Белсат
17.3K subscribers
67.7K photos
21.4K videos
38 files
54K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
📍Еўразійскі індустрыяльны фонд зайшоў у беларускі ПВТ

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна.

Адзін з праектаў, які будзе рэалізоўваць Еўразійскі індустрыяльны фонд у межах ПВТ- «Еўразійская сетка прамысловай кааперацыі, субкантрактацыі трансферу тэхналогій». Асноўная мэта праекта – стварэнне лічбавай экасістэмы для забеспячэння ўзаемадзеяння гаспадарчых суб'ектаў дзяржаў ЕАЭС.

«Ён дасць магчымасць нарасціць вытворчы патэнцыял па выпуску інавацыйнай прадукцыі з высокім дабаўленым коштам. Гэтая пляцоўка дапаможа нашым вытворцам не толькі знаходзіць контрагентаў для рэалізацыі прадукцыі, але і прасоўваць свае тэхналогіі. На гэтыя мэты з бюджэту камісіі выдзелена больш за 150 млн расейскіх рублёў», – удакладніла Малкіна.

Крыніца: БелТА
У Шчучынскім раёне камбайн наехаў на пенсіянерку. Жанчына загінула

Здарэнне адбылося ўдзень 1 верасня. 43-гадовы мужчына кіраваў камбайнам, прыбіраючы кукурузу. У пэўны момант ён наехаў на 90-гадовую мясцовую жыхарку. Што яна рабіла ў полі з кукурузаю, пакуль няясна.

Пажылая жанчына ад атрыманых траўмаў загінула на месцы. На кіроўцу камбайна завялі крымінальную справу.

Крыніца: Следчы камітэт
Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што афіцыйны Менск яшчэ з красавіка прапануе Еўразвязу правесці кансультацыі па пытаннях нелегальнай міграцыі. Але еўрапейскі бок, нібыта, адмаўляецца.

Крыніца: БелТА
Белсат
Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што афіцыйны Менск яшчэ з красавіка прапануе Еўразвязу правесці кансультацыі па пытаннях нелегальнай міграцыі. Але еўрапейскі бок, нібыта, адмаўляецца. Крыніца: БелТА
📌 Макей таксама заявіў, што ў Беларусі ёсць кандыдатура на пасаду амбасадара ў ЗША, але ў цяперашніх умовах няма сэнсу яго туды накіроўваць.

Крыніца: БелТА
💍 На роспіс – 5 хвілін, цалавацца нельга

Як гэта – пабрацца шлюбам у СІЗА? Паслухайце гісторыю гераіні нашага праекту «Беларус беларусу».👇

А калі захочаце ёй дапамагчы або распавесці сваю – пішыце нам: 📩belarus2belarus@gmail.com.

https://youtu.be/HYBS0rBFOcM
📌 У Магілёве не працягнулі кантракт з легендарным дзіцячым хірургам Міхаілам Яловым

Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку.

Восенню мінулага года жонку Міхаіла Макаравіча Наталлю пасля «Маршу пенсіянераў» затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

У сацсетках лекар размясціў фатаграфіі свайго апошняга дзяжурства: праца ў аперацыйнай і ўрачыстыя праводзіны ў актавай зале бальніцы.

Паводле: @tutby_official
У некаторых раёнах Дзяржынску ляжаць горы смецця 😳

Калі журналісты парталу mlyn.by запыталі мясцовых камунальнікаў, у чым справа, ім не змаглі патлумачыць. Аднак запэўнілі, што смецце ўжо вывозяць, а таксама перагледзяць графікі ягонага вывазу, каб горы адходаў больш не з'яўляліся.

Крыніца: mlyn.by
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Веру і ведаю, што ўсё недарэмна і ў агляднай будучыні ўсё жаданае ажыццявіцца»

Іллю Паланянкіна затрымалі ў Горадні за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года.

Яго абвінавацілі ў гвалце над супрацоўнікам МУС і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.
Іллю асудзілі на 3 гады абмежавання волі.

📩Дашліце ліст палітвязню: ПУАТ № 49, вул. Маладзёжная, 2Б, 212010, г. Шклоў

Як падтрымаць — чытайце тут👉 https://bellsat.eu/prisoners/illya-palanyankin/
Выкладчык Гарадзенскага медычнага ўніверсітэту падзяліўся вось такім дыялогам са студэнтам ⬆️

Студэнт пацікавіўся, ці не адмянілі ў навучальнай установе курс прафесійнай беларускамоўнай лексікі, улічваючы, што ўлады хочуць ліквідаваць «Таварыства беларускай мовы». Атрымаўшы адмоўны адказ, сказаў, што пойдзе і ўзрадуе групу.

Ішоў 31-шы год незалежнасці Беларусі...

