Будзьма беларусамі!
2.5K subscribers
23K photos
314 videos
8 files
17.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
Лявон Вольскі: ШТО ДАЛЕЙ?

✍️У аўтарскай рубрыцы #маманежурыся на budzma.org Лявон Вольскі піша пра нябачную рысу, да якой мы незаўважна падышлі амаль праз тры гады пасля вядомых падзеяў і пра тое, што нам усім рабіць — тым, хто застаецца ў Беларусі, нягледзячы ні на што, і тым, хто вымушаны быў з’ехаць, каб наблізіць нарэшце тое, чаго мы ўсе чакаем.

💬І вось цяпер мы падыходзім да фінальнае рысы. Што за ўсім гэтым? За паламанымі лёсамі, ахвярамі (у тым ліку, і чалавечымі), гераічнымі ўчынкамі і самаахвярнасьцю?

Няўжо ўсё зноў суцішыцца, заціхне, зьмярцьвее? Няўжо тыя, хто зьехаў, паступова абрастуць новымі знаёмствамі і сябрамі, новай маёмасьцю, новымі мовамі, новым жыцьцём і забудуцца на сваё беларускае жыцьцё як на трывожны (часам і страшны!) сон?...

👉Чытайце па
спасылцы.
А па
гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Лявон ВОЛЬСКІ: «Ламай сыстэму!»

У Беларусі здаўна так склалася, што «ўсё беларускае — гэта так сабе, у лепшым выпадку, другі гатунак, а вось расейскае — гэта супэр».

«Усё, што сёньня мы маем, — нелюбоў да свайго, узьвялічваньне чужога»
. Чаму так? Адкуль карані ў гэтай праблемы і што рабіць, каб яе пераадолець?

👆Пра гэта разважае Лявон Вольскі ў аўтарскай рубрыцы #маманежурыся з нагоды адной дыскусіі, што не так даўно разгарэлася ў беларускім твітары.

▫️Усё, што сёньня мы маем, — нелюбоў да свайго, узьвялічваньне чужога (у тым ліку, чужое дасканалае мовы ў параўнаньні са сваёй хамскай, некультурнай гаворкай) — гэта пачалося ня сёньня і ня ўчора. Гэта мэтанакіравана рабіла сотні гадоў чужая адміністрацыя, а потым — свая, якая ўсмактала ад чужой гэты адзіны магчымы шаблён сьветабудовы.▫️

Чытайце цалкам на сайце.
🔺 Тут без VPN.
Лявон Вольскі: Ня трэба спадзявацца на цуд. Гэты цуд ужо адбыўся тры гады таму

Лявон Вольскі ў аўтарскай рубрыцы #маманежурыся на budzma.org прыгадвае, як тры гады таму, у жніўні 2020-га, усё незваротна змянілася насуперак несуцяшальным прагнозам і паняверцы. Людзі ўжо не зробяцца ранейшымі і не зойдуць назад «у раку, якая завецца „мнеўсёадномаяхатазкраюяпазапалітыкай“».

💬Сапраўды, выбары ператварыліся ў завядзёнку. Штораз усё праходзіла паводле шаблёну — і ў 2001-м, і ў 2006-м, і ў 2011-м. У кожным з гэтых гадоў былі свае нюансы — адзіныя (ці не) кандыдаты, інтэнсіўнасьць пратэстаў, але схема заставалася нязьменнай. У 2015-м на чарговы фарс наогул ніхто не пайшоў. Нават я, такі ўвесь грамадзкі актывіст.

І за гэтыя дзесяцігоддзі мы настолькі прызвычаіліся да звыклага парадку рэчаў, што я не заўважыў, што ўсё незваротна зьмянілася.

👉Працяг
чытайце па спасылцы. Чытаць без VPN можна тут
Забараніць, скасаваць, сьцерці, выкрасьліць! Лявон Вольскі пра беларускі экстрэмізм

✍️ Творы Дуніна-Марцінкевіча, Геніюш, Арсенневай, Някляева нядаўна трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пра гэта разважае ў аўтарскай рубрыцы #маманежурыся на budzma.org Лявон Вольскі. Іранічна і з пазітыўнымі высновамі, як напраўду ўмее знаны музыка.

