Інфапункт Беларусы Уроцлава
352 subscribers
517 photos
35 videos
7 files
353 links
Мы – ініцыятыўная група Беларусаў Уроцлава. Для вас - анонсы падзей, карысныя абвесткі, навіны супольнасці і незалежных беларускіх ініцыятыў ва Уроцлаве — для беларусаў і ўсіх, хто цікавіцца беларускай культурай і жыццём горада.
Download Telegram
Форум ВБЎ працягваецца!

Запрашаем на новую анлайн-сустрэчу — “Кантрабанда надзеі”, творчую сустрэчу з Андрэем Хадановічам — чалавекам, які ўмее гаварыць пра складанае лёгка і трапна, а пра балючае — без роспачы.

Андрэй Хадановіч — лаўрэат прэміі Польскага ПЭН-клубу і прэміі імя Карласа Шэрмана, аўтар 12 кніг “дарослай” паэзіі і адной для дзяцей, выкладчык, літаратуразнавец, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтру.

Гэта будзе сустрэча пра моц слова і крыніцы нашай надзеі — той самай, што мы праносім праз межы і забароны, нібы кантрабанду.

Далучайцеся — будзе цёплая, жывая і вельмі натхняльная размова.

Дата: 12 снежня, 18:00

Рэгістрацыя абавязковая: https://volny-uni.eu/rehistratsyia-na-tvorchuju-sustrechu-z-andreem-khadanovicham
5
25 сакавіка сустрэнемся ў Інстытуце Гратаўскага на польска-беларускім вечары з нагоды Дня Волі / Dnia Wolności — дня, асабліва важнага для беларускай гісторыі, памяці і супольнасці. Хочам пабыць разам з гісторыямі, якія гавораць пра волю, гвалт, эміграцыю, жалобу і досвед жыцця ў цені дыктатуры.

Wydarzenie rozpocznie się po zakończeniu marszu z okazji Dnia Woli.

У праграме — тры перфарматыўныя чытанні:
18:30 – «Бо гэта ёсць маё цела» Ганны Комар у рэжысуры Андрэя Новіка
19:30 – «200» Святланы Дзядовай у рэжысуры Кшыштафа Копкі
20:00 – «Слон» паводле рамана Сашы Філіпенкі, сцэнар і рэжысура Яны Аляксіенкі

Пасля чытанняў запрашаем на адкрытую размову з удзелам публікі, якую правядзе Генрык Мазуркевіч. Падчас падзеі таксама будзе раздавацца кніга «Бясконцы жнівень».

📍 Sala Teatru Laboratorium Instytutu Grotowskiego, Rynek-Ratusz 27, Wrocław
📅 ср. 25.03.2026, з 18:00
🎟 Уваход вольны, просім зарэзерваваць бясплатную ўваходную картку
https://www.bilety.grotowski-institute.pl/

Будзьце з намі ў гэты вечар.
Хутка пачынаем!

ХІV Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве!

15-24 кастрычніка 2026 года
👍63
📚 Аўтарская сустрэча з Уладзімірам Някляевым — да 80-годдзя паэта

Запрашаем на асаблівую сустрэчу з Уладзімірам Някляевым — адным з найбольш вядомых сучасных беларускіх паэтаў, празаікаў і грамадскіх дзеячаў.

Гэты вечар стане магчымасцю пачуць аўтара, пагаварыць пра літаратуру, гісторыю, творчасць і шлях чалавека, чыё слова ўжо шмат гадоў гучыць далёка за межамі Беларусі. Творы Някляева перакладзены на розныя мовы, а яго імя добра вядомае аматарам беларускай літаратуры ў Польшчы і іншых краінах.

У праграме:
размова з аўтарам;
🎶 песні, створаныя на яго вершы;
📖 прэзентацыя новых выданняў — кнігі «Святая крыніца» і драматычных паэм «Літвіны»;
📚 знаёмства з новым польскім выданнем рамана «Гэй Бэн Гіном».

Сёлета Уладзімір Някляеў адзначае свой 80-гадовы юбілей, таму гэтая сустрэча стане яшчэ і цудоўнай нагодай павіншаваць яго асабіста.

📅 11 ліпеня
🕕 18:00
📍 Dziedziniec Ossolineum, ul. Szewska 37, Wrocław

Уааход вольны.

Арганізатар — Фундацыя «За вольнасць Вашу і Нашу», Zakład Narodowy
im. Ossolińskich

Будзем рады бачыць усіх, хто любіць беларускую літаратуру, паэзію і жывыя сустрэчы з выбітнымі творцамі.
3
Зрабіце свае летнія дні сапраўды непаўтаральнымі! ☀️

Арганізатары ХІV Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры запрашаюць далучыцца да творчых майстар-класаў "Адкрытыя формы" і сваімі рукамі стварыць уласныя шэдэўры беларускай вышыўкі і графікі.

