Белсат
17.3K subscribers
67.9K photos
21.5K videos
38 files
54.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🔻 Трагедыя пад Пшэводавам нагадала еўрапейцам, што вайна зусім побач

Следства яшчэ працягваецца. Але адказнасць за гэты інцыдэнт цалкам ляжыць на баку Расеі, якая бамбардуе Украіну.

Аднак паўстала шмат пытанняў да польскай супрацьпаветранай абароны. Маўляў, чаму не перахапілі ракету, калі побач з аэрапортам у Жэшаве стаяць амерыканскія сістэмы «Patriot».

Разважае журналіст польскай газеты «Rzeczpospolita» Руслан Шошын ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Без VPN чытайце тут
🔴 Сілавікі Лукашэнкі баяцца ўдару беларускіх спецназаўцаў з ЗСУ

Ці гатовыя Узброеныя сілы Беларусі ваяваць супраць украінцаў?
Як выглядае перспектыва вызвалення Беларусі ад расейскай акупацыі і рэжыму Лукашэнкі?

У праграме «ПраСвет» размаўляем з Сяргеем Бульбам, заснавальнікам «Белага легіёну» ды кіраўніком ініцыятывы «Беларусь 2.0. Робім разам»

Глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ ⤵️
🙅 Расею не пусцяць на паседжанне АБСЕ

Расейскую дэлегацыю і міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова ў прыватнасці не пусцяць на пасяджэнне Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе, якое пройдзе 1-2 снежня ў Лодзі

Чальцам дэлегацыі паведамілі, што іх прыезд у Польшчу парушыць прынцып салідарнасці з Украінай.

Крыніца: polskieradio.pl
📷 GETTY IMAGES
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔А чым тым часам займаюцца чыноўнікі ў Беларусі?

Кіраўнікі райвыканкамаў з сурʼёзнымі тварамі працягваюць нешта адкрываць: ад кароўнікаў да спортпляцовак, але, на жаль, не паспяваюць. Закрыццяў у Беларусі нашмат больш.

Паглядзіце новае выданне Зміцера Лупача пра тое, як чыноўнікі спрабуюць зняць праблемы на месцах.
🔻 Затрымалі дагестанца, які застаўся ў Беларусі пасля тэрміну за ўдзел у пратэстах

Паводле каналу, блізкага да сілавікоў, затрыманы «трымаў сувязь з куратарамі з-за мяжы і рыхтаваўся да магчымых актыўных дзеянняў у Беларусі, у тым ліку звязаных з тэрарызмам».

У «пакаянным» відэа затрыманы кажа, што ў Расеі яго ў 2010 годзе на 6 гадоў «пасадзілі за тэрарызм», бо ён «хацеў узарваць помнік». У 2019 годзе дагестанец прыехаў у Беларусь, дзе праз год яго «пасадзілі за мітынгі».

Імя і прозвішча мужчыны на відэа абрэзаныя. Але можна пачуць імя па бацьку: Шайахматовіч. Ён называе сябе ўраджэнцам вёскі Нурадзілава Хасавюртаўскага раёна.

☝️ Як паведамляе «Медыязона», у расейскім спісе тэрарыстаў і экстрэмістаў згадваецца толькі адзін чалавек з такім імя па бацьку і месцам нараджэння – Закрыеў Султан Шайахматовіч.

На сайце Вярхоўнага суда Расеі можна знайсці касацыйнае рашэнне па справе аб падрыхтоўцы да падрыву помніка. З яго вынікае, што Закрыеў скардзіўся на «прымяненне да яго недазволеных метадаў следства, пад уздзеяннем якіх ён абгаварыў сябе».

Крыніца: mediazona.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Катавальныя камеры і сховішча для агародніны – такім стаў будынак суда ў Херсоне пасля пуцінцаў

У гэтым жа будынку, дзе катавалі ўкраінцаў, знаходзілася новая расейская адміністрацыя. Паглядзіце, як ператварыўся дом правасуддзя Херсона ўсяго за 9 месяцаў акупацыі.
📷 Фотафакт. Пажылая пара ў шпіталі

Іхны дом разбурыла расейская ракета.
Украіна, Бахмут, 17 лістапада, 2022 год

Фота: Eddy van Wessel
🤷🏻‍♀️ Ізноў. Сумесныя з расейцамі вучэнні падоўжаныя да 28 лістапада

Гэта чарговае падаўжэнне вучэнняў пачынаючы з 29 красавіка 2022 года. Агульны лік падаўжэння склаў 30 тыдняў.

Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Без VPN чытайце тут
Рэпрэсіі дня ў Беларусі за 18 лістапада

🔻 Сілавікі затрымалі магілёўскага каталіцкага святара Віталя Чабатара

🔻 Затрымалі дагестанца, які застаўся ў Беларусі пасля тэрміну за ўдзел у пратэстах

🔻 Следчы камітэт назваў новыя прозвішчы людзей, якіх будуць судзіць завочна

🔻 Пачаўся суд над былым журналістам БТ Дзмітрыем Лукшой, яго жонкай і яшчэ трыма фігурантамі справы

🔻 Актывісту Віктару Марчыку прызначылі 7 содняў арышту

🔻 2,5 года калоніі прысудзілі актывісту Мікалаю Арцюхову за заклікі і ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

🔻 У Жлобіне вынесены прысуд Віктару Чараўкове за ўдзел у акцый пратэсту ў 2020 годзе

🔻 Музыку Аляксандра Кухарэнку асудзілі на 2 гады «хіміі» па «народным» артыкуле

🔻 Пенсіянерку Эму Сцепулёнак прызналі вінаватай у «абразе Лукашэнкі» ды «абразе прадстаўніка ўлады» і пакаралі 2 гадамі калоніі

🔻 Мікалая Кацура асудзілі на 1,5 года калоніі паводле «справы Зельцэра» за «дыскрэдытацыю Беларусі»

🔻 3,5 года за «незаконнае перасячэнне мяжы» прысудзілі дзяўчыне, якая прыехала ў Беларусь на гадавіну смерці маці

🔻 Беларус напісаў эмацыйныя каментары ў Інтэрнэце пасля таго, як ягоная дачка загінула падчас абстрэлу ў Кіеве – яму прысудзілі 2 гады зняволення

🔻 Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў напісаў адкрыты ліст Лукашэнку

🔻 Папоўніўся спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

🔻 Тым часам у спіс «экстрэмістаў» МУС дадалі яшчэ 97 чалавек
💥 #main Галоўнае за 18 лістапада

🔸 Беларускі актывіст правёў акцыю пратэсту ў мэблевай краме IKEA ў Празе

🔸 Чэхія дасць стыпендыі студэнтам-палітвязням, якія будуць выходзіць з турмаў

🔸 Беларуска трапіла пад санкцыі ЗША за карупцыйныя схемы ў Гватэмале

🔸 Беларускія кіберпартызаны атакавалі «Раскамнагляд», галоўны крамлёўскі цэнзар

🔸 На выходныя абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз снегапад

🔸 Расею і Беларусь адхілілі ад удзелу ў Зімовай універсіядзе ў амерыканскім Лэйк-Плэсід

🔸 Расею не пусцяць на паседжанне АБСЕ

🔸 Сумесныя з расейцамі вучэнні падоўжаныя да 28 лістапада

🔸 Расейскі вайсковец уцёк на Захад і гатовы даць паказанні ў судзе пра зверствы ў Бучы

🔸 Служба бяспекі Швецыі пацвердзіла, што выбух на «Паўночным патоку» − гэта дыверсія

🔸 Паўночная Карэя запусціла міжкантынентальную балістычную ракету. Яна ўпала ля выспы Хакайда
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Расеі абрынуўся жылы дом. Ёсць загінулыя

Паведамляецца, што ў адной з кватэр пяціпавярховага дому ў паселішчы Тымоўскае выбухнуў газавы балон. Пад заваламі могуць знаходзіцца 6 чалавек, ратавальнікі ўжо дасталі целы 4 загінулых.

Губернатар Сахаліну заявіў, што дом не быў газіфікаваны.

Крыніца: МНС Расеі
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з падзякай за крытыку

«Я хачу сказаць дзякуй усім, хто мяне крытыкуе. Я хачу сказаць дзякуй за тое, што вам не ўсё адно. Што вы не забыліся, не адпусцілі боль за нашую будучыню і сучаснасць, і шукаеце магчымасць усё выправіць».

Беларуская лідарка заклікала берагчы адно аднаго, не станавіцца ворагамі, крытыкаваць, але не спыняцца ісці разам да агульнай мэты:

«Сітуацыя за апошнія два гады толькі пагаршаецца, і таму мы ўжо не адчуваем крызіс так востра, мы толькі адчуваем стомленасць і адсутнасць падтрымкі. І жаданне, каб усё гэта хутчэй скончылася».

