Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
❗️Уся праца кампаніі павінна быць выведзена з краіны, каб нават у выпадку прыходу сілавікоў у офісы, яны не змаглі атрымаць доступ да інфармацыі.

Працэс пераводу будзе завершаны цягам 2-х тыдняў.

Таксама нельга выключаць, што робіцца гэта і для таго, каб у выпадку адключэння інтэрнэту ў Беларусі, не спынілася праца для замежных каманд распрацоўшчыкаў.

Крыніца: @motolkohelp
У Смаргоні судзяць былога настаўніка за «паклёп на прэзідэнта»

Андрэя Пятроўскага, які выкладаў у школе грамадазнаўства, вінавацяць у тым, што ў сакавіку ён паказаў вучням 11 класу відэа пад назвай «Конституция ушла в проституцию!». На ім быў лагатып, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Бок абвінавачвання лічыць, што ролік змяшчае загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць прэзідэнта.

«Здаў» настаўніка сын мясцовай чыноўніцы, які быў сярод вучняў. Ён зняў усё на мабільны тэлефон і скінуў у адзін з чатаў. Менавіта пасля гэтага Андрэй Пятроўскі быў звольнены і на яго завялі крымінальную справу. Цяпер былому настаўніку пагражае да 5 гадоў турмы. Вінаватым сябе ён не вызнае.

Крыніца: @viasna96
На Акрэсціна прынялі перадачы для затрыманых учора супрацоўнікаў БелаПАН

Нагадаем: за кратамі цяпер знаходзяцца дырэктарка парталу Ірына Леўшына, бухгалтарка Кацярына Боева і былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў.

Аднак зазначым, што вельмі часта прынятыя перадачы да затрыманых усё роўна не даходзяць.

Крыніца: @bajby
Паглядзіце, якія прыгожыя малюнкі даслаў з турмы палітвязень Яўген Афнагель! 🤩

Цяпер хлопец знаходзіцца ў магілёўскай турме, куды яму можна пісаць на адрас: г. Магілёў, турма № 4, вул. Крупскай 99а, 212011.

Аднак ужо ў верасні Афнагеля плануюць этапаваць у Наваполацк.

Крыніца: чытачы @belsat
🏃‍♀️🏃«Усе былі ахопленыя істэрычнаю панікаю, хоць толькі невялікай колькасці ўцекачоў пагражала смяротная небяспека, калі б яны засталіся»

Гэта цытата не пра Кабул. Мы сабралі для вас гістарычныя прыклады таго, як людзям даводзілася масава ўцякаць са сваіх краінаў пасля паразы ў грамадзянскай вайне.

https://btvsat.eu/news/19-08-2021-ne-tolki-kabul-masavyya-utsyoki-paslya-parazy-u-gramadzyanskih-vojnah-za-aposhniya-100-gadou/

🔹Навіны Белсату таксама чытайце ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускія праграмісты «ажывілі» сцяну Цоя ў Менску.

Праграмісты запусцілі мабільны дадатак ArWall – пры навядзенні тэлефона на сцяну карцінкі ажываюць і пачынаюць гучаць песні Цоя.

Праўда, з відэатэсту незразумела, ці ёсць там галоўная песня мінулага года – напішыце нам, калі праверыце. Сцяна Цоя знаходзіцца ў Ляхаўскім скверы.

Крыніца: @the_village_me
👆 30 гадоў таму адбыўся «жнівеньскі путч», які канчаткова разваліў СССР

Нягледзячы на няўклюдныя спробы, уратаваць саюз не атрымалася. Акурат тады Беларусь і была абвешчаная незалежнаю дзяржавай.

Ці было страшна стаяць у ланцугу перад танкамі?

Адкуль атрымлівалі інфармацыю ва ўмовах блакавання СМІ?

Ці не было потым расчаравання?

Мы распыталі ўдзельніка падзей, якія адбываліся ля Белага дому ў Маскве 30 гадоў таму 👉 https://btvsat.eu/news/19-08-2019-demakratyi-tady-bylo-znachna-bolsh-chym-tsyaper-shchyrastsi-vidavochtsy-putchu-91-ga/

🔹Навіны Белсату таксама чытайце ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
❗️У сястры гарадзенскага блогера Вадзіма Ермашука ператрус. Яна падазраваная па крымінальнай справе.

