Полк Каліноўскага
32.7K subscribers
1.27K photos
471 videos
598 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Download Telegram
Паглядзіце якога прыгажуна выратавалі нашы ваяры! 🐕

Пасля выканання задання ў населеным пункце, які знаходзіцца пад варожым агнём, ваяры палка Каліноўскага правялі эвакуацыю цывільнага насельніцтва ў бяспечнае месца падалей ад фронту. 🏡 🏠
Не забыліся, вядома, і пра хатніх жывёл, якім зараз так неабходна наша дапамога і клопат.

Менавіта чалавечнасць адрознівае нашых воінаў ад варварскай арды, якая прыйшла на ўкраінскую зямлю.

Дапамагаючы адзін аднаму, разам дойдзем да перамогі!
🇺🇦
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Трафейная гармата ад маскалёў

Мы не чакаем ленд-ліз, мы бярэм самі. ⚔️

Слабавікі акупаванай Беларусі, не турбуйцеся, у нас ёсць з чым ісці да вас на сустрэчу і сустракаць вас тут 🪦
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Там, дзе скончваюцца сілы, прачынаецца характар! 💪 😤

За тыдні падрыхтоўкі рэкруты Палка Каліноўскага пазнаюць сябе з іншага боку, адчыняюць новыя магчымасці! Адна з галоўных характарыстык ваяра - цягавітасць. Заняткі пабудаваны так, што яе ўдасканальваюць на кожнай трэніроўцы: тактыцы, медыцыне, фізо.

Цягавітасць - гэта тое, што дапаможа вам у шматлікіх сітуацыях падчас баявых дзеянняў.❗️

Нягледзячы на стому, нашы ваяры рухаюцца наперад: першы метр, дзесяты, соты, і так кіламетр за кіламетрам. У гэтым наша моц!

Калі адчуваеш у сабе жаданне і сілы далучыцца да пераможцаў - чакаем цябе ў нашых шэрагах! 🪖

@BelarusAndUkraineBot - чат-бот для ўступлення ў Полк Каліноўскага

Разам пераможам!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось такія «Буслікі» ці, як кажуць нашыя калегі з ЗСУ – «Белрактары» ёсць на ўзбраенні палка Каліноўскага! ✈️

На відэа трэнавальны палёт «Бусліка» і скідванне 120-мм міны, якая з лёгкасцю можа знішчыць бліндаж ворага, браніраваную машыну, а пры прамым траплянні і танк! 💥
Дзякуючы выдатна падрыхтаваным аператарам БПЛА палка, такія «сюрпрызы» ужо прылятаюць па варожых пазіцыях на ўсходзе і поўдні Украіны.

Ляцім да перамогі!

Жыве Беларусь!
Слава Украіне! 🇺🇦
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мёд ад франтавых хвароб. 🍯

Аднаго дня захварэў мой пабрацім з пазыўным «Дзяцюк». Надвор'е тыдзень ужо як сапсавалася: вецер прабіраў да костак, дождж ішоў штодня, сырасць у акопах пастаянная, ну дзе тут не захварэеш? Мокрыя ногі – мастхэв тых тыдняў.
Але ж злёг ён амаль перад самым нашым выхадам на задачу, таму «Дзяцюк» спытаў у мяне з хлопцамі, ці не маем мы мёду. Ён разумеў, што на некаторы час застанецца адзін і хацеў падлячыцца, каб наступны раз пайсці разам з намі. Мёду не было, але я паабяцаў знайсці баначку і прывезці яму крыху пазней, бо ведаў як ён да мёду адносіцца. «Дзяцюк» заўжды казаў, што мёд – лечыць амаль усе франтавыя балячкі. Мы яшчэ з хлопцамі жартавалі, што калі не дай бог кагосьці з нас параняць, ён нават не думаў мазаць рану мёдам, а наклаў турнікет.
Апусціўшы некаторыя дэталі нашай задачы ў мэтах захавання ваеннай таямніцы, скажу што пасля яе выканання мёд я ўсё такі знайшоў.
Вязу гэты мёд ужо на пазіцыі і тут як засвішча з усіх бакоў! Разумею – абстрэл! Як трымаў той слоік у руках, так і вылецеў з машыны, прыціснуўся разам з ёй да зямлі.
Калі абстрэл крыху сціх, я сабраўся да кучы і зразумеў, што атрымаў не слабую кантузію. Не ведаю як, але слоік мёду захаваўся цэлым.
Не памятаю цалкам, як апынуўся на месцы, але памятаю, як «Дзяцюк» узяў з маіх рук мёд, абняў мяне… Потым лячылі ўжо мяне, але ж і слоік мёду пабраціму дапамог.

#дзённік_каліноўца
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Відэа з фронту, з нашых пазіцый! 🔥🔥🔥

«Так прамахнулася, што ледзь не трапіла!»

