Белсат
19K subscribers
64.8K photos
20.4K videos
38 files
50.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😍 У італьянскім горадзе Брэсанонэ зладзілі заварожваючае светлавое шоу

Аднак яно было заклікана звярнуць увагу на сур'ёзную глабальную тэму ⬆️
📍ЗША абвінавацілі Расею ў выкарыстанні хімічнай зброі супраць Украіны

Злучаныя Штаты абвінавацілі РФ ў парушэнні міжнароднай забароны на хімічную зброю шляхам выкарыстання задушлівага агента хлорпікрыну супраць украінскіх войскаў.

«Выкарыстанне такіх хімікатаў не з’яўляецца адзінкавым выпадкам і, верагодна, абумоўленае імкненнем расейскіх сіл выцесніць украінскія войскі з умацаваных пазіцый і дабіцца тактычных поспехаў на полі бою», – гаворыцца ў заяве Дзярждэпартаменту.

У заяве гаворыцца, што ў сувязі з гэтым будуць накладзены санкцыі на тры расейскія дзяржаўныя арганізацыі, звязаныя з маскоўскімі праграмамі па стварэнні хімічнай і біялагічнай зброі

Хлорпікрын уяўляе сабой вадкасць, пары якой раздражняюць скуру і слізістыя, а ў высокіх канцэнтрацыях выклікаюць некантралюемыя канвульсіі цягліц дыяфрагмы. Раней гэта рэчыва выкарыстоўвалі нямецкія войскі падчас Першай сусветнай вайны.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🫨 Штучны інтэлект актыўна «звальняе» людзей па ўсім свеце

Якія спецыяльнасці ў зоне рызыкі і што рабіць, каб атрымаць перамогу над ШІ ў бітве за працоўнае месца?

Глядзіце ў відэа ⬆️
◽️«Калі памыцца ў Чысты чацвер вадой са срэбнай манеткай ці лыжкай – будзеш мець моцнае здароўе і прыгажосць»

У праваслаўных вернікаў сёння – чысты чацвер. Гэты дзень багаты на традыцыі. У якія прыкметы верылі нашыя продкі?

Распавядаем у нашым матэрыяле, пачытайце!

Праз VPN Без VPN
На беларуску ў Польшчы напалі, думаючы, што яна з Украіны

22-гадовая дзяўчына размаўляла па-расейску з сяброўкай калі да іх падышлі мужчына з жанчынаю. Яны з мацюкамі запатрабавалі, каб беларуска вярнуліся ва Украіну.

Жанчына плюнула ў твар беларусцы, яна адказала выспяткам, пасля полька схапіла дзяўчыну за валасы, а мужчына нанёс некалькі ўдараў.

Паводле пацярпелай, пара была ў нецвярозым стане. Спачатку ніхто з відавочцаў не ўмешваўся – толькі дасталі тэлефоны і пачалі здымаць, але потым адзін з мінакоў прыгразіў паліцыяй. Тады агрэсары збеглі.

Беларуска напісала заяву ў паліцыі і атрымала даведку ад лекара, які дыягнаставаў траўму галавы. Сама дзяўчына жыве ў Польшчы амаль 6 гадоў.
«Мы не Холопы» – цяпер «экстрэмізм»

Рыжым Лукашэнкі забараніў усе сацсеткі адмысловай ініцыятывы. Гэта ўжо двухсотае «экстрэмісцкае фармаванне».

Нагадваем, «эстрэмізмам» у Беларусі цяпер лічацца амаль усе недзяржаўныя медыі, ініцыятывы і блогі, якія не прапагандыруюць рэжым. За ўдзел ці кіраванне такімі фармаваннямі лукашэнкаўскія суды асуджваюць на тэрміны да 7 гадоў зняволення.
МЗС Украіны: пасля 16 чэрвеня могуць пачацца перамовы з Расеяй

Дзмітрый Кулеба заявіў, што пасля мірнага саміту ў Швейцарыі (15-16 чэрвеня) плануе сфармаваць «кааліцыю краін», якія б падтрымалі прапанаваныя ўмовы Уладзіміра Зяленскага: заканчэнне вайны праз вывядзенне расейскіх войск і вяртанне да межаў 1991 года.

«Ёсць толькі два спосабы давесці Расею да сітуацыі, калі яна будзе дзейнічаць добрасумленна. Першы – гэта поспех на полі бою, а другі – наяўнасць кааліцыі краін, тых, хто падзяляе адны і тыя ж прынцыпы і аднолькавыя падыходы. Вось чаму на саміце не мяркуецца ўдзел Расеі. Яна зможа прыняць удзел у перамовах»
Цапкала адправіў заяву ў Генпракуратуру Беларусі каб завесці на кіраўніка ведамства крымінальную справу

Прычына – прададзеная з аўкцыёну кватэра Цапкалаў.

Паводле палітыка, Андрэй Швед «дзейнічаў у складзе арганізаванай групы, выступаў у якасці саўдзельніка ў авалоданні і перапродажы кватэры па заніжаным кошце».

Валер Цапкала лічыць, што генпракурор парушыў артыкулы Крымінальнага кодэксу, Грамадзянскага кодэксу, Кодэксу аб шлюбе і сям’і, а таксама Жыллёвага кодэксаў і шэраг іншых законаў. Цяпер Швед павінен панесці пакаранне ў выглядзе штрафу і пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў.
🎧 Музычны тг-канал «КЛІК» склаў спіс беларускіх хітоў за красавік

Паслухаць плэйліст можна ў Spotify

А які трэк часцей за ўсё гучаў у вашых навушніках? Дзяліцеся ў каментарах (толькі калі вам гэта бяспечна)
Беларусь – на 76-м месцы па багацці ў свеце

Усе нашыя суседзі знаходзяцца вышэй, акрамя Украіны (110-е месца).

Паводле рэйтынгу, ВУП Беларусі па парытэце пакупніцкай здольнасці на душу насельніцтва складае 25 685 долараў.

У Польшчы, напрыклад, 49 060, а на першым месце – Люксембург (143 173 долараў). А Расея размяшчаецца на 60-й пазіцыі і мае паказальнік ВУП – 38 292 долараў.
Што? Кандыдатка ў Каардынацыйную раду пісала даносы ў КДБ?

Даносы былі ў тым ліку ў бок Эдуарда Пальчыса, якога асудзілі на 13 гадоў калоніі. Цяпер адносна кандыдаткі ідзе праверка. Сама яна адмаўляе сваю віну.

Пачытайце, хто яна такая:

Праз VPN Без VPN
🤔 А як там сітуацыя на памежных пераходах?

Чарга соднямі і стаяць тысячы грузавікоў. Падрабязней ніжэй:

▫️Самым загружаным пераходам называюць «Кукурыкі – Казловічы». Па стане на 10:00 уезд у Польшчу чакалі больш за 800 грузавікоў.

▫️Праз пункт пропуску «Мядзінінкай – Каменны Лог» толькі за содні ўдалося перасекчы ўсяго 17 % фур. Цяпер там стаіць 680 машын.

▫️На адзіным латвійскім пункце пропуску «Патэрніекі – Грыгараўшчына» чакае сваёй чаргі 570 грузавікоў.

▫️У пункце пропуску «Шальчынінкай – Беняконі» за суткі літоўскі бок прыняў толькі 40 % нормы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Жах: у Кыргызстане грузавік заехаў у натоўп дзяцей

Ён раптоўна сарваўся з гары і патрапіў на свята, дзе збіў 29 дзяцей. Вядома, што сем чалавек цяпер у рэанімацыі, трое – у цяжкім стане.

Паводле МУС, кіроўцы не было ў грузавіку. Ён пакінуў машыну, але тая сарвалася з тармазоў.
😒 Працягваем дзяліць на 3,25

Чарговыя навіны пра курсы валютаў у Беларусі. Сітуацыя стабільна сумная.
Сябры, шукаем бацькоў выпускнікоў ці школьнікаў, якія заканчваюць у гэтым годзе 11 класаў

На ўмовах поўнай ананімнасці хочам паразмаўляць пра выпускны вечар: пра бюджэт вечарыны, прайс арганізатараў і пра тое, ці былі з боку школы забароны/абмежаванні на імпрэзе?

Гатовыя падзяліцца інфармацыяй, пішыце ў бот @BelsatBot
У Нямеччыне арыштавалі беларускага добраахвотніка

Цяпер яго перададуць Польшчы дзеля разбіральніцтва. За што яго затрымалі – невядома.

Ваяр вядомы па мянушцы «Шторм». У 2020-м ён пераехаў у Польшчу, а праз два гады далучыўся да добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне. Цяпер ён жыве ў Нідэрландах і з'яўляецца прафесійным баксёрам.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😡 «Замак Гары Потэра» ў Адэсе пацярпеў у выніку расейскага абстрэлу

Гэты будынак – плён архітэктурнай фантазіі экс-дэпутата і былога кіраўніка ўкраінскага Цэнтрвыбаркама Сяргея Ківалава

Паглядзіце!
Святлана Ціханоўская прыляцела з працоўным візітам у Мальту

Сярод сустрэчаў: прэзідэнтка Мальты, старшыня МЗС, мальтыйскія дэпутаты і прадстаўнікі Еўрапарламенту і АБСЕ.

У планах беларускай лідаркі, паводле Офісу Ціханоўскай, абмеркаваць удзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне, магчымыя крокі АБСЕ па вызваленні палітвязняў, прыцягненне памагатых рэжыму да адказнасці і падтрымку дэмсілаў.

Таксама Святлана Ціханоўская перадасць просьбу, каб Мальта падчас свайго старшынства ў АБСЕ падымала пытанне Беларусі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«У Беларусі бясплатная праца – прыкмета лаяльнасці»

Чыноўнікі сцвярджаюць, што сёлета на суботніку зарабілі на 13% больш грошаў, чым летась. Ці так гэта насамрэч і чаму беларусы ідуць на бясплатную працу?

Разбіраемся ў нашым відэа, паглядзіце!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 СК Беларусі завёў крымінальныя справы супраць службовых асобаў з Польшчы, Літвы і Латвіі

🔸 Крытычная сітуацыя з медычным абслугоўваннем у Магілёўскай калоніі

🔸 Беларускіх студэнтаў заахвочваюць ехаць «на бульбу» і на будоўлю ў Расею

🔸 Затрымана група страхавых ашуканцаў

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/2mMsb_i1LDs

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!