Полк Каліноўскага
33.6K subscribers
1.26K photos
457 videos
593 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Download Telegram
Кожны ваяр - гэта частка свабоднай Беларусі. Таму мы так глыбока перажываем страту кожнага.

Пад час развітання жыхары ўкраінскага горада ўставалі на калені ў знак пашаны герою. Для нас ён назаўжды ў шыхце. Героі не паміраюць.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Лісічанск. 26 чэрвеня 2022 года. Расійская бранятэхніка спрабуе адрэзаць апошні шлях для адступлення ЗСУ з горада. На яе шляху даюць бой ваяры Палка імя Каліноўскага.

Тады Полк пацярпеў найбольшыя страты за ўсю гісторыю вайны.

Загінулі: Іван "Брэст" Марчук, камандзір батальёна "Волат" палка Каліноўскага Васіль "Атам" Грудовік, баец батальёна "Волат" Вадзім "Папік" Шатроў, баец батальёна "Волат" Васіль "Сябро" Парфянкоў, баец батальёна "Волат"

Лёс невядомы:
Сяргей "Клешч" Дзёгцеў, баец батальёна "Волат" Ян "Тромблі" Дзюрбейка, баец батальёна "Волат"

Памяць аб пабрацімах вядзе нас наперад. Беларусь будзе вольнай.

На відэа - камандзір батальёна "Волат" Іван "Брэст" Марчук пад час задачы у Севераданецку за 15 дзён да ракавога бою.
«Народны дрон» знішчае ворага!
Спецыяльна для тых, хто пералічыў грошы на 100 FPV, падраздзяленне ім. Мікіты Крыўцова распачалі наглядную справаздачу. Цяпер вы амаль у рэальным часе можаце назіраць, як расце карысць ад вашай падтрымкі Палка. Дзякуй, што з намі!

Нагадаем, што трывае збор на Валькірыю для БПЛА ім Мікіты Крыўцова.

На польскі рахунак: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322
Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd
PayPal: krivcovn20@gmail.com
BTC: bc1q4sfslntndhkc2plh2j8nvazxv2p6r38yhvuecu
Tether USD: 0xF40A2f6E87d397553d639DE7D7F5FD519a57E719
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Справаздача - гэта добра, але яшчэ цікавей гэта бачыць на ўласныя вочы. Мінус бліндаж з асвабадзіцелямі.
У Беларусі часткова вызвалілі палітвязняў – што далей?

Праз закрытасць і непразрыстасць рэжыму незразумела, што менавіта сталася нагодай для «адлігі»: ціск з боку Польшчы і Кітая, падрыхтоўка да дыялогу з Трампам ці прызначэнне Наталлі Пяткевіч кіраўніцай адміністрацыі «прэзідэнта».

Таксама незразумела, будзе гэта разавай акцыяй, ці стане тэндэнцыяй. У любым выпадку зараз – гэта гульня рэжыму ў якой беларусы не ўдзельнічаюць. Каб уплываць на працэсы трэба стаць субʼектам, а не абʼектам. А для гэтага патрэбна моц, зброя і арганізаванасць.

Далучайся да палка Каліноўскага і пішы гісторыю разам з намі. Пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні і пакуль Беларусь не вызваліцца з-пад прыгону маскавітаў.
Ва Ўкраіне з'явіцца чарговая вуліца ў гонар беларускіх добраахвотнікаў. А менавіта - у гонар Міраслава Лазоўскага.
З такой прапановай Полк Каліноўскага напісаў хадайніцтва ў Ровенскую адміністрацыю. Аднак мы нават не чакалі, што рашэньне прымуць так хутка.

Міраслаў Лазоўскі быў адным з заснавальнікаў "Белага легіёна" ў Беларусі ў 1990-я, папулярызатарам беларускай культуры. Ваяваў у складзе палка Каліноўскага, загінуў 16 траўня 2023 года ў баі пад Бахмутам.

Нагадаем, днямі ў Чарнігаве ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную нацыянальнаму герою Беларусі Кастусю Каліноўскаму. Яна ўстаноўлена на вуліцы Кастуся Каліноўскага на доме, у які трапіў снарад у пачатку сакавіка 2022 года падчас расійскага ўварвання на поўнач Украіны.

Полк Каліноўскага дзякуе ўкраінскаму народу за памяць аб ваярах, якія палеглі за вашу і нашу свабоду.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Фота: Міраслаў "Мыш" Лазоўскі. Бахмут. 2022 г.
Бачым пачатак штурму - працуе FPV
Баец з пазыўнем "Шмель" асвоіў працу на БПЛА, "крылах" і беспілотных авіякомплексах. Пабываў ва ўсіх гарачых кропках і спыняцца не збіраецца.
Расказвае, як будуецца работа на сектары і як байцы выбіраюць зброю для апрацоўкі па мэтам.