💬«Наагул выбар беларускае мовы як мовы творчасьці — гэта ўжо выклікае падазрэньне. Ты жывеш у дзяржаве, дзе пераважная большасьць карыстаецца ў камунікацыі расейскай мовай. Усё нармальна, усе задаволеныя. Дык на халеру, прабачце, ты пачынаеш пісаць вершы на малазразумелай, архаічнай, сялянскай, грубай і беднай на словы і выразы беларускай? Можа, ужо ў гэтым крыецца экстрэмізм, ягоныя вытокі? Экстрэмізм, нацыяналізм, а там ужо — бяры вышэй! — фашызм! »

👉Чытайце па спасылцы.
Тут - без VPN.
📚ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў і відэа, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі.

▪️«Чысты баранок». Французскі раман пра каханне падлетка і дарослага мужчыны выходзіць па-беларуску
Чаму гісторыя пра рамантычныя стасункі паміж трынаццацігадовым хлопцам і дарослым мужчынам не магла выйсці ў Беларусі, і ў чым каштоўнасць таго, што кніга ўсё ж выйшла па-беларуску, пагаварылі з перакладчыкам Уладзіславам Гарбацкім.

▪️Забараніць, скасаваць, сьцерці, выкрасьліць! Лявон Вольскі пра беларускі экстрэмізм
Творы Дуніна-Марцінкевіча, Геніюш, Арсенневай, Някляева нядаўна трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пра гэта разважае ў аўтарскай рубрыцы #маманежурыся на budzma.org Лявон Вольскі. Іранічна і з пазітыўнымі высновамі, як напраўду ўмее знаны музыка.

▪️Беларускі прынц украінскай поп-музыкі і іншыя беларускія творцы, вядомыя за мяжой
Якое месца ў сусветнай музычнай індустрыі займаюць беларускія творцы? Ці ёсць сярод іх тыя, што здолелі выйсці на міжнародныя рынкі, каб зарабіць на хлеб з маслам і, канечне ж, падзяліцца сваёй музыкай з вялікай колькасцю прыхільнікаў?

▪️Журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха: «Варта будаваць свой кантэкст, менш жыць у расійскіх наратывах». Дэбютны раман «Свінні» журналіста Аляксандра Чарнухі быў напісаны на расійскай мове, але сёлета выйшаў па-беларуску — у перакладзе пісьменніка Алеся Плоткі. Сустрэліся з Аляксандрам Чарнухам у Познані ды паразмаўлялі пра складнасці перакладу на беларускую, а таксама пра тое, ці мог бы быць у кнізе хэпі-энд і як змагацца з «рускім мірам» у галовах ва ўмовах беларусіх рэалій.

▪️На выхад падрыхтавацца Францішку Багушэвічу? Што вядомыя беларусы думаюць пра новы спіс «экстрэмісцкай» літаратуры

▪️«Гэта ўжо ноч. Да самага канца»: чым цікавы спектакль «Канец паўкабана» рэжысёра Юры Дзівакова (+фотарэпартаж)

▪️Усё прапала, але ўсё будзе. Як прайшоў першы нефармальны з’езд беларускіх фільммэйкераў у Варшаве

▶️ Беларусь і Украіна — былыя расійскія калоніі? Новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»
Расія — адзіная каланіяльная імперыя, якая ўсю сваю гісторыю гэта старанна хавала. Бо кожны захоп новых тэрыторый — «вызваленне», «аб’яднанне», «самі хацелі...». Практыкі тыя ж, што і ў іншых імперый: выкачванне рэсурсаў, замена эліт, выкарыстанне тэрыторыі і людзей у сваіх войнах. Ці скончылася ўсё гэта пасля 1991 года? Разбіраемся ў новым выпуску гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны.
Лявон Вольскі: Забіць на прапагандыстаў

✍️У аўтарскай рубрыцы #маманежурыся на budzma.org Лявон Вольскі разважае пра тое, як зменшыць аўдыторыю прапагандыстаў і навошта гэта рабіць.

💬 Ёсьць такая групоўка людзей, такая супольнасьць, такая каста — прапагандысты. Яны прапагандуюць, а мы мусім гэтую іхную агітацыю ўсмоктваць, пераварваць і ўрэшце рабіцца «ахвярамі прапаганды» ці то «плёнам прапаганды» — як каму бліжэй. Яны нам распавядаюць, з чаго насамрэч складаецца сьвет, і мы мусім ім верыць, бо па тэлевізары ці то ў дзяржаўнай газэце гавораць праўду і толькі праўду.

Гэтыя прапагандысты — яны самі па сабе нічога не прыдумляюць. Іхную «генэральную лінію» фармуюць іншыя людзі ў высокіх кабінэтах. Таму часьцяком так атрымліваецца, што сёньня прапагандысты ашалела лаяць нейкага чалавека (краіну, зьяву), а заўтра — генэральная лінія зьмянілася — і яны пачынаюць надзіва станоўча выказвацца пра аб’ект учорашняга шальмаваньня
...

👉Працяг чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
Апэрацыя «Адукацыя». Лявон Вольскі пра школьны сезон

Прыйшоў верасень, пачаўся навучальны год. І новыя захады дзяржаўных ідэолагаў наконт адукацыі. Пра гэта разважае ў аўтарскай рубрыцы #маманежурыся на budzma.org Лявон Вольскі. Іранічна і з пазітыўнымі высновамі, як напраўду ўмее знаны музыка, які таксама быў школьнікам.

💬У верасьні, у верасьні хапае ўсім турбот.

Дзятва ў школу ў верасьні сьпяшаецца штогод.

Так апісваў гэты верасьнёўскі час калісьці мой бацька. Некалі даўно, за савецкім часам, у верасьні сьпяшаўся ў школу і я. Школа была простая, без аніякіх прыставак «спэц» ды ўхілаў. Простая савецкая школа. Звычайная. З усімі належнымі акцябратамі (нічога адэкватнага ад слова «кастрычнік» у савецкай улады стварыць не атрымалася, таму пакінулі трасяначных «акцябратаў»), піянэрамі і камсамольцамі. З усімі гэтымі гальштукамі-значыкамі-лінейкамі. Зь дзядулем Леніным і піянэрамі-героямі.
..

👉Працяг чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
«Ацаніце! — наколькі гэта сумленны і шчыры загад». Лявон Вольскі пра «пашпартны» ўказ беларускіх уладаў

У аўтарскай рубрыцы #маманежурыся на budzma.org Лявон Вольскі піша пра рашэнне беларускіх уладаў не даваць пашпартоў беларусам у замежжы і пра тое, чаму гэты ўказ усё расставіў на свае месцы...

💬Пашпарт... Гэты неабходны для нашага існаваньня дакумэнт. У Беларусі бяз пашпарту дык наагул лепей з дому не выходзіць. Ідзеш у банк — пашпарт, ідзеш праз прахадную — пашпарт, сядаеш на цягнік, аўтобус, самалёт — пашпарт. Я ўжо не кажу, што могуць затрымаць проста на вуліцы «для праверкі дакумэнтаў». Ня факт, што ў такім выпадку пашпарт цябе ўратуе, але безь яго наяўнасьці сцэнар будзе зусім невясёлы.

Калісьці мы мелі пашпарты з «Пагонямі». Калі тэрмін гэтых дакумэнтаў скончыўся, іх пачалі мяняць на новыя — з «капустай». Хтосьці захаваў сабе пашпарт з «Пагоняй» — напісаў заяву, што нібыта згубіў і пакінуў сабе гэты артэфакт...

👉Працяг
чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
«Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства

Ці ёсць падставы для сьвяткавання 17 верасьня? Што насамрэч адбылося ў гэты дзень у 1939 годзе? Ці можна лічыць БССР напраўду «беларускай дзяржавай» і якая сувязь тых падзей з сёньняшняй сытуацыяй у Беларусі? Пра гэта разважае Лявон Вольскі ў тэксьце пра дзень народнага адзінства ў аўтарскай рубрыцы #маманежурыся на budzma.org.

