Беларускі софт для невідушчых
18 subscribers
8 files
38 links
Канал пра праграмы і гульні з беларускай лакалізацыяй, якія могуць быць цікавымі і карыснымі для людзей са слабым ці адсутным зрокам.
Download Telegram
Гульня «Фарбы сакавіка. Платформа Metaparser
Аўтар: Uladzimir
Прапаноўваю вашай увазе невялікую парсерную гульню па матывах гульні Пятра Касых “Фарбы кастрычніка”. Падзеі маёй гульні адбываюцца праз некалькі месяцаў пасля прыгоды, апісанай Пятром. Знаёмы інтэр’ер, знаёмы персанаж. І нават дзяўчына прыйшла з мінулай гісторыі, але я намаляваў яе па-свойму. І настрой героя іншы. Новая карціна, новая прыгода. Прапаную вам разабрацца, якія фарбы ўласцівыя для першага месяца вясны.
Час праходжання — 15 хвілін.
Гульня даступная на рускай і беларускай мовах.
Спампаваць гульню разам з плэерам і астатнімі гульнямі.
https://disk.yandex.com/d/smH86jn8QcXlug
#rhvoice
Всем привет! Белорусские голоса RHVoice получили релиз. Можно скачивать и пользоваться. Ссылки на скачивание перечислены в этой статье.
https://reabilitacija.gomelsvet.by/2025/07/17/белорусские-голоса-появились-в-много/
#rhvoice
Усім прывітанне! Беларускія галасы RHVoice выйшлі ў рэліз. Можна спампоўваць і карыстацца. Усе спасылкі на спампоўванне пералічаны ў гэтым артыкуле.
https://reabilitacija.gomelsvet.by/2025/07/17/белорусские-голоса-появились-в-много/
У гэтым канале пераважна пануе цішыня ад рэліза да рэліза. Нуднавата. То паспрабую пісаць пра бягучыя справы.
Беларускія сінтэзатары выйшлі - добра. Цяпер трэба паклапаціцца пра праграмы, з якімі іх можна выкарыстоўваць. Прыступіў да стварэння беларускай лакалізацыі для актуальнай версіі "Балаболкі". Калі скончу, то да распрацоўшчыка звярнуся, каб той дадаў лакаль у дыфтрыб’ютыў. А не, то пакладу на "Брайлі зіхоткіх вокнаў".
Змяніў старонку на сайце, прысвечаную сінтэзу беларускага маўлення. Прыбраў непатрэбную рубрыку, змяніў тэкст, бо ранейшы быў аж занадта неядомы, як сухая аўсянка ці пілавінне. Як вам цяперашні выгляд, жывейшы?
https://reabilitacija.gomelsvet.by/by/%d1%81%d0%b8%d0%bd%d1%82%d0%b5%d0%b7-%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%be%d1%80%d1%83%d1%81%d1%81%d0%ba%d0%be%d0%b9-%d1%80%d0%b5%d1%87%d0%b8/
👍1
На афіцыйным канале «БелТІЗ” змешчана інтэрвю са Званімірам Станечычам, распрацоўшчыкам беларускай мовы для RHVoice.
https://www.youtube.com/watch?v=naIjpBx4dZM&list=PLFDNGWfkqapbHcNII9DjTH2CH_RAJCiYT&index=1
👍1
У інтэрпрэтатары тэкставых квэстаў UrqW з’явілася беларуская мова інтэрфейсу.
Тыя невідушчыя, хто цікавіўся кампутарнымі тэкставымі гульнямі і натрапляў на платформу тэкставых квэстаў Urq ведаюць, што для нашага брата былі даступныя толькі два прайгравальнікі: Akurk і UrqW. Абедзьве гэтыя праграмы распрацаваў Аляксандр Сяўругін пад нікам Akela. Для Akurk патрэбны былі папярэднія танцы з бубнамі, джоўс-курсорам і адвязваннем рэжыму навігацыі NVDA, але ўсёж пасля можна было далучыцца да цікавых прыгодаў.
UrqW, або, як яго яшчэ называюць, Web-urq наогул быў ад пачатку даступны для скрынрыдэраў, бо выкарыстоўваў для гульні любы інтэрнэт-браўзер, усталяваны ў сістэме. Гэта вэб-прыкладанне, якім можна карыстацца як анлайн, так і лакальна.
