Белсат
19.5K subscribers
63.7K photos
20.1K videos
38 files
49.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Слёзы, абдымкі, ПАЗік, «Прощание славянки»

Так у адным з улусаў Якуціі развітваліся з мабілізаванымі мужчынамі. Паводле мясцовых СМІ, іх ва ўлусе (раёне) было каля 50-ці.

Крыніца: @yakutia14news
☝️Кіраўнік МАгАтЭ: пачаліся кансультацыі наконт стварэння зоны ядравай бяспекі вакол ЗАЭС

Таксама кіраўнік МАгАтЭ заявіў, што ў бліжэйшы час наведае з візітам Украіну, а пазней, магчыма, і Расею, для абмеркавання сітуацыі на Запарожскай атамнай электрастанцыі. На станцыі дагэтуль застаюцца назіральнікі ад МАгАтЭ.

Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Белсат
🔹Праваабаронцу Насту Лойку сёння зноў будуць судзіць па адміністратыўнай справе Працэс пройдзе ў судзе Фрунзенскага раёна Менску, пачнецца а 12-й гадзіне. Першы раз Насту пакаралі 15 соднямі арышту за «дробнае хуліганства». Дзяўчыну затрымалі 6 верасня пасля…
☝️Насце Лойцы прысудзілі яшчэ 15 содняў арышту

Калі Насту выпускалі з мінулых «содняў», яна нібыта пачала «паводзіць сябе абуральна». За гэта яе затрымалі зноў.

Працэс адбываўся дыстанцыйна – праз Skype. У якасці суддзі выступала Юлія Блізнюк, а сведкам быў супрацоўнік Фрунзенскага РУУС Талкачоў, які нібыта і бачыў тыя самыя «абуральныя паводзіны».

Крыніца: @viasna96
🔹 Шматдзетнага бацьку асудзілі да 1,5 года калоніі за каментары

48-гадовага шматдзетнага бацьку Паўла Ларына асудзілі за каментары ў тэлеграм-чатах і каналах. Яго абвінавацілі ў «абразе прадстаўніка ўлады і Лукашэнкі».

Прысуд агучыла Таццяна Пірожнікава.

На працэсе палітвязень прызнаў віну і пацвердзіў, што ён сапраўды пакідаў каментары.

📌 Павел – шматдзетны бацька, на волі яго чакаюць чацвёра дзетак, двое з якіх – малалетнія. У апошнім слове ён прасіў суддзю не пазбаўляць яго волі, таму што дзеці маюць патрэбу ў бацьку побач з сабой.

Крыніца: viasna96
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝️Абстраляны Крыты рынак у Данецку, загінулі 6 чалавек

Такую лічбу назваў прызначаны Расеяй мэр гораду Аляксей Кулемзін. Таксама ён заявіў пра шасцярых параненых.

Відэа: РИА Новости
☝️ Вайну вайной нельга называць нават пасля мабілізацыі

Сёння прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Пяскоў пракаментаваў ход «спецыяльнай ваеннай аперацыі».

📌На пытанне, ці можна СВА называць «вайной» пасля аб'яўлення частковай мабілізацыі, Пяскоў адказаў:

«Не, гэта спецыяльная ваенная аперацыя»

📌 А таксама: «Рашэнне выдаваць позвы затрыманым на антываенных мітынгах не супярэчыць закону» і «всё идёт по плану»

Крыніца: расейскія СМІ
Ілюстрацыя: Андрэй Маркелаў
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Украінскі мэр акупаванага Мелітопаля заклікаў выязджаць з гораду мужчын 18-35 гадоў

Паводле Івана Фёдарава, расейцы могуць залучыць да сваёй мабілізацыі мужчын, што пражываюць на акупаваных тэрыторыях Украіны. Ужо сёння мужчын ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў не выпусцілі з падкантрольнай расейцам тэрыторыі ў бок Запарожжа (якое кантралюецца ўкраінцамі). Фёдараў мяркуе, што такіх выпадкаў будзе ўсё больш.

Ён раіць маладым мужчынам выязджаць з Мелітопаля ў Грузію праз Крым.

Крыніца: @ivan_fedorov_melitopol
❗️Затрыманні ў Гарадзенскай вобласці

Як паведамляе @Grodno_grab, у некалькіх гарадах вобласці забралі не менш за 5 чалавек

Былі затрыманыя жыхаркі Ваўкавыску Шрубок Людміла, Краўчак Наталля і Юруць Лілія. Папярэдне вядома, што Людмілу і Наталлю затрымалі пасля вяртання з Польшчы, Лілію – у сваёй кватэры. Праваабаронцам вядома, што Шрубок і Юруць затрымлівалі на антываеннай акцыі пратэсту 27 лютага.

☝️У Лідзе была затрыманая настаўніца гімназіі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а таксама мясцовы жыхар Руслан Васільеў – за «заклікі супраціўляцца супрацоўнікам міліцыі ў 2020 годзе і за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Вядома, што Васільеву прызначылі 10 сутак арышту.

❗️UPD: Цяпер затрыманыя на волі. Людмілe Шрубак і Наталл. Краўчак, якія вярталіся з Польшчы, дапыталі і адпусцілі. Лілія Юруць, якую затрымалі дома, таксама на волі. Прычыны затрымання і характар допытаў удакладняецца.

Крыніца: @Grodno_grab, @viasna96, @MAYDAYMog
❗️«Новая газета»: у сакрэтным пункце ўказа Пуціна гаворыцца пра намер мабілізаваць мільён чалавек

Выданне дае гэтую інфармацыю са спасылкаю на крыніцу ў Адміністрацыі прэзідэнта РФ.

