрыта да супрацоўніцтва.

👉Падрабязней чытайце тут. Без VPN адкрыецца тут.
Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі

✔️Яго абвінавачвалі і ў нацыяналізме, і ў агітацыі за савецкую ўладу.

✔️Стварыў і ўзначаліў уласны вандроўны тэатр.

✔️Толькі за адзін 1922 год трупа Галубка паказала сельскаму гледачу ў розных кутках Беларусі 122 спектаклі.

✔️Першым у нашай рэспубліцы атрымаў званне «народнага артыста Беларусі».

✔️Быў расстраляны бальшавіцкімі катамі.

👉Падрабязней пра жыццё і дзейнасць Уладзіслава Галубка чытайце па спасылцы. Без VPN адкрыецца тут.
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча, больш вядомага пад сваім літаратурным псеўданімам Уладзіслаў Сыракомля.

Напісана пра Сыракомлю быццам бы не так і мала, аднак зусім нельга сказаць, што яго добра ведае ў Беларусі паспаліты люд. Ну, такое... можа, нейкі эрудыт працытуе адзін-два энцыклапедычныя радкі і набор універсальных штампаў. Кшталту «выбітны дзеяч, асветнік, збіраў фальклор» і г.д. З гэтых дзяжурных рэплік зусім не бачныя ані жывы чалавек, ані творчая асоба.

Дык чым жа ён важны для нас сёння, у век серыялаў і кліпавага мыслення?

👉Пра паэта і грамадзяніна Уладзіслава Сыракомлю піша Алесь Белы. Без VPN чытаць можна тут.
🎸Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць сваёй актуальнасці?

☝️Вядома, не.

Для кагосьці камфортным з’яўляецца стварэнне інфармацыйнага шуму кожны месяц, а хтосьці можа выпадкова з’явіцца з сінглам, пасля «маўчаць» паўгады, ці адразу выдаць ЕР.

👉Сёння пагутарым і пра тых, і пра гэтых. Без VPN адкрыецца тут.
Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы

🎈Сёння свой дзень народзінаў святкуе беларускі пісьменнік, паэт і мастак Уладзімір Адамчык, які больш вядомы пад псеўданімам Адам Глобус.

☝️Галоўнаму хамелеону айчыннага прыгожага пісьменства стукнула 65 гадоў!

👉Прапануем з гэтай нагоды топ-7 кніг ад гэтага цудоўнага аўтара, які ў адной асобе адлюстроўвае цэлы пласт сучаснай беларускай культуры. Без VPN адкрыецца тут.
👑Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?

Доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч працягвае на ўласным YouTube-канале распавядаць пра малавядомыя факты з беларускай гісторыі.

💡Гэтым разам гаворка ідзе пра прычыны і ход дзяржаўнага перавароту Альгерда і Кейстута і лёс князя Яўнута пасля гэтай падзеі.

🔻Чаму Альгерд і Кейстут вырашылі скінуць роднага брата Яўнута са стальца вялікага князя?

🔻Як выспявала задума замаху?

🔻Якія праблемы існавалі на той момант у дзяржаве?

🔻Што за акалічнасці прыспешылі пераварот?

🔻Як гэтая падзея апісваецца ў беларуска-літоўскіх летапісах?

🔻Што стала з Яўнутам пасля перавароту?

➡️Адказы ў гэтым відэа.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
30 верасня 1989 г. адбыўся першы «Чарнобыльскі шлях» у Мінску

Арганізатарамі выступілі актывісты БНФ. Людзі сабраліся ля Мінскага гадзіннікавага заводу і прайшлі праз увесь цэнтр да пл. Леніна (сёння — Незалежнасці). Ведаючы пра акцыю, улады прызначылі на гэты дзень суботнік, але ў шэсці ўсё адно прынялі ўдзел 30 000 чалавек. Для позняга СССР, асабліва для Савецкай Беларусі, падзея стала знакавай. Праблема Чарнобылю была яшчэ надзвычай жывой і балючай — тысячы сем’яў перасяленцаў і ліквідатары дамагаліся праўды аб трагедыі. Сэнс акцыі быў адначасна сацыяльным і палітычным.

Тады, напрыканцы 1980-х акурат фармаваўся канон вулічных акцый, якія пазней сталі традыцыйнымі: 25 сакавіка, Чарнобыльскі шлях, Дзяды. У пэўным сэнсе гэта было фармаваннем мадэрнага нацыянальнага міфу — дзён смутку і радасці. У пазнейшыя гады акцыі займелі больш палітычны змест, але самі даты ад гэтага не сталі менш значнымі.
🚘7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне, але яно таго варта.

