Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Швецыя і Фінляндыя пададуць свае заяўкі на ўступленне ў НАТА ўжо заўтра.

Пра гэта паведаміла прэм'ер-міністарка Швецыі Магдалена Андэрсан падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Нійністэ ў Стакгольме.

Крыніца: cnn.com
❗️ Як мінімум 7 аўтобусаў з украінскімі вайскоўцамі выехала тэрыторыі «Азоўсталі» пад канвоем расейцаў, паведамляе Reuters са спасылкаю на сведка.

Па словах крыніцы выдання, некаторыя вайскоўцы не былі параненымі.

Афіцыйных каментароў украінскага боку пакуль няма.

Крыніца: reuters.com
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Адчуваеш жыццё і вібрацыі жывой адэскай камунікацыі» 😊

Карэспандэнт «Белсату» Дзяніс Дудзінскі наведаў сэрца Адэсы – легендарны рынак «Прывоз».

Адэса перажывае сезон без турыстаў. Як змянілася жыццё ў горадзе і на славутым базары, глядзіце ў нашым сюжэце ☝️
🤔Калі дранікі прызнаюць гістарычна-культурнай каштоўнасцю, ці не будзе іх «знішчэнне» лічыцца злачынствам?

Якія яшчэ стравы напаткаў лёс нематэрыяльнай спадчыны? Ці вартыя дранікі стаць культурнай каштоўнасцю ды ці дапаможа гэта захаваць беларускія традыцыі? У сеціве разгараюцца спрэчкі.

Адказваем на гэтыя важныя пытанні ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Як вы думаеце, дранікі, прыгатаваныя паводле якога рэцэпту (з мукой ці без) больш вартыя таго, каб стаць гістарычна-культурнай каштоўнасцю?
Anonymous Poll
31%
З мукой
69%
Без мукі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як у Расеі «шчодра» дапамагаюць ветэранам

Расейскія прапагандысты ўвесь час распавядаюць пра тое, як яны ўдзячныя ветэранам Другой Сусветнай вайны. Калегі з праграмы «Лукавыя навіны» параўналі памер выплаты ветэранам да 9 траўня ў Расеі ды іншых краінах. Спойлер: РФ адна з апошніх у спісе. Паглядзіце!

А паглядзець праграму цалкам можна тут.
У Кіеве ля амбасады Кітаю прайшла акцыя ў падтрымку абаронцаў Марыупалю.

Такое месца было выбрана не выпадкова: удзельнікі спадзяюцца, што Сі Цзіньпін зможа паўплываць на рашэнні, якія прымае Пуцін.

Актывісты спадзяюцца, што такія самыя акцыі будуць праводзіцца ў іншых гарадах каля амбасадаў.

Крыніца: @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎼 Заўтра ў Варшаве адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны 50-годдзю з дня нараджэння культавага панк-рок музыкі Аляксандра Куллінковіча.

Падчас канцэрту 10 зорак беларускай альтэрнатыўнай эстрады заспяваюць усе найлепшыя хіты гурта «Neuro Dubel», нязменным лідарам якога быў Куллінковіч.

У канцэрце прымуць удзел Лявон Волькі, Аляксандр Памідораў, Уладзімір Пугач, Юрый Стыльскі, Дзяніс Тарасенка ды іншыя вядомыя беларускія музыкі.

Запрашаем наведаць мерапрыемства заўтра, 18 траўня, а 19:00 (па Варшаве) у клуб Remont.

Калі ж прыйсці на канцэрт вы не зможаце, далучайцеся да нашай відэа трансляцыі ПА СПАСЫЛЦЫ.
🚈 Цягнік «Стэфанія-экспрэс» упершыню прыбыў у Кіеў. На ім ехаў і адзін з удзельнікаў гурту «Kalush Orchestra» Ігар Дзідэнчук.

Сваю назву цягнік, які раней называўся проста цягнік №43/44 Івана-Франкоўск – Кіеў, атрымаў у гонар перамогі «Kalush Orchestra» на «Еўрабачанні – 2022» на наступны ж дзень пасля фіналу Еўрабачання. Дарэчы, у вагонах будуць прадаваць ружовыя панамы – сімвал «Kalush Orchestra».