💬Да ўсякіх 7 лістападаў і 23 лютых дадалося новае дзяржаўнае сьвята — Дзень народнага адзінства. Сьвяткуецца з помпай — упрыгожваюць (як ім здаецца) гарады, прамаўляюць патэтычныя прамовы, грае духавы аркестр...

👉Працяг па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN
Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую завядзёнку ў 2011-м, так і працягваецца да сёньня. Дый яшчэ хочуць павялічыць тэрмін прыгоннае адпрацоўкі. Вырашаюць — колькі? 5 гадоў? 10? І «платнікам» таксама трэба адпрацоўваць...»

Пра апошнія новаўвядзенні ў беларускай сістэме адукацыі піша Лявон Вольскі ў аўтарскай рубрыцы #маманежурыся на budzma.org.

Ёсьць розныя краіны. Адны маюць рэспэктабэльны джэнтльмэнскі набор: дзяржаўную патрыятычную моладзевую арганізацыю, дзяржаўны прафсаюз, дзяржаўныя прадпрыемствы, якія вырабляюць розную прадукцыю — ад лёгкай да цяжкай, дзяржаўныя адукацыйныя ўстановы, пасьля якіх ты, натуральна, мусіш адпрацаваць на дзяржаву пэўны тэрмін. Гэта называецца «разьмеркаваньне». Ці то адпрацоўка...

👉Працяг чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
Да чаго давялі лібэралізацыя зь беларусызацыяй, альбо Зьмена дэкарацыяў па-беларуску

Неабыякавыя грамадзяне напісалі куды трэба, і вось ужо ў Мінску мяняюць шыльды з лацінкай на кірылічныя.

А што будзе, калі аднойчы гэтыя самыя неабыякавыя грамадзяне гэтаксама напішуць куды трэба, «што ўрокі беларускай мовы і літаратуры ня маюць для дзяцей аніякае практычнае карысьці, адно прышчапляюць (страшна сказаць!) нацыяналізм».

Такім пытаннем задаецца Лявон Вольскі ў рубрыцы #маманежурыся на budzma.org

💬З лацінкавымі шыльдамі сыходзіць эпоха «тыпу-лібэралізацыі» і «тыпу-беларусызацыі», дыктатуры з чалавечым абліччам.

Яна, гэтая «тыпу-беларусызацыя» пачалася ў 2014-м, калі Расея захапіла Крым, і РБшнае начальства перапалохалася: дык гэтак жа можа стацца й з намі! Зойдуць ветлівыя зялёненькія чалавечкі, правядуць рэфэрэндум і – voila! – ты ўжо не прэзыдэнт, а намесьнік губэрнатара Паўночна-Заходняга краю. Намесьнік, бо губэрнатара паставяць «зьверху».

👉Працяг
чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
Краіна на мяжы вайны

З нагоды пачатку вайны ў Ізраілі Лявон Вольскі разважае пра тое, як змяніўся свет. «Як гэта — жыць на мяжы вайны? Калі ад тваіх суседзяў пастаянна сыходзіць пагроза?». І ці далёка сённяшняя Беларусь ад гэтай мяжы?

💬 Я не разумею — навошта ім гэта? Яны нападаюць, а ў адказ — нянавісьць да ўсяго іхняга — мовы, культуры, гісторыі. Нішто й ніколі так бы не адвярнула Ўкраіну ад Расеі, як гэтая бязьлітасная й бессэнсоўная вайна. І хіба б так бамбавалі Газу, каб ня гэты жорсткі і бессэнсоўны напад?

👉Чытайце па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN

#маманежурыся
ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 😉

👑Каранацыя Міндаўга. Калі, як і галоўнае — дзе?
Узвядзенне ў каралеўскую годнасць Міндаўга прайшло ў ліпені 1253 г. у невядомым месцы, што выклікала працяглую дыскусію з выразным палітычным адценнем. Як праходзіла працэдура каранацыі, хто яе праводзіў? У якім месцы магла адбывацца каранацыя? Якія ёсць версіі? Піша Канстанцін Семяновіч.