Akela гэтыя распрацоўкі закінуўі адыйшоў ад urk-супольнасці, затое сцяг падхапіў вядомы нам праграміст Мікіта Цэйкавец. Ён працягнуў далейшае ўдасканаленне UrqW, дадаў туды шмат штук, якія робяць геймінг невідушчых нашмат лягчэйшым і яшчэ дадаў магчымасць інтэрнацыяналізацыі. Раней прайгравальнік меў толькі рускую мову інтэрфейсу. Цяпер на выбар ёсць англійская, руская мовы, мая беларуская лакалізацыя і яшчэ ў бліжэйшым часе далучыцца і ўкраінская, якую мусіць зрабіць адзін добры чалавек.
Калі вы зойдзеце на старонку прайгравальніка, то ён, гледзячы на мову вашага браўзера, выбярэ адпаведную мову аўтаматычна. Мову інтэрфейсу можна пераключыць уручную. Уверсе ёсць адпаведны камбінаваны спіс. Таксама ёсць зачын для шматмоўнага анлайн-каталогу. Рускамоўных гульняў зараз бальшыня, але што-нішто знойдзецца, калі адфільтраваць гульні па англійскай ці украінскай мовах.
Гадоў 10 таму я актыўна займаўся перакладам urk-гульняў на беларускую мову, трохі пісаў і свайго. У гэтыя гульні можна пагуляць на нашым сайце ў анлайн-прайгравальніку.
Там плэер усё-яшчэ стары, дзесяцігадовай даўніны. Я крыху пазней збіраюся абнавіць яго на найноўшую версію.
І яшчэ намерваюся прапанаваць беларускамоўныя гульні ў анлайн-каталог афіцыйнага прайгравальніка, але перад гэтым хачу пераправерыць усе свае пераклады на якасць работы. Усё-ткі больш за 10 гадоў мінула, пэўна гшто знойдзеццца што пераправіць і ўдакладніць у тэкстах.
Калі вы не хочаце доўга чакаць і жадаеце пагуляць у абноўленым прайгравальніку ў беларускія гульні проста зараз, то вось па гэтай спасылцы [спампуйце калекцыю гульняў і запусціце іх у прайгравальніку ад распрацоўшчыка.
Скончыў праверку перакладу гульняў: 666 bytes, Апошні, Апошняя справа, Вірус, Іншае жыццё, Жывы зэдлік. Працягваем. Ёсць яшчэ.
Абноўлена калекцыя беларускамоўных urq-квэстаў.
З дня публікацыі пра з’яўленне беларускай лакалізацыі ў прайгравальніку тэкставых квэстаў UrqW я займаўся рэдагаваннем калекцыі саміх гульняў, якія некалі перакладаў і пісаў сам. З’явілася нагода вярнуцца да тых квэстаў і паправіць іх. Цяпер праца скончана і мне ў прынцыпе не сорамна за якасць тэкстаў.
На дадзены момант у калекцыі 17 гульняў рознага памеру і жанру, ад дзіцячых цацак да хардкору.
Анлайн-прайгравальнік з убудаванай калекцыяй гульняў абноўлены.
Зайдзіце і палюбуйцеся на яго.
Прайгравальнік працуе пры дапамозе ўсталяванага ў сістэму браўзера, таму варта дадаткова адзначыць, што нашы гульні працуюць і на смартфоне. Адкрыйце ў мабільным браўзеры спасылку на анлайн-прайгравальнік і паспрабуйце.
Калі вы хочаце пагуляць у гульні афлайн, ці захацелася паглядзець, як зроблены такія квэсты, то тут можна спампаваць лакальную версію плэера з гульнямі.
Непасрэдна самі гульні знаходзяцца ў падкаталогу quests.
Азнаёмцеся з файлам "Прачытай мяне! .txt".
Калі вы разбярэцеся з нескладаным сінтаксісам Urql і напішаце сваю гульню, то мы з задавальненнем размясцім яе на сайце. Гэта цудоўны від сучаснай творчасці, які даступны кожнаму, у каго ёсць час і ахвота.
З’явілася беларуская лакалізацыя эмадзі
Forwarded from Nvda.ru
Выпущена версия NVDA 2025.3