Як прайшоў першы рэйс цягніку, чытайце і глядзіце ў нашым матэрыяле ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
Сёння споўнілася б 70 гадоў Анатолю Красоўскаму, бізнесмену, сябру экс-старшыні Цэнтрвыбаркаму Віктара Ганчара, які быў выкрадзены разам з ім у 1999 годзе.

Чаму праўда пра лёсы зніклых лідараў апазіцыі дагэтуль не высветленая? Адказаць на гэтае пытанне паспрабавала рэжысёрка знятай для «Белсату» стужкі «Банда» Раіса Міхайлоўская. Яна выкарыстала дакументы, архіўныя фота- і відэаматэрыялы, паразмаўляла са сведкамі тых падзеяў. Паглядзіце!
https://youtu.be/lhdCfXilD4o
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️«Цягнулі без прытомнасці пад агнём 6 кіламетраў да больніцы»

Юрый Хмель – беларускі добраахвотнік, які змагаецца за Украіну. У баі мужчына атрымаў цяжкія раненні, але медыкам удалося яго выратаваць. Мы наведалі Юрыя ў шпіталі, паглядзіце ягоную гісторыю.
🔹Суд над берасцейскай актывісткай Зінаідай Міхнюк пройдзе ў закрытым рэжыме

Адну з лідарак прафсаюзу РЭП пачнуць судзіць 18 траўня ў берасцейскім СІЗА №7.

Паплечнікі спадарыні Зінаіды сёння даведаліся, што не змогуць патрапіць на суд над сваёй калегай, бо паседжанне з суду Ленінскага раёну Берасця пераносіцца ў СІЗА і адбудзецца ў закрытым рэжыме.

Працэс будзе весці Андрэй Грушко. Ён патрапіў пад санкцыі Еўразвязу за палітычна матываваныя прысуды, спрычыніўся да асноўных палітычных справаў на Берасцейшчыне. Грушко выносіў прысуды ў справе так званых «берасцейскіх беспарадкаў», «пінскай» і «карагоднай» справах.

Зінаіду Міхнюк затрымалі 25 сакавіка ў ейным доме, сілавікі патрапілі ў жытло актывісткі праз акно. Жанчыну адправілі ў ІЧУ, а пазней перавялі ў СІЗА №7, дзе яна знаходзіцца амаль два месяцы. Міхнюк абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі.

22 лютага суд Ленінскага раёну Берасця прызнаў матэрыялы з каментаром актывісткі на «Радыё Рацыя», «Praca.by.infо» і «Хартия-97» «экстрэмісцкімі матэрыяламі». А КДБ пазней прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» уласна Беларускі незалежны прафсаюз РЭП.

Крыніца: @belsat
Уладзімір Зяленскі выступіў на адкрыцці 75-га Канскага фестывалю.

Ён звярнуўся да ўдзельнікаў Кінафестывалю праз відэасувязь з Кіева.

«Мы працягваем змагацца. У нас няма іншага выбару, акрамя як працягваць змагацца за нашу свабоду», – сказаў прэзідэнт Украіны.

Крыніца: variety.com
У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі. Што стала вядома сёння?

◽️У Наваполацку старшыню Беларускага Незалежнага прафсаюзу Максіма Пазнякова затрымалі людзі ў цывільным на машыне без апазнавальных знакаў. Яго будуць судзіць па адміністратыўнай справе

◽️Палітзняволенага Арцёма Касаўкоўскага, асуджанага да 5 гадоў зняволення, будуць судзіць яшчэ па 3 артыкулах.

◽️Вынеслі прысуд палітзняволенай Кацярыне Нікіценка. Ёй прысудзілі 3 гады хатняй «хіміі» за нібы «навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

◽️Вынесены прысуд Андрэю Патрэбку. Яму прысудзілі 3 гады хатняй «хіміі» за нібы «шматразовую абразу Лукашэнкі».

◽️Палітзняволенага Аляксандра Ігнатовіча перавялі з «хіміі» у папраўчую калонію за нібы «парушэнне парадку ўтрымання». Аляксандр правядзе ў калоніі 1 год і 1 дзень.

◽️Новую справу распачалі супраць асуджанага да 5,5 гадоў зняволення палітвязня Алега Рубца. Гэтым раза яго вінавацяць у «злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі».

Крыніца: @viasna96