Белсат
17K subscribers
68.5K photos
21.7K videos
38 files
54.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
❗️Бізнесовец Аляксандр Кныровіч стаў першым, хто прайшоў дэтэктар хлусні «Гэта сорамна ўзгадваць, з гэтым складана жыць, але тут у мяне ёсць выбар, ці спрабаваць гуляць у гульню на тэму, што я жыў у Беларусі і вёў там сумленны бізнес». Аляксандр Кныровіч…
🔊 Задайце пытанні героям нашага наступнага выпуску! Мы праверым іх адказы на дэтэктары хлусні

Вядомыя беларусы гатовыя прайсці паліграф і адказаць на пытанні гледачоў!
Дэтэктар хлусні ў праграме «Шчыра кажучы» будзе праходзіць YouTube-блогер, аўтар каналу «Рэальная Беларусь» Арцём Шапараў.

Чакаем вашых пытанняў да госця на электронны адрас scyrakazucy@proton.me.
🇺🇦 «Пытанне далёкабойнай зброі ды вынішчальнікаў для Украіны вырашана»

Пра гэта напісаў у сваім Telegram-канале кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. Дэталі ён паабяцаў паведаміць трохі пазней.

Учора Уладзімір Зяленскі наведаў брытанскі парламент, сустрэўся з каралём і прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі, пазней у Парыжы сустрэўся з Эмануэлем Макронам і Олафам Шольцам, а сёння наведаў Брусэль.

Крыніца: @ermaka2022
🤔 Чытачы паведамляюць, што ў некаторых гомельскіх школах на гэтым тыдні старшакласнікаў прымушаюць займацца вайсковай падрыхтоўкай

Гэта адбываецца штодзень па некалькі гадзінаў замест звычайных заняткаў. Вучні 10-11 класаў канспектуюць тэорыю (напрыклад, вайсковыя званні) і праходзяць практыку (збіраюць-разбіраюць аўтаматы, вучацца аказваць меддапамогу).

⁉️ Пакуль мы не разумеем, наколькі гэта масавая з'ява. Калі Вы з Гомля і вашыя дзеці таксама праходзяць такую падрыхтоўку замест заняткаў у школе − раскажыце пра гэта ў @belsatbot. Гэта ананімна.

Фота ілюстрацыйнае
🎞 Асноўныя навіны (не)апошняга дня – у кароткім выданні

▫️12 гадоў калоніі запрасіў пракурор для лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага

▫️6 месяцаў Аб'яднанаму пераходнаму кабінету. Поспехі і паразы

▫️Амбасада Беларусі ў Турцыі пацвердзіла інфармацыю пра смерць дзіця і мужа беларускі ў выніку землятрусу

▫️У расейскім Новасібірску праз выбух газу ў жылым доме абрынуўся падʼезд

▫️Тры ракетныя і 45 авіяўдараў нанесла Расея па тэрыторыі Украіны за мінулыя содні

▫️Расея пачала наступ у Луганскай вобласці. Пра гэта паведаміў Амерыканскі інстытут вывучэння вайны

▫️Яўгеній Прыгожын заявіў пра канец вербавання расейскіх вязняў у шэрагі ПВК Вагнэра

▫️Кампанія SpaceX абмежавала выкарыстанне Украінай Starlink для кіравання дронамі

▫️Замест «Расейскіх танцорак» – «Танцоркі ва ўкраінскіх строях». Музей «Мэтраполітан» у Нью-Ёрку перайменаваў карціну французскага мастака Эдгара Дэга.

https://youtu.be/iXnEvyzImrE
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📷 Крынжовы фотафакт: кіраўнік Бураціі набыў сабе вялізны дыван з выяваю Пуціна

Дыван прэзентавалі на расейска-мангольскім кірмашы ва Улан-Удэ. Яго вырабілі ў Манголіі.

Крыніца: расейскія СМІ
☝️У Кіеве прагрымеў выбух на тэрыторыі аднаго з былых заводаў

Ён месціцца ў Дарніцкім раёне. Прычынаю выбуху стаў не «прылёт» (паветранай трывогі ў Кіеве ў той момант не было), а, папярэдне, выбух газавага балону. Ёсць пацярпелыя.

