Полк Каліноўскага
32.3K subscribers
1.28K photos
476 videos
601 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Download Telegram
СПЫНЕНАЕ ЖЫЦЦЁ

Заходжу ў вёску. Цішыня. Нібыта спакой. Але ў гэтым спакоі няма нічога жывога. Вуліцы, на якіх ад хат засталіся толькі руіны. Руіны жыцця сотняў людзей.
Гляджу на наследкі “освобожденной” вёскі, а ўнутры нястрымная злосць і пустата.
Першая хата. З чатырох сцен адна цэлая, каля якой стаіць шафа з рэчамі. Паліто, сукенка, у якіх нехта радаваўся, кахаў, жыў.
Суседняя хата, у якой, відавочна, жылі дзеці. Гэта кідаецца ў вочы па дзіцячым цацкам, якія віднеюцца з пад завалаў. На ложку фотаальбом з фотаздымкамі дзяцей, сям’і, шчасця людзей. Дзе яны цяпер? Хто ведае.
Далей зусім іншая хата. Хата з дзяцінства кожнага з нас. Хата бабулі. Хусткі, якія яна захоўвала “на свята” і набор для гарбаты. Кубкі, у якія кожнаму ўнуку бабуля налівала смачную гарбатку летам, калі прыязджалі да яе на канікулы.
Але ж што адметнае ў кожнай хаце, дык гэта іконы. Тое, што так важна для шматлікіх людзей - вера, яна тут знішчана. “Освободители” і гэта браліся “освободить”. Малітвенныя куткі проста ляжаць у руінах дахаў і сцен. Здаецца, што і лікі на іконах ужо не застаўляюць шанца рускім на ратаванне. Нічога светлага ў іх ужо даўно няма.
Напрыканцы, хата, на якой фарбай напісана “Украіна”. Каго яны намагаюцца перамагчы? Незламныя людзі, незламная краіна.

#дзённік_каліноўца
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гісторыя адной МСТЫ

Майстры з разліка цяжкай артылерыі батальёна "Літвін" Палка Каліноўскага дэманструюць узровень сваёй працы.
Ніхто з тых, хто ведаў гісторыю гаўбіцы не верыў, што яна стрэліць.
Але нашыя хлопцы зноў зрабілі немагчымае!

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook |
Навіны Палка за тыдзень 🗓

▪️ Батальён Волат паспяхова правёў шэраг штурмавых аперацый
▪️ Кулямётнікі батальёна Волат сумесна з 3-й асобнай штурмавой брыгадай узялі палонных
▪️ Праца палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова
▪️ Паспяховая праца батальёна Літвін
▪️ Медрота працягвае працу

Глядзець на YouTube

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook |

🌐Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU

#прэс_рэліз
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Начныя трэнаванні рэкрутаў Палка Каліноўскага!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
НА ПАДВАЛЕ ПАЛКА КАЛІНОЎСКАГА

Паход Прыгожына на Маскву: Што гэта было?
КОНКУРС ад Палка Каліноўскага.
Антон Герашчанка пра беларусаў і Беларусь.
Лукашэнка - Прэзідэнт?
"Пуцін вучыўся ў Лукашэнкі".
Якім Антон Герашчанка бачыць вызваленне Беларусі.
Якой будзе роля Палка Каліноўскага ў вызваленні Беларусі?
Што будзе з Расеяй пасля перамогі Украіны?
Ці магчымы саюз з Беларуссю і ці будзе калі-небудзь прабачэнне для рускіх?

Шчырую размову з Антонам Герашчанкам глядзіце на нашым YouTube канале
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
НАША ЗБРОЯ

MO-120-RT — французскі 120-мм наразны мінамёт на ўзбраенні Палка Каліноўскага.

У гэтым відэа ваяры батальёна "Літвін" распавядаюць, як працуюць з гэтай зброяй. Вы пабачыце, як нашыя хлопцы ў рэальных умовах выкарыстоўваюць яе на полі боя на Бахмуцкім накірунку.

