Белсат
19.9K subscribers
62.5K photos
19.6K videos
38 files
48.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
Нідэрландская авіякампанія KLM і нямецкая Lufthansa часова адмовіліся ад выкарыстання паветранай прасторы Беларусі Раней ад палётаў над нашай краінай адмовіліся скандынаўская SAS, кіпрская Avia Solutions, польская LOT, венгерская Wizzair і латвійская airBaltic.…
Плюс адзін: фінская кампанія Finnair не будзе выкарыстоўваць паветранае прасторы над Беларуссю.

Раней ад палётаў над нашай краінай адмовіліся скандынаўская SAS, кіпрская Avia Solutions, польская LOT, венгерская Wizzair, латвійская airBaltic, нідэрландская KLM і нямецкая Lufthansa.

Крыніца: @rian_ru
Святлана Ціханоўская правяла званок
з дарадцаю бяспекі Белага Дому.

Яна заклікае спыніць сяброўства Беларусі ў ICAO і Interpol.

Падтрымліваеце гэткія захады?

Крыніца: @tsikhanouskaya
Белсат
Air France таксама прыпыняе палёты ў паветраную прастору Беларусі. Раней Францыя забараніла палёты Belavia на сваю тэрыторыю. Крыніца: @rian_ru
Singapore Airlines змяніла маршрут, каб не пралятаць над Беларуссю.

Гэта ўжо 11 авіякампанія, якая не карыстаецца беларускай паветранай прастораю.

Крыніца: CNA
«Белавія» адмяніла рэйсы ў Лондан і Парыж з 25 траўня да 30 кастрычніка.

Авіякампанія просіць прабачэння за нязручнасці і абяцае вярнуць пасажырам грошы.

Крыніца: belavia.by
⚡️⚡️Украіна прыпыняе авіязлучэнне з Беларуссю ў 00:00 26 траўня.

Крыніца: Укрінформ
Austrian Airlines і польская LOT прыпыняюць палёты ў Беларусь.

Да таго ж Польшча, якой належыць кампанія Buzz, дочка Ryanair, якой ляцеў Пратасевіч, патрабуе доступ да чорных скрыняў таго самалёту.

Крыніца: @tass_agency
У Вільні таксама замянілі беларускі сцяг з чырвона-зялёнага на БЧБ!

Крыніца: Twitter
Калі ваш рэйс адмянілі праз забарону палётаў у Беларусь, напішыце нам у бот @BelsatBot!
❗️Следчы камітэт завяршыў расследаванне ў дачыненні да анархіста Мікалая Дзядка – яго абвінавачваюць па 3-х крымінальных артыкулах:

🔻ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту);

🔻ч. 2 арт. 361 (распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, з выкарыстаннем глабальнай сеткі Інтэрнэт);

🔻ч. 1 арт. 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, якое дзівіць дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь •

Паводле версіі следства, Дзядок некалькі гадоў «адміністраваў радыкальны тэлеграм-канал, дзе размяшчаў матэрыялы, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне»

Крыніца: Следчы Камітэт
⚡️Паўлу Севярынцу прысудзілі 7 гадоў узмоцненага рэжыму за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў!

Крыніца: @radiosvaboda
Белсат
⚡️Паўлу Севярынцу прысудзілі 7 гадоў узмоцненага рэжыму за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў! Крыніца: @radiosvaboda
❗️Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» таксама атрымалі тэрміны ў калоніі

Яўген Афнагель
– 7 гадоў;
Андрэй Войніч – 7 гадоў;
Павел Юхневіч – 5 гадоў;
Максім Вінярскі – 5 гадоў

Рэдактарцы Telegram-каналу «Мая краіна Беларусь» Ірыне Шчаснай далі 4 гады.

Крыніца: @radiosvaboda
❗️15 асобаў, затрыманых у справе TUT.by праваабаронцы прызналі палітвязнямі

Гэта Людміла Чэкіна, Марына Золатава, Вольга Лойка, Ірына Рыбалка, Алена Талкачова, Анжэла Асад, Марыя Новік, Ала Лапатка, Аляксандра Дайнека, Андрэй Аўдзееў, Сяргей Павалішаў, Дар'я Данілава, Юлія Чарняўская, Кацярына Ткачэнка і Ірына Касцючэнка.

Цяпер у Беларусі колькасць палітвязняў дасягнула 421 чалавека

Крыніца: @viasna96
Белсат
На твары Рамана Пратасевіча з апублікаванага відэа заўважныя сінякі
Бацька Рамана Пратасевіча пра відэа з сынам: «У яго зламаны нос, уся левая частка твару ў пудры»

«Гэта не ягоныя словы, не ягоная інтанацыя. Ён паводзіць сябе нервова», – сказаў спадар Дзмітрый у інтэрв'ю Reuters.

Крыніца: Reuters
Рэнэ Фазэль патрабаваў у мэра Рыгі зняць БЧБ-сцяг

У адказ Марціньш Стакіс зняў сцяг Міжнароднай федэрацыі хакею.

Крыніца: Twitter
Белсат
Рэнэ Фазэль патрабаваў у мэра Рыгі зняць БЧБ-сцяг У адказ Марціньш Стакіс зняў сцяг Міжнароднай федэрацыі хакею. Крыніца: Twitter
🔥А вось і моцны адказ мэра Рыгі на заяву Рэнэ Фазэля:

«Прэзідэнт IIHF патрабуе, каб ў Рызе павесілі ранейшыя сцягі замест беларускіх сцягоў свабоды. У адваротным выпадку ён патрабуе зняць сцягі IIHF. Кожны павінен абраць, на якім ён баку: на баку народу, які прагне свабоды, або на баку крывавага дыктатара. На просьбу Фазэля здымем сцягі IIHF».🤍❤️🤍

Крыніца: Mārtiņš Staķis (Twitter)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Жорсткае ДТЗ адбылося ў Менску на мосце паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Маскоўскай

Паводле інфармацыі ДАІ, а 5:35 раніцы экіпаж заўважыў на праспекце Ford Focus з адчыненымі падчас руху дзвярыма. Кіроўцу падалі сігнал аб спыненні, аднак замест гэтага ён стаў уцякаць.

Скончылася ўсё тым, што аўтамабіль занесла на мосце і ён перакуліўся.

Крыніца: @gaiminsk
❗️Самалёты іспанскай авіякампаніі Iberia таксама будуць пазбягаць паветранай прасторы Беларусі

Крыніца: @rian_ru