Berezino News
1.54K subscribers
43K photos
2.6K videos
25 files
3.05K links
Download Telegram
Парикмахер, индивидуальный предприниматель Алина Лебедь @alinalebed93 организовала сбор школьных принадлежностей И сегодня передала собранные вещи Березинскому социально-педагогическому центруНапомним, 25 августа в парикмахерской ( Октябрьская, 20, третий этаж) пройдет день бесплатных стрижек 💇‍♀️для детишек из опекунских и многодетных семей (по предъявлению удостоверения)✂️
У ЛІКУ ТЫСЯЧНІКАЎ – КАМБАЙНЕР З 42-ГАДОВЫМ СТАЖАМ
Годна папоўнілі рады камбайнераў-тысячнікаў прадстаўнікі ААТ “Брадзец” Аляксандр Кніга і яго маладчы памочнік Мікалай Максімаў. Толькі першы год працуе гэты экіпаж разам у такім саставе, але, тым не менш, змог дасягнуць такога высокага намалоту. І значная заслуга ў гэты, бясспрэчна, належыць Аляксандру Мікалаевічу – аднаму з самых адданых справе і старэйшых камбайнераў Бярэзіншчыны. За яго плячыма ўжо 42 сезоны збожжаўборкі. Менавіта яму летась на раённых дажынках быў уручаны спецыяльны кубак як самаму вопытнаму механізатару. Згадзіцеся, што такім стажам за штурвалам камбайна пахваліцца можа далёка не кожны. Ёсць з каго браць прыклад падрастаючай змене ў Брадцы.
ШЛЯХ ПЕРААДОЛЕННЯ
Прыкметна ўзрушаным быў вадзіцель СУП “АграМАЗ” Аляксандр Баранаў, калі з рук старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзяніса Дзішука атрымліваў падзяку за старанную працу, якая дапамагла яму на сёлетнім жніве дасягнуць тысячнага рубяжа на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Між тым, старанны спецыяліст ужо не ў першы раз выходзіць на такі слаўны рубеж за восем гадоў удзелу ў жніўнай кампаніі. Былі ў яго біяграфіі падобныя дасягненні і раней. І да кожнага з іх А. Баранаў ставіцца як да невялікага пераадолення, да ўзнятай вышыні, на якую праз год неабходна будзе пракладваць няпростую працоўную сцяжынку.
БАЦЬКАЎ ПРЫКЛАД ПРЫВЁЎ ДА ПРАЦОЎНАЙ ПЕРАМОГІ І СЫНА
Мікалай Данільчанка – не толькі слаўны механізатар ААТ “Пагосцкі”, які неаднаразова паказваў высокія дасягненні ў час уборачнай кампаніі. Яшчэ ён – і выдатны бацька, які змог прывіць любоў да сельскай гаспадаркі, да роднага кутка малой радзімы і да няпростай трактарнай тэхнікі свайму сыну Данілу. Сёння ён у свае 19 гадоў (а гэта, бадай, самы юны ўдзельнік сёлетняга жніва), працуючы камбайнерам, годна папоўніў атрад бярэзінскіх тысячнікаў. Малайчына! Ёсць чым ганарыцца бацьку. Ды і бацька таксама аказаўся не лыкам шыты. На сваім МТЗ ён з пачатку ўборкі паспеў даставіць на збожжаток больш за тысячу тон збажыны. Таму ў час узнагарод за дасягнутыя поспехі ад раённага выканаўчага камітэта райкама прафсаюза работнікаў АПК і адміністрацыі ААТ “Пагосцкі” было вельмі прыемна ўручаць заслужаныя падзячныя лісты адначасова прадстаўнікам двух пакаленняў Данільчанкаў. Сапраўды, бацькава навука дарагога каштуе. Дарэчы, Даніла ў гэты ж дзень быў адзначаны граматай і падарункам раённага камітэта БРСМ як адзін з лепшых удзельнікаў маладзёжнага спаборніцтва на жніве.
Как круто провести День рождения ребенка?! В этом вам помогут специалисты ГУ "Березинский районный центр культуры". 16 августа в Молодежном центре, по адресу ул.Комсомольская,27 прошел день именинника. 🎈 Детки играли в игры, водили хороводы вокруг именинницы, танцевали, аниматоры провели для ребят бумажное шоу. Участники получили много позитивной энергии и заряда, хорошего настроения на весь день. Поздравляем Дарью , ей исполнилось 9 лет!
Ссылка на группу молодежного центра в вк: https://vk.com/start.rhythm
Наш инстаграм: start.rhythm
Сёлета колькасць удзельнікаў жніва, якія дасягнулі тысячнага рубяжа, стала істотна большай у параўнанні з леташняй. Садзейнічае таму больш высокая ўраджайнасць збожжавых, якая даспявае сёлета на палетках. І гэта датычыць не толькі занятых на адвозцы збожжа вадзіцеляў, а і камбайнераў. У іх ліку і Аляксандр Гарошка з СУП “Здравушка-агра”. Гэта ўжо другі тысячнік у гаспадарцы, першымі гэты ганаровы лік распачаў камбайнавы экіпаж у складзе Уладзіміра Сігаёва і Міхаіла Богната.
Прокуратурой Березинского района проведен анализ состояния преступности, законности и правопорядка на территории Березинского района за 6 месяцев 2022 года.

Подробнее о правонарушениях ➡️👇https://berezino.by/ru/novosti/vazhnoe/item/13475-beskhozyajstvennost-neostorozhnost-chto-eshche-bespokoit-prokuraturu