Белсат
19K subscribers
64.7K photos
20.4K videos
38 files
50.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💥 #галоўнае за 6 чэрвеня

✔️Памёр польскі вайсковец, якога напрыканцы траўня параніў нажом мігрант на мяжы з Беларуссю

✔️Расея тэстуе польскую мяжу? Чаму мігранты сталі ўсё часцей атакаваць памежнікаў Польшчы

✔️Трамвай вытворчасці «Белкамунмашу» праз няспраўнасць тармазоў трапіў у сур'ёзнае ДТЗ у расейскім Кемераве

✔️Беларусы-эмігранты і беларусы ўнутры краіны ўсё болей аддаляюцца адны ад адных. Сацыялагічнае даследаванне

✔️Саміт міру ў Швейцарыі: што на ім будуць абмяркоўваць, хто прыедзе, а хто не прыедзе?
☕️ Добрай раніцы, сябры!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Сацыёлагі: паміж беларусамі ў краіне і ў замежжы зʼявіўся разрыў

Праз VPN

У закатанай у асфальт Беларусі пачынае прабівацца трава, і цяпер у «новай рэальнасці» ствараецца новае грамадства. Якое – пачытайце пераказ даследвання.

🔺Чым важны саміт міру ў Швейцарыі, пра які так шмат кажуць?

Праз VPN

Будучы саміт павінен паказаць усяму свету новую форму міру. Удзел ужо пацвердзілі 107 дэлегацыяў, аднак ні Джо Байдэна, ні Сі Цзінь Піна на сустрэчы не будзе. Лукашэнку і Пуціна ўвогуле не запрасілі. Што нам тады чакаць ад саміту, чытайце па спасылцы.

🔺Атакі мігрантаў на польскую мяжу – справа Расеі?

Праз VPN

6 чэрвеня памёр польскі памежнік ад рук мігранта. Апошнім часам атакі сталі адбывацца часцей, нават ужываючы нажы і газ. Эксперты мяркуюць, што рэжым Лукашэнкі ў такіх нападах можа дзейнічаць супольна з Крамлём, які тэстуе мяжу. Навошта? Паспрабавалі разабрацца.
Расея ўчыніла чарговую атаку на інфраструктуру Украіны

Удары былі нанесены ноччу крылатымі ракетамі і дронамі-камікадзэ па Кіеўскай вобласці, Хмельніцкай і Днепрапятроўшчыне.

Паведамляецца пра 5 ракет Х-101/Х-555 і 53 дрона-камікадзэ «Shahed-131/136». Усе ракеты і 48 беспілотнікаў былі знішчаны СПА Украіны.

У выніку атакі пацярпелі дзве жанчыны. Былі пашкоджаны паўтары дзясяткі прыватных будынкаў і лінія электраперадач, таксама загарэліся 2 інфраструктурныя аб’екты.
Украінская авіяцыя атрымае знішчальнікі чацвёртага пакалення

Эманюэль Макрон заявіў, што гатовы перадаць самалёты Mirage 2000-5, а таксама падрыхтаваць і экіпіраваць 4,5 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў.

Ужо ўлетку пілоты з Украіны павінны прайсці навучанне на новых знішчальніках. Поўны курс – 5-6 месяцаў.

Mirage 2000 – не самыя новыя французскія знішчальнікі. Яны былі распрацаваны ў 1970-х гадах і сталі асноўнымі самалётамі ВПС Францыі ў канцы XX – пачатку XXI стагоддзя. Цяпер іх замяняюць на больш сучасныя знішчальнікі Rafale.
Лукашэнкаўскае міністэрства будзе піраціць трансляцыі матчаў Лігі Нацый

Цяпер на тэлебачанні Беларусі можна глядзець футбол нават без дазволу УЕФА. Раней рэжым прыняў закон, паводле якога можна забіраць права на інтэлектуальную ўласнасць у «недружалюбных краін».

У ліст тэлеперадач ужо дадалі Лігу Нацый, таварыскія матчы з удзелам зборнай Беларусі і ЕЎРА-2024. Адказнае за гэта – Міністэрства інфармацыі.

А ці будзеце вы глядзець матчы і як? Пішыце ў каментарах (калі гэта бяспечна)
Прадстаўніка рэжыму Лукашэнкі ў Варшаве выклікалі ў польскае МЗС

Нагода – смерць вайскоўца ад рук мігранта з беларускага боку. Дыпламату перадалі ноту пратэста і заклікалі спыніць правакацыі на мяжы. Таксама МЗС патрабуе высветліць асобу і выдаць падазраванага ў забойстве.

Прэзідэнт Польшчы вырашыў склікаць 10 чэрвеня Раду нацыянальнай бяспекі ў сувязі з трагедыяй. Ён плануе сустрэцца з усімі палітычнымі групамі, каб абмеркаваць сітуацыю на мяжы.

Нагадваем, 28 траўня сталася вядома, што мігрант, які спрабаваў нелегальна прайсці з Беларусі ў Польшчу, напаў з нажом на польскага жаўнера. Раненне было сур’ёзным, вайскоўца даставілі ў шпіталь. 6 чэрвеня ён памёр.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐕 Гэты чалавек можа ператварыць хатняга гадаванца ў каго заўгодна

Не верыце? Глядзіце самі ☝🏻
💁🏻‍♂️ Польшча і Літва сутыкнуліся з наплывам мігрантаў з краінаў Сярэдняй Азіі. Раней яны пераважна ехалі працаваць у РФ

Праўда, наш эксперт мяркуе, што колькасць грамадзян Узбекістану, Таджыкістану, Кыргызстану ды іншых краінаў гэтага рэгіёну ў Еўразвязе ўсё роўна вельмі неістотная. Расея застаецца для іх больш прывабным месца для пошуку працы.

Чытайце аналітыку на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN
💰Нацбанк рапартуе пра скарачэнне золатавалютных рэзерваў

На 1 чэрвеня 2024 года агулам золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $ 8 млрд 411,4 млн. Месяц таму гэты паказнік складаў $ 8 млрд 441,5 млн.

Да таго золатавалютныя рэзервы ішлі ў рост цягам двух месяцаў.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
🇵🇱 Гарачыя спрэчкі сярод польскіх палітыкаў: абмяркоўваюць, ці варта караць вайскоўцаў, што разганялі мігрантаў на мяжы стралянінаю

Тры службоўцы былі затрыманыя, пазней вызваленыя, аднак падазрэнні ў перавышэнні паўнамоцтваў з іх не знялі. Прэм'ер Доналд Туск, які цалкам на баку жаўнераў, заявіў, што будзе дамагацца адхілення ад пасады намесніка генпракурора.

Чытайце, праз што адбываецца сыр-бор:

Праз VPN Без VPN
🔹Лукашэнкаўцы адкрыюць сваё генконсульства ў Растове. Яно, сярод іншага, будзе працаваць з акупаванымі абласцямі Украіны

Украінскі палітолаг Яўген Магда выказваў меркаванне, што гэта можа прывесці да разрыву дыпламатычных адносінаў Кіева ды Менску.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️МЗС Польшчы патрабуе ад Беларусі выдаць мігранта, які забіў польскага вайскоўца

✔️Міністэрства інфармацыі дазволіла дзяржаўным каналам запускаць у эфір «пірацкія» трансляцыі міжнародных футбольных матчаў

✔️Выйшла расследаванне пра шэры бізнес Віктара Шэймана

✔️Макрон анансаваў перадачу Украіне вынішчальнікаў

✔️Візіт Зяленскага ў Францыю

✔️4-я гадавіна затрымання Паўла Севярынца

✔️Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Люксембургу

✔️У Эстоніі абмяркуюць, ці варта абмяжоўваць беларусам права купляць там нерухомасць

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
📍Памежны камітэт РБ адрэагаваў на смерць польскага вайскоўца на мяжы. Там кажуць, што «не атрымалі неабходнай інфармацыі пра здарэнне» 💬 «Але мы працягваем выступаць за спыненне трагедыяў на агульнай мяжы, якая павінна быць месцам цывілізаванай супрацы».…
🔹МЗС Беларусі выказала спачуванні родным забітага польскага вайскоўца, аднак папрасіла «залішне не палітызаваць пытанне»

Прадстаўнік лукашэнкаўскага знешнепалітычнага ведамства таксама заклікаў польскі бок аднавіць «нармальныя памежныя кантакты».

Чытайце падрабязней на старонцы:

Праз VPN Без VPN