Такую інфармацыю паведамілі ў Кіеўскай гарадской адміністрацыі.

UPD. Гарадскія ўлады пішуць пра чатырох загінулых.

Крыніцы: @VA_Kyiv, @vitaliy_klitschko
🇨🇿 Сенат Чэхіі разгледзіць рэзалюцыю, у якой ГУБАЗіК і КДБ прызнаюцца арганізацыямі, што падтрымліваюць тэрарызм

Учора Камітэт па замежных справах, абароне і бяспецы Чэхіі зацвердзіў праект рэзалюцыі, яна будзе вынесеная на разгляд Сенату 15 лютага.

Наступным крокам можа стаць прызнанне ГУБАЗіКа і КДБ тэрарыстычнымі арганізацыямі ўрадам Чэхіі, што пацягне накладанне санкцыяў на ўсіх супрацоўнікаў гэтых структураў.

🇱🇹 У снежні падобную рэзалюцыю ў дачыненні карных органаў лукашэнкаўскага рэжыму ўжо прымаў Сейм Літвы.

Крыніцы: @latushka, Kancelář demokratických sil Běloruska v České republice
«Гэта развод» яшчэ троху пра камісію для тых, хто хоча вярнуцца ў Беларусь. Чаму яе параўноўваюць са сталінскімі «тройкамі»?

Нагадаем, нашая рэдактарка Вольга напісала ў тую камісію і высветлілася, што не ўсё так проста, як кажуць прапагандысты. Паслухайце каментар Вольгі.

«Я хачу засцерагчы беларусаў, якія збіраюцца звярнуцца ў гэтую камісію», – кажа ў белсатаўскай студыі яшчэ адзін госць.

Ці будуць беларусы давяраць чальцам камісіі?
Якую юрыдычную сілу яна мае і можа мець?
Якія сапраўдныя мэты стварэння гэтай камісіі?


Глядзіце падрабязную размову з некалькімі экспертамі пра новую камісію ў нашым выпуску.
«Землятрус у Турцыі. Нават няма неабходнасці адпраўляць танкі» – такую карыкатуру зрабіў вядомы часопіс Charlie Hebdo

Карыкатуру апублікавалі ў дзень землятрусу, а абмеркаванні ідуць дагэтуль. У твітары Charlie Hebdo некаторыя карыстальнікі ўзгадалі пра забойства туркамі армянаў, такім чынам падтрымаўшы журнал і карыкатуру.

Аднак большасць карыстальнікаў пакідаюць свае негатыўныя каментары. Рэагуе на карыкатуру і міжнародная супольнасць.

💬 Прэс-сакратар прэзідэнта Турцыі Ібрагім Калын:

«Сучасныя варвары! Таніце ў сваёй крыўдзе і нянавісці».

💬 Алжырска-французскі журналіст Халед Сід Моханд:

«Гэты так званы гумар – гэта гумар ультраправых, гэта фашысцкі гумар. Мусульмане сталі апантанасцю Шарлі Эбдо за апошнія 25 гадоў».

💬 Французскі акадэмік Яніс Махіль:

«Мэта Шарлі Эбдо – у асноўным мусульмане, імігранты, афрыканцы і азіяты. Часопіс дакладна ведае, на каго арыентавацца і як схаваць сваю нянавісць за свабодай слова і гумарам».

📌 У 2016 годзе часопіс апублікаваў карыкатуру на землятрус у Італіі. Там параўналі ахвяр землятрусу са знакамітай італьянскай стравай лазаньяй.

📌 У 2015 годзе пасля публікацыі часопісам карыкатур пра прарока Мухамеда на рэдакцыю напалі, былі забітыя 11 чалавек.

Крыніца: Charlie Hebdo, Еuronews
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Ці хацелі б вы стаць прэзідэнтам Беларусі?», – спыталі мы ў бізнесоўца Аляксандра Кныровіча падчас правярання на дэтэктары хлусні. І ён цвёрда адказаў: не. Але паліграф прыйшоў да высновы, што госць хлусіць

Чаму? Глядзіце ў кароткім відэа з праграмы «Шчыра кажучы».