💡 Украінскі вандроўны бандурыст Багдан Казлоўскі: «Беларускасць з’яўляецца для нас сяброўскай, братэрскай». У інтэрв’ю budzma.org 22-гадовы музыка распавёў, чаму ён вывучыў беларускую мову і як вайна паўплывала на яго творчасць.

🤫 Краіна на мяжы вайны.
З нагоды пачатку вайны ў Ізраілі Лявон Вольскі ў рубрыцы #маманежурыся на budzma.org разважае пра тое, як змяніўся свет. «Як гэта — жыць на мяжы вайны? Калі ад тваіх суседзяў пастаянна сыходзіць пагроза?». І ці далёка сённяшняя Беларусь ад гэтай мяжы?

▪️Жыццё як гульня, альбо Як дасягнуць немагчымага праз методыку сімарон

🎭 У Варшаве рыхтуюць лялечны спектакль пра Купалу па матывах п’есы Караткевіча

💡Русціс Камунтавічус: Гісторыя з літвінізмам — нейкае прыкрае непаразуменне, якое не мае нічога агульнага з навукай

Тэст для вандроўнікаў па Беларусі ад «Будзьма!». Пазнай мясціны па помніку

💡«Больш за ўсё хачу выступіць на сцэне полацкага палаца культуры»: размова з Ігарам Палынскім пра музыку, журналістыку, творчасць у эміграцыі

⛪️5 храмаў Зэльвенскага раёна, якія варта пабачыць

⚔️ Альгерд і Кейстут вачыма ворагаў: знешнасць і характары (ВІДЭА) Як выглядалі князі Альгерд і Кейстут, і чаму не існуе іх рэалістычных партрэтаў? З якіх крыніц можна скласці ўяўленне пра знешнасць і характары князёў? Якой моды трымаліся браты?
🤗Вынаходлівы народ

Народ у нас вельмі таленавіты. Вынаходлівы. Крэатыўны. Чаго зь ім толькі ўлады ня робяць, а ён усё адно знойдзе, як у любым выпадку атрымаць карысьць для сябе.

🔖Надзённыя развагі Лявона Вольскага ў аўтарскай рубрыцы #маманежурыся на budzma. org.

💬Вось, магчыма, вы памятаеце тыя цяпер ужо можна сказаць «старыя добрыя» часы, калі аўтамабільнае паліва ў нас зрабілася значна таньнейшае, чымсьці ў Літве, Латвіі ці Польшчы? Дык вось тады людзі пачалі масава вазіць празь мяжу гэтае самае паліва. Нехта — прафэсійна, пару разоў на дзень, хтосьці — па-аматарску — раз-два на тыдзень. Дабрабыт народу пачаў няўхільна падвышацца.

А ўлады ня любяць, калі народны дабрабыт рэзка падвышаецца. Пачынаюць змагацца з гэтым дабрабытам. То падаткі якія нечаканыя прыдумаюць, то яшчэ нешта. Гэтым разам крэатыў быў такі: беларускае аўто ня мае права выяжджаць за мяжу часьцей, чым раз на восем дзён!

👉Працяг
чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
🎹Піяніна «Беларусь». Лявон Вольскі пра мадэрнізацыю па-беларуску

У аўтарскай рубрыцы #маманежурыся на budzma. org. Лявон Вольскі распавядае, як калісьці даўно, яшчэ ў часы, калі РБ была адносна адкрытая да ўсялякіх заходніх прапановаў, на адным беларускім прадпрыемстве спрабавалі правесці мадэрнізацыю, і што ў выніку з гэтага атрымалася.

☝️Высновы, трэба сказаць, не дужа вясёлыя, але ж Лявон падае іх, як звычайна, дасціпна, актуальна і з гумарам.

💬Ёсьць у Барысаве такая фабрыка, якая выпускае піяніна. Піяніна «Беларусь». За савецкім часам у кожнай культурнай сям’і меўся гэты інструмэнт. Выглядаў ён досыць някепска, а вось гучаў... Як бы папулярна растлумачыць?.. Вось гэта тое самае, што вы слухаеце гук нармальнага фартэп’яна, толькі вушы ў вас пры гэтым затыкнутыя ватай — прыкладна так гучала піяніна «Беларусь».

