Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🛒 Што не так з фразай «хадзіць за пакупкамі»?
Справа ў тым, што ў беларускай мове гэты выраз мае крыху іншы сэнс, чым у расейскай. Глядзіце, у чым розніца і як будзе правільна па-беларуску☝🏻
Глядзіце поўнае выданне праграмы «Мовы Нанова» на канале «Белсат LIFE»

⛔️ Парад да нас прыходзіць
З 16 траўня ў Менску па маршруце руху калонаў на працягу 4 тыдняў будзе абмяжоўвацца рух для ўсіх відаў транспарту на некалькіх вуліцах.
📍Глядзіце, якія месцы лепей абмінаць:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN

Беларуса Уладзіміра Мартава затрымалі ў Расеі па запыце беларускіх сілавікоў
Нагодай стала інтэрв'ю незалежнаму выданню.
Уладзімір – былы загадчык аддзяленнем анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні. У 2020-м ён адкрыта крытыкаваў улады адносна пандэміі, казаў пра рэальную сітуацыю і праблемы медыкаў.
3 красавіка 2021 года лекара звольнілі, а ў 2022-м асудзілі на 7 содняў. Цяпер стала вядома, што ў Беларусі яго ўнеслі ў базу вышуку.

«Калі ты здатны навучацца, то гэтая краіна – для цябе»
Блогерка і актывістка беларускага паслявыбарчага пратэсту Іна Зайцава атрымала тое, за што змагалася: перамены ў жыцці.
Гучыць двухсэнсоўна – і так яно і ёсць на самой справе. Іна змяніла не толькі месца жыхарства ды працу, але і разуменне жыцця і ўсяго, што з ёй адбываецца. Цяпер Іна з сям'ёй жыве ў Швейцарыі. Яна адкрыла для сябе гэтую краіну з нечаканага боку.
▶️ Пра свой досвед Іна распавяла ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life».

«Калі чалавек сядзе «за прынцыпы» – нічога добрага не будзе»
Фатограф Саша Васюковіч пасля Акрэсціна І Валадарцы моцна змяніў погляды. Цяпер мужчына лічыць свабоду галоўнай каштоўнасцю, а турму трэба пазбягаць «любымі метадамі».
Акрамя таго, былы палітвязень расчараваўся ў людзях і сучасным грамадстве. Чаму – пачытайце шчырае інтэрв'ю з вядомым фатографам:

belsat.eu
Рэкі і павароты Сашы Васюковіча. Шчырая размова з фатографам па вызваленні з турмы
Вочы, галава, пальцы, памяць, аловак. Калі ты сапраўдны фатограф, застаешся ім нават у турме. Размаўляем з беларускім фатографам-дакументалістам Аляксандрам Васюковічам пра свабоду і будучыню, прыслухоўваючыся да цячэння недалёкай ракі (Вісла ці Іслач – на…
МЗС Польшчы: няма масавых адмоваў беларусам у студэнцкіх візах
Яшчэ раней стала вядома пра візавы скандал, у які раптоўна патрапілі студэнты Беларусі. Справа ў тым, што віза для навучання дазваляе таксама і працаваць, таму пэўная частка «студэнтаў» проста прыязджала ў Польшчу зарабляць грошы. Гэтам карыстаюцца студэнты з Азіі і Афрыкі.
Паводле МЗС Польшчы, адмовы ў студэнцкіх візах беларусам не носяць масавага характару. За амаль паўгода, з 161 заяваў на візы – адмоваў было толькі 10 (6,2 %).
Акрамя таго, ведамства патлумачыла Белсату, чаму візу могуць выдаць на тэрмін, меншы за год. Гэтак консул кожны раз разглядае «даступную яму інфармацыю» для ацэнкі заяўленай мэты і ўмоваў знаходжання. Калі са звестак у справе будзе вынікаць, што патрэбная менавіта такая віза – консул будзе яе ставіць.