У новым праграмным цыкле мы спраўджваем перад тэлекамерай, ці гавораць вядомыя беларусы праўду. Аляксандр Кныровіч распавёў, як даваў адкаты чыноўнікам, ці хлусіў блізкім і ці паспеў пасля выйсця з-за кратаў зарабіць на кватэру ў Варшаве. Поўнае выданне праграмы «Шчыра кажучы» даступнае ў аднайменным плэйлісце на ютуб-канале «Белсат News»
Паўгода Аб’яднанаму пераходнаму кабінету Беларусі. Як ідзе супраца іншых краінаў з дэмакратычнымі сіламі Беларусі?

Спыталі пра гэта ў прадстаўніка Кабінету ў замежных справах Валера Кавалеўскага. Якія краіны цяпер галоўныя «сябры Свабоднай Беларусі»? А якія – саюзнікі Лукашэнкі?

Пра Украіну таксама запыталі.


Тут 🚫Ці тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️41 дзень трымае галадоўку фігурант справы «Рабочага руху» Аляксандр Капшуль

Аляксандр – былы юрысконсульт ААТ «Нафтан», яму 44 гады. Ужо амаль паўтара года Аляксандр у няволі.

🩸 Калі пачаліся затрыманні, ён спрабаваў выехаць з Беларусі ў Расею, каб адтуль трапіць у Варшаву. У цягніку на Маскву ў яго праверылі дакументы, ён зразумеў, што па прыездзе будзе затрыманы. І выскачыў з цягніку на хаду – гэта было ў верасні 2021 году. Ён паламаў нагу і вывіхнуў руку, аднак здолеў дабрацца да мяжы Расеі з Украінай. А там вырашыў прайсці яе легальна. Быў затрыманы расейскім ФСБ і перададзены беларускаму КДБ.

31 снежня ён абвясціў галадоўку супраць умоваў утрымання ў гомельскім СІЗА. Першыя некалькі дзён нават не піў вады. Сёння стала вядома, што Аляксандр працягвае галадаваць. Ніякіх іншых падрабязнасцяў пра яго стан няма.

Аляксандра абвінавачваюць па 3 артыкулах КК: «незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў», «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім», «здрада дзяржаве».

Па справе «Рабочага руху» агулам судзяць 10 палітзняволеных.

На другім фота Аляксанд Капшуль на судзе роўна 3 месяцы таму.

Крыніца: Вясна
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Святы шпіянаж = барацьба за мір». Бязглуздзіца? А вось і не – гэта праца па замежных сувязях РПЦ

Швейцарскія СМІ абвінавацілі патрыярха Кірыла ў шпіянажы.

Як Жэнева стала штуршком для кар'еры цяперашняга кіраўніка РПЦ, глядзіце ў нашым сюжэце ⬆️
🔴 СТРЫМ. «Аб'ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

Мы сочым за апошнімі навінамі ды абмяркуем сёння:

🔸Паўгода Аб’яднанаму пераходнаму кабінету – правалы абмяркуем з Паўлам Латушкам. З Віталём Цыганковым і Аляксандрам Класкоўскім разважаем, што не ўдалося зрабіць Ціханоўскай і чаму АПК гэта не ўрад у выгнанні

🔸Закрыццё Польшчай пункту пропуску «Баброўнікі» пасля выраку Пачобуту і суд па справе «Вясны»

🔸Так званыя «камісіі для вяртання» пачалі прыходзіць да сваякоў палітэмігрантаў

🔸«Паспалітае рушэнне» стварае патрыятычна-спартовую абаронную арганізацыю

🔸У Беларусі – нястача стаматолагаў

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

https://www.youtube.com/live/PYVraS9LnCA
🔴 Нямецкая кампанія ў абыход санкцый прадавала Расеі мікрачыпы для зброі

Гаворка пра кампанію Smart Impex. Адзін з яе акцыянераў адначасова быў і сузаснавальнік расейскай кампаніі, якая стала канчатковым пакупніком. Продажы ішлі праз Турцыю, праз некалькі тыдняў пасля пачатку вайны там была заснаваная кампанія – пасярэднік. Па дакументах гэтая кампанія прадала расейскай мікрачыпаў на амаль 20 млн долараў. Закупіла мікрачыпы ў нямецкай Smart Impex.