Компания NV Access рада сообщить, что версия 2025.3 NVDA, бесплатной программы чтения с экрана для Microsoft Windows, теперь доступна для загрузки.
NVAccess рекомендует всем пользователям обновиться до этой версии.

Основные моменты:

В этом выпуске улучшены функции удалённого доступа, голосовых движков SAPI5, брайля и Магазина дополнений.

Дополнения в Магазине дополнений теперь можно сортировать по минимальной/последней проверенной версии NVDA и дате установки.

В удалённом доступе исправлены несколько мелких ошибок и внесены улучшения, включая добавление команды для отправки Ctrl+Alt+Del и запоминание недавних настроек подключения. Также исправлены проблемы с подключением и звуком.

Улучшения в работе брайля: более умный перенос слов, стабильное выделение таблиц при смене языка и опциональное автоопределение USB для Dot Pad.

Исправлены несколько ошибок в голосовых движках SAPI5, включая чрезмерное обрезание начальной тишины, зависания и пропадание звука.

Обновлены eSpeak NG и Unicode CLDR.

Добавлены локализованные описания эмодзи для белорусского и боснийского языков.

Обратите внимание, что после обновления любого программного обеспечения следует перезагрузить компьютер.
Перезагрузите компьютер, перейдя в диалог выключения, выбрав «перезагрузить» и нажав ENTER.
Обновление программного обеспечения может изменить используемые файлы. Это может привести к нестабильности и странному поведению, которое решается перезагрузкой.
Это первое, что нужно сделать, если вы заметили что-то странное после обновления.



Напоминание:

Пользователи NVDA как обычно могут произвести обновление программы через функцию "Проверить наличие обновлений" расположенную в меню NVDA, подменю Справка..
А также проверка будет выполнена автоматически при запуске NVDA, если такая функция не была отключена в общих настройках NVDA.

Ссылки к новости:

Загружая NVDA, пожалуйста, подумайте о том, чтобы стать ежемесячным донором. Такие пожертвования, как ваши, помогают NV Access продолжать нашу важную работу.

Примечание: Рразработчики «NVAccess» принимают пожертвования через систему PayPal.


Скачать NVDA 2025.3 с NvAccess
Скачать NVDA 2025.3 с NvdaRu
Какие изменения в NVDA 2025.3 на русском
Что нового в NVDA 2025.3 на английском
Процесс сообщения о проблемах
Пожалуйста, сообщайте о любых проблемах на:
GitHub NvAccess
Email: info@nvaccess.org
NVACCESS на Мастодонте
Источник

Документация на русском:

Какие изменения в NVDA 2025.3

Краткий справочник команд NVDA 2025.3

Руководство пользователя NVDA 2025.3

Скачать предыдущие версии NVDA
Русскоязычный каталог дополнений

Дополнение Ru Store позволит пользователям NVDA просматривать каталог дополнений русского сообщества.
Дополнение RuStore в каталоге
Скачать RuStore
Руководство по подключению к русскоязычному серверу