Пад час выканання задання на паўднёвым напрамку група нашых ваяроў патрапіла пад начны варожы абстрэл. Пачалося ўсё з мін, якія выбухалі проста над галовамі. Але раптам ваяры пачулі свіст і магутнейшы выбух прама за паўтара-два метры ад увахода ў сховішча! Ударная хваля была такой сілы, што разбурыла бетонныя блокі, наш медык атрымаў аскепкавае раненне ў нагу (зазар з ім усё добра), на шчасце абышлося без страт.

Дачакаўшыся ранку і канца абстрэлу мы пабачылі рэшткі снараду. Гэта быў 122 мм ад САУ. 

Кожная задача загартоўвае і робіць яшчэ больш рашучымі нашых ваяроў! ⚔️
Заўтра 14 кастрычніка а 19:00 пройдзе стрым палка Каліноўскага❗️

Байцы з пазыўнымі Кусь і Тор раскажуць пра свой баявы шлях і досвед падчас паўнамаштабнай вайны ва Украіне.
Запрашаем Вас да прагляду і актыўнага ўдзелу ў стрыме - пішыце вашы пытанні ў каментарах.

Да сустрэчы ў прамым эфіры!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Відэа прысвячаецца «Дню абаронца Украіны»!

▫️Прысвячаецца нашым жывым і загінуўшым пабрацімам.
▫️Прысвячаецца ўсім, хто змагаецца за волю, свабоду і незалежнасць Украіны!
▫️Прысвячаецца нашай будучай сумеснай перамозе!

Са святам Вас браты па зброі!

Жыве Беларусь і Слава Украіне! 🇺🇦
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння а 19:00 пройдзе стрым палка Каліноўскага❗️

Тэма стрыма: Удзел у баявых дзеяннях ваяроў Палка Каліноўскага.

Байцы з пазыўнымі Кусь і Тор раскажуць пра свой баявы шлях і досвед падчас паўнамаштабнай вайны ва Украіне.
Запрашаем Вас да прагляду і актыўнага ўдзелу ў стрыме - пішыце вашы пытанні па тэме стрыма ў каментарах.

Да сустрэчы ў прамым эфіры!
Дзеці вайны.

Што б не казала крамлёўская прапаганда, як бы не распіналася, колькі б не пырскала слінай праз экран тэлевізара, якія б шалёныя гісторыі не прыдумляла пра «распятых хлопчыкаў» і «фашыстаў» ва Украіне – гэтыя дзеці заўсёды будуць ведаць, дзякуючы каму яны выйшлі з падвалаў. Дзякуючы каму яны перасталі чуць выбухі. Дзякуючы каму яны перасталі бачыць смерці. Дзякуючы каму яны зноўку могуць усміхацца і працягваць быць дзецьмі.

Мы з вамі.
Мы вас ахоўваем.
Мы вернем вам дзяцінства!
Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае вялікую падзяку актывістам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Сябры з «Еўрапейскай Беларусі» перадалі байцам палка наступную экіпіроўку:

- сухпайкі (11000 штук),
- рацыі Матарола R7 (120 штук),
- рамяні (200 штук),
- кепкі (100 штук),
- фліс-байкі (320 штук),
- рыдлёўкі (300 штук),
- навушнікі актыўныя (200 штук),
- накаленнікі (150 штук)
- супрацьгазы (300 штук),
- фільтры для супрацьгаза (300 штук),
- аптэчкі тыпу ІФАК (150 штук),
- сродкі індывідуальнай медычнай дапамогі (20 штук),
- турнікеты (300 штук),
- заплечнікі медычныя (48 штук),
- понча дажджавікі (300 штук),
- пальчаткі (200 штук),
- тактычны абутак (224 пары),
- кашулі камуфляжныя (320 штук),
- штаны камуфляжныя (310 штук),
- кіцелі камуфляжныя (230 штук)
- курткі камуфляжныя (310 штук).

Жыве Беларусь! Разам пераможам!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Калі-небудзь мы ўсё роўна будзем глядзець на гэта з гумарам, дык можа пачнем гэта рабіць зараз?» 📖

Гумар на фронце, тое што дапамагае нашым ваярам падтрымліваць баявы дух і хаця б некалькі хвілін адпачыць.

З усмешкай да самай Перамогі
⬜️ Мы тут, каб адрадзіць веліч нашага народу.
🟥 Мы тут, каб аб’яднаць нашы сілы.
🟥 Мы тут і шыхты нашы растуць кожны дзень.
⬜️ Мы вызвалім нашу Беларусь, разам ✊🏻

Далучыцца да Палка Каліноўскага: @BelarusAndUkraineBot

Афіцыйныя сацыяльныя сеткі Палка:
Instagram- фотаздымкі, якіх няма больш нідзе
Facebook
TikTok- звычайнае жыццё нашага Палка
Twitter - about the regiment
Youtube- відэа на розныя тэмы

Крама- мерч Палка

Падтрымлівайце нас таксама рэпостамі ды лайкамі 🤝

Разам пераможам!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Незвычайны штотыднёвы выпуск навін🗓

▪️Падрабязнасці навучання рэкрутаў
▪️Вышкал на палігоне

Глядзець на YouTube

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar - тэлеграм-канал

#прэс_реліз
Франтавая вячэра

Нашы хлопцы, у адрозненні ад «оркаў», заўсёды імкнуцца наладзіць побыт і стварыць хоць нейкую утульнасць дзе б яны не знаходзіліся.

