bragin. by
199 subscribers
3.69K photos
199 videos
951 links
Новости Брагина и района
Download Telegram
to view and join the conversation
 У рамках Тыдня беларуска-японскай дружбы ў Брагін завіталі ўдзельнікі японскага фальклорнага калектыву “Мандзюсяка”. Па старадаўняй беларускай традыцыі гасцей сустрэлі хлебам-соллю.

Для іх таксама правялі невялікую экскурсію па Алеі Славы і Алеі Памяці, расказалі аб гісторыі ўзнікнення знакавых для брагінчан месц.

Нагадаем, Тыдзень беларуска-японскай дружбы праходзіць па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і пасольства нашай краіны ў Японіі, а таксама пры падтрымцы беларускіх Міністэрства культуры і Міністэрства замежных спраў, Гомельскага аблвыканкама, Брагінскага райвыканкама і інш.
У знак беларуска-японскага сяброўства: фальклорны калектыў з Краіны ўзыходзячага сонца выступіў на сцэне Брагінскага РДК. Больш фота:​ http://www.bragin.by/2021/10/u-znak-belaruska-yaponskaga-syabroўstva-falklorny-kalektyў-z-krainy-ўzyxodzyachaga-sonca-vystupiў-na-scene-braginskaga-rdk/