З 20 па 24 ліпеня 2026 года ў Otwarte Pracownie Plastyczne im. Eugeniusza Gepperta
паралельна будуць праходзіць майстар-класы пад кіраўніцтвам вядомых польскіх мастакоў:
🎨 Рышарда Паёнчка — графіка;
🪡 Роберта Вячорка — беларуская вышыўка.


📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE IM. E. GEPPERTA
вул. Руская, 46C

16:30–19:00

Удзел бясплатны.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязковы папярэдні запіс.

У ТГ пісаць да
@NatalliaKh і пазначаць назву майстар-класа - вышыўка ці графіка
МАЙСТАР-КЛАС «БЕЛАРУСКАЯ ВЫШЫЎКА»

🗓 20–24 ліпеня 2026 года

📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE im. Eugeniusza Gepperta

Адкрыйце для сябе таямніцы беларускай вышыўкі і стварыце ўласную інтэрпрэтацыю традыцыйных арнаментаў!

Запрашаем на ўнікальны майстар-клас, прысвечаны сучаснаму асэнсаванню беларускай вышыўкі. Гэта магчымасць не толькі авалодаць мастацкімі прыёмамі, але і дакрануцца да багатай культурнай спадчыны, якая захоўваецца ў кожным арнаменце і кожнай нітцы.

Падчас майстар-класа вы:

🪡 пазнаёміцеся з традыцыямі беларускай вышыўкі, яе колеравай сімволікай і асаблівасцямі матэрыялаў;

🪡 адкрыеце для сябе значэнне асноўных арнаментаў і сімвалаў — ахоўных, жыццёвых і звязаных з прыродай;

🪡 даведаецеся пра ролю вышыўкі ў беларускай культуры, яе сувязь з сямейнымі і народнымі традыцыямі;

🪡 створыце ўласную мастацкую працу, пераасэнсоўваючы традыцыйныя ўзоры мовай сучаснага мастацтва.

Гэтыя заняткі дапамогуць вам па-новаму паглядзець на беларускую вышыўку, навучыцца творча працаваць з яе матывамі і стварыць уласны твор, натхнёны народнай спадчынай.

Вядучы майстар-класа — Роберт Вячорак

Роберт Вячорак
— польскі мастак тэкстылю, педагог, член Саюза польскіх мастакоў (ZPAP) з 2016 года, старшыня секцыі мастацкага тэкстылю Уроцлаўскага аддзялення ZPAP і ўдзельнік творчай групы Wątek.

Тэхнікі мастацкага ткацтва вывучаў пад кіраўніцтвам прафесаркі Эвы Марыі Парадоўскай-Вершлер у Ткацкай галерэі «Яткі» ва Уроцлаве. За сваю кар’еру арганізаваў 25 персанальных і прыняў удзел у 65 калектыўных выставах у Польшчы, Францыі, ЗША, Канадзе, Уругваі, Венгрыі і Славакіі.

Ён — лаўрэат і намінант шматлікіх міжнародных конкурсаў мастацкага тэкстылю, у тым ліку біенале «Ад кроснаў да Кросна» і Міжнароднага фестывалю мастацтва валакна Kowary.

Пра творчасць

У сваёй творчасці Роберт Вячорак даследуе магчымасці мастацкага тэкстылю, працуе з фактурай, структурай і формай, эксперыментуе з асновай і ўтком, адкрываючы новыя спосабы стварэння тэкстыльных аб’ектаў.

Яго творы — гэта разважанне пра чалавека, адносіны, памяць і сучасны свет. Кожная праца становіцца прасторай для дыялогу, асабістых перажыванняў і новых інтэрпрэтацый.

«Мастацтва нараджаецца тады, калі патаемнае бачанне мастака сустракаецца з праяўленнем прыроды ў пошуку новых форм».


Халіль Джыбран


📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE IM. E. GEPPERTA
вул. Руская, 46C

🗓️20-24 ліпеня 2026 16:30–19:00

Удзел бясплатны.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязковы папярэдні запіс.


У ТГ пісаць да
@NatalliaKh і пазначаць назву майстар-класа - вышыўка ці графіка
МАЙСТАР-КЛАС «БЕЛАРУСКІЯ МАТЫВЫ Ў ЛІНАГРАВЮРЫ»

🗓 20–24 ліпеня 2026 года
📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE im. Eugeniusza Gepperta


Адкрыйце для сябе мастацтва лінагравюры і стварыце ўласныя аўтарскія прынты, натхнёныя беларускай народнай традыцыяй!