Крыніца: novayagazeta.ru
Фота: ТАСС
🤔 Вас хвалюе, што абвешчаная ў Расеі Пуціным мабілізацыя закране Беларусь?
Anonymous Poll
65%
Так
12%
Не
2%
Ужо рыхтуюся
19%
Чакаю мабілізацыі згодна з планам «Перамога»
2%
Напішу ў каментарах
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэта не Менск-2020. Гэта Масква ўчора

Падчас антываенных пратэстаў на Арбаце некалькі сілавікоў б'юць мужчыну галавой аб шкло рэстарану. Людзі па той бок шкла знялі ўсё на відэа.

Крыніца: расейскія ТГ-каналы
Так выглядае бюлетэнь для галасавання на «рэферэндуме» у Запарожскай вобласці

Фота бюлетэня паказваюць расейскія СМІ. Тэкст у ім дублюецца на дзвюх мовах – расейскай і украінскай.

Пытанне гучыць так: «Вы за выхад Запарожскай вобласці са складу Украіны, стварэнне Запарожскай вобласцю самастойнай дзяржавы і ўваходжанне яе ў склад Расейскай Федэрацыі на правах суб'екту Расейскай Федэрацыі?»

Фота: РИА Новости
🔻«Наша ніва»: лукашэнкаўскім сілавікам загадалі адсочваць расейцаў, якія хаваюцца ў Беларусі ад мабілізацыі

Выданне спасылаецца на сваю крыніцу ў міліцыі, якая сцвярджае, што ўчора было даведзенае вуснае распараджэнне сачыць за кватэрамі, дзе спыняюцца расейцы, кантактаваць з уласнікамі гэтага жытла, адсочваць новыя машыны на расейскіх нумарах у дварах дамоў.

Крыніца: @nashaniva
Белсат
Слёзы, абдымкі, ПАЗік, «Прощание славянки» Так у адным з улусаў Якуціі развітваліся з мабілізаванымі мужчынамі. Паводле мясцовых СМІ, іх ва ўлусе (раёне) было каля 50-ці. Крыніца: @yakutia14news
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎼 Сумная рапсодыя Благавешчанскай мабілізацыі

Пад акампанемент дрыжучай трубы працэс частковай мабілізацыі выглядае надзвычай драматычна.

☝️ Глядзець з гукам і да канца

🎥 sota
🔻На рынку «Новы Лябяжы» пад Менскам сёння затрымлівалі гандляроў з небеларускім грамадзянствам

Пра тое, што раніцай на рынак у Табарах прыехаў АМАП, першымі даведаліся журналісты «Радыё Свабода». «Зеркало» мае трохі больш падрабязнасцей. Паводле сына жанчыны, якая гандлюе на гэтым рынку, сілавікі пасля праверкі забіралі тых, у каго няма беларускага пашпарту: узбекаў, таджыкаў і расейцаў. Сумарна затрымалі 70 мужчын і 20 жанчын.

Гандляроў з беларускім пашпартам пасля праверкі адпусцілі.

Прычына такіх дзеянняў сілавікоў невядомая.

Крыніцы: @radiosvaboda, @zerkalo_io
Белсат
«Я мушу адмовіцца ад расейскага грамадзянства. Сёння я гэта зраблю» ❗️ Чалец Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі Валер Сахашчык пацвердзіў у эксклюзіўным інтэрв'ю «Белсату» свой намер адмовіцца афіцыйна ад расейскага грамадзянства. Ён заявіў, што зробіць…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️Валерый Сахашчык запусціў працэдуру адмовы ад пашпарту РФ

Сёння ён схадзіў на пошту ў Варшаве ды накіраваў на адрас расейскай амбасады ў Польшчы ліст з паведамленнем пра намер выйсці з грамадзянства РФ.

Крыніца: @CabinetBelarus
😧 За содні колькасць заявак у канал эвакуацыі BYSOL вырасла ў сем разоў

Пра гэта паведаміў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак. 21 верасня дасягнутая «тыднёвая норма»: 103 заяўкі (66%) падалі расейцы, 43 – беларусы (27,5%), яшчэ 10 – украінцы (6,5%).

☝️У каментары выданню «Зеркало» Андрэй Стрыжак адзначыў:

«Рост колькасці заявак на выезд і эвакуацыю мы, безумоўна, звязваем з мабілізацыяй, абвешчанай у Расеі, і верагоднай аб'явай аб мабілізацыі ў Беларусі. Мы аказвалі кансультацыйную дапамогу з першага дня вайны. Канал выезду і эвакуацыі ствараўся для дапамогі ў выездзе з зоны баявых дзеянняў і для дапамогі тым, хто не жадае ваяваць за інтарэсы дыктатур».

Крыніца: stryzhak, zerkalo
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Доўгачаканая падзея ва Украіне – у Кіеве ўпершыню з пачатку вайны адчыніўся «Макдоналдс»

🍟Чэргі з кур'ераў і шалёныя кошты дастаўкі, але гэта гэтая падзея дае надзею на перамены.

З кастрычніка рэстараны адчыняцца як раней, а як яны працуюць цяпер, глядзіце ў нашым сюжэце ⬆️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Бабруйску байкер не даў рады кіраванню. І вось што з гэтага выйшла ⬆️

Учора каля апоўдня мужчына, што кіраваў матацыклам Kawasaki на вуліцы Дняпроўскай флатыліі, зваліўся з яго на вялікай хуткасці. У выніку ён шпіталізаваны са шматлікімі траўмамі.

Матацыкл жа, пасля таго як пазбавіўся кіроўцы, заляцеў пад МАЗ і загарэўся.

Крыніца: УВД Могилёвского облисполкома