💱Курсы валютаў на 15 траўня
На сённяшніх таргах не адбылося істотных зменаў: долар неістотна патаннеў, еўра і расейскі рубель крыху падаражэлі.
#курсывалютаў
На сённяшніх таргах не адбылося істотных зменаў: долар неістотна патаннеў, еўра і расейскі рубель крыху падаражэлі.
#курсывалютаў
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔Колькі каштуюць гардэробы жанчын Лукашэнкі?
Спойлер:лічбы даходзяць да $ 160 тыс.
Паглядзіце!
Спойлер:
Паглядзіце!
💪 Беларускія добраахвотнікі ўзнагароджаны выведкай Украіны
Усе ўзнагароджаныя – ваяры Палка Каліноўскага.
Імёны беларусаў – не паведамляюцца, але вядома пра 24 медалі. Сярод узнагароджаных: добраахвотнікі батальёнаў «Літвін», «Волат» і падраздзялення аператараў дронаў імя Мікіты Крыўцова.
Усе ўзнагароджаныя – ваяры Палка Каліноўскага.
Імёны беларусаў – не паведамляюцца, але вядома пра 24 медалі. Сярод узнагароджаных: добраахвотнікі батальёнаў «Літвін», «Волат» і падраздзялення аператараў дронаў імя Мікіты Крыўцова.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вось так адбываецца эвакуацыя з украінскага Ваўчанску
Паслухайце, што распавядае 78-гадовы пенсіянер.

📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Вядомага беларускага лекара затрымалі ў Расеі.
🔻У Менску пачалі падрыхтоўку да параду. Жыхароў сталіцы чакае перакрыццё дарогаў.
🔻Аляксандр Васюковіч змог вынесці з "Валадаркі" копіі малюнкаў Алеся Пушкіна.
🔻У Шклоўскім раёне БМВ насмерць пераехаў раварыста.
🔻Начные атакі БПЛА па расейскіх рэгіёнах і акупаваным Крыме.
https://youtu.be/ErrZuZU7gCo

YouTube
⚡ З турмы таемна вынеслі малюнкі Алеся Пушкіна. У Піцеры схапілі беларускага палітвязня / Навіны дня
Перад вамі кароткі агляд навінаў на "Белсаце" #Навіныдня:
00:00 Анонс
00:09 У Мурыне непадалёк ад Пецярбургу затрыманы вядомы беларускі лекар #УладзімірМартаў
01:08 У Менску пачалі падрыхтоўку да параду 3 ліпеня
01:37 Аляксандр Васюковіч змог вынесці з Валадаркі…

🤡Улады ўключылі ў базу «дармаедаў» беларуса з непрацоўнай групай інваліднасці
Жыхар Сяргей Гіркін мае другую групу інваліднасці праз дзіцячы цэрэбральны параліч. Мужчына заўсёды адстойваў дэмакратычнае развіццё краіны. За гэта яго шмат разоў затрымлівалі і штрафавалі.
Цяпер яму прыйшла «жыроўка», дзе трэба аплаціць камуналку па «тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў».
Сяргей лічыць, што ўлады пайшлі на такі крок, бо мужчына выехаў з Беларусі. За час эміграцыі ён ніколі не атрымліваў беларускую дапамогу па інваліднасці.

Стала вядома пра стралка – ім аказаўся 71-гадовы мужчына
Ён стрэліў тры разы. Паведамляецца, што ў прэм’ера цяпер раны жывата і, мяркуючы з усяго, рук і ног.
Матывы замаху пакуль невядомыя. Сабралі падрабязнасці ў відэа.
Мы працягваем сачыць за сітуацыяй тут:

❓Якія ёсць сцэнары зменаў улады ў Беларусі?
У новым выданні праграмы «Двубой» на гэтае пытанне дыскутуюць палітык Анатоль Лябедзька і палітолаг Дзмітрый Балкунец.
Ад атакаў на сямʼю Лукашэнкі да прызнання КДБ тэрарыстычнай арганізацыяй – паслухайце, што прапануюць нашыя госці:
https://youtu.be/hojeC0PPGHI

⚡️Атака на сям’ю Лукашэнкі. Балкунец vs Лябедзька / Двубой
9 траўня Лукашэнка выкарыстаў ядравую зброю для палітычнага шантажу, працягваючы рэпрэсіі. Ці можа змяніць сітуацыю ў Беларусі метад бізуна і атака на сям’ю ...