Белсат
19.7K subscribers
62.9K photos
19.8K videos
38 files
48.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
☝️ Украінскія беспілотнікі атакавалі шэсць расейскіх рэгіёнаў

У Валгаградскай вобласці ў выніку падзення абломкаў беспілотнікаў загарэліся падстанцыя ў горадзе Фралова і нафтабаза ў горадзе Калач-на-Доне.

Паводле слоў губернатара Растоўскай вобласці Васіля Голубева, у выніку атакі ўзнік пажар на электрападстанцыі ў Радзівонава-Несветайскім раёне.

У Калач-на-Доне БПЛА патрапілі па цыстэрне з гаручым і хлебазаводзе. На месцы прылётаў пачаліся пажары. У сваю чаргу ўзгаранне на падстанцыі ўжо ліквідавалі.

Акрамя таго, як паведамляе Мінабароны, тры дроны былі збітыя над Белгародскай вобласцю, сем – над Курскай, пяць – над Астраханскай і яшчэ два – над Варонежскай.

Аэрапорты Астрахані і Валгаграда на час перасталі прымаць і адпраўляць самалёты.

Нагадаем, учора Расея зладзіла моцную ракетную атаку на ўкраінскія гарады. Агулам па краіне загінула каля 30 чалавек. Адзін з удараў прыйшоўся на дзіцячую лякарню.
👁 Вялікі брат лезе ў ваш ложак: Лукашэнка патрабуе ад беларусаў паведамляць пра шлюб за мяжой

Учора дыктатар падпісаў папраўкі ў законы па рэгуляванні шлюбных і сямейных зносінаў, якімі прадугледжваецца магчымасць атрымання дзецьмі замест аліментаў часткі жылля аднаго з бацькоў, а таксама абавязак беларусаў, якія жывуць за мяжой, перадаваць у «адпаведныя органы» інфармацыю пра заключэнне шлюбу, нараджэнне дзяцей і інш.

Асноўныя палажэнні гэтага дакументу набудуць моц з 1 студзеня 2025 года.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌸 Нягледзячы на нягоды, якія прынесла вайна, гарады Украіны ўсыпаныя кветкамі

А вайскоўцы, якія знаходзяцца на фронце, замаўляюць для сваіх каханых кветкі анлайн.

Паглядзіце!
🤨 Гэта яшчэ што такое? Лукашэнкаўцы прыдумалі новы конкурс для «павышэння прэстыжу» ваенна-патрыятычных кіраўнікоў

Новы конкурс з бюджэтных сродкаў «Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні» будзе праводзіцца сярод педагогаў дадатковай адукацыі, кіраўнікоў музеяў, кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні, выхавальнікаў груп падоўжанага дня, педагогаў-арганізатараў, класных кіраўнікоў, настаўнікаў (пачатковых класаў, гісторыі, рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры, геаграфіі, мастацтва).

Мінадукацыі лічыць, што гэта дапаможа выявіць эфектыўныя практыкі ў патрыятычным выхаванні, стымуляваць развіццё творчай ініцыятывы педагагічных работнікаў і садзейнічаць падтрымцы таленавітых педагагічных работнікаў.

Пераможцы і прызёры конкурсу атрымаюць дыпломы і прызы на сумы ад 40 да 120 рублёў.
📌 На саміце НАТО запрашэння Украіны ў альянс не будзе

9-11 ліпеня ў Вашынгтоне адбудзецца саміт НАТО. Кіеў чакае ад яго «добрых навінаў».

☝️ Чакаецца, што будзе абвешчана пра стварэнне штабу па каардынацыі дапамогі Украіне і падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў. Таксама плануецца вырашыць пытанне з фінансаваннем Украіны.

Belsat.eu распавядае, чым адметны гэты саміт і якія яшчэ пытанні на ім плануюць вырашыць 👇

Праз VPN Без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤦‍♀️ Новае дасягненне рэжыму: Беларусь афіцыйна ўвайшла ў спіс дзяржаваў, што займаюцца гандлем людзьмі

Яго складае Дзярждэпартамент ЗША, піша Press Club Belarus.

Усяго ў спісе 13 краінаў:

▪️Афганістан
▪️Беларусь
▪️Бірма
▪️Кітай
▪️Куба
▪️Эрытрэя
▪️Іран
▪️Паўночная Карэя
▪️Расея
▪️Паўднёвы Судан
▪️Судан
▪️Сірыя
▪️Туркменістан

У дакуменце гаворыцца, што «ва ўсім свеце 27 мільёнаў чалавек падвяргаюцца эксплуатацыі ў сферы працы, паслуг і камерцыйнага сексу».
🕺 Усе на «Tutaka»!

Ва ўрочышчы Барык каля Гарадку на Падляшшы 12–14 ліпеня адбудзецца ўжо чацвёрты фестываль «Tutaka».