На дадзены момант вядома, што сілавікі прыйшлі з пастановай на ператрус да сястры Вадзіма Наталлі Рубец у межах узбуджанай у Беларусі крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Крыніца: @viasna96
«У Беларусі назапашана ад 7 да 10 тысяч патэнцыйных нелегальных мігрантаў. Каардынацыяй займаецца Віктар Лукашэнка»

Павел Латушка
падзяліўся звесткамі, якія мае Народнае антыкрызіснае ўпраўленне пра сітуацыю з мігрантамі на межах Беларусі і Еўразвязу.

«Гэта арганізаваная дзейнасць. Паводле нашых звестак, на тэрыторыі Беларусі ўжо назапашана ад 7 да 10 тысяч патэнцыйных нелегальных мігрантаў, якіх рэжым Лукашэнкі рыхтуецца скарыстаць у якасці зброі супраць суседзяў.

Каардынацыяй аперацыі займаецца асабіста Віктар Лукашэнка, чые людзі наведвалі Афганістан, Пакістан, Туніс, Марока, Ірак і іншыя краіны Блізкага Ўсходу, каб арганізаваць спецыяльную аперацыю»
.

Крыніца: @belsat
✉️ Улады хочуць расправіцца з фірмамі, што плацілі заробак «у канверце»

Паводле звестак, складзены спіс з 12 тысяч юрыдычных асоб, супраць якіх будзе праведзеная серыя «мерапрыемстваў».

У першую чаргу рэпрэсіі закрануць фірмы, якія рэзка павялічылі налічаную заработную плату і фонд аплаты працы летам 2021 года. Таксама ўвагу нададуць прадпрыемствам, чые супрацоўнікі адначасова зарэгістраваныя як індывідуальныя прадпрымальнікі.

Прычына такога масавага рэйду – недахоп сродкаў у ФСАН на ўтрыманне пенсіянераў.

Крыніца: @belarus_economy
Беларусы патрабуюць спыніць акрэдытацыю фестываля «Лістапад»

«Правядзенне міжнароднага мерапрыемства немагчыма ў краіне, дзе дзеячаў культуры і ў прынцыпе ўсіх нязгодных рэпрэсуюць», – піша ў лісце да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадусараў кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

Сёлета фестываль «Лістапад» будзе праводзіць «Беларусьфільм», а не Цэнтр візуальных мастацтваў Art Corporation, як было раней. Летась жа фестываль увогуле адмянілі «праз неспрыяльнае эпідэміялагічнае становішча». Гендырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі заявіў, што цяперашнія арганізатары абапіраюцца «на ранейшыя напрацоўкі», аднак збіраюцца сёлета змяніць лагатып і ўнесці змены ў рэгламент.

Фестываль мае адбыцца з 20 па 26 лістапада.

Крыніца: @euroradio
Белсат
Грузія падпісала дамову з КДБ Беларусі. Ці пагражае гэта беларусам у Грузіі? У межах гэтай дамовы бакі плануюць абменьвацца інфармацыяй у сферы дзяржаўнай бяспекі, аказваць аператыўнае ўзаемадзеянне ў раскрыцці злачынстваў, у прыватнасці ў злачынстваў супраць…
Belarus Security Blog прааналізаваў дамову паміж спецслужбамі Беларусі і Грузіі, пра якую стала вядома нядаўна.

Паводле экспертаў, нашым суайчыннікам у Грузіі не варта баяцца магчымай экстрадыцыі, бо законы Грузіі забараняюць экстрадаваць асобаў, у дачыненні да якіх ёсць палітычны пераслед.

Аднак дамова цікавая з іншых пунктаў гледжання:

«Анализ содержания Соглашения между спецслужбами Беларуси и Грузии позволяет расценивать это как договоренность не просто между дружественными спецслужбами, а между спецслужбами союзных государств. При этом Беларусь формально декларирует союзничество с Россией, а Грузия активно на деле, а не на словах, интегрируется в евроатлантическое пространство безопасности.