Апроч страдаўняга гарадзішча, маляўнічых краявідаў ды шматлікіх прыродных помнікаў, пра якія мы ўжо пісалі, Мсціслаў можа пахваліцца сапраўднымі архітэктурныя перлінамі.

Тут можна ўбачыць:

🔹рэшткі велічных касцёлаў XVIII стагоддзя,

🔹адметныя праваслаўныя храмы,

🔹цікавую гарадскую забудову, якой больш за сто год.

Паехалі! 😊

Тут адкрыецца без VPN.
Ад паштальёна да Народнага паэта Беларусі. Сёння Нілу Гілевічу магло б споўніцца 92 гады

Пры нараджэнні бацькі далі сыну зусім іншае імя.

Яго першы верш надрукавалі, калі яму было 15 год.

Ён пераклаў звыш 400 твораў на беларускую мову, але ніводную яго п’есу не паставілі на сцэне.

Не любіў трасянку і скептычна ставіўся да беларускай лацінкі.

👉Апошняму Народнаму паэту Беларусі, навукоўцу і перакладчыку сёння магло б споўніцца 92 гады. Budzma.org узгадвае цікавыя факты з жыцця паэта. Без VPN чытаць можна тут.
💥«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

🎶
Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка.

💬Наогул пераасэнсаваць трэкі 90-х нас прымусіў гурт Relikt — Belarus, які ў 22 годзе выпусціў альбом «Былі. Ёсць. Будзем». Уладзь хадзіў і енчыў, маўляў, чаму яны пераспявалі тую песню, а не тую, а чаму так, а яшчэ ж вось такое ёсць і г.д. Цярпець ныццё было немагчыма, і ў выніку Самазванцы пастанавілі зрабіць уласныя каверы на легендарныя гурты...

👉Падрабязней пра альбом і гісторыю яго стварэння
чытайце тут. Без VPN адкрыецца тут.
1 кастрычніка 1612 г. нарадзіўся Ян Антоні Храпавіцкі

Харунжы, падкаморы Смаленскі, ваявода Віцебскі, маршалак соймаў... — дзяржаўныя рэгаліі часоў ВКЛ гучаць як музыка! Храпавіцкі нарадзіўся пад Віцебскам, вучыўся ў Кракаве, Падуі і Лондане. Ягоны род трымаўся кальвінізму, але каб займаць дзяржаўныя пасады Яну Антонію давялося перайсці ў каталіцтва.

Ягонае жыццё — цудоўны прыклад кар’ернай лесвіцы, якую мог пераадолець таленавіты і адукаваны шляхціч XVII стагоддзя. Храпавіцкі браў удзел у 24 соймах, працаваў у розных соймавых камісіях, кіраваў соймамі. Ягоная вяршыня — праца сакратаром караля Яна Казіміра. Храпавіцкі быў «усходнікам» па паходжанні, таму ўсё жыццё займаўся усходняй палітыкай. Ад чыста адміністратыўных справаў (размежаванне старостваў ля маскоўскай мяжы), да перамоваў з Масковіяй, падпісання Андрусаўскага замірэння (1667) пасля «Невядомай вайны». Пасля сябе Храпавіцкі пакінуў дзённікі, дзе апісаў час, людзей і норавы Рэчы Паспалітай.
«Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023

Беларусам Батумі сёлета пашчасціла першымі прымаць у сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Якая будучыня чакае беларускія кнігі? Ці могуць электронныя кнігі цалкам замяніць папяровыя? Якіх кніг не хапае на беларускай мове? А ад будучыні кніг — да нацыянальнай ідэі беларусаў і будучыні Беларусі. Усе гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі ў першы дзень Прадмовы.

У праграме фэсту ўзялі ўдзел Андрэй Янушкевіч, Святлана Курс, Зміцер Лукашук, Аляксандр Чарнуха, Зміцер Бартосік, Стась Карпаў.

💬Андрэй Янушкевіч: «Будучыня беларускай кнігі — яна цудоўная. Будуць беларусы — будзе беларуская кніга. Усё ў нашых руках насамрэч».

💬Святлана Курс: «Беларускасць трэба развіваць разам з развіццём сваіх уласных талентаў, свайго ўласнага жыцця. І трэба прытрымлівацца цяпер не беларускай ідэі, а ідэі сябе ў Беларусі.»

➡️Запісалі самыя цікавыя ідэі, якія прагучалі на фэсце. Чытайце па спасылцы
Тут без VPN.