Крыніца: Facebook (Viktor Voronets)
🔉«Разбітае сэрца пацана» выдала альбом у эміграцыі. Замежнікам таксама падабаецца

У Беларусі, распавёў нам вакаліст «Пацаноў» Дзяніс Тарасенка, альбом пакуль немагчыма прэзентаваць. Беларусам давядзецца слухаць яго праз інтэрнэт, прэзентацыю для нашай краіны плануюць правесці онлайн.

2 верасня гурт дасць вялікі канцэрт у Кракаве. Над турам доўга працавалі, ладзілі шмат здымак і інтэрв’ю. 4 верасня «Разбітае сэрца пацана» выступіць ва Уроцлаве, 5–га ў Лодзі, 9-га ў Варшаве, 10-га ў Познані, 11-га ў Беластоку, потым паедзе ва Украіну, 16 верасня выступіць у Адэсе, 17-га ў Кіеве і 18-га ва Львове.

«Ашчушчэнія» – 9 песень пра беларускія рэаліі, каханне і алкаголь. Іх можна паслухаць бясплатна на ўсіх папулярных пляцоўках

https://bellsat.eu/news/02-09-2021-razbitae-sertsa-patsana-vydala-albom-u-emigratsyi-zamezhnikam-taksama-padabaetstsa/

🔹Навіны Белсату таксама чытайце ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
✌️Беларускія дыяспары па ўсім свеце падтрымліваюць землякоў і рэагуюць на падзеі на Радзіме

Супольнасці беларусаў працягваюць ціснуць на ўлады розных краінаў, каб тыя рэагавалі на рэпрэсіі ў Беларусі. А таксама яны робяць акцыі і перформансы, каб паказаць беларусам на радзіме, што пра іх памятаюць і намагаюцца дапамагчы любым дасяжным чынам.

Мы сабралі фота і паведамленні дыяспараў, якія яны дасылаюць нам у рэдакцыю, каб перадаць іх салідарнасць вам👇

https://bellsat.eu/news/02-09-2021-belaruskiya-dyyaspary-pa-usim-svetse-padtrymlivayuts-zemlyakou-i-reaguyuts-na-padzei-na-radzime/

🔹Навіны Белсату таксама чытайце ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
⚪️🔴⚪️ БЧБ-дом недзе ў Менску

Крыніца: @dzechat
Белсат
📌 Жонцы палітвязня Анішчука не даюць інфармацыю пра мужа. Раней ён казаў пра катаванні ў калоніі Ён глытаў металічныя прадметы, каб спыніць катаванні. Лістоў ад яго няма ад 9 ліпеня. Яго жонка Вольга кажа, што 31 жніўня яна з адвакатам прыехала ў Магілёўскую…
📍Арцем Анішчук, які «знік» з магілёўскай ПК-15, знайшоўся ў Гомлі

Жонцы з гомельскага СІЗА-3 прыйшоў ліст, у якім Арцём паведамляе, што з ім усё ў парадку, хіба што прастыў.

Раней Арцём Анішчук заяўляў пра катаванні і збіццё ў Магілёўскай ПК-15.

Крыніца: @MAYDAYhr
❗️BYPOL: Сілавікі самі сабралі доказы супраць сябе

Глядзіце «Белсат ZOOM» – аналіз найважнейшых падзеяў:

🔸Былы працаўнік «Беларуськалію» пра звальненне і катаванні на Акрэсціна;
🔸Асуджаная за «абразу» генпракурора Наталля Красько пра свой зварот да яго;
🔸Наталля Дуліна, экс-дацэнтка МДЛУ, пра пратэсту студэнтаў;
🔸Як неабыякавых студэнтаў выціскаюць за мяжу;
🔸Узгадваем студэнцкія акцыі пратэсту.

https://www.youtube.com/watch?v=9rxq_NlgbQM
💥#main Галоўнае за 2 верасня:

🔹 Краіны Еўразвязу пачалі працаваць над пятым пакетам санкцыяў у дачыненні рэжыму Лукашэнкі

🔹 Прэзідэнт Польшчы ўвёў рэжым надзвычайнай сітуацыі ў памежных з Беларуссю раёнах

🔹 Беларусь сёлета ўпершыню не возьме ўдзелу ў дзіцячым Еўрабачанні

🔹 Крымінальную справу ў дачыненні артыста Эрыка Арлова-Шымкуса спынілі

🔹 У Магілёве не працягнулі кантракт з дзіцячым хірургам Міхаілам Яловым, жонку якога затрымлівалі на пратэстах
⚽️Зборная Беларусі па футболе прайграла Чэхіі ў адборы на чэмпіянат свету 2022 года

Беларуская каманда саступіла з мінімальным лікам: 0:1.

Крыніца: Reuters
☀️Добрай раніцы, беларусы!

⛅️У Менску тэмпература паветра падымецца да +16 °С. Будуць дажджы. Таму не забывайцеся на парасон 😉

Мы жадаем вам добрага настрою і паспяховага працоўнага дня!