Белсат
19K subscribers
64.7K photos
20.4K videos
38 files
50.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
СБУ затрымалі 4х чалавек. Пра гэта belsat.eu стала вядома ад актывістаў Беларускага дому ў Кіеве. Сярод затрыманых валанцёрка Алена Жаркевіч, якая займаецца дапамогай рэлакантам з Беларусі, яна з сынам прыехала сёлета ва Украіну і дапамагла сотням беларусаў…
❗️СБУ пракаментавала нам затрыманні беларусаў

«Экс-капітану беларускай міліцыі Ягору Емельянаву і валанцёру Беларускага дома ў Украіне Алене Жаркевіч нічога не пагражае. Іх выклікалі супрацоўнікі СБУ для прафілактычнай гутаркі. Ніякіх артыкулаў ім не інкрымінуюць», – сказаў у тэлефоннай размове спікер Службы бяспекі Украіны Арцём Дзехцярэнка.

Па інфармацыі Беларускага дома ў Кіеве Алена Жаркевіч ужо на волі.

Крыніца: @belsat
Лекару Віталю Савіцкаму прысудзілі 7 сутак арышту за перапост матэрыяла пра сям'ю забітага Аляксандра Тарайкоўскага.

Проста ў залі суда Віталь абвясціў галадоўку.

Рашэнне аб арышце лекара прыняў суддзя Віктар Баліка.

На выхадзе з суда ўчастковы міліцыянт Віктар Кураш папярэдзіў усіх сяброў Віталя, каб ніякіх фотаздымкаў з судовага паседжання не зʼявілася ў сацыяльных сетках, прыгразіў чарговымі штрафамі і арыштамі.

Крыніца: @vicspring
❗️Памілавалі палітзняволенага супрацоўніка БМЗ, якога асудзілі за перакрыццё дарогі на заводзе

Аляксандр Баброў быў пакараны на 2,5 гадыі калоніі агульнага рэжыму. Пра тое, што яго адпусцяць сёння паведамілі ягоная маці.

✏️ Баброў быў асуджаны, бо на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Крыніца: @viasna96
🤔 У Беларусі назіраецца новая хваля каронавірусу.

Нашыя чытачы пішуць: «В городе Жабинка опять повальная заболеваемость коронавирусом. Люди стоят в длинных очередях в два маленький кабинета на анализ. Есть и смертельные случаи. Например, недавно умерла женщина, мать троих детей. Прием больных уже больше года собираются переносить в старое терапевтическое отделение, и только сейчас начали переоборудовать кабинеты».

У сваім апошнім расследаванні Белсат раскрыў як медыкам бракуе сродкаў для лекавання хворых на ковід і як на гэтым нажываюцца набліжаныя да ўлоадаў структуры.

https://www.youtube.com/watch?v=PUGCkG1dPTs

А як справы ў вашых паліклініках? Ці ёсць чэргі?

Дзяліцеся ўбачаным у наш бот
@BelsatBot.
У Батумі мітынгуюць супраць Ярмошынай.

Беларусы Грузіі сабраліся каля мясцовага ЦВК і патрабуюць не дапускаць назіральнікаў ад афіцыйнай Беларусі на выбары ў Грузіі.

Крыніца: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤍❤️🤍БЧБ-сцяг на праспекце Незалежнасці ў Менску.

Крыніца: чытачы @belsat
Дырэктара віцебскага прадпрыемства Уладзіміра Пунько пакаралі на 20 сутак за БЧБ-сурвэтку ў аўтамабілі.

Справу разглядала суддзя Алена Цыганкова. Згодна з пратаколам, 2 верасня Уладзімір Пунько, «кіраваў аўтамабілем Toyota, у якім на пярэдняй панэлі пад лабавым шклом знаходзілася палотнішча бел-чырвона-белага колеру для публічнай дэманстрацыі на агульны агляд, незарэгістраванае ў адпаведнасці з Законам РБ».

«Дзе такія сурвэткі можна купіць?» – пацікавілася суддзя. «У Смаленску», – адказаў Уладзімір. Суддзя таксама зацікавілася, якімі асаблівымі якасцямі «валодаюць дадзеныя сурвэткі». «Сухія ці вільготныя?» – удакладняла. І ў выніку прыйшла да высновы, што з дапамогай той сурвэткі мужчына яшчэ «праводзіў несанкцыянаванае пікетаванне».

Крыніца: viciebskspring.org
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Маю машыну перагарадзілі двое, якія не прадставіліся. Яны распавялі мне, што будзе далей са мной і з маім сынам, калі я застануся дома»

Паглядзіце гутарку з Аленай Жаркевіч, якую сёння затрымліваў СБУ.

Мы паразмаўлялі з Аленай яшчэ ў жніўні і яна распавяла, чаму ёй давялося ўцякаць разам з сямʼёй і як яна вырашыла дапамагаць тым, хто апынуўся ў падобнай сітуацыі.
Белсат
СБУ затрымалі 4х чалавек. Пра гэта belsat.eu стала вядома ад актывістаў Беларускага дому ў Кіеве. Сярод затрыманых валанцёрка Алена Жаркевіч, якая займаецца дапамогай рэлакантам з Беларусі, яна з сынам прыехала сёлета ва Украіну і дапамагла сотням беларусаў…
❗️Афiцыйная заява СБУ наконт лёсу затрыманых беларусаў:

«У рамках сваіх функцыянальных задач па барацьбе з нелегальнай міграцыяй СБУ разам з Нацыянальнай паліцыяй прымае ўдзел у аперацыі «Мігрант», якая праходзіць з 1 па 31 верасня і ўключае шэраг мер па ідэнтыфікацыі людзей, якія апынуліся незаконна ва Украіне.

16 верасня адбыўся агляд аднаго з кіеўскіх хостэлаў, дзе было 12 грамадзян Рэспублікі Беларусь. Двое з іх незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу Украіны. Гэтыя асобы былі запрошаныя на допыт у адміністрацыйны будынак СБУ.
Пасля адпаведных праверак грамадзяне Беларусі былі перададзеныя ў Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны», - спікер Службы бяспекі Украіны Арцём Дзехцярэнка.

✏️ Нагадаем, сёння раніцай СБУ затрымала 5 беларусаў. Сярод іх былы міліцыянт Ягор Емельянаў і валантэрка Алена Жаркевіч. Алену Жаркевіч адпусцілі – паведамляе Беларускі Дом ва Украіне.

Крыніца: @belsat
👍 У Львове даслалі паштоўкі беларускім палітвязням

Сёння на BookForum, усе жадаючыя змаглі падпісаць лісты тым, хто зараз незаконна знаходзіцца за кратамі ў Беларусі. Да акцыі далучыліся і напісалі словы падтрымкі ўкраінскія палітыкі, грамадзянскія актывісты, журналісты.

Крыніца: чытачы @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇫🇷 Святлана Ціханоўская з працоўным візітам у Францыі

💉Ці эфектыўная расейская вакцына ад каронавіруса?

😲 Імёны памілаваных Лукашэнкам і каментар Васкрасенскага

🇺🇸 ЗША выкраслілі з «бязвізавага» спісу

🍁 Залатая восень у Беларусі. Сіноптыкі кажуць, што толькі да заўтра

Глядзіце самыя галоўныя навіны дня на «Белсаце»!