«Я шмат разоў казала, што нам трэба трымацца разам. Быць разам – гэта дапамагчы чалавеку, які з часам здольны бачыць толькі боль, – убачыць надзею. Абняць яго. Натхніць. Надаць сілы. Паверыць у яго і ў сябе самога. Сказаць «дзякуй»

Крыніца: @tsikhanouskaya
Кім Чэн Ін упершыню паказаў сваю дачку на запуску новай балістычнай ракеты

Японія папярэдзіла, што ў новай ракеты, відаць, ёсць патэнцыйная далёкасць палёту, каб дасягнуць мацерыковай часткі Злучаных Штатаў.

Крыніца: cnn.com
З пачатку поўнамаштабнай вайны Украіна атрымала больш за $23 млрд міжнароднай дапамогі

▫️ З іх 4,8 млрд. ад ЕЗ і 8,5 млрд. ад ЗША.

▫️ Канада выпусціла пяцігадовыя аблігацыі на суму 500 млн канадскіх долараў. З-за іх пакупкі ўсе ахвотныя могуць зрабіць унёсак ва ўмацаванне Украіны.

Паводле слоў прэм'ер-міністра Украіны Дзяніса Шмыгаля, за гэтыя сродкі фінансуюцца выплаты бюджэтнікам, пенсіянерам, перасяленне людзей у межах населенага пункта праз разбуранае жыллё, падтрымка грамады.

Крыніца: @Denys_Smyhal
🇺🇦 Раняшнія сводка Генштаба ЗСУ Украіны. Коратка:

▫️ РФ вядзе наступ на Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім напрамках.

▫️ За мінулыя суткі ЗСУ адбілі атакі ў раёнах Белагораўка, Зеленаполле, Клішчаўка, Першамайск, Вадзяны і Новоміхайловка Данецкай вобласці.

▫️ Супернік нанёс 10 авіяцыйных і 10 ракетных удараў, адбылося 42 артылерыйскіх абстрэлы з рэактыўных сістэм батальённага агню.

▫️ З 10 па 16 лістапада ў горад Горлаўка дастаўлены каля 500 параненых расейскіх вайскоўцаў. Большасць з іх нядаўна мабілізаваныя.

Крыніца: GeneralStaff.ua/facebook
Ілан Маск абвясціў у Twitter галасаванне за «вяртанне» Трампа

У студзені 2021 года, пасля штурму Капітолія, Twitter заблакаваў акаўнт Дональда Трампа. На іх думку існаваў «рызыка далейшага падбухторвання да гвалту».

На дадзены момант 54.5% за вяртанне палітыка, 45.5% супраць.

Крыніца: elonmusk/twitter
100 дзён пераходнага кабінета – поспех або правал?

Дыскусія на гэтую тэму – суботнім выданні «Двубою з Віталём Цыганковым». Удзельнікі праграмы – палітолагі Дзмітрый Балкунец і Вадзім Мажэйка.

📺Глядзіце ў тэлеэфіры «Белсату», а таксама жывую трансляцыю на ютьюб-канале «Belsat News» аб 11-й гадзіне.

👆Удзельнічайце ў абмеркаванні і дасылайце свае пытанні ў чат трансляцыі ➡️ https://youtu.be/kqUEYSWtQwQ
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Цяпер вы можаце высылаць лісты палітвязням праз сайт dissidentby

На сайце dissidentby адшукаеце вязня, якому жадаеце напісаць, націсніце кнопку «Даслаць ліст».
Калі вы абіраеце даслаць папяровы ліст, то можаце адсочваць яго статус ў тэлеграм-боце.

Стваральнікі абяцаюць захоўваць лісты для вязня. Нават у выпадку калі ваш ліст не дойдзе, чалавек зможа прачытаць яго калі выйдзе на волю.

Бот для дапамогі: @dissidentby_bot

Крыніца: @dissidentBY
Такаеў і Лукашэнка: чаму іх палітыка так адрозніваецца?

У Беларусі і Казахстане адбываліся пратэсты, але наступствы засталіся розныя: Лукашэнка стаў масава выкарыстоўваць рэпрэсіі і апускаць краіну ў страх, а Такаеў уводзіў рэформы, праводзіў амністыі і абмежаваў тэрміны службы прэзідэнта.

У гэты ж час Казахстан трымае баланс паміж Расеяй і Захадам, не залежыць цалкам ад Крамля і не прызнае акупаваныя тэрыторыі расейскімі. Як так атрымалася – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ:  (праз VPN)

Калі не маеце VPN – чытайце тут: http://bit.ly/3gdNka9