Белсат
21K subscribers
60.8K photos
18.9K videos
38 files
46.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
У прапагандыстаў «бамбанула» ад песні «Океану Ельзи» на Зыбіцкай. Спявачка, якая яе выконвала, не выходзіць на сувязь Аматары гурту «Любэ», Алега Газманава і гімну «Боже, царя храни» кшталту Азаронка і «жоўтасліўнікаў» абурыліся, што днямі на Зыбіцкай гучала…
🔻Спявачку Мэрыем Герасіменку сапраўды затрымалі. Але прапагандысты кажуць, што не за песню

Праўладныя ТГ-каналы сцвярджаюць, што частку прыбыткаў ад сваёй творчай дзейнасці яна накіроўвала на патрэбы ўкраінскай арміі і данаціла на набыццё «Байрактару».

Таксама прапагандысты напісалі, што дзяўчына «даўно была на кантролі» сілавікоў.

Крыніца: @viasna96
Белсат
Украіна абураная справаздачай Amnesty International Арганізацыі закідаюць стварэнне фальшывай рэчаіснасці і маніпуляцыі на карысць агрэсара. Чаму ж абаронцы Украіны апынуліся ў гушчары населеных пунктаў ды якія з высноваў Amnesty International разыходзяцца…
Актывісты Amnesty International пікетуюць польскі офіс Еўракамісіі

Яны патрабуюць спыніць «расісцкія метады» і «негуманную палітыку» Еўразвязу ў дачыненні мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць у Польшчу з боку Беларусі. Частка актывістаў трымае вялікі плакат з надпісам «Межы ЕЗ забіваюць людзей».

Пра акцыю паведаміў у сваім Twitter украінскі журналіст Яўген Прыходзька, які жыве ў Варшаве.

Крыніца: Yevhen Prykhodko
«Карта беларуса»? Прыбалтам і палякам з беларускімі каранямі хочуць спрасціць атрыманне віду на жыхарства

Як паведамляе МУС (якому мы ўсе верым), пасля ўвядзення бязвізу з Літвой, Латвіяй і Польшчай у Беларусь прыехалі 164 тыс. чалавек і «адначасова ўзрасла колькасць зваротаў у раённыя АУС па пытаннях пастаяннага пражывання ў Беларусі».

Часцей за ўсё такія запыты прыходзяць ад замежнікаў з беларускімі каранямі, якія раней ці мелі наша грамадзянства, ці маюць падставы для яго атрымання. Па беларускім законе ў такіх асобаў ужо ёсць магчымасць атрымаць дазвол для пастаяннага пражывання ў нашай краіне.

Але МУС хоча ўсё спрасціць і скараціць тэрмін працэдуры да аднаго месяца.

🙄 «Гэта створыць больш спрыяльныя ўмовы для ўезду, доўгатэрміновага знаходжання і інтэграцыі грамадзян гэтых краін у нашай рэспубліцы».
🇮🇱 Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) абвесціла пра пачатак контртэрарыстычнай аперацыі ў сектары Газа

Былі нанесеныя ракетныя ўдары па жылым квартале, дзе жыў адзін з камандзіраў арганізацыі «Ісламскі джыхад». Ён загінуў (паводле некаторых звестак, ракета прыляцела акурат у ягоную кватэру).

Прадстаўнікі «Ісламскага джыхаду» паабяцалі біць у адказ па цэнтры Тэль-Авіва.

Крыніца: Reuters
🧐 Фотафакт. Як маглі б выглядаць гербы гарадоў Беларусі, калі б на іх былі фэнтэзійныя героі

Гэтыя гербы стварыў з дапамогай штучнага інтэлекту #Midjoyrney беларускі дызайнер Павал Пілавец. Шрыфт – беларускага дызайнера шрыфтоў Дзяніса Серабракова.
Белсат
«Карта беларуса»? Прыбалтам і палякам з беларускімі каранямі хочуць спрасціць атрыманне віду на жыхарства Як паведамляе МУС (якому мы ўсе верым), пасля ўвядзення бязвізу з Літвой, Латвіяй і Польшчай у Беларусь прыехалі 164 тыс. чалавек і «адначасова ўзрасла…
Ці ўбачым мы чэргі на атрыманне беларускага віду на жыхарства?

Пачытайце меркаванне журналіста польскай газеты «Rzeczpospolita» пра тое, ці будуць палякі, літоўцы, латышы ды эстонцы карыстацца магчымасцю спрошчанага атрымання беларускага ВНЖ.

Падкажам адказ цытатай:
«Лукашэнка не мае сваёй уласнай ідэалогіі і адзінае, што можа прапанаваць, – рабства».

Чытаць ПА СПАСЫЛЦЫ
«Народ открыл счет». За такі каментар жыхара Чэрыкава пасадзілі на 3,5 года

Іван Янчанка абвінавачаны ў тым, што пакінуў гэты «жудасны» (❗️на думку суддзі Аляксея Хлышчанкова ) каментар у верасні 2021 года ў «ВКонтакте» пад паведамленнем пра перастрэлку, у якой загінулі айцішнік Андрэй Зельцэр і КДБ-шнік Федасюк, які ўварваўся ў дом Зельцара.

Паведамленне, што напісаў Іван Янчанка, на думку абвінавачвання, 🤯 «распальвала агрэсіўнасць інтэрнэт-карыстальнікаў, гераізавала дзеянні тэрарыста, які забіў супрацоўніка КДБ. Акрамя таго, яно змяшчала ўхваленне і прапаганду ўзброенага супраціву прадстаўнікам улады і праваахоўнікам Беларусі, распальванне нянавісці, сацыяльнай варожасці».

⁉️Як вы думаеце, ці добра ва ўніверсітэтах вучыліся суддзі, якія сёння выносяць гэтыя прысуды?

Крыніца: @viasna96
Белсат
📚 Бібліятэка ў Астраўцы ўсё ж будзе насіць імя Адама Мальдзіса, нягледзячы на старанні праўладнай актывісткі. У чэрвені гэтага году раённай бібліятэцы прысвоілі імя Адама Мальдзіса, але гэта выклікала пратэсты праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай. Яна…
Цяпер кантраляваць, у гонар каго называюць беларускія бібліятэкі, будзе само Міністэрства культуры💪🏼

Раней мясцовыя ўлады маглі самі вырашаць гэта пытанне на абласным і нават раённым узроўні.

Верагодна, такое рашэнне было прынятае пасля сітуацыі з Астравецкай раённай бібліятэкай, якую спачатку хацелі назваць у гонар Адама Мальдзіса, потым перадумалі, потым зноў захацелі. І – дзіва – зноў перадумалі🤷🏼‍♂️.

Але больш такога не паўтарыцца, цяпер усе рашэнні будуць выключна абаснаванымі.
Дзякуючы Міністэрству культуры.

Крыніца: Reform
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Я добра паінфармаваны, што журналістка Ірына Слаўнікава застаецца ў турме ў Беларусі. Мы салідарныя з ёй і заклікаем вызваліць яе неадкладна!»

🇺🇸 ЗША патрабуюць неадкладнага вызвалення журналісткі TVP Ірыны Слаўнікавай, асуджанай у Беларусі на 5 гадоў зняволення. Пра гэта ў інтэрв’ю «Белсату» паведаміў амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзіньскі.

А поўную версію размовы з амерыканскім амбасадарам у Польшчы мы апублікуем 9 жніўня, у другую гадавіну выбараў 2020 году.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔷 «Чырвоны Крыж і ААН ніяк не могуць умяшацца і на нешта паўплываць. У той час як людзей проста спальваюць і катуюць»

◼️ У цэнтры Кіева сваякі абаронцаў «Азоўсталі» зладзілі акцыю пратэсту. Нагодаю стала трагедыя, якая адбылася ў калоніі ў Аленаўцы на Данеччыне. Падчас яе загінулі больш за 50 украінскіх ваеннапалонных.

Мы пабывалі на акцыі і паразмаўлялі з роднымі палонных украінскіх вайскоўцаў. Паслухайце, што яны нам распавялі!⤴️
🔴 СТРЫМ! Навіны 5 жніўня. 163 дзень расейскага ўварвання ва Украіну.

24 лютага 2022 года Расея пачала поўнамаштабную вайну з Украінай. Каманда «Белсату» працягвае сачыць за апошнімі навінамі.

Таксама абмяркуем:

🔷Ці пагражае банкруцтва беларускім прадпрыемствам?

🔷Злучаныя Штаты Амерыкі патрабуюць неадкладнага вызвалення журналісткі польскага дзяржаўнага тэлебачання Ірыны Слаўнікавай.

🔷Літоўскія памежнікі звярнуліся па дапамогу да паліцыі і арміі з-за абвастрэння сітуацыі на мяжы з Беларуссю.

🔷Затрымалі і будуць судзіць за песні гурту «Океан Эльзи» на вулічным канцэрце спявачку Мерыем Герасіменка.

https://youtu.be/8P7NLkWnJ-s
Рэкорд году! За содні ў Літву не ўпусцілі больш за 100 нелегальных мігрантаў, якія зноў актывізаваліся

Літоўскія памежнікі ўжо звярнуліся па дапамогу да арміі і паліцыі, а сваім грамадзянам настойліва рэкамендуюць не ездзіць у Беларусь.

Што адбываецца на мяжы Беларусі і Літвы, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ.
Meta выдаліла сетку «крэмлеботаў», якія пісалі каментары ў падтрымку вайны

«Фабрыка троляў» была звязаная з самаабвешчанай арганізацыяй CyberFront Z і Агенцтвам інтэрнэт-даследаванняў (IRA).

📎 Боты працавалі 7 дзён у тыдзень з перапынкам на абед

📎 Каментары пісаліся ў фэйсбуку, інстаграме, ціктоку, youtube, Укантакце і Аднакласніках

📎 Акаунты часта не выглядалі праўдападобна

📎 Акцэнт быў на колькасці каментароў, а не на іх якасці

📎 Аднак пісаліся ўнікальныя каментары, якія больш не дубляваліся нідзе

📎 «Крэмлеботы» не дзейнічалі хаатычна, а выбіралі канкрэтныя мэты.

📎 Іх праца не была эфектыўнай: часта пад пастамі, дзе яны пісалі, «антываенных» каментароў было ўсё роўна больш

28 сакавіка фабрыка атакавала акаўнт міністра абароны Фінляндыі. У выніку, з 255 уліковых запісаў, якія пракаментавалі пост, амаль 200 падтрымлівалі Украіну і толькі каля 20 – вайну.

Крыніца: Meta