Запрашаем на творчы майстар-клас, прысвечаны мастацкай графіцы. Пад кіраўніцтвам вядомага польскага мастака вы пазнаёміцеся з тэхнікай лінарыту, створыце ўласную графічную кампазіцыю і перанясеце яе не толькі на паперу, але і на тэкстыль.

Падчас майстар-класа вы:

🖨 пазнаёміцеся з асновамі тэхнікі лінарыту і працэсам стварэння друкаванай графікі;

🖨 створыце ўласны графічны твор, выразаючы малюнак на лінолеуме;

🖨 надрукуеце свае адбіткі друкарскімі фарбамі на паперы;

🖨 перанясеце створаныя выявы на тэкстыль — футболкі, штаны або іншыя элементы адзення;

🖨 створыце аўтарскую працу, натхнёную беларускай народнай мастацкай традыцыяй.

Гэтыя заняткі дапамогуць вам авалодаць адной з класічных графічных тэхнік, адкрыць новыя магчымасці творчага самавыяўлення і стварыць унікальныя мастацкія працы.

Вядучы майстар-класа — Рышард Паёнчак

Рышард Паёнчак
— польскі мастак, графік і педагог. У 1982–1984 гадах вывучаў скульптуру на факультэце скульптуры Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Гданьску, пасля працягнуў навучанне на факультэце жывапісу Акадэміі выяўленчых мастацтваў ва Уроцлаве. У 1987 годзе атрымаў дыплом у майстэрні прафесара Станіслава Картыкі.

З 2002 года працуе ў Адкрытых мастацкіх майстэрнях імя Яўгена Геперта ва Уроцлаве, дзе кіруе майстэрнямі скульптуры і друкаванай графікі.

Ён арганізоўваў і праводзіў жывапісна-скульптурныя пленэры ў Левіне-Клодзкім, Ельчы-Лясковіцах і Баровіках, а таксама з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх персанальных і калектыўных выстаў.

📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE IM. E. GEPPERTA
вул. Руская, 46C

🗓️ 20–24 ліпеня 2026 16:30–19:00

Удзел бясплатны.


Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязковы папярэдні запіс.

📩 Запіс праз Telegram:
@NatalliaKh і пазначайце, калі ласка, назву - вышыўка ці графіка
❤‍🔥31
Пачынаю свае ўроцлаўскія лекцыі ўжо сёньня а 19, у клубе Proza. Гэтым разам пакажу трохі перакладаў любімых польскіх паэтаў і паэтак, а таксама раскажу пра іх. Прадстаўлю навінку - кнігу "Вуліца шарлатанаў" К.І.Галчыньскага.

Хто далёка ад Уроцлава, можа глядзець трансьляцыю.

https://facebook.com/events/s/d%C5%82uga-droga-do-domu-wyk%C5%82ad-and/1729534438068254/

Фота зрабіў Rafał Komorowski падчас леташніх лекцыяў ва Ўроцлаўскім Доме Літаратуры.
4
Вяртаюся зь лекцыямі "Доўгая дарога дадому" - ва Ўроцлаве і ў сеціве. Першая 28 ліпеня. Пра эміграцыю, літаратуру і пераклад. Пра тое, ці патрэбная польская літаратура па-беларуску беларусам, якія апынуліся ў Польшчы? А ў іншых краінах? А ў самой Беларусі?

Пакажу некалькі перакладаў, ад Міцкевіча, Мілаша і Шымборскай да сучасных паэтак і паэтаў. Прэзэнтую новую кнігу любімага аўтара - "Вуліцу шарлатанаў" Галчыньскага, якая якраз зьявіцца.

Пачатак а 19.00.
Клуб Proza, Przejście Garncarskie 2.

Для тых, хто далёка ад Уроцлава, будзе трансьляцыя.

Для тых, хто ня ведае беларускай, будзе польскі пераклад ад Жанны Нагіной.
https://www.facebook.com/events/s/d%C5%82uga-droga-do-domu-wyk%C5%82ad-and/1729534438068254/
2
ПАЭТЫЧНАЯ ПРЭМІЯ ІМЯ АДАМА МІЦКЕВІЧА

Польска-беларуска-ўкраінскі паэтычны конкурс і слэм

✍️ Мы аб'яўляем прыём заявак!

Пішаш па-беларуску, па-польску або па-ўкраінску?
Маеш штосьці важнае сказаць?
Табе 15 гадоў або больш?

Прымі ўдзел у паэтычным конкурсе Адама Міцкевіча — паэта трох народаў — у рамках XIV Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве.