Канал:
@nvda_ru
Группа:
@nvda_group
На нашым сайце з’явіўся анлайн-прайгравальнік для гульняў на Metaparser.
Раней, каб пазнаёміцца з калекцыяй гульняў, трэба было спампоўваць іх разам з настольным прайгравальнікам, што далёка не кожны будзе рабіць: не хочацца лішнюю праграму ўсталёўваць на кампутар ці па-просту ляніва. Цяпергульні запускаюцца па адным кліку.
У гульнявым раздзеле нашага сайта шукайце спасылку «каталог беларускіх анлайн-гульняў на платформе Metaparser». Адкрыецца вэб-старонка са спісам гульняў, якія даступныя на дадзены момант:
* выбірай любую і пачынай знаёміцца;
* спадабалася якая-небудзь гульня — ёю лёгка падзяліцца з сябрам ці проста запосціць у сацыяльнай сетцы.
Акрамя таго спасылкі на анлайн-прайграванне дададзены ва ўсе карткі гульняў, якія былі апублікаваны раней.
👍1
Гульня "На рыбу". Платформа Metaparser.
Аўтар: Uladzimir
Жанр: невялікая парсерная замалёўка пра лоўлю рыбы росным летнім ранкам
Геймплэй: трэба падрыхтавацца да рыбнай лоўлі і ўрэшце паспяхова налавіць рыбы
Працягласць: каля 25 хвілін
Гульня поўнасцю даступная для невідушчых
Гульня двухмоўная, даступная на беларускай і рускай мовах.
Старонка гульні на сайте instead-games.ru
Спампаваць гульню разам з прайгравальнікам PlainInstead
Запусціць "На рыбу" анлайн
Сябры, сёння я стварыў канал "Кампутарныя гульні без малюнкаў", куды перанясу гульнявы кантэнт, які тычыцца тэкставых гульняў. гэта зроблена для таго, каб прыцягнуць да тэкставых квэстаў відушчую аўдыторыю. вось спасылка на канал. прашу вас падпісацца і там.
https://t.me/bez_malyunkau
👍1
Днямі звязаўся з камандай распрацоўшчыкаў Prudens skreen reader. Атрымаў файл моўнай лакалізацыі. Перакладаю. Калі ўсё добра будзе, то будзе і тут беларуская мова. Для мяне гэта асабліва важна, бо мой смартфон мае кепскую рускую лакалізацыю. Беларуская яшчэ горш. Там шмат дзе англійская мова. Дык вось, прудэнс умее пры дапамозе штучнага інтэлекту перакладаць тую ж англійскую на мову скрынрыдэра.
Зацаніў гэтую функцыю на рускай. Скрынрыдэр стварае гладкі рускамоўны інтэрфейс усюды. Дужа пазайздросціў і захацеў гэткага ж і на беларускай.
Мрою, што як запушчу нейра-пераклад на беларускую, ды агучу гэта нашым Міхалам - цукерачка будзе!.
Калі хто не ведаў, то бі май эйс аі, калі запусціць яе з-пад беларускамоўнага інтэрфейсу тэлефона, дае вынік распазнання фотак на англійскай. Калі ў прудэнс будзе беларуская мова, то гэткія паводзіны распазнавальшчыка не будуць праблемай. Я карыстаюся Бі май эйс аі даволі часта, таму вымушана трымаю тэлефон на рускай мове.
👍2
Файл лакалізацыі пераклаў і адаслаў распрацоўшчыку. Беларуская мова з'явіцца ў наступным афіцыйным рэлізе Prudence. Чакаем.
RHVoice з беларускімі галасамі пад Android з'явіўся ў fdroi. d
Вольга Якаўлева апублікавала абнаўленне мабільнага RHVoice з беларускімі галасамі на борце ў краме для свабодных мабільных праграм Fdroid. Fdroid — free droid, гэта пляцоўка, альтэрнатыўная афіцыйнаму Google play.
З даты рэлізу беларускіх галасоў у ліпені іх можна было ўсталяваць толькі пад Windows. Цяпер можна ўсталяваць і на мабільныя тэлефоны.
Заходзьце па гэтай спасылцы і абнаўляйце RHVoice на сваіх тэлефонах.
#rhvoice
Калекцыя нашых галасоў папоўнілася англійскай Дашай і рускім Рыгорам.
Учора Званімір Станечыч апублікаваў на сайце "Лабараторыя галасоў RHVoice" Дашу для англійскай і Рыгора для рускай мовы.
Такім чынам на беларускай і рускай мовах у нас зараз чытаюць: Міхал, Рыгор, Людміла. А вось Даша цяпер чытае аж на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Далёка не кожны сінтэзатар маўлення можа пахваліцца трохмоўным голасам. Калі вам падабаецца, каб усё-ўсё агучвалася адным голасам, то Даша пастараецца задаволіць усе вашы патрэбы.
Рыгор рускі.
Спампаваць версію для NVDA, спампаваць sapi5-версію.
Даша англійская.
Спампаваць версію для NVDA, спампаваць sapi5-версію.
👍1
На сайце "Брайль зіхоткіх вокнаў" апублікаваны каталог з поўнай калекцыяй нашых беларускіх, рускіх і англійскіх галасоў RHVoice для Windows і Android.
Скарыстайцеся зручнай магчымасцю - усталюйце галасы на свае прылады і хай будзе з вамі сіла!
#ДзеньРоднагаСвайго
#ДеньРодногоСвоего
#rhvoice