«Такія электронныя кампаненты граюць важную ролю ў вайне. Яны знаходзяцца ў ракетах, якія руйнуюць жылыя дамы ва Украіне... Яны ляжаць у аснове расейскай зброі», – піша выданне.

Верагодна, схему абыходу санкцый праз Турцыю выкарыстоўвала не адна нямецкая кампанія.

«Пасля пачатку агрэсіўнай вайны з боку Расеі аб'ём экспарту Турцыі ў галіне »паўправаднікоў і электронных схем« рэзка ўзрос: з прыкладна 300 тыс долараў у 2021 годзе да больш чым 86 мільёнаў долараў у 2022 годзе. »Мы назіраем значны рост экспарту гэтых кампанентаў з Турцыі ў Расею, асабліва з боку кампаній, якія ніколі раней не гандлявалі такімі кампанентамі», – кажуць эксперты нямецкаму выданню.

Пракуратура Кёльна ўжо правяла ператрусы ў офісах некалькіх кампаній, якія падазраюцца ў абыходзе санкцый супраць Расеі.

Крыніца: Tagesschau
За антываенныя допісы затрымалі буйнога прадпрымальніка з Мазыра Пятра Старацітарава

65-гадовага бізнесоўцу абвінавачваюць у тым, што ён пакідаў антываенныя допісы ў Facebook.


Падрабязнасці 🚫 Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гісторыю ў пракурорскай інтэрпрэтацыі выкарыстаюць у школах і ўніверсітэтах

📝Што лукашысты пішуць у метадычках для дзяржаўных СМІ і як паразітуюць на ахвярах Другой сусветнай, глядзіце ў нашым сюжэце ⬆️
Белсат
⚽️ Былы футбаліст «Крумкачоў» працягне кар'еру ў Індыі 25-гадовы беларускі форвард Іван Верас працягвае здзіўляць экзатычнымі краінамі, дзе ён знаходзіць працу. У мінулым сезоне Верас пакінуў Беларусь і перабраўся на Мальдывы, падпісаўшы гадавы кантракт…
⚽️ Футбаліст Іван Верас, які раней гуляў за «Крумкачы», забіў пераможны гол у першым жа сваім матчы ў чэмпіянаце Індыі

Сёння Іван дэбютаваў у індыйскай лізе і яму хапіла ўсяго 17 хвілін, каб забіць першы гол.

Верас, які цяпер выступае за клуб «Аіджал», выйшаў на замену на 79-й хвіліне гульні супраць «Раджастан Юнайтэд», і на 6-й дададзенай хвіліне нанёс дакладны галявы ўдар, які прынёс новай камандзе беларуса перамогу – 2:1. «Аіджал» дзякуючы ёй выйшаў на пятае месца ў другім дывізіёне чэмпіянату Індыі.

Крыніца: @belsat
Белсат
Відэа з камер унутры адной з кватэр Кіева, куды трапіў снарад. 🔴Онлайн нашых журналістаў ПА СПАСЫЛЦЫ #Украіна2022 Крыніца: @kyivoperativ
Паглядзіце на кіеўскі дом, у які на другі дзень вайны трапіла расейская ракета

Гэты здымак паказаў дарадца мэра Кіева ў сваім фэйсбуку. Пад пастом сведкі ўзгадваюць той дзень – 26 лютага.

🩸 «Мая сяброўка жыве ў гэтым доме. У тую раніцу яна ўжо была на працы. А яе родны бацька ў Расеі. І я была сведкам таго, як яна плакала і казала яму пра ракету, а ён казаў, што гэта фейк».

🩸 «Гэта былі другія суткі ўварвання, субота, 26 лютага, першая палова дня... Вуліцы Кіева былі пустыя, толькі перакрыжаванні блакаваныя тралейбусамі, вожыкамі і пяском. Жыццё спынілася і смерць пільнавала ўсіх. Вайна».

Крыніца: Dmitriy Belotserkovets