Полк Каліноўскага
32.2K subscribers
1.28K photos
479 videos
601 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Працуе артылерыя Палка

Цяжкія баі і цяжкі напрамак. Але нашыя ваяры захоўваюць сілу духу і баявы настрой.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Валькірыя» для каманды БПЛА ім. Мікіты Крыўцова

Беларускія пілоты працягваюць прафесійную камплектацыю, дзеля павышэння якасці працы. У бягучы момант група БПЛА паспяхова выконвае баявыя задачы на актуальных напрамках фронту. Нашая праца на харкаўскім напрамку была адназначна ў сацыяльных сетках Інтэрнацыянальнага легіёна.

Дзякуючы папярэдняму збору група закрыла патрэбу ў FPV-дронах і неабходным тэхнічным абсталявання. Цяпер мы ўпэўнена паражаем цэлі на 15 км ад лініі баявога сутыкнення.

Але ж можна лепш і больш. Пытанне эфектыўнага выяўлення ворага ўсё яшчэ не закрыта.

Хуткасць перадачы інфармацыі паміж сродкамі выведкі і сродкамі паражэння зʼяўляецца ключавым фактарам у эфектыўным вядзенні баявых дзеянняў і своечасовым знішчэнні ворага.

Таму наша група мае вострую патрэбу ў выведвальным комплексе БПЛА АСУ-1 «Валькірыя». Гэты высокамабільны комплекс мае магчымасць быць разгорнутым за 15 хвілін у палявых умовах, дазваляе весці выведку ўглыб варожай тэрыторыі да 40 км, а таксама перадае відэа ў рэальным часе.

Гэты комплекс каштуе 24 тысячы даляраў. Каб сабраць хутка, просім блогераў, палітыкаў, актывістаў і медыя распаўсюдзіць інфармацыю пра гэты збор.

Дапамагчы можна па наступным рэквізітам:

На польскі рахунак: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322
Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd
PayPal: krivcovn20@gmail.com«Валькірыя» для каманды БПЛА ім. Мікіты Крыўцова

PayPal: krivcovn20@gmail.com
BTC: bc1q4sfslntndhkc2plh2j8nvazxv2p6r38yhvuecu
Tether USD: 0xF40A2f6E87d397553d639DE7D7F5FD519a57E719
"Расійскае наступленне на Харкаўскім кірунку натыкнулася на супраціў ВСУ і практычна спынілася" – пішуць ваенныя аглядальнікі.
Актыўны наступ пратрымаўся 3 тыдні. Ад "Кіеў за тры дні" перайшлі да "Ваўчанск за тры тыдні", ды і тое не выйшла. Здаецца, з часоў легендарных 3% з такой лічбай лепей нічога не планаваць.

На здымку: аэравыведка артылерыйскай групы рыхтуюцца да задання на Харкаўскім накірунку, вядома ж.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На гэтыя кадры глядзеў бы і глядзеў.

Працуе БПЛА ім Мікіты Крыўцова
Прыгажосць прыроды вакол як быццам кажа пра лясную цішыню і супакаенне. Але ідзе вайна.

Кадры з баявых пазіцый БПЛА ім Мікіты Крыўцова

«Валькірыя» для каманды БПЛА ім. Мікіты Крыўцова

На польскі рахунак: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322
Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd
PayPal: krivcovn20@gmail.com
Страты ў Палку

9 чэрвеня падчас супраціву расейскай агрэсіі на Харкаўскім кірунку загінулі два нашыя пабрацімы.

Трагедыя здарылася па дарозе на пазіцыі, дзе яны павінны былі забраць адзін з баявых разлікаў пасля сканчэння задачы, але патрапілі на міну. Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыццём. Целы загінуўшых у тую ж ноч былі эвакуяваны з месца трагедыі дзякуючы падтрымцы сумежных падраздзяленняў ВСУ. Параненых няма. Развітанне з ваярамі будзе арганізавана службай ваярскай дапамогі Палка імя Каліноўскага.

Пабрацімы выказваюць глыбокае спачуванне сем'ям і блізкім ваяроў. Прэсу і грамадскасць просім з павагай паставіцца да памяці ваяроў і не распаўсюджваць асабістыя дадзеныя ў мэтах бяспекі сяброў і блізкіх, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
Фота паказвае, як скончыўся лёс легендарнай палкавой машыны "Шалёны Макс". Яе накрыла сцяной будынку, у які трапіла ракета.

Мянушку "Макс" трымаў яго пасля сутыкнення з танкам. У выніку, прыйшлося аўто аднаўляць, і яму устанавілі коўш, падобны на цеплавозны с пераду. Гэта надало яму падабенства з машынай з фільма "Шалёны Макс".

Аднавілі аўто ваяры ўласнымі сіламі.
Калі вы прапусцілі відэа экскурсію па СТА Палка, то абавязкова паглядзіце.
Сцягі прыспушчаны, прысутныя ўсталі на калена перад героем, гучаць стрэлы ў неба тройчы. Так мы сёння развіталіся з пабрацімам, загінуўшым за вольны беларускі народ.

Мы не гаворым "правялі ў апошні шлях". Мы гаворым "ён назаўжды ў шыхце".

Героі не паміраюць! Жыве!