Глядзець на YouTube

👍Калі і вы хочаце далучыцца да каманды БПЛА Палка імя Кастуся Каліноўскага, пішыце заяўку ў бот @belarmy_bot з паметкай "БПЛА"

✈️Нагадаем, што трывае збор на Валькірыю для БПЛА ім Мікіты Крыўцова.

На польскi рахунак: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322
Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd
PayPal: krivcovn20@gmail.com
BTC: bc1q4sfslntndhkc2plh2j8nvazxv2p6r38yhvuecu
Tether USD: 0xF40A2f6E87d397553d639DE7D7F5FD519a57E719
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Часам можна пачуць, што «гэта не нашая вайна» альбо «я не народжаны для вайны» з боку мужчынаў беларускай дыяспары

Ці гэта вайна дзетак, якія праходзілі лекаванне ў «Охматдит»? Ці для вайны ў ім нараджалі немаўлятаў матулі? Рытарычныя пытанні.

«Гэта не нашая вайна» для таго, у каго няма сэрца. А мы тут. І мы будзем помсціць. Уставай побач з намі.

👍Полк Каліноўскага выражае спачуванні сем'ям і блізкім забітых праз сённяшняю барбарскую атаку расейцаў на Кіеў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У сувязі з пашырэннем, палкавое БПЛА ім. Мікіты Крыўцова змяняе назву на Тактычная група Крыўцова

У бягучы момант Тактычная група Крыўцова мае:
• аддзяленне аэравыведкі і карэкціроўкі
• аддзяленне FPV
• аддзяленне «крылаў» і дальняй выведкі
• аддзяленне мінамётных разлікаў

Група паспяхова выконвае баявыя задачы на самых гарачых участках фронту і зʼяўляецца адным з самых эфектыўных падраздзяленняў Палка Каліноўскага

Стаць часткай Групы можна праз зварот у бот з прыметкай «Крыўцова» https://t.me/belarmy_bo
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мінамётнікі «Літвіна» далучаюцца да флэшмоба «За Охматдит»

Пачаць помсціць разам з «Літвіном» можна праз зварот у бот з прыметкай «Літвін» https://t.me/belarmy_bot
Да трыццацігодзя дзедаўшчыны

У Палку Каліноўскага мноства розных людзей усіх узростаў, прафесіяў, сацыяльных класаў і палітычных поглядаў.

Мужчыны і жанчыны, беларускамоўныя і расейскамоўныя, былыя міліцыянты і былыя «змагары», буйныя бізнесмены і жабракі.

Праз тое, што ўсе гэтыя людзі здолелі трапіць у ваюючую Украіну, узяць у рукі зброю і ўстаць з ёй супраць Расеі можна зрабіць выснову, што іх аб’ядноўвае прысутнасць моцнага духа.

Раней для людзей з моцным духам быць не інтэграваным у сістэму было вялікай праблемай.
Для іх гэта заўжды скончывалася турмой ці смерцю.

Але ж усё змянілася. І цяпер гэта вялікая праблема для сістэмы, што яна не здолела своечасова інтэграваць гэтых людзей.

Вось чаго дасягнуў Лукашэнка да трыццатай гадавіны свайго кіравання. Ён дасягнуў праблемаў, якія не здолее «парешаць».

Не злі дзеда. Забей дзеда. Далучайся да Палка праз @belarmy_bot
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Разбор завалаў на месцы прылётаў у Кіеве працягваўся і сёння.
Баец з пазыўным Ракета ўсе гэтыя дні быў там і паказвае, як выглядае разбураны дзіцячы сад.
❗️Афіцыйнае аправяржэнне

Звязаны з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь тэлеграм-канал распаўсюджвае інфармацыю, што быў забіты баец Тактычнай групы Крыўцова з поклічам Люкс (Ян Рудзік).

Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Люкс жывы і працягвае выконваць баявыя задачы.

Заўжды спраўджвайце інфармацыю на афіцыйнам канале Палка Каліноўскага
У гонар загінулага байца Палка Каліноўскага Івана Марчука «Брэста» названая вуліца ў Канатопе
Вайсковае жыццё – гэта бясконцыя прыгоды і магчымасць пабачыць раней недасяжныя цуды прыроды. Абсалютна бескаштоўна

На фота: баец батальёна Літвін побач з крэмніевай гарой у раёне Бахмуту

Адкрывай свет разам з Палком Каліноўскага, пакінь заяўку на далучэнне праз @belarmy_bot