Белсат
19.5K subscribers
63.6K photos
20.1K videos
38 files
49.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Літоўцы рыхтуюцца да магчымай аварыі на беларускай АЭС 📸

У Віленскім рэгіёне прайшлі вучэнні па грамадзянскай бяспецы, звязаныя з пагрозай магчымай аварыі на беларускай АЭС.

«Гэтымі вучэннямі мы імкнемся даць зразумець, што бяспека і здароўе людзей з'яўляюцца прыярытэтам для дзяржавы. Беларуская АЭС (у Астраўцы) уяўляе сабой пастаянную пагрозу бяспецы насельніцтва Літвы. Установы павінны быць гатовыя адэкватна адрэагаваць на магчымую ядравую або радыяцыйную катастрофу ў Беларусі, а ўсё адказныя службы павінны своечасова і бесперашкодна надаць неабходную дапамогу насельніцтву», – сказала міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце.

У вучэннях прымае ўдзел каля 1300 чалавек: 445 валанцёраў-статыстаў, 325 супрацоўнікаў сістэмаў муніцыпальнай і грамадзянскай абароны, а таксама 571 супрацоўнік муніцыпальных і міністэрскіх аператыўных штабоў.

Крыніца: @belsat
Навіны нашых палітвязняў (ніяк не атрымліваецца коратка)

📌Сёння ў судзе па «справе Аўтуховіча» адбыўся допыт пацярпелых. Адзін з іх ацаніў свае маральныя пакуты ў 15 000 рублёў

📌Стала вядома, што актывіст грамадскай кампаніі «Еўрапейскай Беларусь» Максім Вінярскі з 27 траўня знаходзіцца ў ШІЗА. Да мужчыны не пускаюць адваката бо «няма заявы». Але ж і напісаць яе нельга пакуль знаходзішся ў ШІЗА. Мужчына асуджаны да 5 гадоў калоніі.

📌Палітвязень Уладзіслаў Тамашэвіч сёння выйшаў на волю – ён цалкам адбыў тэрмін. Яго вінавацілі ў тым, што ён падпаліў дзяржаўны сцяг, размешчаны каля адной з крамаў у сяле Краснае Маладзечанскага раёну.

📌Ігара Лосіка этапавалі ў наваполацкую калонію. Мужчына ўжо 24 месяцы ўтрымліваецца ў няволі, ён асуджаны да 15 гадоў па «справе Ціханоўскага».

📌Затрымалі лабарантку біялагічнага факультэту БДУ Алену Андрэеўну. Паводле інфармацыі сілавікоў, яна была падпісаная на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і стварыла свой чат пад назвай «Цягнічок з Варанянскага».

📌Актывістку Ганну Скачак, якую чатыры дні ўтрымлівалі ў ІЧУ, асудзілі двойчы запар. І кожны раз да штрафу ў 30 базавых. Жанна – кіраўніца Менскай абласной рабочай групы «Жанчыны БСДП».

📌Год калоніі за паклёп на Лукашэнку. Такі прысуд вынесены ў Гомлі Канстанціну Дудараву.

📌За каментары ў Telegram-каналах затрымалі 36-гадовую Кацярыну Балабановіч. Паводле сілавікоў, жанчына была падпісана на «экстрэмісцкія» каналы, дзе ў каментарах нібыта абражала прадстаўнікоў улады. Распачата крымінальная справа паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады).

📌Такі ж артыкул прад’явілі машыністу чыгункі менчуку Сяргею Латушкіну. У «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ў тэлеграм-канале «Каратели Беларуси» у каментарах абражаў супрацоўнікаў міліцыі.

📌Затрыманы старэйшы выкладчык інстытуту бізнесу БДУ Максім Мароз.

📌Паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму – палітвязню Аляксандру Пятрашку. Аляксандр быў затрыманы ў верасні 2021 года ў Горадні па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

📌У Лідзе затрымалі байкера Івана Кашко, яму інкрымінуюць распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і нацысцкай сімволікі, абразы Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, здзек над дзяржаўным сцягам, заклікі да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў, распальванне сацыяльнай варожасці.

