Полк Каліноўскага
32.3K subscribers
1.28K photos
476 videos
601 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Download Telegram
ЕЎРАПАРЛАМЕНТ. БРУСЭЛЬ. ПОЛК КАЛІНОЎСКАГА.

Мы загучалі ў Еўрапейскім парламенце!

На канферэнцыі «Бяспека Еўропы праз 15 гадоў пасля расейскага ўварвання ў Грузію»

"Полк Каліноўскага разумее, што без свабоднай і дэмакратычнай Украіны не можа быць міру ў Еўропе, таму мы будзем змагацца да перамогі Украіны ў гэтай вайне. Полк Каліноўскага таксама разумее, што без свабоднай і дэмакратычнай Беларусі, гэтак жа пытанне міру ў Еўропе будзе заўсёды падвешанае. У дадзены момант Беларусь знаходзіцца "дэ факта" пад акупацыяй". - гэта толькі адна з тэзісаў, якія мы спрабуем данесці еўрапейскім парламентарыям.

Таксама да гасцей канферэнцыі звярнуліся Віктар Юшчанка (прэзідэнт Украіны 2005-2010), Валдзіс Адамкус (прэзідэнт Літвы 1998-2009), Тоомас Хендрык Ільвес (прэзідэнт Эстоніі 2006-2016), Міхаіл Саакашвілі (прэзідэнт Грузіі 2004). -2013 ) і Яраслаў Качыньскі (віцэ-прэм'ер-міністр Польшчы, прэм'ер-міністр 2006-2007)

Мы ўдзячныя нашай сяброўцы, каардынатару замежных спраў "Групы кансерватараў і рэфармістаў у Еўрапейскім Парламенце" Ганне Фатыге.

Пакуль беларусаў чуюць - Жыве Беларусь!
Дзякуючы Ілану Маску, у батальёна "Літвін" працуе інтэрнэт кавярня на перадавой, дзе ў вольны час нашыя ваяры маюць магчымасць паглядзець сацыяльныя сеткі Палка Каліноўскага і пабачыць там сябе.

А ты падпісаны на ўсе нашыя сеткі? Калі не - то падпішыся і падтрымай хлопцаў і дзяўчат лайкам!

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook |

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
18+ 😏

Франтавыя будні ваяроў батальёну "Літвін" Палка Каліноўскага.
Затопленыя пасля ліўня акопы і барацьба са стыхія ў чым маці нарадзіла.
P.S.
Праз паўгадзіны пасля гэтага адбыўся яшчэ і варожы штурм на пазіцыі, які мы ўдала адбілі.

Жыве Беларусь!
Вечар добры ад штурмавікоў батальёна "Волат" Палка Каліноўскага!

Жадаеш стаць у адзін шэраг з гэтымі ваярамі?

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar

Жыве Беларусь і Слава Украіне!

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook |
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ПАД АРТОЮ

Вось так выглядае артылерыйскі абстрэл вачыма байца праз цеплавізар!
Уявіце сабе адчуванні ваяра, які знаходзіцца пад такім шчыльным агнём.

Пакуль мы трымаемся - Жыве Беларусь!

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook |
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Нічога не спыніць ідэю, час якой настаў!"

Кожны, хто прымае рашэнне ўступіць у Полк Каліноўскага, праходзіць прафесійную вайсковую падрыхтоўку з лепшымі інструктарамі Украіны.
Рыхтуйся і змагайся разам з намі, дзеля вызвалення роднай Беларусі!

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зварот Палка Каліноўскага з нагоды гадавіны падпісання Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі

Уступайце ў рэзерв Палка Каліноўскага - http://t.me/Rezbat_bot
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Блізняты з мінамёткі батальёна "Літвін" Палка Каліноўскага!
Хутка будзе сюжэт пра гэтых хлопцаў, так што знаёмцеся - "Золтан" і "Дняпро"!

Пакуль ёсць такія хлопцы - Жыве Беларусь!

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook |
❗️СТРАТЫ Ў ПАЛКУ КАЛІНОЎСКАГА

Батальён "Літвін" і батальён "Волат" панеслі страты.
Загінула чацвёра нашых герояў.
Мы знаходзімся на сувязі з роднымі і блізкімі загінуўшых. Пазыўныя і тым больш імёны ваяроў не выдаюцца ў мэтах бяспекі сваякоў.
Полк Каліноўскага смуткуе з усім беларускім народам, які сутыкнуўся з чарговай ахвярай. З ахвярай у вайне за незалежнасць Украіны і Беларусі. Мы ніколі не забудзем нашых пабрацімаў і нягледзячы ні на што, мы працягваем шлях да перамогі над крывавай імперыяй.
Рана ці позна, імёны загінуўшых з гонарам загучаць у роднай Беларусі!
Загучаць яны ў назвах вуліц, у падручніках гісторыі і ў песнях роднага народа.

УВАГА! Ніякую камунікацыю праз сетку " Viber " з роднымі і знаёмымі сваякоў мы НЕ ВЯДЗЕМ!

Жыве Беларусь!
РАЗВІТАННЕ З ГЕРОЕМ👍

Сёння Полк Каліноўскага развітаўся з героем з батальёна "Волат", які загінуў за нашу з вамі свабоду.
Мы правялі ў апошні шлях чалавека, які аддаў самае каштоўнае за свае ідэалы - сваё жыццё.
Яго смерць назаўжды будзе ўпісана ў гісторыю Украіны і новай Беларусі.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM