Белсат
20.8K subscribers
61K photos
19K videos
38 files
46.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
👆 «Калі прыехалі ўсім вядомыя HIMARS, то, вы ведаеце, калі мы сапраўды вельмі дакладна трапляем у іх склады і камандныя цэнтры – гэта пачынае змяняць карціну бою вельмі істотна»

Артылерыя заходняй вытворчасці істотна пашырыла магчымасці ЗСУ. Пастаўкі заходняй зброі ва Украіну змянілі характар баявых дзеянняў.

Як паўплывалі на сітуацыю на фронце HIMARS, самаходныя сістэмы CAESAR, і іншае заходняе ўзбраенне чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🤾‍♂️ Навіны спорту: як гандбольныя клубы з Беларусі абыходзяць санкцыі?

Пасля пачатку ўварвання ва Украіну пад санкцыі патрапіў беларускі і расейскі спорт, у тым ліку гандбол: спартоўцам з гэтых краін было забаронена ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі гандболу.

Якія ж варыянты абыходу санкцыяў прыдумалі беларускія гандбольныя клубы? Чытайце ў нашым матэрыяле ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
◽️ Палітвязень Эдуард Бабарыка ўжо больш за 2 гады знаходзіцца пад вартаю.

Эдуард – сын Віктара Бабарыкі, беларускага палітыка, культурніцкага і грамадскага дзеяча, старшыні праўлення «Белгазпрамбанку» у 2000–2020 гадах. Эдуард Кіраваў перадвыбарчым штабам бацькі ў 2020 годзе.

Эдуард скончыў БДЭУ, дзе вывучаў эканоміку і кіраванне прадпрыемствамі, пасля заняўся бізнесам, кіраваў і развіваў краўдфандынгавыя платформы «Ulej» і «Mola Mola». Ён захапляецца верхавым спортам і дайвінгам. Сябры Эдуарда кажуць, што ён прыроджаны лідар, умее натхняць і весці за сабою, заўсёды імкнуўся рабіць штосьці карыснае для беларусаў і сваёй краіны.

Затрымалі Эдуарда разам з ягоным бацькам Віктарам Бабарыкам 18 чэрвеня 2020 года. Яму інкрымінуюць «Ухіленне ад выплаты падаткаў», «Арганізацыю масавых беспарадкаў» і «Распальванне варожасці ці варажнечы». Прысуд яму дагэтуль не вынеслі.

💌Падтрымайце палітвязня! Пішыце яму па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💥#main Галоўнае за 5 жніўня:

🔳Да другой гадавіны пасля выбараў беларусы ўсяго свету правядуць акцыі «Дзень годнасці»

🔳Еўрапейскі вяшчальны саюз патрабуе вызваліць Ірыну Слаўнікаву

🔳За выкананне на Зыбіцкай песні «Океану Ельзи» затрымалі спявачку, уладальніка і супрацоўніка бару

🔳Азаронак пазваніў Ціханоўскай

🔳У Горадні затрымалі музыку Ігара Банцэра

🔳У Івацэвіцкім раёне сутыкнуліся цягнік і легкавы аўтамабіль, кіроўца загінуў

🔳У Ваўкавыску маці трох дзяцей Людмілу Шрубок тэрарызуюць сілавікі

🔳Стыкерпакі «Luka» і «Sasha 3%» прызнаныя «экстрэмісцкімі»

🔳«Народ открыл счет». За такі каментар Івана Янчанку пасадзілі на 3,5 года

🔳На рэлакацыю супрацоўнікаў EPAM выдаткаваў 33 млн$

🔳Прыбалтам і палякам з беларускімі каранямі хочуць спрасціць атрыманне ВНЖ

🔳Meta выдаліла сетку «крэмлеботаў»

🔳Больш за 1000 зняволеных завербавала на вайну ПВК «Вагнэр»

🔳У Польшчы легальна жывуць 52313 беларусаў

🔳Кітай ўвёў санкцыі супраць Пэлоўсі і яе сям'і

🔳Латвія спыніла выдачу віз расейцам
🔴СТРЫМ! Навіны ночы і раніцы 6 жніўня

Мы сочым за апошнімі навінамі ды абмяркуем сёння:

🔸Украіна: ЗСУ рыхтуецца да контрнаступу, Расея перакідвае войскі на акупаваныя раёны Херсонскай і Запарожскай абласцей, з Беларусі тонамі вывозяць боепрыпасы.

🔸Ці магчымыя перамовы паміж Кіевам і Масквой? Каму на руку гуляе час?

🔸Перамовы Пуціна і Эрдагана. Ці дапаможа Турцыя абысці Расеі санкцыі?

🔸Войска Ізраілю павялічвае прысутнасць на мяжы сектара Газа. Палестына адказала ракетнымі ўдарамі. «Жалезны купал» у дзеянні.

🔸Спявачку Мірыям Герасіменку абвінавачваюць у данаце на ЗСУ. Яна выканала песню «Океану Ельзи» у менскім бары. Чаму рэжым баіцца праўкраінскіх настрояў?

🔸Расейскае кіно непрывабнае. Пасля сыходу з рынка заходніх дыстрыбутараў кіназалы прыкметна радзеюць.

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

https://youtu.be/_vya-WTNp7s
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пажылая пара, якая святкавала 56-ю гадавіну вяселля, загінула ад удару маланкі каля Белага дому

⚡️У выніку ўдару маланкі ў ЗША каля Белага дому загінула сямейная пара, якая як раз святкавала 56-годдзе вяселля. Яшчэ два чалавекі шпіталізаваныя ў цяжкім стане.

76-гадовы Джэймс Мюлер і 75-гадовая Дона Мюлер з Джэйнсвілю, штат Вісконсін, памерлі ад атрыманых траўмаў у выніку ўдару маланкі ў парку Лафайет, каля Белага дому, паведаміла мясцовая паліцыя.

Мюлеры былі ў паездцы ў Вашынгтоне, каб адсвяткаваць 56-ю гадавіну шлюбу, распавяла пляменніца загінулых.

Крыніца: AP
☀️МНС абвесціў сёння жоўты ўзровень небяспекі па ўсёй Беларусі

Сёння, 6 жніўня на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30+32°С.

Сярод фактараў небяспекі МНС пералічвае гібель людзей пры купанні, узнікненне прыродных пажараў, а таксама пажараў у жылых дамах і вытворчых будынках, аварыі на чыгуначным транспарце з-за дэфармацыі рэек, павелічэнне ДТЗ і высокую імавернасць цеплавых удараў.

Сабралі для вас карысныя парады, як ратавацца ў спёку:

✔️Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN) і беражыце сябе!
Белсат
❗️ Затрымалі Уладзіміра Булаўскага, вядомага арт-мэнэджара, арганізатара канцэртаў і музыку Гэта адбылося ўчора, 6 ліпеня, у горадзе Сянно на Віцебшчыне перад канцэртам «Купальскае кола», дзе Уладзімір мусіў граць з этнагуртом «Гук». Сябры Уладзіміра паведамляюць:…
🔸Пасля 30 содняў арышту выйшаў на волю віцебскі музыка і арт-менеджар Уладзімір Булаўскі

Мужчына быў затрыманы 6 ліпеня ў Сянне, там ён планаваў выступіць на канцэрце «Купальскае кола».

Агулам гэта было ўжо чацвёртае затрыманне Булаўскага за апошнія два гады.

Крыніца: @belsat
🤐«Вайна руйнуе нашмат больш лёсаў, чым пра гэта гавораць»

Алена Агарэлышава
валанцёрыць у двух прытулках для ўкраінскіх уцякачак і іхных дзяцей у Празе.

У інтэрв'ю «Белсату» жанчына распавяла з чым сутыкаюцца ўцекачы ў Чэхіі. Як дзеці перажываюць гэтыя траўмы і чаму ўкраінцы сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, у тым ліку ад сваіх суайчыннікаў.

Пра чэшскія хібы ў дапамозе ўцекачам, і пра тое, як мяняюцца людзі, калі ім на галовы не падаюць бомбы, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Апошнія навіны Украіны:

▫️ Паведамляецца аб выбуху ля гарадскога аддзелу паліцыі ў Бярдзянску, які знаходзіцца пад кантролем РФ.

▫️ У Запарожскай вобласці ўначы РФ нанеслі ракетны ўдар па інфраструктуры ў Шаўчэнкаўскім раёне. Па папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Цяпер у шматлікіх населеных пунктах няма электрычнасці. Пашкоджана магістраль, якая транспартавала вадарод. Энергаблок мясцовай ЗАЭС адключаны ад энергасістэмы і пераведзены ў рэзерв.

▫️Таксама ноччу былі атакаваныя Мікалаеўшчына, Днепрапетроўшчына ды Харкаўскі і Крыварожскі раёны.

Фота ілюстрацыйнае, на ім уцекачы з Данецку.
Белсат
🇮🇱 Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) абвесціла пра пачатак контртэрарыстычнай аперацыі ў сектары Газа Былі нанесеныя ракетныя ўдары па жылым квартале, дзе жыў адзін з камандзіраў арганізацыі «Ісламскі джыхад». Ён загінуў (паводле некаторых звестак, ракета прыляцела…
▪️«Ісламскі джыхад» выпусціў больш за 100 ракет з Газы ў Ізраіль

Ісламскі джыхад робіць гэта ў адказ на забойства лідара руху Тайсіра аль-Джабары
. У пятніцу «з-за прамой пагрозы нападу на ізраільскае грамадзянскае насельніцтва» Ізраіль нанёс авіяўдары па Газе, забіўшы больш за 15 чалавек. Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) нанесла ўдары па дзясятках аб'ектаў, якія належаць групоўцы.

Да раніцы суботы ў бок Ізраіля выпушчана больш за 160 ракет, 130 з іх перасеклі тэрыторыю Ізраілю, большасць з якіх была перахопленая сістэмай супрацьракетнай абароны «Жалезны купал». Іншыя ўпалі на адкрытых тэрыторыях, у моры і 30 у межах Газы.