📌Палітвязня Паўла Пяскова асудзілі да яшчэ аднаго году зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Мужчына ўжо асуджаны за патасоўку з амапаўцамі да трох гадоў і трох месяцаў калоніі. Гэта быў першы палітычна матываваны прысуд за падзеі 2020 года.
На менскіх Вайсковых могілках з'явілася дошка ў гонар сына Якуба Коласа, які загінуў падчас вайны

Мемарыяльную дошку ў гонар Георгія (Юрыя) Міцкевіча, які не вярнуўся з вайны, усталявалі побач з магіламі Якуба Коласа, яго жонкі і сыноў.

Крыніца: Новы Час
🇵🇱Польшча выдаткуе больш за €4 мільярды на падтрыманне ўзброеных сілаў

Польшча запускае Фонд падтрымкі Узброеных Сілаў у сувязі з вайной ва Украіне. Падрабязнасці распавёў новапрызначаны віцэ-прэм'ер па пытаннях бяспекі Мар’юш Блашчак.

Урад плануе павелічэнне выдаткаў на мадэрнізацыю польскіх узброеных сілаў: ужо сёлета на гэта выдаткуюць 20 мільярдаў злотых, а ў наступным годзе гэтую суму плануюць павялічыць да 49 мільярдаў.

«Місія віцэ-прэмʼера па пытаннях бяспекі нясе з сабой пэўныя выклікі, звязаныя з расейскім уварваннем ва Украіну і, несумненна, складанай міжнароднай сітуацыяй. Наша дзейнасць сканцэнтраваная на развіцці войска, а яно магчымае, калі ў нас ёсць фінансавы падмурак. Гэты падмурак – закон аб абароне Айчыны. У наступным годзе мы выдаткуем на абарону мінімум 3% ВУП», – заявіў Мар’юш Блашчак.

Крыніца: Ministerstwo Obrony Narodowej
💣У Адэскай вобласці цалкам забаранілі выкладаць рускую мову і літаратуру

З 1 жніўня ў школах не будуць выкладацца расейская мова і літаратура. З адукацыйнай праграмы прыбралі ўсіх расейскіх пісьменнікаў.

Не будзе расейскай і як факультатыву.

Рашэнне наконт выкладання расейскай у самой Адэсе пакуль не прынятае.

Крыніца: СТРАНА.ua
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Дняпры мужчына кінуў гранату ў дзяцей, якія гулялі ў двары

Ад выбуху пацярпеў хлопчык 11 гадоў, ён у больніцы. Мужчыну затрымалі, вядома, што ён быў п'яны. Па месцы жыхарства праваахоўнікі выявілі іншую зброю.

Крыніца: @dnepr_operativ
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці магчымы ў Беларусі радыкальны пратэст і ці шкодзяць нашай рэвалюцыі кветкі і чыстыя лавачкі? 💐🤔

Чым беларуская Плошча адрозніваецца ад украінскага Майдану, а таксама якія высновы зрабіў Лукашэнка з украінскіх рэвалюцыяў глядзіце ў сюжэце праграмы «Бязвіз» ☝️

📺Выданне цалкам, глядзіце па спасылцы: https://youtu.be/G2YCela3-Ic
Менск у рэйтынгу гарадоў свету па выгодзе экасістэмы для стартапаў заняў 312-е месца

Усяго ў рэйтынг увайшла 1 тысяча гарадоў.

Менск за год страціў адразу 82 пазіцыі і зараз па выгодзе стартап-інфраструктуры саступае ўсім сталіцам краін-суседак.

♦️Вільня – на 80 месцы;
♦️Кіеў – на 93;
♦️Варшава – на 106 радку;
♦️Рыга – на 196;
♦️Масква – на 29-м радку.

Крыніца: Global Startup Ecosystem
У Расеі спрабаваў застрэліцца ахоўнік Пуціна, які насіў ягоную валізку з ядравымі кодамі

Палкоўнік ФСБ Вадзім Зімін, які быў ахоўнікам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і насіў з сабой так званую «ядравую валізку», трапіў у шпіталь з раненнем галавы, паведамляе выданне Mirror.

ФСБшніка ў лужыне крыві знайшоў ягоны брат, побач з ім ляжаў траўматычны пісталет Іж 79-9ТМ, здарэнне адбылося 20 чэрвеня.

Крыніца: Mirror
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Берасцеец Дзяніс Жук 26 лістапада 2020 года ехаў на працу, але не даехаў, бо быў затрыманы сілавікамі і ўжо 1 год 6 месяцаў і 28 дзён знаходзіцца ў зняволенні

Дзяніс Жук
горача захапляецца фатаграфіяй. Здымаць на плёнку – ягонае хобі. У Дзяніса каля 20 плёначных фотаапаратаў. Працаваў барменам і планаваў ажаніцца, але карная сістэма адклала гэтыя планы.
«У яго класны погляд як у фатографа, заўсёды ў пошуках ракурсаў і натхнення», – распавядала дзяўчына Дзяніса Наталля.

📩Напішыце палітвязню: ПК № 2, вул. Сікорскага, д. 1, 213800, Бабруйск

Дзяніса судзілі ў трэцяй групе па так званай справе берасцейскіх беспарадкаў, калі 9-10 жніўня 2020 года жыхары гораду выйшлі на пратэст супраць падтасоўкі выбараў. Дзянісу, як і яшчэ тром асобам у гэтай групе, вядомы палітычнымі справамі суддзя Святаслаў Каліна прысудзіў чатыры гады зняволення.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Навіна на добры сон: Пентагон адправіць ва Украіну робата-сабаку для размінавання тэрыторый

Пентагон вырашыў адправіць ва Украіну аднаго з двух сваіх робатаў-сабакаў. Яго перададуць амерыканскай кампаніі HALO Trust, якая займаецца размінаваннем украінскіх тэрыторый. Робата плануюць выкарыстоўваць у Кіеўскай вобласці.

Адзін з такіх робатаў ужо быў ва Украіне – на Чарнобыльскай АЭС у 2020 годзе ☝️

🐶Нарэшце знакаміты сабака Патрон зможа больш адпачываць.

Крыніцы: Foreign Policy, Meduza
💥#main Галоўнае за 22 чэрвеня

Як пуцінская Расея капіюе гітлераўскую Нямеччыну.

У Менску прайшла акцыя, пасля якой менчукамі можна ганарыцца.

Навіны нашых палітвязняў.

Яшчэ адзін журналіст загінуў ва Украіне, а колькі ўсяго?
У Вялікай Брытаніі – найбуйнейшая забастоўка.

Як выглядае Марыупаль і колькі там загінулых , што адбываецца ў Мікалаеве, у Херсоне падарвалі аўто. У Адэскай вобласці больш не будзе ўрокаў расейскай.

Ці ёсць рызыкі пачатку вайны ў Літве?

Як катуюць жанчын?

Офіс Ціханоўскай стварае групу па пытаннях беларускага бізнесу.

Дзіўнае здарэнне з ахоўнікам Пуціна.

У Афганістане - землятрус, шмат загінулых.

Чаму Расея востра рэагуе на дэмантаж савецкіх помнікаў у іншых краінах?

Апублікаваны ліст Васіля Быкава.

Культурны цэнтр «Корпус» закрыўся. Фота.

У Балгарыі можа змяніцца ўрад , Польшча выдаткуе шмат € на падтрыманне ўзброеных сілаў, а ў Літве рыхтуюцца да магчымай аварыі на АЭС.

Якое месца Менск заняў у рэйтынгу гарадоў па выгодзе экасістэмы для стартапаў.