📅 Тэрмін падачы заявак: да 31 жніўня 2026
📩 slam@zawolnosc.eu
Тэма: КОНКУРС МІЦКЕВІЧА 2026_(прозвішча/псеўданім)

🏆 Фінальны слэм паэзіі — 24 кастрычніка 2026, Уроцлаў

Журы: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Няклаеў, Агнешка Маткоўска

Узнагароды: 💰 Прызавы фонд, 📖 Публікацыя на партале taubinpoetry.com, ✏️ Запрашэнне ў Школу маладога пісьменніка
Усіх вітаем! ❤️
Маем вельмі важную і адказную справу.

Пачнём з гісторыі. 🙂

25 верасня адбудзецца свята-імпрэза ПОДВУРКА
📍 вуліца Руская, 46

Падчас свята будуць выступы, спевы, пачастункі, размовы, новыя знаёмствы і шмат цёплых сустрэч.

Мы рыхтуем вялікі агульны абрус для ўсіх гасцей і зараз запрашаем вас далучыцца да яго стварэння.

7 і 8 верасня запрашаем на майстар-класы па вышыўцы! 🪡❤️

Будзем разам ствараць наш агульны беларуска-польска-украінска-міжнародны абрус — кожны зможа пакінуць на ім свой маленькі знак, узор і частку сваёй гісторыі.

📅 7 і 8 верасня 2026 года
🕓 16:00–20:00
📍 ul. Ruska 46
Winda C, piętro 4

Прыходзьце самі, запрашайце сяброў і давайце разам стварыць нешта сапраўды агульнае.

Запісацца можна ў асабістых паведамленнях. 🤚

У выпадку пытанняў:
📞 +48 571 936 220
Natallia ❤️
5
Forwarded from Андрэй Хадановіч (Андрэй Хадановіч)
«Хто (не) баіцца літаратуры суседзяў?»

Ці існуе літаратура Цэнтральнай Еўропы і якое месца займаюць у ёй нашыя літаратуры? Ці добра мы, беларусы і палякі (а таксама ўкраінцы і літоўцы), ведаем літаратуру адно аднаго? Ці змяніліся ў Польшчы адносіны да беларускай літаратуры ў 2020-м і ў 2022-м годзе? Ці павялічылася цікавасць да польскай літаратуры ў беларусаў, што вымушана апынуліся ў Польшчы? Ці гатовыя мы чытаць яе ў беларускіх перакладах? Каго сёння цікавяць пераклады польскай і беларускай класікі? Як выдаўцы знаходзяць у суседзяў вартыя перакладу і выдання кніжныя навінкі? Ці маюць стратэгію выбару аўтарак і аўтараў? Ці адчуваецца сёння ў Польшчы недахоп перакладчыкаў і перакладчыц літаратуры з беларускай мовы?

Шукаем адказаў з выдаўцамі і выдаўчынямі Валянцінай Андрэевай (Gutenberg, Кракаў), Лаўрынасам Вайчунасам (KEW, Уроцлаў) і Аляксандрай Зіньчук (Warsztaty Kultury, Люблін).

Мадэратар Андрэй Хадановіч.

Пераклад Жанна Нагіна.

28 верасьня, 18.00
Proza, Przejście Garncarskie 2.
3
✍️ ЯШЧЭ ЁСЦЬ ЧАС ДАСЛАЦЬ СВАЕ ВЕРШЫ

Тэрмін падачы вершаў на Паэтычную прэмію імя Адама Міцкевіча падоўжаны да 25 верасня 2026 года.

Мы ўжо атрымалі вершы ад 34 аўтараў з розных гарадоў і краін 🌍 — і будзем рады новым удзельнікам.

Калі вы пішаце па-беларуску, па-польску або па-ўкраінску і хочаце прадставіць свае вершы на конкурсе — дасылайце іх да 25 верасня.

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары ад 15 гадоў.

📩 slam@zawolnosc.eu
Тэма ліста: КОНКУРС МІЦКЕВІЧА 2026_(прозвішча/псеўданім)

🏆 Фінальны слэм паэзіі адбудзецца 24 кастрычніка 2026 года, Уроцлаў, Przejście Garnczarskie, 2.

👥 Журы:
Андрэй Хадановіч
Уладзімір Някляеў
Агнешка Маткоўска

🎁 Узнагароды:
💰 прызавы фонд
📖 публікацыя на партале taubinpoetry.com
✏️ запрашэнне ў Школу маладога пісьменніка

Паэтычная прэмія імя Адама Міцкевіча — польска-беларуска-ўкраінскі паэтычны конкурс і слэм у межах XIV Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве.