Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
50K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Уначы ў Дняпры ратавальнікі дасталі з-пад завалаў шматпавярховіка яшчэ некалькі загінулых

Цяпер загінулых 35 чалавек. 39 чалавек выратаваны, 75 паранены. З параненых – 14 дзяцей.

Крыніца: кіраўнік ОВА Рэзнічэнка
За мінулы тыдзень у Польшчу з Беларусі спрабавалі незаконна трапіць 271 чалавек.

Гэта толькі тыя, каго змаглі зафіксаваць польскія памежнікі.

Крыніца: Straz_Graniczna/twitter
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Відэа: Андрэй Пачобут у судзе

Працэс у Горадні праходзіць у закрытым рэжыме.

На працягу шматлікіх гадоў Пачобут быў голасам палякаў Беларусі.

Андрэя Пачобута абвінавачваюць у «закліках да санкцый» і «распальванні варожасці». Згодна з санкцыямі артыкула прадугледжваецца пакаранне ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Крыніца: belta.by
Белсат
15-гадовая загінулая ў Дняпры дзяўчынка – Марыя Лебедзь. Становяцца вядомымі імёны забітых расейцамі Таксама вядома, што падчас атакі загінуў трэнер па боксе Міхал Караноўскі. У яго засталіся жонка і двое дзяцей. Крыніцы: украінскія СМІ
15-гадовая Марыя Лебедзь, якая загінула ўчора ў Дняпры, займалася балетам

Таксама дзяўчынка была прэзідэнткаю школы.

«Мая 15-гадовая суперразумная, суперталенавітая і супервясёлая сястра загінула (ракета патрапіла ў наш дом)», – напісала сястра Марыі.

Крыніца: @EmineDzheppar @Gerashchenko_en
Расследавальнікі знайшлі ўсіх, хто мае дачыненне да абстрэлу ў Дняпры

У тым ліку тых, хто запраўляў самалёты і ракеты перад пускам.

OSINT-супольнасць Molfar
правяла ўласнае расследаванне і апублікавалі імёны 44 чалавек з 52 гвардзейскага палка, якія маюць дачыненне да трагедыі. Гэта і камандзіры экіпажаў і лётчыкі, тэхнічныя супрацоўнікі, штабныя работнікі і проста асобы, якія наведваюць урачыстыя святкаванні падзей палка.

Крыніца: molfar.global
Сёння ў судзе будзе разглядацца абскарджанне меры стрымання Ларысы Шчыраковай

Працэс пройдзе ў Навабеліцкім судзе ў Гомлі а 16:15.

Крыніца: @viasnaHomel
😮Касцюмы на сёлетнім конкурсе «Міс свету» уражваюць

Паглядзіце на падборку самых незвычайных вобразаў

А які строй найбольш спадабаўся вам?
У Расеі затрымалі 78-гадовую ўкраінку, якая спрабавала вывесці з Расеі мікрасхемы ў кантэйнеры з гароднінай

Расейскі РЕН ТВ распавядае гісторыю пра жыхарку Кіева Лідзію Шуляк, якую затрымалі ў Бранску на вакзале. Расейскія сілавікі мяркуюць, што жанчына везла іх у Беларусь.

Увагу ахоўнікаў чамусьці прыцягнулі тэрмас з кампотам і некалькі пластыкавых кантэйнераў з вараным бураком ды гароднінай. Унутры выявіліся радыёдэталі і мікрасхемы.

Усяго жанчына нібы везла з сабой 175 дэталяў. На думку следства дэталі маглі быць ужытыя пры вырабе ўзбраенняў. Жанчына атрымала іх у адным з паштовых аддзяленняў Бранску. Затым Шуляк схавала іх у ежы і кампоце, каб вывезці ва Украіну праз Польшчу.

Крыніца: РЕН ТВ
Спілаваў 13 дрэў – атрымаў штраф у 1200 долараў. Пракуратура расказала, колькі спагнала грошай за нанясенне шкоды навакольнаму асяроддзю

Толькі пракуратура Берасцейскай вобласці (інфармацыі пра іншыя вобласці няма) накіравала ў суды 53 іскавыя заявы. Агульная ж сума, якую мусяць выплаціць парушальнікі, – больш за 45 тыс долараў (116 тыс рублёў).

Асноўныя парушэнні датычацца незаконнай лоўлі рыбы, палявання, парубкі драўніны і невыканання нормаў аб ахове зямель.

Пракуратура распавядае пра выпадак, калі жыхар Драгічынскага раёну спілаваў 13 дрэў. Іншы лавіў рыбу на маламерным судне і з забароненымі сеткамі – атрымаў каля 850 долараў штрафу.

Крыніца: Генпракуратура РБ
Прэм'ер-міністр Польшчы накіруецца ў Нямеччыну, каб абмеркаваць перадачу танкаў Leopard Украіне

На думку Матэуша Маравецкага, такое рашэнне не будзе прынятае Нямеччынай у бліжэйшыя дні. «Гэта працэсы, якія патрабуюць доўгіх дыскусій, але ціск павінен быць сталым».

Крыніца: polskieradio24.pl
Белсат
Уначы ў Дняпры ратавальнікі дасталі з-пад завалаў шматпавярховіка яшчэ некалькі загінулых Цяпер загінулых 35 чалавек. 39 чалавек выратаваны, 75 паранены. З параненых – 14 дзяцей. Крыніца: кіраўнік ОВА Рэзнічэнка
Крэмль пракаментаваў удар па жылым доме ў Дняпры

«Российские вооруженные силы не наносят ударов по жилым домам или объектам социальной инфраструктуры. Удары наносятся по военным целям, очевидным или замаскированным. Вы сами видели заключение некоторых представителей украинской стороны, где говорилось о том, что эта трагедия стала следствием действия контрракеты и противовоздушной обороны», – сказаў Пяскоў.

Крыніца: расейскія СМІ
Інжынера «Белтэлекаму» прыгаварылі да 6,5 года калоніі за зліў дадзеных сілавікоў

Віцебскі абласны суд прыгаварыў Дзмітрыя Каханоўскага да 6,5 гадоў калоніі па артыкулах за распальванне варожасці і распаўсюд прыватных дадзеных.

Следства сцвярджала, што такіх эпізодаў было 46.

Магілёўскія валанцёры сцвярджалі, што, на думку ГУБАЗіКу, затрыманы меў доступ да баз дадзеных аператара і «здабываў з базы асабістыя дадзеныя сілавікоў, дзяржслужачых, суддзяў».


Крыніца: MAYDAY
Міністарка абароны Нямеччыны сыходзіць у адстаўку. І не толькі з-за (не)падтрымання Украіны

Сёння Крысцін Ламбрехт афіцыйна абвясціла пра сваё звальненне.

57-гадовую міністарку абвінавацілі ў тым, што яна не змагла хутка прывесці нямецкую армію ў форму, нягледзячы на тое, што пасля ўварвання Расеі ва Украіну на мадэрнізацыю далі 100 млрд еўра. Аднак падчас нядаўніх вайсковых вучэнняў некалькі пяхотных танкаў «Пума» паламаліся, што ўзняло пытанні пра стан нямецкай арміі.

У тым ліку рашэнне сысці звязанае і з ціскам на Германію, ад якой патрабуюць павялічыць ваенную падтрымку Кіеву.

Таксама нядаўна СМІ і апазіцыйныя дзеячы раскрытыкавалі Ламбрехт за тое, што яна апублікавала ў сацыяльных сетках навагодняе відэа, дзе гучна выбухалі петарды. На фоне вайны некаторыя крытыкі палічылі гэты непрымальным.

«Шматмесячная пільная ўвага СМІ да маёй асобы робіць практычна немагчымымі дзелавое інфармаванне і дыскусіі пра вайскоўцаў, бундэсвер і ўстаноўку прыярытэтаў у сферы палітыкі бяспекі ў імя інтарэсаў грамадзян Германіі», – кажа яна ў сваёй заяве.

Крыніца: The Guardian
У Італіі затрымалі вядомага мафіёзі, які ўваходзіў у спісы самых шуканых злачынцаў свету. Ён хаваўся 30 гадоў

Гаворка пра Матэа Месіна Дзенара – аднаго з лідараў сіцылійскай мафіі «Коза Ностра». Назва мафіі стала вядомай ва ўсім свеце пасля выхаду рамана «Хросны бацька» Марыё Пьюзо.

Лідара «Коза Ностра» затрымалі ў Італіі ў адной з прыватных клінік. Італьянскія СМІ пішуць, што ён быў «апошнім босам мафіі першай велічыні», які знаходзіўся ў вышуку. Матэа Месіна Дэнара стаў вядомы пасля забойства канкурэнта свайго бацькі і яго цяжарнай сяброўкі. У цэлым жа яго абвінавачваюць у забойствах не менш 50 чалавек і іншых злачынствах.

Ён ужо завочна асуджаны да пажыццёвага зняволення за серыю выбухаў у Мілане, Рыме і Фларэнцыі, падчас якіх загінулі 10 чалавек.

😐 Мафіёзі зараз 60 гадоў, у 2011 ён увайшоў у спіс Forbes як адзін з 10 самых шуканых злачынцаў у свеце. Пры гэтым усё жыццё, мяркуючы па інфармацыі італьянскіх СМІ, ён пражыў у сваё задавальненне. У адрозненне ад іншых італьянскіх мафіёзі, якія шануюць кансерватыўна каштоўнасці, Матэа Месіна Дэнара мае рэпутацыю плэйбоя і аматара раскошы.

Крыніца: Ansa
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Марыю Калеснікаву перавялі з медчасткі ў атрад

Калеснікава ўжо выйшла на працу. Пакрысе набірае вагу пасля аперацыі.

Перад шпіталізацыяй яе змясцілі ў ШІЗА на 10 сутак. Некалькі разоў яна губляла прытомнасць, у яе быў павышаны ціск і млоснасць. У тым ліку яна страціла прытомнасць у душы і пры падзенні падрапала ногі.

Крыніца: @viktarbabarykaofficial
Узброеныя сілы Нямеччыны прыступілі да разгортвання Patriot у Польшчы

Амерыканскія сістэмы супрацьракетнай абароны Patriot будуць інтэграваныя ў польскую камандную сістэму. І мусяць абараняць крытычна важную інфраструктуру ў Польшчы паблізу ад мяжы з Украінай.

Крыніца: lublin.tvp.pl