Белсат
19K subscribers
64.7K photos
20.4K videos
38 files
50.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
🇨🇳🇺🇸 Кітай абвесціў пра ўвядзенне санкцый супраць Нэнсі Пэлоўсі і чальцоў яе сям'і Гэта стала адказам на візіт спікеркі амерыканскай Палаты прадстаўнікоў на Тайвань, які вельмі раздражніў кітайскія ўлады. Першапачаткова яны гразіліся ажно збіць самалёт…
Белы дом выклікаў пасла КНР

«Амбасадар Цынь Ган быў выкліканы ў Белы дом пасля таго, як Кітай запусціў балістычныя ракеты ў адказ на візіт Пэлоўсі на Тайвань», – паведамляе выданне Washington Post.
У Слуцку на адной з вуліц «растае» чыгунны плот

Жыхары гораду спрабуюць патлумачыць гэтую «містыку» з алеі на вуліцы Камсамольскай тым, што хтосьці выпільвае кавалкі плоту і здае на металалом. Аднак што адбываецца дакладна – невядома.

Крыніца: kurjer.info
У тэхнічным калодзежы на Кіеўшчыне знайшлі цела чалавека. Меркавана, ён быў забіты падчас акупацыі

Пра жудасную знаходку напісаў кіраўнік паліцыі Кіеўскай вобласці Андрэй Нябытаў.

Цела было знойдзена ўчора каля сяла Бярозаўка, побач з Жытомірскай трасаю. Труп мужчыны ляжаў у запоўненым вадою калодзежы.

Пасля таго, як цела дасталі ратавальнікі і агледзелі паліцэйскія, было вызначана, што смерць наступіла прыблізна напрыканцы лютага-пачатку сакавіка.

Крыніца: @andrii_nebytov
Белсат
😆 «Яна патанула»: у Гомлі паставілі пачварную архітэктурную форму на вадзе, але яна не пратрымалася і дня Гомельскія праўладныя газеты сёння адрапартавалі пра тое, што на возеры ў раёне Валатава з'явілася малая архітэктурная форма ў выглядзе Лахнэсскай пачвары.…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💪 Са дна Валатаўскога возера ў Гомлі сёння выцягнулі скульптуру дыназаўрыка

Скульптура патанула ўчора, амаль адразу пасля таго, як яе ўсталявалі. Каб дастаць дыназаўра, задзейнічалі вадалазаў, надуўныя падушкі і пад'ёмны кран.

Крыніца: @gomeltoday
⚡️ Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) патрабуе вызвалення Ірыны Слаўнікавай

«Журналістаў Еўрапейскага вяшчальнага саюзу арыштоўваюць і саджаюць у турму ў Беларусі за тое, што яны проста выконваюць сваю працу. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення журналісткі Ірыны Слаўнікавай і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі», – сказана ў заяве EBU.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🧸 Каб не звар'яцець, жанчыны рабілі цацкі і вышывалі ўкраінскія трызубы

5 месяцаў яны прабылі пад расейскай акупацыяй. Паглядзіце, як творча ратавалі псіхіку жыхаркі Кахоўкі☝️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дэтэктыўная гісторыя разгарнулася на ферме ў Драгічыне

Жыхары Івацэвічаў, якім па 23 і 25 гадоў, арандавалі ў Менску грузавік, прыехалі ў Драгічын, скралі на ферме сем кароваў коштам каля 6 тыс. рублёў, адвезлі іх у Івацэвіцкі раён і прадалі.

Пакупніку распавялі, што каровы належаць знаёмаму, які не можа іх карміць.

Злодзеяў затрымалі, кароваў выратавалі і вярнулі дадому.

«У дачыненні да падазраваных следчымі ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж, дасканалую групай асоб. Адзін з фігурантаў раней судзімы за крадзеж», – паведамляе МУС.
Белсат
☝️Чытач паведамляе пра затрыманні людзей у Пінску 2 жніўня Дакладная лічба затрыманых не вядомая. Паводле чытача, прыходзілі да тых, хто ў 2020 годзе быў заўважаны на акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Крыніца: чытачы @belsat
🔻У чацвер у Пінску судзілі людзей, затрыманых 2 жніўня. Вядома як мінімум пра 8 прысудаў

Некаторых прызналі вінаватымі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11), яшчэ частку – у «непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі» (арт. 24.3).

Андрэй Бычыла раздаў такія тэрміны:
📍15 содняў Сяргею Савічу (арт. 19.11)
📍15 содняў Дзмітрыю Быкаву (арт.24.3)
📍штраф 30 базавых (960 BYN) Алесю Рамановічу (арт.19.11)
📍невядомае пакаранне Віктару Зельману і Міхаілу Кавалевічу (абодва мелі арт.19.11)

Таксама ёсць інфармацыя пра выракі суддзі Вольгі Лубнік. Яна пакарала:
📍15 соднямі арышту Сяргея Супрановіча (арт. 24.3)
📍15 соднямі арышту чалавека з прозвішчам Місюра (артыкул невядомы)
📍тая ж суддзя разглядала справу Дзяніса Сядых, але ў паседжанні быў абвешчаны перапынак.

Крыніца: @viasna_brest
Белсат
Аляксандр Фядута прызнаў віну на сённяшнім судзе «Віну ў змове з мэтаю захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам я прызнаю», – прыводзіць ягоныя словы дзяржаўнае агенцтва БелТА. Крыніца: БелТА
🔻Суд па «справе змоўнікаў»: Аляксандр Фядута заявіў пра кепскае самаадчуванне і папрасіў адкласці працэс да панядзелка

Суддзя сказаў, што перанясе паседжанне, калі «адчуе», што стан Фядуты пагаршаецца.

У Аляксандра Фядуты абвастрылася падагра. Жонка здолела перадаць яму кій, каб было прасцей хадзіць.

Крыніца: @viasna96
У Данецку пасля абстрэлу гарыць чыгуначны вакзал

Відэа публікуюць мясцовыя паблікі.

Крыніца: @itsdonetsk
Белсат
📷 Фота дня: журналістка Ірына Слаўнікава за хвіліну да прысуду Фота: @bajby
☝️Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда будзе прыкладаць намаганні для вызвалення Ірыны Слаўнікавай

Пра гэта заявіў дарадца Дуды Павел Муха ў эфіры Польскага радыё:

«Спадар прэзідэнт падтрымлівае намаганні МЗС і таксама ўздымае дадзенае пытанне на ўзроўні Еўразвязу. На жаль, рэжым Лукашэнкі абвастрае напружанне сваімі дзеяннямі, такія крокі абсалютна непрымальныя».

Крыніца: polskieradio.pl
⚪️🔴⚪️ Беларусы ўсяго свету правядуць найбліжэйшымі днямі акцыі пад назваю «Дзень годнасці»

Мерапрыемствы прымеркаваныя да другой гадавіны масавага паўстання беларускага народу супраць дыктатуры Лукашэнкі, фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Яны запланаваныя ў 26 гарадах у ЗША, Польшчы, Літве, Вялікай Брытаніі ды іншых краінах Еўропы, дзе ёсць дыяспары нашых землякоў.

Крыніца:чытачы @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📞 Азаронак пазваніў Святлане Ціханоўскай

Размова доўжылася каля 10 хвілін. Гэтым разам з боку Азаронка абыйшлося без абразаў, якімі ён звычайна сыпле на адрас Святланы. У Офісе Ціханоўскай адзначылі, што звычайна ніколі не запісваюць званкі беларусаў, якія тэлефануюць з пытаннямі, але тут узнікла асаблівая сітуацыя:

«Мы ніколі не запісваем размовы з беларусамі, аднак у выпадку з Рыгорам мы папярэдзілі яго аб тым, што запіс вядзецца ў мэтах бяспекі. З улікам таго, што мы чакалі, што гэтую размову выкарыстае рэжымнае тэлебачанні і Рыгор ужо анансаваў у сябе ў канале выхад матэрыялу пра званок, мы перадаем поўны запіс незалежным медыям для таго, каб выключыць магчымасць маніпуляцыі праўдай».

Крыніца: Офіс Святланы Ціханоўскай
Галоўнага калабаранта Херсоншчыны Уладзіміра Сальда шпіталізавалі, рыхтуюць перавозку спецбартом у Маскву

Учора кіраўніка створанай акупантамі часовай адміністрацыі Херсонскай вобласці пераправілі з больніцы на Херсоншчыне ў адну з медустановаў Крыму. Сёння Сальда стала горш, яго падключылі да штучнай вентыляцыі лёгкіх і пагрузілі ў кому. У такім стане яго пераправяць на лекаванне ў Маскву (так пастанавіў кансіліум маскоўскіх і крымскіх дактароў).

Цікава, што ў тэлеграм-канале Уладзіміра Сальда працягваюць з'яўляцца новыя допісы, у адным з якіх раптоўныя праблемы са здароўем тлумачацца «ускладненнямі пасля перанесенага каронавірусу».

Крыніца: @bazabazon
Паглядзець, якія татуіроўкі беларусы робяць сабе пасля падзеяў 2020 года, можна будзе на фотавыставе

У аснову выставы паклаліся 11 гісторыяў беларусаў, якія зрабілі сабе тату, прысвечаную падзеям у Беларусі.

📌ВОСЬ ТУТ можна пачытаць іх гісторыі.

📌 Выстава адкрываецца сёння а 18:00 у Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве па адрасе Oleandrów, 6.

Арганізатаркі: журналістка Яўгенія Доўгая і фатографка Ірына Арахоўская.
🔹У Ваўкавыску маці трох дзяцей тэрарызуюць мясцовыя сілавікі

Спачатку супрацоўнікі мясцовага РАУС ламіліся да Людмілы Шрубок у кватэру каля апоўначы. У гэты момант па адрасе, куды яны прыйшлі, знаходзілася толькі старэйшая дачка (Людміла разам з малодшымі дзецьмі былі па адрасе прапіскі).

На наступны дзень ДАІшнікі канфіскавалі аўтамабіль Людмілы для праверкі па надуманай падставе. Пазней жанчыну выклікалі ў РАУС, дзе на яе ціснулі супрацоўнікі з прозвішчамі Сухоцкі і Літаш.

Цяпер Людмілу змясцілі ў ІЧУ Ваўкавыска, прычыну затрымання паведамляць адмаўляюцца. Усе дзеці жанчыны (19, 16 і 5 гадоў) знаходзяцца дома адны, бо муж Людмілы працуе ў Польшчы.

Раней на Людмілу Шрубок ужо ціснулі за актыўную грамадзянсую пазіцыю. Сёлета, напрыклад, сілавікі затрымлівалі яе за пратэсты ў дзень «рэферэндуму».

Крыніца: @volkovysk4life_news
🇱🇻🇷🇺 Латвія спыніла выдачу віз расейцам

Крыніца: Latvia in Russia