Белсат
У Пінску некалькі дзясяткаў чалавек традыцыйна гулялі па пешаходнай вуліцы. Некалькі міліцыянтаў назіралі за імі, але абышлося без затрыманняў. Крыніца: карэспандэнт @belsat
І яшчэ навіны з рэгіёнаў. Выйшлі Берасце і Койданава.
Пакуль што абышлося без затрыманняў!
Фота: @belsat і нашыя чытачы
Пакуль што абышлося без затрыманняў!
Фота: @belsat і нашыя чытачы
Чытачка tut.by напісала, што сілавікі падышлі да Макса Каржа, які курыў на лаўцы. Паводле чытачкі, пасля спраўджання дакументаў яго адпусцілі.
Крыніца: @tutby_official
Крыніца: @tutby_official
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось гэта моц!
Людзі крычаць «Жыве Беларусь!», а жанчына махае чырвона-зялёным сцягам.
Відэа даслалі гледачы @belsat
Людзі крычаць «Жыве Беларусь!», а жанчына махае чырвона-зялёным сцягам.
Відэа даслалі гледачы @belsat
❗️На 16:00 у спісах ПЦ «Вясна» 67 затрыманых, у спісах @spiski_okrestina – 101 затрыманы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Зялёнага Лугу крычаць «Казак у аўтазак» каля школы № 66.
«Казак – дырэктарка школы, фальсіфікатарка. З гэтай школы таксама жанчына злазіла па лесвіцы з вакна ў дзень выбараў», – пішуць нам гледачы.
Відэа даслалі падпісанты @belsat
«Казак – дырэктарка школы, фальсіфікатарка. З гэтай школы таксама жанчына злазіла па лесвіцы з вакна ў дзень выбараў», – пішуць нам гледачы.
Відэа даслалі падпісанты @belsat
На афіцыйным канале Віктара Бабарыкі з'явіліся вось такія словы да ўдзельнікаў маршаў:
«Я гуляю! Па сваім двары, вуліцы, раёну, горадзе, краіне. Мы гуляем разам! Мы вітаем суседзяў, грэемся бадзёрым і смелым крокам і здзіўляем адно аднаго кожную нядзелю.
Нашае жаданне жыць у вольнай краіне, вярнуць сабе скрадзеныя правы не спыняць ні маразы, ні галалёд, ні снег з дажджом і ветрам. Мы захутаемся, возьмемся за рукі і працягнем упэўнена наш марафон».
Маша б цяпер сказала: «Беларусы – вы неймаверныя!», а Віктар Бабарыка паказаў бы ўсім сардэчка са словамі: «Я вас люблю!».
Крыніца: @viktarbabarykaofficial

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Уночы працаўнікі міліцыі пранікаюць у двары кварталаў Новай Баравой. Выглядае на тое, што ў іх яшчэ ёсць і дублікаты ад усіх брамак і нават ад велабоксу!!! На адным відэа бачна, як працаўнік міліцыі падбірае чып, каб зайсці на тэрыторыю кварталу, а на іншым відэа працаўнікі міліцыі свабодна адчыняюць велабокс, дзе захоўваюцца ровары жыхароў. Велабокс, які зачынены і за які жыхары плацяць грошы», – пішуць нам чытачы Belsat.
Відэа: чытачы @belsat
Відэа: чытачы @belsat