Само Соглашение было заключено в 2016 году, но вступает в силу только сейчас из-за длительного периода внутригосударственных процедур его утверждения. Возникает вопрос, на чьей стороне прошла задержка, по какой причине и почему через 5 лет, но документ все же вступил в силу. Стороны ответа на это не дают.

Если предположить, что тормозила Соглашение беларуская сторона, то причиной этого могли стать опасения ухудшения и без того непростых отношений с Россией. Но после того, как возникла серьёзная потребность в дополнительных каналах коммуникации с Западом или в посредничестве в такой коммуникации третьей, условно союзной стороны, о документе вспомнили и провели необходимые процедуры по его вступлению в силу».

Крыніца: bsblog.info
⚡️ Сілавікі прыйшлі да рэзідэнта ПВТ буйной IT-кампаніі SolbegSoft.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прыходзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў у менскі і берасцейскі офісы кампаніі.

На час ператрусу супрацоўнікі знаходзіліся на сваіх месцах. Следчыя дзеянні працягваліся некалькі гадзін.

Падчас ператрусу з берасцейскага офіса канфіскавалі ўсю тэхніку.

Крыніца: @vybory_smotri
«Уважение нужно заслужить, а не вылизать его»

Былы футбаліст і трэнер нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч, які ўжо шмат гадоў жыве ва Украіне, распавёў, ці вернецца калісьці працаваць на Радзіму.

«На сегодняшний день это невозможно, учитывая политику, которая ведётся ведущими футбольными клубами Беларуси. Обратите внимание: ни один из них не защитил от увольнения своего тренера. Самое страшное — не те, кто «за» или «против», а кто и вашим, и нашим. А таких очень много.

Уважение нужно заслужить, а не вылизать его. В Беларуси же очень много таких моментов, которые... Исходя из моей философии, не вижу там никакой перспективы. Я был в национальной сборной и уже тогда говорил: будущего у нее большого нет, учитывая то, как строится работа с молодёжью»
.

Нагадаем: Хацкевіч трэнаваў беларускую зборную ў 2014-2016 гадах.

Крыніца: @tribuna_by
❗️Еўрапейскія палітыкі называюць міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю агрэсіяй.

Гэта значыць, што могуць быць уведзеныя чарговыя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, піша Politico.

Праблему абмеркавалі еўрапейскія міністры, але калі будуць абмяркоўвацца санкцыі - невядома.

Крыніца: @euroradio
Белсат
⚡️ Сілавікі прыйшлі да рэзідэнта ПВТ буйной IT-кампаніі SolbegSoft. Паводле папярэдняй інфармацыі, прыходзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў у менскі і берасцейскі офісы кампаніі. На час ператрусу супрацоўнікі знаходзіліся на сваіх месцах. Следчыя…
У менскім офісе «SolbegSoft» ператрусу ўсё ж не было.

Паводле прадстаўніка кампаніі, у Берасці прыходзілі не да «SolbegSoft», а да суседзяў па паверсе – «SmartexLab». Падобна, што да «Solberg» маглі зайсці «за кампанію». Ці канфіскавалі тэхніку з берасцейскага офісу, у менскім не ведаюць.

Крыніца: @devby
😲 «Пасля інтэрв’ю я адчула сябе такім чынам, што абмазалася брудам з ног да галавы». Маці палітвязня распавяла як дзяржпрапаганда прымушала яе і сына зняцца ў пакаяльных відэа.

Інна Жыгарава
, маці Ігара Пражэннікава — палітвязня, які атрымаў 1,5 гады пазбаўлення волі за налепкі на камерах назірання на Акрэсціна і 9 тысяч долараў штрафу за блакаванне руху, распавяла пра тое, за што крытыкавала фонды дапамогі рэпрэсаванымс і як пасля гэтага яе цкавалі ў асабістых паведамленнях.

🔹Навіны «Белсату» таксама чытайце ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!

https://btvsat.eu/news/19-08-2021-moj-syn-u-zakladnikah-matsi-palitychnaga-vyaznya-pra-dapamogu-interv-yu-dlya-bt-i-spis-vaskrasenskaga/