Гасцям абяцаюць тры дні «незабыўнага творчага драйву». Удзел у фестывалі бясплатны.

☝️ «Белсат» – інфармацыйны партнёр імпрэзы і будзе ладзіць стрым.

Квіткі на намётавае поле, а таксама падрабязная інфармацыя пра галоўны летні ўсебеларускі пікнік тут 👇

Праз VPN Без VPN
😢Эдуарду Бабарыка могуць дадаць яшчэ адзін год зняволення

9 ліпеня ў Бабруйску павінен прайсці новы суд над Эдуардам Бабарыкам.

Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна», яго будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». За гэта агульны тэрмін зняволення Эдуарда можа павялічыцца яшчэ на год.

☝️Нагадваем, пра новую справу супраць Бабарыкі стала вядома вясной. У ліпені 2023 года яго асудзілі да 8 гадоў зняволення.
💱 Курсы валютаў на 9 ліпеня

Еўра страціў амаль 2 капейкі. Долар таксама патанеў. А вось расейскі рубель трошкі падрос.

#курсывалютаў
😮 У беларусаў, якія прыехалі з Польшчы, знайшлі 1,3 тысячы куль і гільзаў

👉 У пункце пропуску «Казловічы» знайшлі тысячу куль «амерыканскай вытворчасці» у грузавіку 55-гадовага беларуса. Яны былі схаваныя ў дзвюх скрынках тэхналагічных нішаў.

👉 А праз пасажырскі пункт пропуску «Брэст» спрабаваў уехаць у краіну 49-гадовы беларус, які прыматаў скотчам да ног больш за 200 куль і 100 гільзаў. Таксама ў яго ўласным Volkswagen знайшлі незадэклараваныя аптычны прыцэл, лазерны далямер, трыног да яго, тактычныя жгуты.

У адносінах да грамадзян распачатыя адміністрацыйныя працэсы, якія прадугледжаны штраф у памеры да 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй утоеных тавараў.
🏆 Дакументальная стужка «Белсату» трапіла на Замойскі кінафестываль «Сустрэчы з гісторыяй»

Дакументальны фільм «Развітанне» рэж. Якуба Станкевіча пазмагаецца за ўзнагароды ў дзвюх намінацыях – «Найлепшы фільм» і «Найлепшыя здымкі».

Фестываль адбудзецца адбудзецца 22-24 жніўня ў польскім горадзе Замасць.

💔 «Развітанне» – гэта тыповая беларуская гісторыя цяперашняга часу. Гісторыя вымушаных эмігрантаў. Ці можна жыць далей з такім вострым болем? Ці можна сапраўды расстацца з тым, што любіш больш за ўсё на свеце?

👉 Паглядзець фільм можна тут
📌 «Я не лічу амністыю ў Беларусі «праявай гуманізму»»

2 ліпеня ў Беларусі выйшаў чарговы закон аб амністыі, які даў надзею ў тым ліку цяжкахворым праціўнікам рэжыму, якія знаходзяцца ў зняволенні.

Дык што такое амністыя і як яна праходзіць у Беларусі? Хто і як прымае рашэнне па ёй? Ці могуць яе адмяніць і чаму шмат палітвязняў яна не закранае?

«Белсат» паразмаўляў пра гэта з юрыстам праваабарончага цэнтру «Вясна» Паўлам Сапелкам 👇

Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Эдуарда Бабарыку судзяць у новай крымінальнай справе

✔️Пад Пінскам сілавікі разграмілі кемпінг, дзе моладзь сабралася на рок-канцэрт

✔️У Беларусі пачнуць праводзіць конкурсы ваенрукоў

✔️Працэс інтэграцыі Грузіі ў Еўразвяз прыпынілі

✔️Расея датэрмінова звольніць са службы грамадзянаў Індыі, якія былі адпраўленыя на вайну супраць Украіны

✔️У Осла затрымалі беларуса, які кінуў два кактэйлі Молатава ў Каралеўскі палац

✔️У аўторак адбудзецца паседжанне Рады бяспекі ААН у сувязі з расейскім ударам па Кіеве

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзіцячая больніца «Ахматдыт» у Кіеве пацярпела ад паветранай атакі

Сярод 27 загінулых ёсць чацвёра дзяцей
🇵🇱 Без цыгарэт і алкаголю: новыя правілы ўезду ў Польшчу

У памежных чатах з’явілася інфармацыя, што з 9 ліпеня на беларуска-польскай мяжы ўведзеныя новыя правілы.

☝️ Цяпер перасякаць мяжу на аўтамабілі можна толькі ў тым выпадку, калі ўладальнік машыны знаходзіцца ўнутры, даверанасці дзейнічаць не будуць.

Акрамя таго, не атрымаецца правезці алкаголь і цыгарэты.

«Белсат» разбіраўся ў новых правілах 👇

Праз VPN Без VPN