Крыніца: The Jerusalem Post, aljazeera.net
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Беларусі будуць кантраляваць сацсеткі адвакатаў і іх каментары ў СМІ

Раней беларускіх адвакатаў абавязалі весці сваю дзейнасць праз юрыдычныя кансультацыі.
А ў новым палажэнні Мінюста загадчыкаў гэтых кансультацый абавязалі «ажыццяўляць кантроль за выкананнямі адвакатаў пры распаўсюджванні інфармацыі, у тым ліку праз каментары ў СМІ, інтэрнэце, і вядзенні асабістых акаўнтаў у сацыяльных сетках і ажыццяўленні іншых дзеянняў (бяздзеянняў)».

Крыніца: pravo.by
🇺🇸ЗША рыхтуюць новы пакет узбраенняў для Украіны на 1 мільярд долараў

Адміністрацыя Джо Байдэна рыхтуе наступны пакет дапамогі для Украіны памерам у 1 мільярд долараў.
Гэта адзін з найбольшых пакетаў дапамогі на сённяшні дзень: у яго ўвойдуць боепрыпасы для зброі далёкага дзеяння і браніраваныя медычныя транспартныя сродкі, паведамілі Reuters тры крыніцы, праінфармаваныя па гэтым пытанні.

Чакаецца, што пакет ваеннай дапамогі будзе афіцыйна абвешчаны ўжо ў панядзелак. Ягоны змест яшчэ можа змяніцца, але ў цяперашні час у яго ўваходзяць боепрыпасы для HIMARS, боепрыпасы для зенітна-ракетнай сістэмы NASAMS і да 50 браніраваных медычных транспартных сродкаў M113.

Крыніца: Reuters
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці праўда што траціну тэрыторыі Украіны ўжо скупілі ЗША?

🤔Як не праўда? Прапагандыст Маркаў жа заявіў, а мы яму за гэта прэмію ад праграмы «Лукавые новости» 🤥

Распавядаем як нарадзіўся гэты фэйк ды выкрываем чарговую хлусню ад беларускай прапаганды, паглядзіце ☝️
Белсат
👠 Жыхарка Сахаліну кінула чаравік у твар мэру Вуглягорску Не спяшайцеся з высновамі: жанчына псіхічна здаровая, але даведзеная да адчаю. Яна жыве ў аварыйным доме, ва ўмовах якога той самы гаротны чаравік пакрыўся цвіллю, а гарадскія ўлады да гэтага ніяк…
Памятаеце гісторыю, калі жыхарка Сахаліну кінула чаравік у твар мэру Вуглягорска? Яна атрымала кватэру.

Коратка нагадаем: жанчына з сям'ёй жыла ў аварыйным доме, ва ўмовах якога той самы чаравік пакрыўся цвіллю. А гарадскія ўлады ніяк не рэагавалі на скаргі. Падчас сустрэчы жыхароў з сахалінскімі ўладамі кіраўнік акругі атрымаў чаравікам па твары. Жанчыну пад апладысменты прысутных вывеў са сцэны міліцыянт.

А на наступны дзень губернатар пракаментаваў прадзяржаўным СМІ: «Я увидел, что местная власть не слышит, что волнует людей, проблемы копятся годами». Пра чаравік у артыкуле дзяржаўных СМІ не слова. Затое жанчына атрымала новае жытло.

Крыніца: @chtddd
Па інфармацыі брытанскай выведкі Расея адводзіць свае сілы на поўдзень Украіны.

Хутка самыя цяжкія баявыя дзеянні перамесцяцца на паўднёвы захад ад Запарожжа да Херсону, паралельна Дняпру.

Калоны расейскага ўзбраення працягваюць выдаляцца ад Данбасу і накіроўваюцца на паўднёвы захад.

Украінскія сілы ўсё часцей б'юць па мастах, складах боепрыпасаў і чыгуначных шляхах у паўднёвых рэгіёнах Украіны, каб ускладніць магчымасці Расеі папаўняць запасы ўзбраення і вайскоўцаў.

Крыніца: @bbcrussian
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Відэа. У Полацку канчаткова падарвалі завод «Тэхналіт»

Раней узрывалі кавальскі і ліцейныя цэхі заводу. Завод працаваў са стратамі, цяпер на гэтым месцы плануюць пабудаваць рынак.

Крыніца: @zamkadomby
Белсат
Галоўнага калабаранта Херсоншчыны Уладзіміра Сальда шпіталізавалі, рыхтуюць перавозку спецбартом у Маскву Учора кіраўніка створанай акупантамі часовай адміністрацыі Херсонскай вобласці пераправілі з больніцы на Херсоншчыне ў адну з медустановаў Крыму. Сёння…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤔 На Херсоншчыне вынішчаюць калабарантаў? Яшчэ адзін ледзь не загінуў

У акупаванай Херсонскай вобласці здзейснены замах на намесніка кіраўніка Новакахоўскай адміністрацыі Віталя Гура.

Суседзі чулі стрэлы, на месцы выяўленыя гільзы. Зараз Гура ў цяжкім стане, яго хочуць экстранна эвакуяваць у Крым.

Крыніца: @smotri_media