Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
23.8K photos
358 videos
8 files
18.3K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
🧩Тэст: пазнай мясціны праз лакальныя «брэнды»

У нашай рубрыцы «Вандруем разам!» мы распавядаем не толькі пра архітэктурныя ды прыродныя багацці беларускіх гарадоў і мястэчак, але і пра мясцовыя брэнды.

🤗Сёння прапануем даведацца, як добра вы іх ведаеце.

Без VPN
адкрыецца тут.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
15 верасня 1862 г. памёр Уладзіслаў Сыракомля

Пайшоў з жыцця Людвік Кандратовіч, а менавіта так звалі таленавітага беларускага і польскага паэта, ва ўзросце 38 гадоў у Вільні. Акурат у час, калі ішло следства супраць яго.

Паходзіў Уладзіслаў Сыракомля з паланізаванай беларускай шляхты. Яго дзяцінства прайшло ў пераездах па фальфарках Міншчыны, якія арандаваў бацька. Пачатковую адукацыю ён атрымаў дома, а далей навучанне працягнуў у Нясвіжскай дамініканскай школе. Пасля яе закрыцця перавёўся ў дамініканскую школу ў Навагрудку, якую скончыў у 1837 годзе.

Гэты прадстаўнік шляхецкага роду Кандратовічаў гербу «Сыракомля», назву якога потым узяў за псеўданім, займаўся не толькі літаратурай. Ён многа вандраваў па Беларусі, Літве і Польшчы. Трымаў сувязь з рознымі патрыятычнымі асяродкамі, за што трапіў пад сакрэтны нагляд паліцыі.

У 1861 годзе быў арыштаваны пасля чытання вершаў на патрыятычнай акцыі ў Коўне і змешчаны ў віленскую турму.

Пахаваны на віленскіх могілках Росы.
Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага

Калі пад канец 30-х гадоў ХІІІ ст. абрынуўся ранейшы сусветны парадак (у маштабах Усходняй Еўропы), алігархі беларускіх гарадоў-дзяржаў Панямоння пачалі хвалявацца наконт уласнай бяспекі.

☝️Звесткі прыходзілі пагрозлівыя, прычым з розных бакоў.

Найперш рэдкія ўцекачы з поўдня распавядалі пра незлічоныя палкі дзікіх вузкавокіх коннікаў, якія віхурай прамчалі па Украіне, пакінуўшы пасля сябе адно шэрагі забітых людзей і папялішчы разбураных гарадоў.

❗️Менавіта ў гэты час і стваралася Вялікае Княства Літоўскае.

🔻Якія былі перадумовы стварэння ВКЛ?

🔻Як утварыўся хаўрус Міндоўга з Наваградкам і што пра яго сведчыць?

🔻Ці ёсць дакладная дата стварэння ВКЛ, і з чым яна звязаная?

👉Распавядаем у артыкуле. Без VPN чытаць можна тут.
🍂Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 16-17 верасня

🤗 Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам.

На гэтых выходных вас чакаюць:

Восеньскі салон у Мінску

Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі (Варшава)

Дзень адчыненых дзвярэй Беларускай школкі (Уроцлаў)

Ураджайны кірмаш у Тбілісі

Канцэрты ды шмат іншых цікавостак.

👉 Афіша імпрэз на 16-17 верасня

Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

📍А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!».
🎸Вялкі фотарэпартаж з канцэрта гурта N.R.M. у Вільні

Канцэрт гурта N.R.M. прайшоў 14 верасня ў Вільні. Музыкі прыехалі ў літоўскую сталіцу ў межах тура «Мроя як зброя». Як жартаваў Піт Паўлаў, еўрапейскага, які паціху ператвараецца ў сусветны.

🎤У паўтарагадзінным выступе прагучалі як класічныя, вядомыя ўсім напамяць «Тры чарапахі», «Паветраны шар», «Катуй-ратуй», «Лёгкія», так і песні з новага альбому. Па словах Піта, ён ужо амаль цалкам запісаны і хутка павінен выйсці.

👉Як гэта было? Глядзіце тут. Без VPN адкрыецца па гэтай спасылцы.
«Ад чаго кайфаваць, калі не будзе архітэктуры, жывапісу, музыкі?» Мастак Каміль Камал пра філасофію Лаа Цзы, кнігі Барадуліна і ўласныя сусветы

💬Я лічу, кожны з нас спачатку чалавек, а потым ужо — прадстаўнік заходняй або ўсходняй культуры, той ці іншай нацыі, рэлігіі, традыцыі.

Не кожны, хто ўмее маляваць, можа называцца мастаком, нават калі выдатна ведае сваё рамяство. Сапраўдны мастак — той, у чыёй душы жыве боль. Выпрабаванні лёсу фарміруюць душу майстра, таму ён глыбокі, а не таму, што вучыўся там ці тут.

👉Падрабязней пра жыццё і творчасць азербайджанскага маэстра , які нарадзіўся ў Грузіі, а апошнія 40 гадоў жыве і працуе ў Мінску,
чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.

📍Чытайце яшчэ: Мастак, дзеля якога знакаміты Луўр змяніў свае правілы. 10 цікавых фактаў з жыцця Марка Шагала
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Шчу-чын-шчы-на...Паглядзіце, як амерыканскія дыпламаты спрабуюць вымавіць беларускія словы

🤗Атрымалася весела. Відэаролікам падзялілася Амбасада ЗША ў Беларусі.

💬Яны стараліся з усіх сіл, але мы лічым, што ім трэба яшчэ патрэніравацца, - пажартавалі ў Амбасадзе.