Поўнае відэа можна паглядзець на нашым YouTube канале
500 ДЗЁН ВАЙНЫ

500 дзён адчайнага супраціву.
500 дзён барацьбы за права жыць і выхоўваць дзяцей.
500 дзён стойкасці і мужнасці.
500 дзён жудасных ракетных абстрэлаў.
500 дзён штодзённых страт.
500 дзён штодзённай надзеі.
500 дзён штодзённых баёў.
500 дзён вайны...
На 500 дзён бліжэй да перамогі!

500 дзён Полк Каліноўскага разам з украінскім народам набліжае дзень перамогі святла над злом.

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
НА ПАЗІЦЫЯХ!

Ваяры батальёна "Літвін" Палка Каліноўскага трымаюць пазіцыю ў непасрэднай блізкасці з ворагам.
Падтрымаць хлопцаў можна, прайшоўшы вось па гэтай спасылцы:


Ваша дапамога набліжае нашу агульную перамогу!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ВІДЭА З ОРКАЎСКАЙ ФЛЭШКІ

Нам у рукі патрапілі матэрыялы, на якіх бачна, як акупанты радуюцца знаходжанню на чужой зямлі. Па орках адразу зразумела, што гісторыя пра "нас ни про что не предупреждали" і "мы не знали куда ехали" поўная хлусня.
Таксама вы ўбачыце, як оркі "гераічна" ваююць з пустымі бліндажамі, бетонам і проста зямлёй.

Мы працягваем сваю працу, каб такіх злачынцаў станавілася менш на ўкраінскай зямлі.

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
"ПО ХОРОШИМ РУССКИМ"

Вось такое прывітанне ад ваяроў батальёна "Літвін" Палка Каліноўскага!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook |
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥 АГОНЬ 🔥

Паглядзіце, як ваяры батальёну "Літвін" Палка Каліноўскага вядуць агонь па варожым пазіцыям з кулямётаў і РПГ!

Пакуль ёсць такія ваяры - Жыве Беларусь!

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПРЫЛЁТ ТАНКАВАГА СНАРАДА

Жудасныя кадры прылёту танкавага снарада па дзіцячай пляцоўцы ў ваколіцах Бахмута!
Вы толькі ўявіце шчыльнасць абстрэлаў, калі нашаму ваяру ўдалося гэта зняць?
Калі крамлёўскі карлік аб'яўляў аб "дэмілітарызацыі" складана было сабе ўявіць, што "дэмілітарызаваць" ён і яго оркі будуць мірныя жылыя кварталы, дзіцячыя пляцоўкі і арэлі.
На другі год поўнамаштабнай вайны, крыважэрнасць і бязлітаснасць імперыі стала ўсім відавочная.

Полк Каліноўскага працягвае змагацца з гэтым злом і змагацца будзе да самай перамогі!

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook |
Прадстаўнікі каманды BELPOL і "Рабочага руху" наведалі Украіну.

Полк Каліноўскага правёў сустрэчу з прадстаўнікамі BELPOL і "Рабочага руху", на якіх былі вызначаны напрамкі сумеснага супрацоўніцтва. Таксама, пад час візіту праведзены шэраг сустрэч і перагавораў з прадстаўнікамі дзяржаўных структур Украіны, на якіх прэзентаваны магчымасці арганізацый у выпадку сумесных дзеянняў.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!
ШТУРМ АД ПЕРШАЙ АСОБЫ

У роліку вы пабачыце як нашыя хлопцы, з узвода цяжкога ўзбраення батальёна "Волат" Палка Каліноўскага прымаюць удзел у штурме варожых пазіцый пад Бахмутам!
Сэрца то сыходзіць у пяткі, то б'ецца як шалёнае, кулі свісцяць над галавой, а са ствала раскалённага кулямёта валіць дым.
Гэта не анатацыя блокбастара, а штодзённая рэальнасць.

Акуніцеся ў атмасферу рэальнага бою!

Гарантуем адчуванне поўнай прысутнасці YouTube