Прыйшлі новыя часы. Пачаліся размовы пра ўсякія самаакупнасьці і мадэрнізацыі...

👉Працяг
чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут
Лявон Вольскі: Пакуль ня будзе пакаяньня за сталінскія рэпрэсіі, гісторыя будзе паўтарацца

«У людзей кароткая памяць. Людзі намагаюцца хутчэй забыцца на некамфортныя рэчы — тое, што непакоіць, палохае, раздражняе...».

У аўтарскай рубрыцы #маманежурыся на budzma.org Лявон Вольскі разважае пра тое, як звязаныя рэпрэсіі 1937 года і рэпрэсіі, якія пачаліся ў Беларусі пасля 2020 года.

💬Неяк у дзяцінстве я знайшоў на кніжнай паліцы даведнік «Саюз пісьменьнікаў БССР». Там былі пералічаныя па прозьвішчах усе чальцы гэтага саюзу — ад часу ягонага заснаваньня. І мяне вельмі зьдзівіла тое, што цэлы шэраг кароткіх біяграфіяў літаратараў сканчаўся словамі «памёр у 1937 годзе».

Што ж такое здарылася ў гэтым 37-м? Чаму яны памерлі?

Мае бацькі доўга ўхіляліся ад наўпроставага адказу, але ўрэшце я даведаўся, што быў такі тыран Сталін, які распачаў рэпрэсіі, падчас якіх шмат паэтаў і пісьменьнікаў загінула.

👉Працяг
чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 😉

💡 Алесь Лапко: «Беларусы ўжо купілі ідэю беларускасці ў 2020-м. Трэба дапамагчы яе распакаваць»

✍️Беларусь — Лацінская Амерыка: у пошуках слядоў Карласа Шэрмана ва ўругвайскай сталіцы. (Другая частка эсэ тут).

🤔Вільня і Вільнюс. У працяг нядаўняй дыскусіі пра тое, як беларусам называць літоўскую сталіцу — Вільня ці Вільнюс, Лявон Вольскі ў аўтарскай рубрыцы #маманежурыся разважае пра ўплыў прапаганды на сярэднестатыстычных насельнікаў Беларусі.

🗡Конь, шабля, вусы... Чаму «сарматызм» — вечны?
Сармацкі стыль мы бачым на парадных партрэтах, гравюрах, малюнках іншаземцаў, якія гасцілі ў нашых краях. Таксама — сучасных кіно, мемах, коміксах, тату і брэндавай вопратцы. Але чаму — «сарматы»? Да чаго тут усходнія матывы? А Рым?..

🎭Сцэнарыст спектакля «Купала. Пачатак» Зміцер Хведарук: «Паўстанне нібыта прайграла, але яго вынікі адгукнуліся ў тым, што з’явіўся народны паэт»

💬Аляксандр Пашкевіч: Падручнікі ад пракурораў — яшчэ адно звяно ланцужка дэградацыі беларускай сістэмы адукацыі

🧩Тэст: Пазнай малую радзіму сусветнавядомых асобаў, народжаных на тэрыторыі Беларусі

👑Князь Войшалк: манах і кроўная помста. Як старэйшы сын вялікага князя літоўскага Міндаўга Войшалк вырашыў адпомсціць за смерць свайго бацькі? Якія наступствы мела гэтае рашэнне?

👰‍♀️🤵‍♂️Як не атрымаць гарбуза. Распавядаем пра вясельныя традыцыі беларусаў

🥊 Хрусь і папалам! Ламаем стэрэатыпы пра беларусаў у новым відэапраекце! (ВІДЭА). Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).

🗡 У што гуляла шляхта? Новы выпуск відэапраекта «Сармат» пра шляхецкую культуру (ВІДЭА). Як і ў што гулялі? Як да гэтага ставілася царква? А жанчынам — можна? Як прагульвалі капіталы ды — узбагачаліся за адну ноч?