🤘🤘🤘

📍А тут можна паслухаць, як замежныя выканаўцы пераспявалі свае песні па-беларуску ў межах праекта «Тузін. Перазагрузка» , які кампанія "Будзьма!" разам з "Тузінам Гітоў" рэалізавала ў 2011 годзе.

Праект даў беларускае жыццё песням выканаўцаў з Бельгіі, Швецыі, Украіны, Нямеччыны, Расіі ды іншых краінаў.

🎧Будзьма! Тузін. Перазагрузка (full album HD)
💥Новы канцэртны сезон у Белдзяржфілармоніі адкрыецца сусветнай прэм’ерай беларускага твора

У Беларускай дзяржаўнай філармоніі рыхтуюцца да новага сезону. Па добрай традыцыі яго адкрые Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр.

📆21 верасня ён сыграе вялікі канцэрт «Класіка для ўсіх».

Першым у праграме — твор «100 секунд» кампазітара Галіны Гарэлавай.

🎻«100 секунд» на вялікай сцэне прагучаць упершыню. Іншымі словамі — адбудзецца сусветная прэм’ера твора, які Гарэлава прысвяціла дырыжору аркестра Аляксандру Анісімаву.

🔥Ужо вядома, што беларусы раскупілі на канцэрт усе квіткі.

👉Як ствараўся твор? Чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
🤗Яна Вольская напісала кнігу вясёлых ашуканскіх гісторый. Ілюстрацыі намаляваў Лявон Вольскі

💬Чытайце ашуканкі таемна ад бацькоў ці чытайце з бацькамі, пераказвайце сябрам шэптам ці гучна, верце напісанаму альбо ня верце, пакуль не праверыце...

📚«Ашуканкі» — першая кніга беларускай паэткі і пісьменніцы Яны Вольскай. Для дзяцей усіх узростаў яна напісала вясёлыя ашуканскія гісторыі.

💥Прэм’ера выдання запланаваная на канец верасня.

📣На выданне распачалася перадзамова.

☝️Да 29 верасня кнігу можна набыць са зніжкай і за подпісам аўтараў.

👉Падрабязней чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.

📍Чытайце яшчэ: «Хто жыве ў гаражы?» Выйшла дзіцячая кніга Андрэя Скурко
«Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці

💬«Нягледзячы на тое, што мы зараз раскіданыя па ўсім свеце, вельмі важна памятаць пра тое, што мы ўсе працуем на адзіную Беларусь».

💬«Гэта ўнікальны досвед, які мы перажываем зараз. Досвед сталення вельмі хуткага і навязвання сувязяў таксама імклівага, таму, я думаю, што гэта насамрэч нас вельмі ўзбагаціць як нацыю, дасць нам сілы, сяброў, партнёраў. Дзякуючы гэтаму досведу мы пойдзем далей, мы выратуем нашую краіну, мы пераможам, мы вернемся дадому».

🚩У інтэрв’ю Budzma.org Аліна Коўшык распавядае пра вынікі працы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Беларусі, пра свае спадзевы і перасцярогі што да беларускай культуры, пра Канцэпцыю нацыянальнага адраджэння, стаўленне да ўмоўнага падзелу «з’ехалі-засталіся» і няпростыя выклікі эміграцыі.

🚩Чытайце інтэрв'ю па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
16 верасня 1697 г. Аўгуст Моцны стаў правіцелем Рэчы Паспалітай

У гэты дзень 326 гадоў таму каралём польскім і вялікім князем літоўскім быў абраны малодшы сын саксонскага курфюрста з роду Ветынаў Іагана Георга III.

Пасля смерці Яна III Сабескага ў чэрвені 1696 года ў РП распачалася барацьба за ўладу. Найбольш жорсткая барацьба разгарэлася паміж прыхільнікамі дзвюх груповак, якія арыентаваліся на Расію і Аўстрыю з аднаго боку і Францыю з другога. Аўгуст належаў да першай.

На элекцыйным сойме быў абраны літаральна пры дапамозе расійскіх войскаў, што абумовіла з’яўленне шырокай апазіцыі. Разам з тым ён імкнуўся прымірыць варожыя бакі ўнутры краіны і шукаў шляхоў да самастойнасці.

У верасні 1706 года ў часе Паўночнай вайны быў вымушаны вырачыся трону. Вярнуў сабе яго ў 1709 годзе пасля Палтаўскай бітвы пры дапамозе Расіі, але разам з тым трапіў у залежнасць ад Пятра Першага і перастаў быць самастойным манархам.
«Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ

Кастусь Каліноўскі — асоба з тысячай абліччаў, як і належыць культавай фігуры. Калі ўжо не разумееш, дзе сканчаецца праўда, а пачынаецца легенда.

☝️У гэтым артыкуле працягваем паказваць, як развіваўся вобраз Каліноўскага менавіта ў левым — «чырвоным» — дыскурсе.

🔻Хто прынёс вобраз Каліноўскага ў камуністычныя інтэрбрыгады?

🔻Каго яшчэ з паўстанцаў шанавалі антыфашысты?

🔻Як камуністы Заходняй Беларусі замаўлялі ў БССР інфармацыю пра Каліноўскага, але адказаць… ужо не было каму?

🔻Чаму рота імя Каліноўскага так і не паўстала?

👉Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў нашым артыкуле. Без VPN адкрыецца тут.

📍Пачатак чытайце ў першай частцы «Чырвоны Каліноўскі». БССР і Заходняя Беларусь. Частка І