Белсат
19.3K subscribers
64K photos
20.2K videos
38 files
49.8K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
У Беларусі змянілі парадак бязвізавага рэжыму.

Цяпер замежнікі змогуць уязджаць у Беларусь на тэрмін да 30 дзён без афармлення візаў праз аэрапорты Берасця, Віцебску, Гомля, Горадні і Магілёва.

Раней «беларускі бязвіз» распаўсюджваўся толькі на замежнікаў, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт «Менск».

Названыя аэрапорты валодаюць міжнародным статусам, аднак міжнародных рэйсаў там амаль няма – з прычыны санкцыяў.

Крыніца: pravo.by
💥Вечаровы эфір «Белсату» – галоўныя падзеі дня!

Пра што гаворым сёння?

🔻Халезін пра спробу узлому звестак Свабоднага тэатру;

🔻5-ы пакет санцыяў супраць рэжыму;

🔻Лукашэнка ў Таджыкістане. Навошта?

А таксама новыя цэны на газ для Еўропы, саміт АДКБ і ШОС ды змены ў ПДД.

Усе самыя галоўныя навіны – у вечаровым выпуску навін на «Белсаце»! https://www.youtube.com/watch?v=ZUNqW6EXAZg
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔴Чаму ў Беларусі такі нізкі ўзровень смяротнасці ў параўнанні з іншымі краінамі?

«За кошт якаснага аказання медычнай дапамогі», – тлумачыць прадстаўнік Мінздароўя Аляксей Шчарбінскі. І як гэта мы адразу не здагадаліся?

Тым часам каманда праграмы «Давайце разбірацца» знайшла чатыры спосабы спраўдзіць афіцыйную статыстыку. Вынікі не суцяшальныя.
Наркотыкі – галоўны вораг уладаў пасля палітычных апанентаў?

Яшчэ ў 2014 Лукашэнка абвесціў вайну наркотыкам, але што цяпер мае краіна пасля 7 год змагання?

Сучасны наркабізнес, статыстыка краіны ў наркатрафіку, ці «крышуе» ГУБАЗіК у справах з наркотыкамі – усе адказы ў новым выданні праграмы «Шчыра кажучы»: https://www.youtube.com/watch?v=BUz9bmxdoF0&list=PLLxQpYG35cp23Ik2i561x80lA41XxGn6t&index=50
Белсат
☝️Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што беларускі памежны слуп з дзяржаўным гербам абстралялі з тэрыторыі Украіны Паводле інфармацыі на афіцыйным сайце, гэта быў выстрал з паляўнічай стрэльбы. Крыніца: gpk.gov.by
🇺🇦Памежная служба Украіны пракаментавала абстрэл беларускага памежнага знака.

Першымі пра здарэнне даведаліся памежнікі з Украіны, адразу пра ўсё распавялі беларускім калегам.

Як паказваюць памежнікі, знак стаіць у непраходнай балоцістай мясцовасці. Стралялі па ім, магчыма, з чоўна.

Беларускі бок правёў сустрэчу з украінскімі памежнікамі, прэтэнзіяў не выставілі. Датычных да інцыдэнту шукаюць.

Крыніца: unian.net
Белсат
Паводле праўладных СМІ, на лідара ЛДПБ Алега Гайдукевіча ўначы нібыта быў здзейснены замах. «В три часа ночи в мой дом, где живут мои дети, кинули две бутылки с зажигательной смесью! После того, как первая бутылка взорвалась, сосед выскочил на улицу, успел…
КДБ затрымалі больш за 20 чалавек, якія падазраюцца ў «спробе падпалу дома Алега Гайдукевіча»

Сёння дзяржаўны тэлеканал паказаў дакументальны фільм аб нібыта спробе падпалу дома дэпутата Гайдукевіча. У фільме была паказаная барысаўская сям'я Вайцяховічаў, якіх абвінавацілі ў тым, што яны «працавалі на замежных заказчыкаў за добрыя грошы».

КДБ сцвярджае, што сямʼя Вайцяховічаў «планавала некалькі тэрарыстычных нападаў на дэпутатаў, супрацоўнікаў дзяржаўных тэлеканалаў, былых і дзеючых супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а таксама суддзяў».

Крыніца: СТВ
Лукашэнка «памілаваў» 13 чалавек да так званага Дня народнага адзінства.

Намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс сцвярджае, што большасць з іх «здзейсніла злачынствы з дапамогай інтэрнэту», некалькі чалавек «здзейснілі хуліганства і ўдзельнічалі ў масавых беспарадках».

Каго менавіта амніставалі — пакуль невядома.

Крыніца: Беларусь 1
🤍❤️🤍Нацыянальны беларускі сцяг цяпер нават у Запаляр'і.

Крыніца: Нашая Хваля
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Не ўздумайце там заганяцца і сумаваць! Я ж амаль заўсёды ўсміхаюся, і вы рабіце гэтак жа».

Аляксандр Івулін – футбаліст «Крумкачоў» і журналіст tribuna.by.

За сваю прафесійную дзейнасць яго абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак».

Аляксандр пад арыштам з 3 ліпеня 2021.

Дашліце ліст палітвязню: СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, 220030, г. Менск

Падтрымайце Аляксандра: https://bellsat.eu/prisoners/alyaksandr-ivulin/
💥#main Галоўнае на 15 верасня

🔹 Новы зліў ад «Кібер-партызанаў»! Наталля Эйсмант і Дзмітрый Балаба па тэлефоне дамаўляюцца пра «рэйды»

🔹 65-гадовую хворую на анкалогію пэнсіянерку Людмілу Хлусевіч асудзілі на 1,5 года «хатняй хіміі» за абразу міліцыянта

🔹 Сёння ноччу па Менску каталіся раварысты з БЧБ-сцягамі

🔹 Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што беларускі памежны слуп з дзяржаўным гербам абстралялі з тэрыторыі Украіны
✌️Добрай раніцы, сябры!

Сёння ў Беларусі ясна. Тэмпература паветра ўдзень +15..+17°С градусаў.

Зычым вам файнага і паспяховага дня!
☝️«Я не буду сябе паважаць, калі перастану падтрымліваць людзей у турмах, бо на іхным месцы магу быць сам».

Пачытайце гісторыю валанцёра Іллі Міронава, які напісаў некалькі тысяч лістоў палітвязням і трапіў на содні за майку «Пішыце лісты».

https://bellsat.eu/news/15-09-2021-aproch-yak-pratsyagvats-rabits-toe-shto-rablyu-varyyantau-u-myane-nyama-razmaulyaem-z-valantsyoram-illyom-mironavym-yaki-vyjshau-z-chargovyh-sodnyau/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
📌У Беларусь па бязвізу цяпер могуць прыязджаць грамадзяне Ірану, Пакістану, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Егіпту, Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства, але не могуць жыхары ЗША.

Крыніца: pravo.by
Белсат
☝️Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што беларускі памежны слуп з дзяржаўным гербам абстралялі з тэрыторыі Украіны Паводле інфармацыі на афіцыйным сайце, гэта быў выстрал з паляўнічай стрэльбы. Крыніца: gpk.gov.by
📍 СК Беларусі распачаў крымінальную справу па факце абстрэлу памежнага слупа.

Крымінальная справа распачатая па артыкуле 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Крыніца: Следчы камітэт Беларусі
😲 Чытачы «Белсату» паведамляюць, што ім са спазненнем сталі прыходзіць выканаўчыя лісты, штрафы і рахункі за ўтрыманне ў ІЧУ.

Калі вы таксама сутыкнуліся з такой сітуацыяй – пішыце ў наш бот 👉 @BelsatBot.
🤷‍♀️ Мінінфарм паклікаў KYKY на каву

Кава-паўза арганізавана ў гонар Дня народнага адзінства. І на ёй журналістам вырашана расказаць пра нялёгкую барацьбу за аб'яднанне нацыі сто гадоў таму, «боль за простых людзей, несправядлівасць да беларускага народа» і сялян, якіх прыгняталі па версіі міністэрства палякі і габрэі.

«Дарагі Мінінфарм, рэдакцыя KYKY ацаніла гэтае запрашэнне да дыялогу і гатовая выпіць з вамі кавы, калі вы:

- разблакуеце сайты KYKY і The Village Беларусь (і ўсіх заблакаваных медыя);
разблакуеце рахункі нашай кампаніі (і ўсіх заблакаваных кампаній);
- гарантуеце недатыкальнасць нашых калегаў (і ўсіх журналістаў у Беларусі);
- вызваліце нашага сузаснавальніка Сашу Васілевіча, які сядзіць на вуліцы Валадарскага (і ўсіх журналістаў і палітвязняў
)» – адрэагавала на запрашэнне Мінінфарма рэдакцыя KYKY.

Крыніца: @kyky_org
Святлана Ціханоўская ў Парыжы сустрэлася з міністрам замежных справаў Францыі Жан-Іў Ле Дрыянам

Пасля сустрэчы Ле Дрыян апублікаваў у сваім Twitter заяву, у якой выказаў салідарнасць з беларускім народам.

Крыніца: @belsat