Белсат
19.5K subscribers
63.6K photos
20.1K videos
38 files
49.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
❗️Затрыманыя дырэктар і галоўны бухгалтар выдання dev.by

Паведамляе блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал
❗️Рэйс MH17 быў збіты расейскай ракетай «Бук», – гэта «найбольш пераканаўчы сцэнар на сённяшні дзень». Заявілі ў ПАСЕ

«Улады РФ распаўсюджваюць дэзынфармацыю, наўмысна заблытваючы следства. Факты паказваюць, што самалёт рэйса МН17 у 2014 годзе быў збіты ракетай «Бук», – сцвярджаецца ў рэзалюцыі ПАСЕ.

17 ліпеня 2014 года над Данбасам быў збіты самалёт рэйса «Малайзійскіх авіялініяў», які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Суд, які разглядае гэтую справу, яшчэ не выносіў свайго вердыкту.

Крыніца: ПАСЕ
Хвілінка замілавання. Палітзняволеная Кацярына Макарэвіч за кратамі малюе

Дзяўчыне будзе 28 гадоў, яна сядзіць ужо 10 месяцаў.

У верасні 2021 году яе затрымалі па справе «віцебскіх перформансаў», а 25 красавіка Кацярыну асудзілі да 3 гадоў і 6 месяцаў калоніі.

Крыніца: @viasna96
☝🏽Украіна падала пазоў супраць Расеі ў Еўрапейскі суд па правах чалавека

Украіна абвінавачвае расейскія ўлады ў парушэнні Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека ў сувязі з незаконным уварваннем на суверэнную тэрыторыю Украіны.

Украіна заявіла пра наступныя парушэнні:

📌права на жыццё
📌забароны катаванняў
📌правы на свабоду і недатыкальнасць
📌правы на павагу прыватнага і сямейнага жыцця
📌на свабоду думкі
📌свабода сходаў і асацыяцый
📌права на абарону ўласнасці

Крыніца: Міністэрства юстыцыі Украіны, фота @evgenymaloletka
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Я вас усіх люблю»

Ірына Слаўнікава – журналістка польскага тэлеканалу «TVP». Яе затрымалі разам з мужам 30 кастрычніка па вяртанні з адпачынку. З гэтага моманту яна знаходзіцца пад вартаю.

За прафесійнаю дзейнасць, ёй пагражае да 7 гадоў калоніі строгага рэжыму нібыта за «арганізацыю і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх» (арт. 342 КК) і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» (арт. 361-1 КК).

Дашліце ліст палітвязню: СІЗА №3, вул. Кніжная, д. 1а, 246003, г. Гомель

Падтрымайце Ірыну: belsat.eu/prisoners/iryna-slaunikava/
💶 Нашы журналісты вывучылі ўмовы выдачы крэдытаў беларускімі банкамі

Дзе ж можна (не)узяць крэдыт на самых выгадных умовах, даведаееся па 👉🏼 СПАСЫЛЦЫ
23 чэрвеня 2020 года Павел Белавус, заснавальнік Symbal.by, абвесціў, што крама спыніць сваю працу 29 чэрвеня, і заклікаў набываць тавары, пакуль іх не арыштавалі.

У гэты ж вечар людзі з салідарнасці сталі збірацца ў чаргу ля дому № 18 па праспекце Машэрава, дзе месціцца крама. Праз нейкі час пад’ехаў аўтазак, і АМАП стаў груба затрымліваць людзей з чаргі.

Вось так выглядала чарга ў краму 2 гады таму.

Фота: @belsat
Каронавірус – усё! Міністэрства аховы здароўя адмяніла «кавідные» надбаўкі для лекараў

«Эпідэміялагічная абстаноўка стабілізавалася, захворванне COVID-19 нязначнае, насельніцтва вакцынавана», – сказалі ў Міністэрстве.

Цяпер медыкам збіраюцца павысіць заробкі. Лекарам устаноўлена надбаўка ў памеры 85% акладу, а сярэднім медработнікам – 35% акладу.

Паводле дадзеных службы занятасці, цяпер у Беларусі не хапае амаль 4000 лекараў. А заробак лекара на 1 стаўку да выліку падаткаў вар'іруецца ад 550 да 1300 рублёў.

Крыніца: Официальный Минздрав
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як змянілася жыццё калінінградцаў за месяцы вайны?

Жыхары гораду не заўважылі зменаў у сваім жыцці за апошнія тры месяцы. Турбуе толькі рост коштаў, але ўсе гатовыя трываць дзеля «перамогі над фашызмам».

Паслухайце, што яны распавялі нашым калегам з расейскамоўнай рэдакцыі.
Паглядзіце, як прыгожа беларусачкі Беластоку святкавалі Купалле 🤍♥️🤍

«Усім жадаем у наступным годзе святкаваць Купалле ў вольнай Беларусі!»

Больш акцыяў і здымкаў чытачоў глядзіце ў ТГ-канале «Нашая Хваля»

Крыніца: чытачы @belsat