Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
24.1K photos
374 videos
8 files
18.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
Не давай зарок ад турмы і ад эміграцыі. У чым адметнасць новага альбома Лявона Вольскага

36 трэкаў — гэта шмат ці не? Гледзячы, на што арыентавацца. Калі артыст не так часта радуе слухачоў новым матэрыялам, то такая колькасць кампазіцый, аб’яднаных адным сэнсам, безумоўна, слухаецца як раскоша. За час працяглага альбомнага зацішша, Лявон Артуравіч паспеў назбіраць новых сэнсаў, рытмаў і рыфм, каб падаць гэта ўсё са сваім адметным стылем пад назвай «Emihranty».

Альбому Вольскага з пункту гледжання музычнасці хапае ўсяго: тут мы знойдзем і рок-н-ролл, і фолк і нават шансон. Нічога дадаваць ці выдаляць не трэба, бо гучыць арганічна і ў сваім характэрным стылі.

Але ці ўсё так добра ў новым альбоме? Чытайце ў рэцэнзіі.
Тут адкрыецца без VPN.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як паспяваць сачыць за абвесткамі пра новыя выставы, канцэрты і іншыя беларускія мерапрыемствы? Лёгка!

Тэлеграм-бот «Будзьма разам!» – гэта ўнікальны інфарматар пра ўсе мерапрыемствы, што ладзяць беларусы ў розных краінах свету! 😍

Як карыстацца:

▫️выбірайце канкрэтны горад або хоць цэлую краіну,
▫️падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы
▫️ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы).
▫️А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

💫 Далучайцеся і дзяліцеся спасылкай на бот: https://t.me/Budzma_razam_bot

🤍❤️🤍 Будзьма беларусамі ў любой кропцы свету і будзьма разам!
Архіўныя слоўнікі беларускай мовы ўпершыню выйшлі кнігай

У Мінску пабачыла свет кніга Андрэя Шула-Сянчэўскага, у якой упершыню надрукаваныя слоўнікі Івана Грыгаровіча, Фёдара Шымкевіча і Аляксандра Станкевіча, укладзеныя аўтарамі ў ХІХ стагоддзі, паведамляе bellit.info.

➡️Дзе набыць кнігу, чытайце па спасылцы
Тут адкрыецца без VPN.
У Беластоку адкрылася Школа традыцыйнага строю Кацярыны Ваданосавай

💬«Для мяне стварэнне кожага строю, кожнага комплекса — гэта маленькае жыццё».

Кацярына Ваданосава, рэканструктарка традыцыйных строяў, музыка, журналістка і тэлевядоўца заснавала ўласную Школу традыцыйнага строю ў беларускім творчым хабе «Новая зямля» ў Беластоку. Урачыстае адкрыццё адбылося 14 верасня, а на наступным тыдні пачнуцца першыя заняткі.

Распыталі Кацярыну пра тое, адкуль у яе любоў да вышыўкі і традыцыйных строяў, што больш за ўсё любіць у працэсе стварэння строяў і наколькі складаная гэта справа.

💬Кацярына Ваданосава: «Папярэдні ўзровень валодання іглой, гендар, веравызнанне і ўзрост не маюць значэння. Галоўнае — мець дастатковы запас цярпення».

👉Чытайце па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
17 верасня 1912 г. нарадзіўся Максім Танк

З’явіўся на свет Яўген Скурко, а менавіта так насамрэч звалі класіка беларускай літаратуры, у вёсцы Пількаўшчына на Мядзельшчыне ў сялянскай сям’і.

Скончыў пачатковую польскую школу, потым вучыўся ў Віленскай рускай і Беларускай гімразіі ў Радашкавічах, з якой быў выключаны за ўдзел у забастоўцы. З 1927 года быў у камуністычным руху Заходняй Беларусі. У 1933–1934 гадах сядзеў у Лукішскай турме.

Пісаць і публікавацца пачаў у 1932 годзе ў розных падпольных беларускіх выданнях. Першы раз псеўданім «Максім Танк» выкарыстаў у газеце-аднадзёнцы «Беларускае жыццё», якая выйшла ў Львове.

Максім Танк да верасня 1939 года — гэта абсалютны нонканфарміст, бунтар, рэвалюцыянер, падпольшчык.

Пасля вайны паэт займаў высокія пасады і даволі ўтульна пачуваўся ў межах савецкай сістэмы. Гэта адзін з нямногіх сябраў легендарнай КПЗБ, які перажыў рэпрэсіі 1930-х гадоў, вайну і дабіўся поспеху.

Памёр у 1995 годзе.
Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі адкрыўся ў Варшаве. Чым запомніўся першы дзень

16 верасня ў Варшаве пачаў працу Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі. Жадаючых патрапіць на мерапрыемства было настолькі шмат, што максімальна магчымая колькасць удзельнікаў набралася за тры дні да яго пачатку. Buzdma.org распавядае, чым запомніўся першы дзень кангрэсу.

👉Чытайце па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN.

📍Праграма другога дня Кангрэсу
Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Чэрыкаве і Крычаве

Сёння пазнаёмімся з зусім не тыповым для наведвання турыстамі горадам Чэрыкаў,

🔅дзе захаваўся касцёл-кінатэатр,
🔅царква, створаная з жылога будынка ХІХ стагоддзя
🔅ды адзін з беларускіх дубоў-волатаў.

Завітаем і ў старажытны Крычаў, дзе наведаем

🔅старажытнае гарадзішча,
🔅Замкавую гару, палац ХVІІІ стагоддзя
🔅ды пабачым шмат іншых цікавостак.

🚗🚌Паехалі!
Тут адкрыецца без VPN
Як не баяцца памылак у беларускай мове?

Як не рабіць памылак? А ніяк. Каб не памыляцца, можна проста нічога не рабіць: маўчаць, напрыклад. Але гэта не наш варыянт — мы так проста не здаёмся. Пры пераходзе на беларускую, могуць вылазіць то русізмы, то паланізмы ці нават украінізмы. І за іх ніхто не паставіць нам двойку ў дзённік ці кляймо на лоб. Але страх памыліцца ўсё адно ёсць.

👉Вось некалькі парадаў ад часопіса «Сойка», якія дапамогуць перастаць баяцца і нарэшце пачаць размаўляць па-беларуску.

Тут адкрыецца без VPN.
📚ШТО ПАЧЫТАЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі😉

▪️«Ацаніце! — наколькі гэта сумленны і шчыры загад».
Лявон Вольскі пра рашэнне беларускіх уладаў не даваць пашпартоў беларусам у замежжы і пра тое, чаму гэты ўказ усё расставіў на свае месцы...

🎭«Тэма, якая нас хвалюе, — гэта эміграцыя. Бо цяпер гэта нашае жыццё». Размова з Валянцінай Гарцуевай пра праект «Дзённікі» і «ўнутраную» эміграцыю

💡«Ты ж разумееш, што для цябе ёсць пагроза – зрабіцца Алесем [Пушкіным]». Беларускі ПЭН прадставіў вынікі даследавання рэпрэсій у сферы культуры

▶️Беларускія ютуберы запусцілі ўнікальны адукацыйны праект і абяцаюць запісаць урокі па ўсіх школьных прадметах

👑Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
Якія перадумовы стварэння ВКЛ? Як утварыўся хаўрус Міндоўга з Наваградкам і што пра яго сведчыць? Ці ёсць дакладная дата стварэння ВКЛ, і з чым яна звязаная?

🚩«Чырвоны Каліноўскі». БССР і Заходняя Беларусь. Частка І
Часка ІІ. На сцягу антыфашыстаў у Іспаніі
Чаму пра Каліноўскага ўзгадалі толькі ў 1920-х? Хто прынёс вобраз Каліноўскага ў камуністычныя інтэрбрыгады? Як камуністы Заходняй Беларусі замаўлялі ў БССР інфармацыю пра Каліноўскага, але адказаць... ужо не было каму? Чаму рота імя Каліноўскага так і не паўстала?

▪️«Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці

🧵У Беластоку адкрылася Школа традыцыйнага строю Кацярыны Ваданосавай
Урачыстае адкрыццё адбылося 14 верасня, а на наступным тыдні пачнуцца першыя заняткі. Кацярына распавяла, адкуль у яе любоў да вышыўкі і традыцыйных строяў і наколькі складаная стварыць свой уласны строй.

Тэст: пазнай мясціны праз лакальныя «брэнды»
Максім Танк: «Прайсці праз вернасць»

Класік беларускай літаратуры Максім Танк цягам жыцця зрабіў галавакружную кар’еру, захоўваючы пры гэтым амаль што неверагодную сціпласць.

У дзень народзінаў паэта, які яшчэ пры жыцці стаў прыкладам для не аднаго пакалення беларусаў, прыгадваем некаторыя факты з яго пакручастага лёсу.

👉Чытайце па спасылцы
Тут адкрыецца без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як жартавалі нашыя продкі?

Паглядзіце дасціпны жарт пра селяніна і шляхціца

📽Відэа цік-ток канала _Vytoki