Дзякуй валанцёрам і мясцовым жыхарам, за тое, што часам у нас ёсць магчымасць разбавіць сухпаёк, які вельмі надакучыў за час вайны.

З такой шчырай дапамогай лягчэй змагацца з ворагам!

#фронт
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пераправа.
Поле і звілістая рэчка – вельмі звыклы пейзаж і для нашай роднай Беларусі. Адразу бачыцца рыбалка, вуха, добрая кампанія і такі ж настрой.

Але гэта ў мірны час.
Падчас вайны ж, такая невялікая рэчка – гэта перашкода для байцоў. Трэба падрыхтавацца, наладзіць пераправу і ўсё гэта пад шчыльным абстрэлам варожай артылерыі, пацверджаннем чаго з'яўляецца вялізная варонка наўпрост перад самым берагам.

На відэа байцы палка Каліноўскага перапраўляюцца праз рэчку для ўдзелу ў штурмавой аперацыі.

#фронт
"Героі - гэта звычайныя людзі, якія робяць сябе незвычайнымі".
• Джэрард Артур Уэй

Ян Мельнікаў - камандзір батальёна Волат палка Каліноўскага.

Ва Украіне з 2014 года. Удзельнік «Рэвалюцыі годнасці», ветэран «АТА», да пачатку вайны інструктар па ўжыванню стралковай зброі, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання расіі ва Украіну на фронце.
Адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі за баявыя заслугі.

«Сёння дыктатар, які захапіў уладу ў Беларусі вырашыў гуляць на руку Крамлю і ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны. Беларускія мужчыны проста не маюць права заставацца ў баку ад гэтай сітуацыі!"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🪖Ваяры Батальёну Волат Палка Каліноўскага здзяйснілі кулямётны налёт на пазіцыі оркаў з блізкай дыстанцыі. Адстралялі некалькі сотняў буйнакаліберных патронаў і паспяхова вярнуліся без стратаў.

Русня ашаломленая такім дзёрзкім абстрэлам са спазненнем адкрыла агонь у адказ, калі нашых ваяроў і след прастыў.

На ўзбраенні Палка Каліноўскага – НСВ – Уцёс: 12,7-мм буйнакаліберны кулямёт, прызначаны для барацьбы з лёгка браніраванымі машынамі і агнявымі сродкамі, для знішчэння жывой сілы ворага.

Нашыя ваяры цэняць дадзены дэвайс за высокую агнявую моц і дальнабойнасць. А калі Каліноўцам падабаецца іх зброя, то оркам вельмі не падабаецца сустракацца на шляху! 😳
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння ў Кіеве адбылася сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага з Міжфракцыйным дэпутацкім аб‘яднаннем у Вярхоўнай Радзе Украіны «Дэмакратычная Беларусь».
На сустрэчы прысутнічалі народныя дэпутаты: Олексій Гончаренко, Вадим Галайчук, Софія Федина, Марія Мезенцева, Євгенія Кравчук, Ірина Геращенко, Микита Потураєв, Єгор Чернєв, Олександр Маріковський, Богдан Яременко, Сергій Швець.
Былі ўзняты пытанні беларуска-украінскіх адносінаў у кантэксце расейскай агрэсіі.
Украінскі бок выказаў павагу беларусам, якія змагаюцца са зброяй у руках за Украіну і задэклараваў жаданне супрацоўнічаць з Палком Каліноўскага, як з легітымным прадстаўніком беларускага народу.
Былі абмеркаваныя вайскова-палітычныя пытанні і планы развіцця Палка Каліноўскага.

Па выніках сустрэчы былі прыняты некалькі важных рашэнняў:
У адказ на запыт ваяроў Палка Каліноўскага дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны вырашылі запранаваць Кабінету Міністраў унесці змены ў Пастанову № 168-2022-п.
Таксама дэпутаты вырашылі вынесці на галасаванне пастанову аб прызнанні Беларусі часова акупаванай Расеяй тэрыторыяй.
Дамовіліся што дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны разам з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага будуць адстойваць інтарэсы беларускага народу ў Еўрапейскіх і сусветных парламенцкіх інстытуцыях АБСЕ, ПАРЭ, Парламенцкай асамблеі НАТА.

Бакі дамовіліся пра сталую супрацу з дэпутацкім корпусам Украіны ў рэчышчы вызваленчай барацьбы ўкраінскіх і беларускіх народаў.